Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Разная литература » Прочее » Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Читать онлайн Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 23
Перейти на страницу:

Іван сапраўды неўзабаве паправіўся, але ўсё ж накульгваў, бо нагу падцягнула ў цяглях. Доўга ён яшчэ верыў бацьку i старому фельчару, што i гэта хутка мінецца, што абедзве нагі стануць роўнымі, доўга яшчэ марыў аб тым, што хутка пачне бегаць вельмі моцна i нават Ан- дрэевага Уладзіка апярэдзіць, хоць той бегае шпарчэй за ўсіх. Потым з часам надзея гэтая змяншалася, светлыя мары змрачнелі, хлопчык стаў ціхім i не па сваіх гадах задумлівым. У пачатковай школе ён вучыўся разам з Васілём і Уладзікам. Тыя кожны дзень прыляталі ў школу на двух жалезных каньках, грымелі імі нават і ў калідоры. А Іван ужо не зайздросціў. Ён ужо ведаў, адчуваў, што не ўсё тое можна яму, што можна Васілю або Уладзіку. У іх, няхай сабе, па два канькі, няхай сабе, жалезныя, а яму бацька зрабіў адзін, дзеравяны, абкуты тоўстьгм дротам. Іван прывязваў гэты канёк да правае, даўжэйшае нагі, а левай, каротшай, папіхаў. Так і ехаў па замерзлай канаўцы аж да самай школы.

Вучыўся Іван добра. Бацька цяпер браў у аснову гэта і заўсёды наказваў, прасіў:

— Вучыся, мой сынок, старайся. Помачы ад цябе дома не патрабую, спраўляйся хоць з урокамі. Станеш вучоным, тады будзе i помач.

Магчыма, што і быў бы Іван вучоным, каб не вайна...

... За перагародкай пачуўся раздразнёны, з сыканнем ад перасохласці ў роце голас фінагента. Ён за нешта крычаў на Васіля, нават злосна лаяўся. Васіль жа адмоўчваўся, а калі нешта і гаварыў, дык ціха, памяркоўна, нібы ва ўсім прызнаваў сябе вінаватым.

«Так вось ён і з Мокрутам,— падумаў Іван.— Што б той ні сказаў, рота не разявіць, каб запярэчыць ці выказаць сваю думку. Заўсёды з усім згодны, заўсёды пакорлівы, быццам бы ў яго i не бывае тае свае думкі. А некалі гэта быў вельмі бойкі, жвавы хлапец, лез у спрэчкі нават i тады, калі не трэба было лезці. Ці перамяніўся чалавек з гадамі, ці i раней у яго не было пэўнай цвёрдасці?»

Пад вечар так сумна стала сядзець аднаму, што Іван рады быў бы, каб хто-небудзь прышоў сюды хоць на хвіліну. Няхай бы ўзяўся на ўлік ці зняўся. Але паколькі ніхто ў бакоўку не заглядваў, а больш такой спадручнай работы не знаходзілася, то хлопец стау падумваць аб тым, каб пайсці сёння ў Дабрасельцы. Не шкодзіла б купіць там хлеба ў эмтээсаўскім ларку, пабываць на сваім двары, агледзець садок, вулейчык з пчоламі ды зайсці спытаць у Андрэіхі, можа патрэбна якая дапамога. Іван не быў ні суседам, ні сваяком Андрэіхі, але некалі ён шчыра сябраваў з Уладзікам, хоць той быў трохі старэйшы. Бацькі іх таксама сябравалі. Андрэй любіў прыходзіць да Іванавага бацькі на вячоркі, а Андрэіха не саромелася пазычаць у мацеры ўсё, што толькі ні даводзілася: соль, запалкі, буханку хлеба, катушку нітак. Калі прыходзіла пазычаць, то спынялася на паўхвілінкі на парозе і не заўважала, як праходзіла ў гаворцы некалькі хвілін. Потым, калі прыходзіла аддаваць пазычанае, то паўтаралася тое ж самае.

Калі выйшла так, што пасля вайны і Андрэіха і Іван засталіся адзінокімі, яны па адчуванню душэўнага абавязку сталі памагаць адно другому ладкавацца ў жыцці, перамагаць цяжкае гора страты родных і самых блізкіх людзей,

«Можа ў яе дроў колатых ужо няма»,— падумаў Іван.

