Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Разная литература » Прочее » Дубянецкі - Неизвестно

Дубянецкі - Неизвестно

Читать онлайн Дубянецкі - Неизвестно

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 101
Перейти на страницу:

Філасофія Марыі Філатаўны: “Менш багацьця - лягчэй паміраць.” “Часам яна палохае мяне сваёй шчодрасцю: гатова раздаць усё, - прызнаецца Iван Пятровіч.

I. Шамякін: “.Я даўно заўважыў, што ў навуку падаюцца прагматычныя жанчыны, менш адданыя сям’і, эгаістычныя, самалюбівыя”.

Клаўдзія Філатаўна атрымала дыплом медінстытуту з адзнакаю, магла б быць вучонай. Але паехала за хлопцам у глыбінку, у Краснапольле, да хлопца, які некалі разам з ёю канчаў медвучылішча і там працаваў фельчарам у сяле. Пасьля Аркадзь скончыў сельгасінстытут і рабіў аграномам у Краснапольлі.

Вясельле іх згулялі ў кватэры !вана Пятровіча - “немнагалюднае - чалавек трыццаць сваякоў, аднакурсьнікаў, але шчырае і вясёлае”.

За свата быў Андрэй (Макаёнак, канешне).

Аўтар расказвае, як ён на сваёй машыне вёз з Менску ў Краснапольле Клаву ўжо з дзіцём. “Спыніліся ў Фарцы - падбеглі бабулі: “Бацюшка ў царкве не хрысціць - холадна, у сваім доме.” Пасля, часта едучы з Наташай-школьніцай па гэтай дарозе, я жартаваў: “Вось тут, Наташа, мы цябе хрысцілі”.

Гэты аўтарскі “досьціп”, аднак, вельмі красамоўны. Перш за ўсё тым, што рэ- лігія перасьледуецца ў СССР: каб пахрысьціць дзіця, трэба ехаць на край сьвету, туды, дзе цябе ніхто ня ведае. I людзі, жыхары тых шчасьлівых, адзінкавых на сотні кіламетраў вёсак, дзе ёсьць царква, прывыклі ўжо да таго, што, калі ў іх вёску ўязджае машына з немаўляткам, значыць, вязуць яго хрысьціць. А гэта, у сваю чаргу, сьведчыць, апроч усяго, што бацькі “пры пасадах” сьпецыяльна едуць выканаць свой хрысьціянскі абавязак туды, дзе іх ніхто ня ведае, інакш страцяць пасады свае.

I. Шамякін згадвае пра свайго сына Сашу. А ці бачыў я яго хоць раз?

Мяне, ураджэнца Заходняй Беларусі, нямала зьдзівілі “разважаньні” Iвана Шамякіна і пра мой Край і пра яго каланізацыю савецкім імперыялізмам у 1939 годзе на падставе дамоўленасьці з нямецка-фашысцкім імперыялізмам.

Аўтар першы раз згадвае тут пра гэта ў сувязі са сваёй “дыпломнай” практыкай на заводзе пад Ваўкавыскам, цяпер гэта ў сувязі з Машыным і Клавіным братам Колем. “Коля рана пачаў курыць, лазіць па чужых садах, прапускаць заняткі ў школе. Таму пасля сёмага класа і пайшоў у вучылішча ФЗН (фабрычна-за- вадскога навучання, - М. Д.). Вучыўся на электрыка”. I вось гэты сьпецыяліст “паехаў на працу ў Заходнюю, у Ліду”.

Адчуваючы ўсюды і заўсёды адказнасьць за савецкага чалавека (тым больш за свайго сваяка), Iван Шамякін імкнецца рабіць яго маральна вышэйшым за людзей “чужога свету”. Ен піша, што пазнаўшы “радасці самастойнага жыцця ва ўмовах асяроддзя, якое жыло па законах старога свету, прыйшла да яго поўная сталасць, разумение каштоўнасцей ранейшага жыцця, і характар яго ўвайшоў у сваё натуральнае рэчышча”.

