- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Шануй імя сваё - Валянцін Блакіт
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Кунцэвіч павярнуўся і пайшоў прэч — для яго заўсёды чамусьці невыносна чуць скрыгат рыдлёвак аб магільны жвір, здаецца, скура дзеравянее ад гэтага скрыгату... Пахадзіць, пакуль скончаць...
Спачатку абыякава, потым з цікавасцю (ніколі не думаў, што гэта можа быць цікава!) пераходзіў ад магілы да магілы, чытаючы надпісы на помніках, успамінаў... Адны з вяскоўцаў, як жывыя, стаялі перад вачыма, прыгадваліся нейкія эпізоды, сур’ёзныя, вясёлыя, смешныя; другія — былі як у тумане, як ні намагаўся, нічога не ўсплывала ў памяці. На шмат якіх помніках былі карычневыя фотакарткі на фарфоры. 3 іх глядзелі жывыя вочы, жывыя твары, і ў кожным з іх жылі водгукі то далёкага, то зусім блізкага мінулага. Пэўна, ніхто з іх і не здагадваўся, пазіруючы перад фотаапаратам, для чаго спатрэбіцца фотакартка, гэты дакладпы адбітак імгнення, і, капечне, кожны думаць не думаў, што, па сутнасці, глядзіць не ў вочка аб’ектыва, а за мяжу ўласнага жыцця, на сваіх невядомых нашчадкаў, шмат якія яшчэ і не нарадзіліся, але абавязкова народзяцца ад сыноў, унукаў, праўнукаў, прапраўнукаў, прапрапра... Але ці ўспомняць, ці захочуць прызнаць тыя невядомыя, таямнічыя прапрапра?
Ён пераходзіў ад магілы да магілы, нібы вітаючыся са знаёмымі, часта блізкімі людзьмі — старэйшымі, аднагодкамі, маладзейшымі, і думкі сталі набіраць іншы напрамак... Для чаго жыве чалавек? Што чалавеку трэба? У рэшце рэшт, вельмі і вельмі мала: два квадратных метры зямлі і сціплы помнік з фотакарткай па фарфоры, а калі і помніка не паставяць — абыдзецца, мёртвыя непераборлівыя... Для чаго жыў хоць бы гэты «раб божий Примак Петр Иванович, родился в 1918 году, скончался в 1976 году. Мир праху твоему. Память от жены и детей»? Што бачыў на гэтым свеце Прымак Пётр Іванавіч? Партызаніў, ваяваў, быў калгасным конюхам, потым ужо ў сталыя гады навучыўся на трактарыста. Прыехаў на абед, узяўся за лыжку — упаў і... «раб божий». «Память от детей»... Чаго-чаго, а гэтага багацця ў Пятра Прымака хапала: што ні гадок — грыбок, адзінаццаць пусціў на свет. Два хлопцы сталі афіцэрамі, Маня — аж у Маскве ў нейкім навуковым інстытуце, кажуць, скора прафесарам стане. Сцяпан — заатэхнік у суседнім калгасе (шкада, месца не было — талковы хлопец), дзве дачкі навучыцелькамі, адна — урач, Алесь і Мікола трактарыстамі, Алена і Таццяна — на ферме, а малодшая Галя з залатым медалём дзесяцігодку канчае. Старэйшыя ўжо сваіх дзетак займелі. Як з’едуцца-сыдуцца — у хату не ўмяшчаюцца. Во якое разлапістае дрэва вырасла ад цябе, Пётр Іванавіч Прымак! А мо пусціць на свет дзяцей і ёсць асноўны сэнс чалавечага жыцця? Не-е! Мала пусціць на свет, на свет пусціць можа і апошні дурань. Каб людзьмі выраслі дзеці, каб іх паважалі і яны бацьку-маці шанавалі — во што галоўнае! Праўду кажуць: якія бацькі — такія і дзеці. Гэта нават на могілках відно. Прымаковы паставілі бацьку помнік, ды яшчэ які помнік! А вунь, зусім па суседству, збуцвеў-пахіснуўся крыж на магіле Мацея Петушка. Сямёра пакінуў Мацей, і ўсе жывуць заможна, а каб хоць які помнічак паставіць бацьку — забыліся... Хоць пра нябожчыка і не гавораць благое, але і пры жыцці пра Мацея Петушка ніхто добрага слова не мовіў. Усё хітрыў гэты Мацей Петушок, усё абдурыць некага хацеў, толькі б самому карысць мець, толькі б урваць ды пацягнуць. Ледзь пад суд не трапіў, калі пяць мяхоў ад сеялкі спёр. Бачыце, яму свіней трэба было карміць. Пашкадавалі, не яго, канечне, дзяцей пашкадавалі. Завіда быў, усё яму мала, усё збіраў, у шмоцці хадзіў, а ўсё запасаўся. А памёр - суд разабрацца не мог, як пачалася грызня за бацькавы тысячы, як ваўкі, як шакалы якія. Усю вёску асаромілі. Што ж, яно і праўда: яблыкі ад яблыні далёка не падаюць...
