Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Разная литература » Прочее » Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Читать онлайн Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:

Прайшло не мала часу пасля гэтага, i цяпер Дашы часам нават не верылася, што Лявон мог каго-небудзь напалохаць. У яго былі вельмі маленькія і, напэўна, мяккія, як у дзіцяці, рукі. Круглы, чысты падбародак з пяшчотным валлячком. Здавалася, што гэты падбародак выяўляў заўсёды толькі адну лагоднасць, нават і тады, калі Мокрут злаваўся. Вочы таксама не кожны раз былі калючымі. Часам яны свяціліся цёплай ласкаю, нават пяшчотай, асабліва тады, калі ён задумліва глядзеў на яе, на Дашу. Гэта заўважала дзяўчына не адзін раз, і часта ёй здавалася, што дарэмна людзі асцерагаюцца Мокрута, дарэмна думаюць, што ён можа зрабіць чалавеку нешта дрэннае. Варта вось ёй узяць яго за гэтую дзіцячую руку, і пойдзе Лёўка пакорліва, куды толькі яго ні павядзеш. Hi слова кепскага не скажа, ні голасу рэзкага не падасць...

Падыходзячы да сваёй вёскі, Даша міжвольна замарудзіла крок. Вельмі ж лёгка i прыгожа было на дарозе. 3-за вясковых прысад неспадзявана выбліснула сонца, i яго спакойныя, нячутныя праменні заіскрыліся ў свежым інеі дрэў, у галінках прыдарожнага быльняку, прыцярушанага свежымі пушынкамі. Яшчэ ўчора Даша праходзіла тут, і быльняк тырчэў голы, пашумліваў і пасвістваў на ветры. На яго не шкада было наступіць нагой, наехаць машынай. А сёння былінкі выглядаюць так хораша i прывабна, што над некаторымі з іх хацелася нахіліцца i дзьмухнуць, як на адуванчыкі. На дарозе, між каляін, быў пласт такога ж мяккага снегу, але ён зусім не адчуваўся пад нагамі, крок парыпваў ад ранейшай ізмаразі. Гэтае парыпванне бадзёрыла хаду, як маршавая музыка. Хацелася ісці і ісці. Няхай бы гэтыя Дабрасельцы былі трохі далей, не абавязкова ім так хутка набліжацца, хоць там i родная Дашына хата, хоць там і вельмі прыгожыя зімой i летам прысады. Прайсці б яшчэ крыху па свежаму сняжку, падыхаць лёгкім халадком. Няхай бы нават сустрэўся цяпер хто-небудзь. Не Мокрут, вядома, i не Шулаў. Хацелася спаткаць каго-небудзь вельмі блізкага, вельмі дарагога. Міжвольна думкі пайшлі пра Валодзю, далёкага-далёкага па адлегласці і бясконца блізкага па сэрцу. Служыць Валодзя ў арміі вось ужо чатыры гады, бо канчае лётчыцкую школу. Калі ж ён прыедзе, калі можна будзе яго ўбачыць?..

Гледзячы проста на сонца (калі гэта можна іглядзець проста на сонца?), Даша заўважыла сярод інею на таполях чорныя купкі варонніх гнёздаў. Цікава, што гэтыя гнёзды і пад інеем былі чорнымі. Затым высунуўся з-за дрэў востры і пасівелы ад інею верх дабрасельскага млына, таксама бяскрылага. Адной навальніцай паламала крылы ўсім тром сельсавецкім млынам. Неўзабаве стала відна і хата млынара, можна сказаць, што і не хата, а цэлы дамок. Гэтым дамком з аднаго боку вуліцы i маленькай хаткай конюха Платона — з другога пачыналіся Дабрасельцы. Насупраць млынаровага дамка стаяў слуп з электрычным ліхтаром. Пакуль на млыне былі крылы i ён пры ветры даволі жвава круціўся, ліхтар гэты асвятляў не толькі дамок, a і частку дарогі. У млынара часта збіраліся прадстаўнікі мясцовай улады: старшыня i сакратар сельсавета, участковы міліцыянер, бухгалтар Дабрасельскага калгаса (у гэтым калгасе ўладай лічыўся не старшыня, а бухгалтар), загадчык гаспадаркі МТС ды сёй-той з механікаў. Наведваўся таксама чалавек па прозвішчу Заткла. Ніякай уладай ён нідзе не лічыўся, аднак млынарова кампанія рэдка калі абыходзілася без яго. Добра выпіўшы, млынар звычайна напяваў, кудлачачы стручкаватыя валасы, зацярушаныя мукою: «Ты-ыся-ача-а рублёў для мя-ане-э нічо-ога не зна-ачыць».

