Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Научные и научно-популярные книги » Языкознание » Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Читать онлайн Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 68
Перейти на страницу:

Прашу два пачкі (дзве каробкі) запалак — Прошу две коробки спичек.

Якая цана газавай запальнщы (запальнічкі)? — Какая цена газовой зажигалки?

А ці есць каменьчыкі для запальнічкі? — А есть ли камни для зажигалки?

Я хачу набыць яшчэ дзве попельніцы (попельнічкі) — Я хочу приобрести еще две пепельницы

Ён любіць курыць кубінскія цыгары, бо яны моцныя — Он любит курить кубинские сигары, так как они крепкие

Мы хацелі б набыць дыван памерам 2X5 — Мы хотели бы приобрести ковер размером 2X5

Нам не хапае двух крэслаў — Нам не хватает двух стульев.

ТЕКСТ

Memento mori

Позняй восенню сорак трэцяга года на адным з самых спакойных перагонаў Беларускай чыгункі ўзарваўся нямецкі вайсковы эшалон.

Праз дзень, халодным, золкім досвіткам, бліжэйшую да месца катастрофы вёску акружылі карнікі. Жандары ў касках і стракатых плашч-палатках і мясцовыя здраднік і-паліцаі ў чорных, прамоклых шынялях прыехалі з райцэнтра на пяці машынах. Вёска была вялікая, але «накрыць» яе ўдалося хутка і спраўна. Як высветлілася значна пазней, уцалела толькі двое: хлапчук, які выпаўз баразной у загуменныя кусты, і дзед, што якраз заначаваў у сваяка на дальнім хутары.

Усе іншыя жыхары сагнаны былі ў той канец вёскі, дзе стаяла старая вялізная адрына, — усё, што ўцалела ад калгаснай фермы.

Зондэрфюрэр, начальнік экспедыцыі, разважыў, што прымусіць «бандытаў» капаць сабе яму — доўгая гісторыя. Значна прасцей спаліць іх у гэтай адрыне. Пакуль яго падначаленыя заганялі вёску ў трое шырокіх варот драўлянай будыніны, ён стаяў трохі збоку, на ўзгорачку, і непрыемна моршчыўся ад дзікага крыку і плачу…

Побач з ім амаль непрыкметна ўздрыгвала ад пранізлівай слаты маладая збялелая перакладчыца.

— Мы хутка скончым гэтае швайнэрай [1], і тады, фройляйн Вэра, паедзем дахаты. Будзе зноў цёпла … О так!..

Істота ў скураным паліто і белай вязанай хустцы выклікала на твар крывое падабенства службов а-інтымнай усмешкі.

Так бы ўсё і было, як бывала, аднак, зірнуўшы ў натоў п сваіх ахвяр, што набліжаліся да крайняй ад яго чорнай пячоры варот, зондэрфюрэр заўважыў знаёмага.

— Адкуль я ведаю яго?.. О! Мэншэнскінд [2], дык гэта ж той пячнік! Скажыце, фройляйн Вэра, каб яго падагналі сюды.

Печніка падагналі.

— Бі ст ду дох аўх гір, майн лібэр кэрльі[3] — засмяяўся начальнік.

Пячнік нічога не зразумеў. Ды, відаць, і не чуў. Бледны, без шапкі на лысіне, аброслы сівеючай шчэццю, ён упёрся ў немца скамянелымі вачыма і маўчаў. Толькі бяскроўныя губы перасмыкаліся, як ад нязбытнага жадання гаварыць.

Улетку ён рабіў зондэрфюрэру печы. Знайшлі яго і прывялі, вядомага на ўсю ваколіцу. Пяць раніц дзяжурны жандар абшукваў яго і кожны раз аднолькава весела знаходзіў у кішэнях майстра тое самае крэсіва, самасад і кавалак чорнага хлеба. А печы атрымаліся выдатныя.

Кухар хваліць пліту, а сам зондэрфюрэр — грубку з белай кафлі. Вось і цяпер ён ледзь не заахкаў на ўспамін аб яе гладкай цеплыні.

— Скажыце яму, фройляйн Вэра, што ён не будзе спалены. Спытайце, ён хоча жыць?

— Спадар зондэрфюрэр кажа, што вы, дзядзька, будзеце жыць. І ён пытаецца, ці вы гэтага хочаце? Пячнік толькі паварушыў бяскроўнымі губамі.

– І скажыце яму… Спытайцеся, хто ў яго там ёсць.

— Спадар зондэрфюрэр пытаецца, хто ў вас там ёсць? Там — у адрыне?

3 вуснаў у чалавека сарваліся словы:

— Там… мая… баба…

— Ен кажа, што там яго жонка.

— Скажыце яму, што жонка яго таксама не згарыць. Ён можа ўзяць яе.

— Спадар зондэрфюрэр кажа, што фрау… што жонку сваю вы можаце забраць.

Бяскроўныя губы ў сівеючай шчэці заварушыліся зноў:

— У мяне там і дачка… з малымі дзет… камі…

— Ен кажа, што там у яго ёсць дачка са сваімі дзецьмі.

— О! Мэншэнскінд! Можа, у яго яшчэ хто-небудзь ёсць?

— Спадар зондэрфюрэр пачынае выказваць нездавальненне. Ён пытаецца, хто ў вас там ёсць яшчэ?

