Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Предложения этого типа синонимичны также в тех случаях, когда отчуждаемый предмет выражен абстрактными существительными с модальным значением типа жаданне, надзея, думка, просьба: У мяне ёсць жаданне пачытаць. — Я маю жаданне пачытаць. В разговорной речи в таком случае глагольная связка ёсць может опускаться даже при наличии прилагательных: У мяне просьба да вас. У сына гарачае жаданне пачытаць.
Когда в состав предложения входят абстрактные отчуждаемые существительные, не имеющие модального значения, предложения строятся без связки ёсць и не имеют синонимичных с выражением я маю…: У мяне вялікая радасць. В предложениях типа Я маю шчасце бачыць вас слово шчасце имеет модальное значение: возможность, счастливый случай.
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Ранішняя зарадка — утренняя зарядка.
Лёгкая атлетыка — легкая атлетика.
Цяжкая атлетыка — тяжелая атлетика.
Скачкіў даўжыню (вышыню) — прыжки в длину (высоту).
Спартыўная пляцоўка (спортпляцоўка) — спортивная площадка (спортплощадка).
Пляцоўка для гульняў — игровая площадка.
Гульневыя віды спорту — игровые виды спорта.
Хадзем на спаборніцтвы плыўцоў.— Пошли на соревнования пловцов.
Скакун дапусціў памылку пры ўваходжанні ў ваду. — Прыгун допустил ошибку при вхождении в воду.
Які лі к у кубкавай (таварыскай) сустрэчы? — Какой счет у кубковом (товарищеском) матче?
Весляры будуць удзельнічаць у спаборніцтвах па веславанні на байдарках. — Гребцы будут участвовать в соревнованиях по гребле на байдарках.
Нашы шаблісты — адны з лепшых у свеце. — Наши саблисты — одни из лучших в мире.
Дваяборцы і пяціборцы — спартсмены, якія выступаюць па двух або пяці відах спорту. — Двоеборцы и пятиборцы — спортсмены, выступающие в двух или пяти видах спорта.
Цяжкая атлетыка развілася з народных сілавых гульняў.— Тяжелая атлетика развилась из народных силовых игр.
Калі два штангісты возьмуць аднолькавую вагу, то пераможцам стане той, чыя ўласная вага будзе меней. — Если два штангиста возьмут одинаковый вес, то победителем будет тот, у кого собственный вес меньше.
Падыманне цяжару — поднятие тяжестей.
Адвольны пісталет — произвольный пистолет.
Стральба па рухомых мішэнях — стрельба по движущимся мишеням.
Вагавая катэгорыя — весовая категория.
Спартыўная барацьба — спортивная борьба.
Маланкавы (вокамгненны) контрудар — молниеносный контрудар.
Бег з перашкодамі — бег с препятствиями.
Кіданне кап'я — метание копья.
Кіданне молата — метание молота.
Кіданне дыска — метание диска.
Штурханне ядра — толкание ядра
Колькі ваясыць ядро? — Сколько весит ядро
Самыя заядлыя аматары гандболу ездзяць разам з камандай — Самые рьяные любители гандбола ездят вместе с командой
Балельшчык, — болелыдик
Гледачы — зрители
Нашы няспынна атакавалі, а госці толькі барані ліся — Наши беспрерывно атаковали, а гости только оборонялись
Гулец (ігрок) — игрок
Трэнер-гулец — играющии тренер
Мастацкая гімнастыка — художественная гимнастика
Практыкаванніз мячом, са стужкай, з булавамі, са скакалкай — упражнения с мячом, с лентой, с булавами, со скакалкой
Каманды «На старт!» «Увага!» — команды: «На старт!» «Внимание!»
Вынікі спаборніцтва — результаты соревнования.
Асабісты залік — личныи зачет
Сусветны рэкорд — мировои рекорд
Колькі сетаў выйграла наша тэнісістка? — Сколько сетов выиграла наша теннисистка?
Двайны дотык да мяча — двойное касание мяча
Па прапанове чэмпіёна шахматысты пагадзіліся на нічыю — По предложению чемпиона шахматисты согласились на ничью
Прапаную нічыю— Предлагаю ничью
Стоклетачныя шашкі — стоклеточные шашки.