Пасьля гэты Мікалай загадваў фермай у роднай Церусе. Аўтар часам прыяз- джаў да яго. “Работа на ферме, - кажа I. Шамякін, - для загадчыка пачыналася ў пяць раніцы і канчалася ў лепшым выпадку ў дзесяць, адзінаццаць вечара. За месяц прабывання на адпачынку я мог пабачыць швагера толькі хіба на ферме ці на партыйным сходзе, які я стараўся не прапусціць, - вывучаў жыццё, жыў праблемамі сяла”.

Апошнія словы маюць істотнае значэньне для характарыстыкі сапраўднага прасавецкага пісьменьніка-апалагета. Толькі такія, адданыя ладу “пісьменьнікі”, і дасягнулі ўсяго, чым разьмяркоўвае гэты лад. I яны не дазваляюць крытыка- ваць яго хібы, хваробы, яго антызаконныя дзеяньні. Вось паслухаем яго самога. Той самы Мікалай “нярэдка скептычна хмыкаў. з маіх вучоных разважаньняў, як лепш наладзіць сельскую гаспадарку!.. Мяне гэта часам закранала”. Аднак Мікалай - сваяк. А родныя і сваякі !вана Шамякіна - “усе савецкія людзі”. I аўтар канстатуе: “Але да яго гонару - Мікалай ніколі ня быў крытыканам. Ен ніколі не ганіў агулам усё ў сельскай гаспадарцы, як робяць некаторыя з тых, хто спажывае хлеб, а не росціць яго. Ен падказваў “канструктыўныя хады” - са сваіх сялянскіх пазіцыяў”.

Канешне ж, не сакрэт, што Шамякін і яго родныя шчыра шукаюць лекі канаючаму. Бо бачыць яго ў труне - азначала б для іх непапраўную трагедыю. Праўда, Мікалай мог бы нават разбагацець. Ен, аматар сьвінагадоўлі, казаў: “Каб усе гадавалі столькі свіней, як я, мы ня ведалі б, куды дзяваць мяса”. Ну, а што было б з самім Шамякіным? На Мікалаевы тавар попыт - вечны. А на Шамякінскі?

Мікалай нечакана гіне.

“З вечара і ўсю ноч старыя жанчыны чыталі каля труны псалмы, - успа- мінае аўтар.

“Можа не трэба? - нясмела сказаў я Машы. - Камуніст.

“Ваня, гэта не яму трэба. Вользе, Надзі. Гэта дае нейкае супакаенне. Цэлую ноч будзем сядзець”.

Гэтыя, ледзь не заключныя, словы “Дзённіка” вельмі станоўча характары- зуюць верную сяброўку Iвана Шамякіна, сапраўды цудоўнага, разумнага чала- века, Марыю Філатаўну. Паміж імі фактычна ж адбылася адкрытая, жорсткая і бескампрамісная дуэль. I ў ёй перамагла Марыя Філатаўна. А яна ж ведала добра, што яе вялікага мужа - камуніста, члена Цэка, дэпутата і гэтак далей

- па галоўцы не пагладзяць, калі дазнаюцца, што ў яго прысутнасьці адбываліся нейкія рэлігійныя цырымоніі. У яе аказаліся нейкія свае духоўныя каштоўнасьці, якія яна ў рашаючую хвіліну ставіць вышэй ягоных ідэалагічных, а фактычна меркантыльных прынцыпаў.

На гэтым першая частка друкаванай радаслоўнай Iвана Шамякіна скончы- лася (I. Шамякін. Карэнні і галіны. З дзённікаў апошніх гадоў. - “Маладосць”, 1985, № 9, стар. 10-87).

У цэлым гэта сумленныя апавяданьні, сумленныя ўспаміны. Але істотная загана іх - празьмерная саветызацыя.

