Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Научные и научно-популярные книги » Языкознание » Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Читать онлайн Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 68
Перейти на страницу:

Ф'ю-ф'ю-ф'ю…

(А)пашоўвон (у будку)!

Ату!

Агату!

Паль!

Цю!

Кошка

Кыць(-і) — кыць (-і) — кыць(-і)…

Кыц-кыц-кыц…

Кыс-кыс-кыс…

Кісь-кісь-кісь…

Кіт-кіт-кіт…

(А)псік!

(А) ката!

(А)вус!

Курица

Ціп-ціп-ціп…

Ціў-ціў-ціў…

Пыль(-і) — пыль (-і) — пыль(-і)…

Пыр-пыр-пыр…

Цы-кы-цыкы…

Кур-кур-кур…

(А)кыш!

(А)кшыйі!

(А)шыші

Утка

Вуць-вуць-вуць…

(А)вуць!

Гусь

Це-це-цс…

Цэга-цэга-цэга… (А)вуць!

Гусь

Це-це-цс…

Цэга-цэга-цэга…

Гусь-гусь…

Гуль-гуль-гуль…

Гыль-гыль-гыль…

Зю-зю-зю…

Зюль-зюль-зюль…

Вуль-вуль-вуль…

(А)гыль(-я)!

Азюль(-я)!

ТЕКСТ

Граматыка лесу

Шумлівы лес –

Падручнік роднай мовы.

Тут дрэвы,

Як назоўнікі,

Стаяць,

А птушкі утвараюць дзеясловы –

Пяюць і свішчуць,

Звоняць і крычаць.

Прыметнікамі бор здалёк прыметны –

Зеленачубы,

Стройны,

Залаты.

Сустрэне гай займеннікам прыветным:

Нібы з сябрамі, 3 намі ён на «ты».

Зязюля раніцай лічэбнік вучыць —

Плыве наўсцяж стараннае «куку».

Цвіце багун.

Цвіце чабор гаючы. Вісяць,

Што коскі, Шышкі пры суку.

Грыбы, нібы часціцы і прыслоўі,

Хаваюцца

Сярод імхоў і траў.

У верасным,

Сунічным палясоўі

Я ласкавыя словы напаткаў.

Звіні ж вякамі,

Мова,

Па-над краем –

У жніўны дзень,

На лузе,

Пры сасне!

Жыццё не адмаўляе,

А сцвярджае

Адмоўная часціца мовы — «не».

Не знішчым іх,

Не спляжым,

Не загубім –

Сваіх азёр, лугоў, сваіх лясоў.

1 родны край і мову не разлюбім –

У кожным сэрцы гэты дзеяслоў!

(В. Гардзей)

Лексический комментарий к тексту

падручнік — учебник

назоўшк — имя существительное

утвараць — образовывать, производить

дзеяслоў— глагол

прыметнік — имя прилагательное

займеннік — местоимение

прыветны — приветливый

нібы — как будто, будто

сябры — друзья

зязюля — кукушка

лічэбнік — имя числительное

наўсцяж — вдоль

старанны — старательный

багун — багульник

чабор — чебрец

гаючы — целебный

коска — запятая

прыслоўе — наречие

хавацца — прятаться

верасны — вересковый

сунічны — земляничный

палясоўе — лесные места

напаткаць — встретить

адмаўляць — отрицать

сцвярджаць — утверждать

адмоўны — отрицательный

знішчыць — уничтожить

спляжыць — затоптать

Упражнения

1. Дополните сложносочиненные предложения союзами (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений).

1. На гары шуміць хваіна, … ў даліне вербалоз. (П. Трус) 2. То мароз марозіць, … золіць слата. (Я. Купала) 3. Кавадла звінела, … молат звінеў. (Я. Купала) 4. Ёй нічога не хацелася рабіць, … работа падала з яе рук. (Я. Колас) 5. Мінулася грозная бура, … мора дасюль яшчэ б'ецца. (М. Багдановіч) 6. Там толькі дзікая птушка зможа праляцець, … лесавая звярушка з купіны на купіну пераскочыць. (М. Лынькоу) 7. Пакланіся кусту, … ён табе дасць хлеба лусту. (Прымаўка) 8. На шыбах снег ляжыць іскрыстым пухам, … ў хаце пахне грэчкай чысты мёд. (С. Грахоўскі) 9. Цяклі дзянькі, … йшлі нядзелі, … час тут вольны хлопцы мелі. (Я. Колас) 10. Гара тут крута абрывалася, … абрыў пераходзіў у пакаты спуск. (Т. Хадкевіч) 11. Заскрыпела фортка, … стала ціха. (Э. Самуйлёнак) 12. У канцы чэрвеня прайшлі шчодрыя летнія дажджы, … ізноў наладзілася надвор'е. (Я. Колас) 13. Значыць, працу напішу я, … яна будзе лічыцца вашай? (К Крапіва) 14. Навокал было цёмна, … паасобныя агеньчыкі хат міргалі на ўзгорку. (П. Броука) 15. Селі яны на прызбе, хочуць закурыць, … агню няма ні ў кога. (М. Зарэцкі) 16. Думаў схадзіць да пісара, … адгаварыла жонка. (Я. Колас) 17. На заводзе даўно ўжо гудкі прагудзелі, … — бацькі няма. (А. Александровіч) 18. Можа, нават яны плачуць, … слёзак іх не бачаць. (Я. Колас) 19. Усё знікае, праходзіць, як дым, светлы … след будзе вечна жывым. (М. Багдановіч) 20. Гэтай сувязі ён стараўся не губляць, … ён яшчэ болей замацаваў яе. (Я. Колас) 21. Абавязкова пачнецца вайна, … быць не можа. (3. Бядуля) 22. Людзей не знаў лес гэты хмурны, зайздросна сцежкі свае крыў, … сваім дном Днéпра бурныз вясны да восені ўдаль плыў. (Я. Купала) 23. Заводаў зменшыцца — … пачнецца болей беспрацоўе. (А. Александровіч) 24. У вас на мястэчка многа сілы не патрабуецца, … вакол вялікая патрэба ў людзях. (Ц. Гартны) 25. Мы праехалі ці мала станцый, … адну мы прыстань праплылі?! (А. Звонак) 26. Або свет пачуе, … душа трэсне. (Цётка) 27. Уцякай хутчэй, дзеўка, … забяруць на панскі баль. (3. Бядуля)