— Скажы яму, што ў мяне там суседз і… А ты скажы, што яны сваякі…

— Ён кажа, што ў яго там многа сваякоў. А таксама суседзі.

— Суседзі?! Эс і ст обэр этвас цу ляхен![4] Можа, ён хоча, каб я аддаў яму ўсю гэтую банду? Спытайцеся ў яго апошні раз: чаго ён хоча, вар'ят?

— Спадар зондэрфюрэр пачынае злаваць. Вы, дзядзька, не дурыцеся, калі хочаце жыць. Зараз адрыну падпаляць. ён кажа, што вы, мусіць, хацелі б забраць адтуль усю банду.

Пад чорнай навіссю броваў ажылі нарэшце вочы. Губы зусім перасталі дрыжаць. Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, пячні к узняў галаву:

— А ён што думаў? І ўсіх! Усіх добрых людзей!.. Можа, ён ім раўня — гэты твой гаспадар? Або ты, можа?. Цьфу!..

Чалавек плюнуў пад ногі, тады павярнуўся і ўжо не тым няпэўным крокам, як сюды, пайшоў да варот адрыны.

Быў нейкі момант разгубленасці, а потым зондэрфюрэр сарваў з правай рукі мокрую скураную пальчатку, адшпіліў кабуру, выхапіў пісталет і прыцэліўся…

У жудасным ляманце стрэл амаль не пачуўся.

Але пячні к упаў.

Ен яшчэ ўздрыгваў, калі яго паднялі і кінулі цераз плот, пад ногі збою аднавяскоўцаў.

Тады вароты назаўсёды зачыніліся.

І ён згарэў — адзін, хто мог бы ў той дзень не згарэць.

(Я. Брыль)

Лексический комментарий к тексту

mementomori — читается [мэмэнто моры] — латинское изречение жпомни о смерти». Напоминанне о смерти.

чыгунка — железная дорога

золкі — промозглый, пронизывающий

карні к — каратель

стракаты — пестрый

здрадні кі — предатели

спраўна — точно, аккуратно, исправно

высветліцца — выясниться

сваяк — родственник

жыхар — житель

адрына — сеновал

прымусіць — заставить, вынудить, приневолить

драўляная будыніна — деревянное строение

непрыемна — неприятно

істота — существо

натоў п — толпа

ахвяра — жертва

заўважыць — заметить, приметить

зразумець — понять, постичь, уразуметь

жаданне — желание

вядомы — известный

абшукваць — обыскивать

кішэнь — жен. р, карман

крэсіва — огниво

кавалак— кусок

атрымацца — получиться

грубка — голландская печка, голландка

паварушыць — пошевелить

вусны — уста

нездавальненне — неудовольствие, недовольство, неудовлетворение

апошні — последний

нарэшце — наконец

няпэўны — нетвердый, неуверенный, неопределенный

крок — шаг

разгубленасць — растерянность, смятение, недоумение

жудасны — жуткий, ужасный, ужасающий збой — большое скопление, скопление

Упражнения

1. Спишите, подчеркните союзы, с помощью которых прнсоединяются сравнительные обороты.

Дзень скончыўся не так, як зачаўся. (Я. Колас) Ноч такая цёмная, як сажа. (П. Пестрак) Буран, як ашалелы, вые. (М. Танк) Паўстануць сосны старчмака, гудуць, што ў буралом. (П. Броука) Голас звініць так, што ручаёк. (І. Шамякін) Ільны такія белыя — што лебядзіны пух. (М. Калачынскі) Дачка заў сёды бліжэй да матчынага сэрца, чым сын. (А. Чарнышэвіч) У Надзі былі ўсе падставы не з'яўляцца там, дзе яе асобай маглі цікавіцца больш, чым на гэтай глухой станцыі. (М. Лынькоу) Барабаншчык узвышаўся над усімі, нібы капітан карабля. (І Шамякін) Аленка, нібы спалохаўшыся, раптам спыняецца. (Я. Колас) Пачакаўшы трохі, нібыта для маскі роўкі, госць нешта запісвае. (Я. Брыль) Над тундрай зара зіхаціць залатая, нібыта калыска палярнага дня. (А. Александровіч) Бы на краёчку горнай стромы, трапечуць сэрцы юнакоў над кнігаи. (А. Вялюгін) Вароны ў высі крык заўзяты ўзнялі, бы клянуць сябе. (Я. Купала) Полымя, бы знячэўку, шуганула ўверх. (М. Лынькоу) Як бы прыглядаючыся, ён спыніўся пасярод вуліцы. (Я. Колас) Адтуль, недзе з-за ўзгорку, даносіліся невыразныя, як бы прыдушаныя, гукі. (К. Крапіва) Звініць яе голас, быццам ветрык гарэзлівы. (М. Танк) Хлопчык моцна засмяяўся, быццам успомніў штосьці смешнае. (Р. Мурашка) Такой часінай дня густая, быццам пара, стаіць гарачыня. (П. Глебка) Ясныя зоркі, быццам дзяўчаткі, скрозь іх валокны глядзяць. (Я. Колас) Як быццам спуджаны, маўчыць сасняк. (М. Машара) Фурманка, як быццам мурашка, паволі выпаўзала з далёкага лесу (К Чорны)

1 ... 55 56 57 58 59 60 61 62 63 ... 68
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр торрент бесплатно.
Комментарии