7

Перад самым вечарам Мокрут заглянуў у сельсавет толькі дзеля таго, каб падаць знак сакратару. Той умомант сабраў сваю папку i ўслед за начальствам выйшаў на вуліцу. Тут зноў ішоў снег — у гэтую зіму рэдка выдаваўся той дзень, каб не было снегу: то ён сыпаў дробны i калючы, як пацёрты лёд, то кружыўся мяккі і лёгкі, як пух. Каўнер Мокрутавай кожанкі быў настаўлены, а Васіль Печка нацягнуў колькі можна было на вушы шапку і схаваў пад палою паліто свае паперы. Удвух яны рушылі так па вуліцы. Раптам Мокрут спыніўся, і Васіль, з зажмуранымі ад снегу вачыма, ледзь не стукнуўся ілбом яму ў спіну.

— Знаеш што? — звярнуўся старшыня да хлапца.— Памяць у мяне ўжо нешта слабець пачала: забыў зрабіць адно распараджэнне.

— Якое? — насцярожыўся Васіль.

— Забыў сказаць крывому, каб пайшоў туды да мяне ды напілаваў жонцы дроў.

— Дык я пайду скажу,— ахвотна падручыўся Печка.

— Схадзі, брат,— папрасіў Мокрут.— А то жонка заутра з’есць мяне. Скажы, каб перадаў заадно, што затрымаюся сёння, опісь буду рабіць. Эх, жонкі, жонкі! Ты, брат, не ведаеш, што за ведзьмы бываюць некаторыя з іх! Ну, і шчаслівы ты, што не ведаеш. Бяжы, а потым даганяй мяне. Калі не нагоніш, то ты ж ведаеш, дзе мы павінны быць.

Сакратар пабег, яму i хацелася прабегчы на холадзе, а Мокрут пакрочыў далей адзін. Кожанка пакрысе бялела: спачатку снег раставаў на глянцавітай скуры, а потым пачынаў шэрхнуць. Паступова нахалодваў скураны каўнер і рабілася трохі пякуча ружоваму валлячку. Мокрут утуліў падбародак і трымаўся на ўсякі выпадак бліжэй да платоў, каб не трапіць часам пад якую машыну. Усялякай эмтээсаўскай i калгаснай тэхнікі хадзіла тут не мала.

Пад машыну Мокрут не трапіў, а з чалавекам ледзь не стукнуўся лоб у лоб. Гэта быў той самы чалавек, якога старшыня зваў завочы сівым маладажонам. Мокрут любіў даваць мянушкі людзям i часта гэта яму ўдавалася. Чалавек гэты, што сустрэўся, сапраўды быў сівы, але не па старасці, як гэта звычайна бывае, а па прыродзе. Кажуць, што бацька яго пачаў сівець гадоў у трыццаць, а сыну было цяпер усё ж такі каля сарака. Ажаніўся ён, праўда, не надта даўно, але i не так позна, каб зваць яго маладажонам. Тут Мокрут, вядома, перабольшваў. Росту ён быў крыху вышэй сярэдняга, гэтакі ж, як i Мокрут, толькі, бадай, шчуплейшы. Каб яны, на няшчасце, зусім сутыкнуліся, то якраз трапілі б нос у нос. Хіба толькі б каўняры перашкодзілі: у аднаго скураны, з вострымі ражкамі, а ў другога — барашкавы, сівы, як i тыя пасмы валасоў, што віднеліся з-пад рыжай высокай кубанкі.

Звалі чалавека Ільёй Савічам, і працаваў ён тут дырэктарам сямігадовай школы. Убачыўшы старшыню сельсавета на вяршок ад сябе, дырэктар спачатку рэзка падаўся назад, а потым паімкнуўся саступіць з дарогі. Яму не надта хацелася спыняцца з гэтым чалавекам, бо ў душы ён яго не любіў, а прызнаваў пакуль што толькі як службовую асобу.

Выйшла так, што Мокрут загаварыў першым:

— Вы куды, Ілья Савіч?