25 кастрычніка 1985 году. Пятніца. Затэлефанаваў Сяргей С. (Сяржук Со- калаў-Воюш - рэд.) Папрасіў сустрэчы, каб паказаць сваю эпічную паэму. Я даўно ўжо чакаю яе: радкоў з сотню ён сам прачытаў мне, стоячы ў Стаўбцах перад аўтобусам. Я вяртаўся тады з Нясьвіжу. Тое, што я пачуў, зрабіла на мяне выключна добрае ўражаньне: “Маем сваю “Калевалу”!” С. тады ўжо мне паведаміў, што ён неўзабаве пакідае свой музей “далёка ад Менску” і вяртаецца назад. Яго вымушаюць гэбісты. Наконт сустрэчы я сказаў, што а другой палове дня зьбіраюся пайсьці ў выдавецтва, каб павіншаваць з юбілеем Валодзю Паўла- ва. У сувязі з гэтым зьбіраўся перанесьці нашую сустрэчу з С. на панядзелак: тады ж я ўжо буду на працы. Пасьля неяк у гаворцы я даведаўся, што хлопец пераехаў такі ў тое “далёка ад Менску” і ня можа кожны дзень сюды езьдзіць. I я адразу прызначыў сустрэчу прама нават не на сёньня, а на “гэтую мінуту”. Расказаў, як і чым дабрацца да мяне. Ен сказаў, што прыедзе з В.В. (Вінцуком Вячоркам - рэд.) Абодвух гэтых хлопцаў я даўно палюбіў. Я захапляюся іх грамадзянскай мужнасьцю. I гатоў усё зрабіць, каб яны ў будучым прынесьлі як найбольшую карысьць свайму грамадству.

У мяне быў у гэты час Коля. Мы дамовіліся, што сустрэча мая з імі павінна прайсьці без яго, але ж пачацца - з ім. Так і зрабілі. Коля іх сустрэў, распрануў, прадэманстраваўшы, што ён у мяне свой чалавек (мне сапраўды з ім заўсёды добра). З Сяргеем і Вінцуком мы былі гадзіны дзьве - мінімум. У Сяргея забраў два экземпляры эпічнай паэмы “Асілкі Белабога. Быліца пра Шыбара” Стар. 1-138. На апошняй старонцы пазначана: “Менск-Наваполацк-Смоль- ня-Наваполацк. 1983-1985 г.г.” Сяргей выказаў жаданьне выдаць гэту рэч, як і ўсё астатняе, пад аўтарствам: Сяржук Сокалаў-Воюш. Я сказаў, што гэта яго права, паабяцаў падтрымку.

У прынятым рукапісе, як я сказаў 138 старонак. Але гэта толькі першая частка - 3500 радкоў. А ўсяго павінна быць пяць частак - прыкладна роўна- значных у аб’ёме.

Першае ўражаньне ад паэмы - добрае. Сяргей кажа, што прадмову напісаў бы да паэмы Ніл Гілевіч. Некалі ён быў кіраўніком Сярожавай дыпломнай працы. “Дыпламатычныя” адносіны падтрымліваюцца паміж імі і дагэтуль нармальныя.Я параіў Сяргею, каб яны, прынамсі з Сяргеевага боку, хоць пакуль, заставаліся добрымі.

Пасьля Сяргей сказаў, што ў яго ёсьць 1000 рад- коў “нармальнай” паэзіі. Я неяк не надаў адразу гэтаму значэньня, сказаў нешта, што нікога ні да чаго не абавязвае.

Вельмі прыемным субя- седнікам па ўсіх пытаньнях быў Вінцук. Я яшчэ больш палюбіў гэтых хлопцаў. Мы горача разьвіталіся. Праўда перад тым, як разьбегліся, я высьвятліў, што Сяргей не напісаў ні заяўкі, ні анатацыі. Я прапанаваў яму гэта зрабіць.

Пасьля вечарам выму-

шаны быў зноў яго шукаць

па тэлефоне. Я даведаўся,

што ён у школе не працуе,

што яго толькі працоўная

кніжка ляжыць у рэдакцыі

наваполацкай газеты, ён

быццам там праведзены ,

Міхал Дубянецкі з унучатым пляменьнікам Аляксеем. ў якасьці пазаштатнага

карэспандэнта. Гэта амаль ніякіх заробкаў не дае.

Я зрабіў яму новую прапанову, каб неадкладна высылаў тую тысячу радкоў, і, можа, мы іх прапусьцім хутчэй, чым паэму. Паэму трэба планаваць па ўсіх правілах, а там, можа, якая шчыліна створыцца нават сёлета.

Гэта акрыліла хлопца. Бедныя, бедныя мае калегі: за ўсімі імі палюе кадэбэ. Гэта яно і не падпускае іх да працы, ганяе з месца на месца.

1 ... 37 38 39 40 41 42 43 44 45 ... 101
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Дубянецкі - Неизвестно торрент бесплатно.
Комментарии