Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Научные и научно-популярные книги » Языкознание » Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Читать онлайн Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:

Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш. (Я. Колас)

Другі баран — ні «бэ», ні «мя», А любіць гучнае імя. (К. Крапіва)

Дык не гаруй жа, брат-нябога:Дзянькоў вясёлых яшчэ многа!

(Я- Колас)

За шкурку плоціць тхор галоўкай. (Я. Колас)

Забілі зайца, не забілі, Але ж, брат, гуку нарабілі. (Я. К.олас)

Здэцца, й робяць яны штось, Але справы — слабы. (К… Крапіва)

І авечка, хоць дурная, А ваўка ж пазнае. (Ф. Багушэвіч)

І воўк жа не цягаецца вечна адзін. (К. Чорны)

І Зоя — не тое, І Насця — не шчасце. (П. Панчанка)

І прад такім, вось, галамоўзай Не смей стаць роўна ты, а поўзай. (Я. Колас)

І ў самай большай на свеце пасудзіне ёсць дно. (Х Чорны)

Казырнуў не яму, а партфелю. (А. Куляшоў)

Калі розум слабаваты,Не ві ні падкоўкі.

(М. Лужанін)

Кіраваць то ты кіруй, Ды не вельмі тузай. (К. Крапіва)

Крыкі спрэчкі не развяжуць. (Я. Колас)

Людзей смяшы, а сам не смейся. (Я. Брыль)

Мне Загібелька лепш Парыжа. (Я. Колас)

Мой родны кут, як ты мне мілы! Забыць цябе не маю сілы! (Я. Колас)

На беларускую дзяўчыну. Ніхто йшчэ каменем не кінуў. (Я. Купала)

Назад не прыйдзе хваля тая,Што з быстрай рэчкай уплывае.

(Я. Колас)

Не на трох кітах трымаецца зямля.Згода, згода, бо здаецца неяк мне,Што стаіць яна на нашай жа спіне.

(М. Багдановіч)

Не скажаш часу: «Пачакай». (П. Панчанка)

Не таго патрэбна славіць,Хто на лёдзе замкі ставіць…А таго, хто людзям служыць.

(В. Дунін-Марцінкевіч)

Ніколі, браткі, не забуду,Што чалавек я, хоць мужык.

(Я. К.упала)

Няма грыбоў у Булонскім лесе,А ў Сене — хоць бы адзін лешч.

(К. Крапіва)

Пад кола, жаба, не падлазь. (К. Крапіва)

Покі Юрка не меў чына,Быў нішто сабе дзяціна.

(Я. Купала)

Прэтэнзій у яго — хапіла б на слана. (К. Крапіва)

Разумных бараноў наогул жа нямнога. (К. Крапіва)

Раны гояцца часам, а дружбаю — гора. (А. К.уляшоў)

Сама пакажа справа, Ці варта шуму ўся аблава. (Я. Колас)

Сілен, княжа, караць, галаву сілен зняць,Не скуеш толькі дум ланцугамі.

(Я. Купала)

Слоў не крышыць ні век, ні тапор. (Я. Купала)

Спяваеш добра, ды ці тое? (Я. Колас)

Толькі ліха сну не мае. (Я- Колас)

Хто ж дужэй ад грамады? (Я. Колас)

Чакаць тады спакойна можна,Калі няма чаго чакаць.

(А. Звонак)

Як паглядзіш — Божа мілы!Што з людзямі робіць чын!

(Я. Колас)

Якія знаёмыя назвы і словы,Якая цудоўная родная мова!

(П. Панчанка)

ИЗ ТЕМАТИЧЕСКОГО СЛОВАРЯ

Примечания

1

Свінства.

2

Даслоўна — «дзіця чалавечае», адпавядае беларускаму «хлопча».

3

І ты таксама тут, мой дарап?

4

Гэта ўжо проста смешна!..

1 ... 59 60 61 62 63 64 65 66 67 68
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр торрент бесплатно.
Комментарии