1) а; 2) то; 3) і; 4) ды; 5) а; 6) ды: 7) а; 8) а: 9) ды, і; 10) затым:11) потым; 12) пасля; 13) а; 14) толькі; 15) аж; 16) дык; 17) аднак;18) толькі; 19) ж; 20) наадварот; 21) інакш; 22) адно — только; 23) затое—зато; 24) між тым; 25) ці; 26) або; 27) а то.

2. Дополните сложноподчиненные предложения союзами (для самопроверки они даны в конце упражнения в порядке следования предложений).

1. Ведаючы з практыкі, … далей у лес, болей дроў, стары больш не спрачаецца. (К, Крапіва) 2. Над ускрайкам лесу, … пачыналіся жоўтыя пяскі, зазвінела песня ляснога жаваранка. (Я. Колас) 3. Сярод настаўніцтва былі свае групы, … складаліся на грунце тых ці іншых інтарэсаў. (Я. Колас) 4. … свінні рогі, не саступіла б з дарогі. (Прымаука) 5. А відно-віднюсенька, … ты іголкі збірай. (К. Крапіва) 6. Людзі спалі непрабудна, … дождж не пераставаў. (7. Мележ) 7. Ёсць кнігі, … праходзіш, … паўз шэры і неахайна збудаваны дом. (М. Паслядовіч) 8. Ён толькі з большага ведаў, … мясцовасці ён цяпер апынуўся. (К. Чорны) 9. Хто ведае, … вядзе вось гэта шэрая дарога? (П. Галавач) 10. Уранні Леначка не захацела пачакаць, … згатуецца снеданне. (Я. Брыль) 11. Я не знаю сам, браточкі, … мне так мілы бэры, плач асенняй ночкі, спеў яе пастылы. (Я. Колас) 12. Трызніш ты трывожна ў цяжкім палкім сне, … ты на фронце, … на вайне. (К. Буйла) 13. Эх, скручу я дудку, такое зайграю, … ўсім будзе чутка ад краю да краю! (Ф. Багушэвіч) 14. Вось тая хвоя з вяхою, … трэба ступіць колькі крокаў направа. (Я. Колас) 15. Любі, матка, таго зяця, … я палюбіла. (3 песні) 16. Яшчэ не было такога здарэння, … нос яго свярбеў так, на ўзвей вецер. (Я. Колас) 17. Пачуўся раптам такі гук, … упала ў лужыну вялікая кропля. (П. Пестрак) 18. Я іду, … мне кажуць. (Н. Колас) 19. Ідзіце, … прыйшлі. (3 народнага) 20. Чакаць тады спакойна можна, … няма чаго чакаць. (А. Звонак.) 21. І не паспелі хлопцы апамятацца, … насохшае сена палыхнула агнём.(Я. Колас) 22. Ён баязлівец, … не здраднік. (П. Пестрак) 23. Падзялі вось сёння ўсё пораўні, … на той год зноў перадзельваць давядзецца. (К. Крапіва) 24. Ну, годзе валаводзіць! Адчыняй па-добраму, … кепска будзе! (К. К.рапіва) 25. От маладзец, … дагадаўся прыпыніцца. (К. Чорны) 26. А парасяткі, яе дзеці, ўсяму дзівілісь несканчона, … надта рохкалі здзіўлёна. (Я. Колас) 27. Хіба ён маленькі ці што, … сядзець на мяшках? (7. Шамякін) 28. Здзіўленне ў голасе маці было настолькі шчырае, … я міжвольна ўсміхнуўся. (Я. Брыль) 29. Ціха ў замку і нялюдна, … ён вымер, … ён пусты. (Я. Колас) 30. … не ўмееш частавацца, то шчасліва аставацца. (К. Крапіва)

1 ... 58 59 60 61 62 63 64 65 66 ... 68
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр торрент бесплатно.
Комментарии