Неўзабаве ж пасля таго, як навальніца зламала на млыне крылы, прышоў эмтээсаўскі манцёр і абрэзаў правады на слупе супраць дамка. Цяпер гэты слуп стаяў тут без усякай патрэбы, i аднаго разу ноччу млынар вельмі моцна выцяўся аб яго галавой.

Спрабаваў млынар напівацца i потым, калі ўжо млын не круціўся. Аднаго разу нават заспяваў быў на вуліцы: «Ты-ыся-ача-а рублёў...» Але ў гэты час выйшла на вуліцу яго жонка, здаравенная цётка Матро­на, узяла спевака за шкірку ды пры ўсіх людзях пацягнула дадому.

У гэты ж час пайшлі асцярожныя чуткі, што i жонка Мокрута трохі натаўкла свайго Лявона. Жанчына гэтая была не такая мажн'ая i здаровая, як цётка Матрона, па росту i вазе яна была можа толькі ў палавіну Матроне, але затое па злосці і ўпартасці рэдка хто мог з ёю зраўняцца. Сухенькі тварык яе з лісінымі вочкамі заўсёды меў такія зморшчыны, на якія страшна было глядзець. Нават і тады, калі яна гаварыла што-небудзь вясёлае, дык усё роўна гэтыя зморшчыны насцярожвалі людзей.

Баяўся сваёй жонкі нават i старшыня сельсавета, хоць усе лічылі, што ён тут нікога не баіцца. Дома, перад жонкаю, Мокрут быў зусім не такі, як бывае ў сельсавеце або на вясёлых сустрэчах у млынара. Адкуль Мокруціха была родам, хто яе родзічы, бацькі, ніхто пэўна не ведаў: Мокрут знайшоў яе недзе ў партызанах.

У вуліцы Даша пайшла крыху шпарчэй, як ішла па дарозе. Няёмка было ісці на вачах у людзей ледзь не шпацырам, падумаюць, што дзяўчыне няма чаго рабіць. «Прыехаў ужо бацька ці не?» Дашы карцела забегчы ў хату, паглядзець, ці дома стары, што робіць Цімоша перад адыходам у школу на другую змену. Гультаяваты хлапец, часта даводзіцца прымушаць брацца за кніжку. Загуляецца, бывае, а потым бяжыць у школу, не падрыхтаваўшы ўрокі, а галоўнае — не еўшы.

Добра было б заглянуць у хату, але ж i на ферме многа спраў. Яшчэ ж, напэўна, і «Кадрыліха» сядзіць у сіласнай яме. Даша толькі прыпынілася каля свайго двара, шчыльней прычыніла вароты і пайшла далей. Каля самай канюшні ёй сустрэўся Платон, у старым кажусе, падпяразаным вяроўкай. ён прыветна ўсміхнуўся і спытаў, ці дома бацька.

— Хутка прыедзе, — сказала дзяўчына,— заходзьце да нас.

I ёй уявілася, як вось гэтыя два дзяды, два закадычныя сябры, сёння, мабыць, зноў будуць сядзець у запечку цэлы вечар і вясці між сабою мала каму чутную i мала каму зразумелую гамонку.

5

Застаўшыся адзін у сельсавеце, Лявон Мокрут нейкі час хадзіў па пакоі і ў задуменні прыслухоўваўся, якім скрыпам абзываюцца яго боты. Ходзячы, нахіляўся то на адзін бок, то на другі і з прыціскам ставіў нагу на абцас, каб скрып быў мацнейшы. Міжвольна ўспаміналася, што ў вялікага начальства чамусьці заўсёды скрыпяць боты ці чаравікі.