А яго, Кунцэвічавы, яблыкі куды ўпадуць? Хто ж яго ведае, куды ўпадуць... Выраслі, сваім розумам жывуць, а душа смыліць-смыліць. Праўду кажуць: малыя дзеткі — малыя бедкі, падрастуць дзеткі — падрастуць і бедкі. Асабліва дочкі хвалююць. Не клеіцца ў іх жыццё. Большая на настаўніцу вывучылася, спецыяльнасць як спецыяльнасць — жаночая. Мо гэта і папсавала — залішне строгая, нейкая нелюдзімая, як манашка, таму і замуж ніхто не бярэ. Зусім не мае гэтых бабскіх хітрыкаў, каб мужыкоў прыцягваць. Малодшая — наадварот: скура гарыць. Яшчэ і дзевятнаццаці не было, як зблыталася з нейкім патлатым — ні то рэжысёрам, ні то артыстам, хто іх там разбярэ! Дзіця нажылі — і разышліся, як у моры караблі. Ім усё проста: прывезла — гадуй маці-бацька, а сама зноў круціць галаву ў горадзе. Зноў нейкага барадатага знайшла, не распісваюцца. А якое бацьку, калі дзеўка па руках пайшла? Лупцаваць трэба было, не пускаць у горад, хай пад наглядам сядзела б, калі такая ўрадзілася. Хаця... Хаця наглядай не наглядай, а як скура засвярбіць — халеру ўгледзіш. Вунь Жыгуні, на што ўжо строгія і сур’ёзныя людзі, а малодшая ў прыполе прынесла. I ніхто не ведае ад каго. Не, усё роўна не трэба было пускаць у горад, хай бы на ферме рабіла. Падумаеш, медсястра...
Хлопцы, праўда, лепшыя. Сцяпан сельгасінстытут канчае, аграномам будзе. Талковы, кемлівы — нічога не скажаш. Але таксама нейкая чмура найшла: адгадаваў валасню — хоць ты ў косы заплятай, брызентавую робу напяліў, бы няма ў што апрануцца, бы сорак пяць капеек на цырульню брак. Да ўсяго яшчэ вусікі адгадаваў. Каб яшчэ вусікі якія людскія, а то смаркачыкі нейкія. Хоць ты стой, хоць ты падай! Пудзіла пудзілам, людзей сорамна. А ён выскаляецца: адстаеш ад моды, тата. Каб яно згарэла, з гэтакай модай!
Меншы Лёшка ў дзесяты ходзіць — разам з Апанасавай дзеучынай. Яна-то вучыцца, а ён больш на гітары брынчыць, чым над кніжкаю карпее. Не прыгоніш. Мусіць, праўда — у дурную галаву розуму калом не ўваб’еш. А мо дарма ён прыдзіраецца да мепшага, мо і не такая ў яго дурная галава? Пры дурной галаве і рукі нязграбныя, а ў яго ўсё ў руках гарыць, за што ні возьмецца, усё на ляту даецца. Да тэхнікі ахвочы, ад машын і трактароў не адагнаць. I па сталярцы — акурат у дзеда. Гэта і добра, калі падумаць, што мае ахвоту, да сялянскай справы здатны. Некаму ж трэба і хлеб расціць. Што гэта было б, каб усе па гарадах разбегліся? Ды і свой век пры некім трэба дажываць са старою...