Рускія шашкі — русские шашки
Сустрэча закончылася безвынікова — Встреча закончилась безрезультатно
Абаронца — защитник
Нападаючы — нападаюшии
Паўабаронца — полузашитник
Варатар — вратарь
Суддзя — судья
ТЕКСТ
Дзед Аўсей і Палашка(Отрывок из рассказа)
Калі з-пад старой елкі раздаваўся пранозлівы голас:
— А ліханька! А гора ты мае хадзячае! Не лезь ты, Хрыстом цябе прашу, да печы: не з тваёй жа галавой аладкі пячы! — тады партызаны хітра падміргвалі адзін другому, усміхаючыся:
— Зноў дзед Аўсей пайшоў у наступленне. Дзед Аўсей быў, як кожны дзед: стары, крыху недачуваў, крыху недабачваў. Але, нягледзячы на свае амаль што семдзесят год, быў яшчэ рухавы, жвавы і гаваркі на ўсю акругу. Апошняя якасць і дапамагла яму, як ён казаў, прышвартавацца да атрада. Падыходзячай вакансіі для яго не было, але дзед быў майстрам на ўгаворы:
— Ты, таварыш камандзі р, не сумнявайся… Ты не глядзі, што я па гадах нібыта ўжо ў адстаўцы… Я, брат, матрос з ваеннага карабля. У японскую кампанію, бывала, стаю ля гарматы … Тут табе снарады, тут табе тарпеды, тут табе вада хлешча, тут табе…
— Ну, добра, добра… — І дзеду далі пасаду, паслалі да цеткі Палашкі дапамагаць ёй на кухні. І адразу ж усчаліся там баталіі. Дзед быў не супроць таго, каб устанавіць свой парадак у зямлянцы з кухняй. То яму не падабалася, як Палашка смажыць цыбулю. То яму здавалася, што яна не так запраўляе кулеш. То ён з ярасцю змагаўся за чысціню, змайстраваў спецыяльныя пастаўцы для лыжак, каб яны не валяліся абы-дзе, а былі б пры месцы і заўсёды сухімі.
— Кожная снасць павінна быць на месцы, як на караблі. Аднойчы, яшчэ ў японскую кампанію, калі быў я матросам на ваенным…
— Ты, матрос, вазьм і-тка лепш цэбар ды вынесі памыі…
Горшай абразы не магло быць для дзеда Аўсея, і тут пачыналася гарачая дыскусія:
— Што ты разумееш у ваеннай справе?
— Мне і разумець не трэба… Ты вось бяры лепш цэбар…
— Не, я цябе пытаю, што ты разумееш у караблі? Я, брат, не адну падзяку атрымаў за сваю баявую службу… Я Георгі я меў за свае баявыя раны… 'Шчэ цяпер рубцы відаць на жываце, даўжынёй па два пальцы… — і дзед скідаў пояс, каб паказаць гэтай неймавернай Палашцы свае раны. Але тая сарамліва адварочвалася і замахвалася конаўкай:
— Вот ашпару варам, дык будзеш ведаць, як перад чужымі бабамі загольвацца…
— Цьфу ты, нацыя бабская… — нездаволена чмыхаў дзед. — Ты да яе як чалавек, а ў яе сваё ў галаве… Ты мне не начальнік. Я, можна сказаць, на роўных правах з табой, а можа быць і вышэй… над табой… Што ў цябе? Гаршкі ды палонік і… А пад маім распараджэннем ваенны конь ходзіць…
— Які там конь! — пырскала смехам Палашка. — То ж кабыла нямецкая, ды яшчэ кульгавая…
— Няхай сабе і кабыла, але жывотная воінская…
— Воінская! — не сціхала Палашка. — Знайшоўся мне воінскі начальні к над воінскай кабылай…
Гэта было новай абразай, і дзед кідаўся ў апошнюю атаку:
— Змоў кні ты… Зацірка няшчасная… Вось хто ты! — і ўрачыста пакідаў зямлянку, адвязваў ад хвойкі сваю воінскую жывотную — звычайнага трафейнага каняку, на якім вазіў ён ваду для кухні, і вёў яе на папас.
(М. Лынькоў)
Лексический комментарий к текступранозлівы — то же, что и пранізлівы — пронзительный, резкий
падміргваць — то же, что и падморгваць — подмаргивать, подмигивать
гармата — орудие, пушка '
пасада — должность
супроць — то же, что и супраць — против
падабацца — нравиться
змагацца — бороться, сражаться
пастаўцы — диал., подставка
цэбар — ушат
абраза — оскораление
падзяка — благодарность
сарамліва — стыдливо, смущенно
конаўка — металлическая кружка
вар — кипяток
ведаць — знать
палушк — то же, что и апалуні к—разливательная ложка, поварешка