— Ды ў школу,— адказаў дырэктар.— Там жа ў нас...

— А-а, так, так, — падхапіў Мокрут. — Ведаеце, Ілья Савіч, я не здолею сёння прыняць, так сказаць, актыўны ўдзел у прадстаўленні. Справы, разумееце, не даюць дыхнуць. Пазванілі з раёна, i вось бягу на пасёлак.

— А што там здарылася? — не зусім даверліва спытаў дырэктар.

— Опісь, Ілья Савіч. Разумееце? Сумная справа.

— Менш трэба было б гэтых сумных спраў, — незадаволена сказаў дырэктар i не спяшаючыся пакрочыў далей.

«Сунься, куды сунешся!» — прабурчэў сабе пад нос Мокрут, а ўслых гэтага ні за што б не сказаў. Цяжка было ўсё-такі не лічыцца з тым, што гэта дэпутат сельсавета i сакратар тэрытарыяльнай партарганізацыі.

Мінуўшы некалькі двароў, старшыня падышоў да акна аднаго прыгожага дамка, пастукаў і гучна, з вясёлымі пералівамі ў голасе, клікнуў:

— Ціхоня-а, у строй!

— Няма дома! — ледзь пачуўся праз двайныя шыбы непрыязны жаночы голас.

— А дзе ён?

— А хто яго ведае. Хіба я за ім бегаю?

Мокрут сабраўся ўжо адысці ад акна, але нечакана адчыніліся шаляваныя дзверы сянец i на ганку паказаўся грузнаваты чалавек без шапкі, у міліцэйскім кіцелі, расшпіленым пад барадою.

— Чаго ты хочаш? — спытаў ён у Мокрута-

— Апранайся хутчэй і пайшлі!

— Куды?

— Справа ёсць. Тэрміновая!

Калі ўчастковы ў поўнай форме і пры зброі параўнаўся на вуліцы з Мокрутам, той насмешліва кінуў яму:

— За жончыну спіну хаваешся?

— Ды не хаваюся, — пачаў апраўдвацца Ціхоня. — Чаго там хавацца? Аднак жа, калі падумаць, то што мы маем? Цэлы дзень на нагах, ноччу таксама рэдка бываеш дома. А яна, жонка... Вось.

— Разбалавалі вы сваіх жонак, распесцілі!

— Гэта хто «мы»?

— Ты, напрыклад, ды вось гэты наш мудрэц сівавалосы, дырэктар. Яшчэ ёсць такія.

— Ну, ведаеш, — зноў пачаў участковы, — калі добра падумаць, то-о...

— Дарэчы, вось што,— перапыніў яго Мокрут,— у цябе часам не знойдзецца некаторых вестак наконт некаторых нашых інтэлігенцікаў?

— Каго ты хочаш?'

— Ну, возьмем хаця б гэтага маладажона. Ён што, не быў, часам, на акупіраванай тэрыторыі?

— Ён не з майго ўчастка па месцу нараджэння, — змрочна адказаў Ціхоня.— Ды не той гэта чалавек. Ты гэта дарэмна.

— Дарэмна? — Старшыня на хвіліну змоўк i глыбей утуліўся ў каўнер-

— Куды ж мы ідзем? — спытаў Ціхоня.

— Не бойся, не да маладажона.

Яны прайшлі моўчкі амаль усю вуліцу і калі ўжо сталі выходзіць на міжпасялковую дарогу, Мокрут сказаў:

— Казырок Сямён наказваў. Там у яго сёння радзіны быццам бы. Сакратар мой прыдзе, запішам яму папаўненне ды пасядзім з гадзіну ў цяпле, пагамонім. Трэба ж нам неяк бліжэй да народа стаяць, ведаць, як людзі жывуць, чым яны дыхаюць. Праўда?

— Ды гэта праўда, — згадзіўся Ціхоня, — але ж, калі добра падумаць...

— Няма чаго думаць! — зноў перабіў яго Мокрут.— Чалавек запрашае, дык не трэба быць задавакамі. Напэўна, чакае ўжо даўно.

1 ... 3 4 5 6 7 8 9 10 11 ... 23
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі торрент бесплатно.
Комментарии