Засяроджаны, задумлівы, ён ішоў далей і далей, не зважаючы, куды ідзе. Ногі самі прынеслі: Кунцэвічы — уся яго радня. Бацькава магілка, матчына... Трэба сказаць Лёшку, каб на вясне абгародку пафарбаваў — за год зусім абліняла. На бацькавым помніку — керамічная фотакартка, з маленькай павялічылі, стары сам на сабе не падобны, але добра, што хоць такая знайшлася. А матчынай няма, мусіць, яна так ніколі і не фатаграфавалася, яшчэ пры Польшчы памерла — хто тады ведаў якую фатаграфію! Гэта цяпер нават Лёшка пстрыкае, а тады... Побач дзедава і бабчына магілы, абнесеныя загародкай. Таксама заадно трэба пафарбаваць ці мо і ўвогуле замяніць — жалеза зусім паржавела, здаецца, гадоў дваццаць таму назад памянялі. Дзеда звалі, як і яго — Аляксей Сцяпанавіч, а прадзеда (ён вунь там, поруч з дзядзькамі) — Сцяпан Аляксеевіч, як і бацьку. А прапрадзеда? На помнічку ўжо нельга прачытаць. Пэўна, таксама Аляксей. Раней заўсёды аднаму з сыноў давалі дзедава імя, а другому — бацькава, каб не звялося імя, каб не перарваўся ланцужок. Гэта цяпер забываюць, прыдумляюць розныя модныя, якіх у раду ніхто ніколі не ведаў. А шкада, што забываюць. Што, у рэшце рэшт, застаецца ад чалавека? Імя! I ўсё добрае ці благое, што паспее зрабіць чалавек, прыліпае, зліваецца з імем, робіцца яго сутнасцю. Імя перажывае чалавека, працягвае жыць незалежна ад яго, жыць з добрымі ці благімі справамі, якія паспеў зрабіць на зямлі чалавек, будзе жыць роўна столькі, колькі жыць будуць яго справы. Чалавек мусіць шанаваць сваё імя пры жыцці, каб не сорамна было перадаць сыну, унуку, праўнуку, прапраўнуку...
Аркестр дайграў сваю апошнюю жальбу і замоўк. Трэба ісці, мо ўжо шукаюць... Вось і ўсё... Памёр Апанас, няма Апанаса, калгас расфарміроўваюць. Скора і яму падбіваць бабкі, сюды збірацца... Што пакінулі яны з Апанасам, што навечна прыліпне да іх імя? Сёе-тое, канечне, пакінулі... Калгас, напрыклад, ды такі, што людзям у вочы глянуць не сорамна. Але ўсё, што нарадзілася, павінна і памерці. Памірае і калгас. Разам з Апанасам. Не-е, калгас, канечне, не памірае, калгас набывае новую якасць, новае жыццё. Яны з Апанасам пачыналі, прайшлі свой круг, нешта зрабілі, нешта зрабіць не паспелі, а цяпер прыйдуць іншыя, будуць нешта рабіць не так, па-свойму, але пачнуць усё ж з таго, чым кончылі яны, будуць дарабляць, развіваць тое, што створана ім, Апанасам, Пятром Прымаком, усімі жывымі і мёртвымі жыхарамі Забор’я. Хто прыйдзе пасля іх? Сурмілы прыйдуць... Кінуцца руйнаваць, нішчыць, перарабляць усё на свой лад, быццам да іх адны дурні жылі, быццам, начытаўшыся кніжак, панапісваўшы дысертацыі, яны спасціглі ўсе таямніцы прыроды, усе малыя і вялікія ісціны.
I раней у вёску прыходзілі прышлыя людзі — дваццаціпяцітысячнікі, як, напрыклад, нябожчык Язылец, але яны ужываліся, угрызаліся ў сялянскую справу, спасцігалі душу сялянскую, з павагай ставіліся да добрых сялянскіх традыцый, не ламалі-крушылі без разбору ўсё навокал, ехалі са шчырым намерам дапамагчы вёсцы, і тыя, хто прыжыўся, пакінулі добры след. У іх нешта святое за душою было. Сурмілы іншыя... Для сурміл вёска — дойная карова, трамплін для пасады ў горадзе. Пуп надрываюць, крычучы: для народа стараемся, нясём народу прагрэс i культуру, а калупніся глыбей — толькі пра сябе і думаюць. Хіба можна несці народу прагрэс і культуру, з найвялікшай пагардай ставячыся да народа? Пыхлівымі бажкамі, фанабэрыстымі князькамі робяцца гэтыя сурмілы. Узбрыдзе ў галаву — смяротны прысуд вёсцы вынесе — неперспектыўная. Хаты — пад бульдозер, хто жывы — у небаскроб: радуйцеся, цешцеся гарадскім жыццём, у пояс кланяйцеся мне, дабрадзею. А ці даспадобы селяніну гэты небаскроб, спытаць не давуміцца. Яму лепш відно, ён лепш за селяніна ведае, што селяніну патрэбна! Слава богу, хоць над мёртвымі яны не маюць улады і сілы — мёртвых-то нікуды не перавязеш. Ляжыце, дагнівайце, як і вёскі, памечаныя смяротным кляймом — неперспектыўныя. А там праз гадоў дваццаць — трыццаць знойдзецца новы разумнік Сурміла і да мёртвых дабярэцца, мёртвым не дасць спакою. Пачнуць таму новаму Сурмілу мазоліць вочы закінутыя могілкі, загадае зраўняць з зямлёю, які-небудзь свінарнік пабудуе...