Падышоўшы да стала, паставіў нагу на падлакотнік папоўскага крэсла і пачаў аглядаць з усіх бакоў свой хромавы бот. Неважнецкім паказаўся яму гэты бот: перад патрэсканы, ранты ў адным месцы выехалі. Дзе яму рыпець, такому абутку! Глянуў затым на штаны і таксама не ўцешыўся. Хоць яны і сінія, хоць і галіфэ, але ж блішчаць ужо, як некалі ў дзегцявоза. Ледзь не з самых партызанскіх часоў служаць, як жа ім не падацца?

Старшыні падумалася, што, мабыць, i Даша ўсё гэта заўважыла. Вядома, заўважыла i пасмяялася, напэуна. Сама, нябось, вунь як спраўна адзета: новыя валёначкі, ватоўка, падагнаная пад стан, хустка цёплая клетчатая. Андрэіха i тая ў новым ходзіць. Не ў такім, вядома, ладным, як яго жонка, але ў добрым і акуратным адзенні.

Мокрут пляснуў рукою па халяве, апусціў нагу і маркотна скрывіўся. Раптам здалося яму, што ён зусім i не Мокрут i не Лёўка, на якога некалі зважала ўся веска, i тым больш не старшыня Чырвонамакаўскага сельсавета. Можа таму i Даша з такім недаверам i абыякавасцю глядзіць на яго. Быў раней калгасным брыгадзірам у Дабрасельцах, дык i то, можна сказаць, што больш было павагі. Людзі не міналі на вуліцы, як іншы раз цяпер. У любы двор зойдзеш і ўжо, вядома, не выйдзеш адтуль абы-як. На працадні — і падлічаць у канцы года — цэнтнер пазаддзя атрымаеш, а хапала i хлеба i сала, i вось боты добрыя тады справіў.

Зноў пачаў хадзіць чалавек па пакоі. Пад нагамі ўжо нічога не скрыпела, усё роўна, як наўмысля. Крок выходзіў кволы, нібы старэчы. Ад гэтага рабілася яшчэ горш сумна і нейкая нудлівая крыўда лезла ў душу.

«Вунь Шулаў, дык той, нябось, не ў такім выглядзе. Паліто ў яго, праўда, падточанае, але ж боты новыя, нават з нейкай аўчынкай у сярэдзіне. А морду наеў — нават засмяяцца ўжо добра не можа, шчокі не даюць. I што чалавек робіць, чым галава занята? Будуе сабе пяцісценку на вываз ды корміць вяпрукоў. Па калгасу ў яго толькі адзін клопат: не спазніцца паслаць зводку ў раён.Рукі Мокрута ляжадь адна на адной за спіною, пальцы варушацца, паказваюць узбуджанасдь i нервовасць. Раптам адна рука апускаецца, з нейкім спалохам абмадвае канты галіфэ, а потым глыбока лезе ў кішэню. Давялося нават нагнуцца, каб добра абшарыць гэтую залішне шырокую, а цяпер ужо i не зусім цэлую кішэню. Мокрут выцягнуў адтуль круглую пячатку ў драўляным футлярчыку і адразу павесялеў, нават узрадавауся.

— Пячатачка ты мая! — урачыста прамовіў ён, трымаючы на далоні крыху зашмальцаваны ад прабывання ў штанах футлярчык i пяшчотна гледзячы на яго. — Спужаўся быў, аж у сэрцы ёкнула, — здалося, што згубіў цябе, выпала ты з маіх гэтых, ужо мала надзейных штаноў. Ажно ж не, не выпала, дзякуй богу! I што б я рабіў без цябе? Корміш ты мяне цяпер і поіш. Не адзяваеш, праўда, пакуль што, але будзеш i адзяваць! Будзеш!

1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 ... 23
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі торрент бесплатно.
Комментарии