Учебник белорусского языка - Кривицкий Александр
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
При словообразовании, если словообразующая основа заканчивается на [т], [к], [ц], [ч], а суффикс начинается с [с], то в произношении возникает звук [ц], который передается и на письме:
брат + ск + і = брацкі, студэнт + ск == студэнцкі
казак + ск + і = казацкі, сваяк + ск + і = сваяцкі
купец + ск + і = купецкі, агент + ств + а = агенцтва
ткач + ств+ а = ткацтва, глядач + ск + і = глядацкі
Прилагательное грэцкі обычно употребляется в значении «приготовленный из гречки» (грэцкая мука) и в некоторых сложных названиях (грэцкі арэх). С Грецией и греками соотносится прилагательное грэчаскі (грэчаская мова).
Если основа заканчивается на [д], то при словообразовании в устной речи также произносится [ц], но на письме д сохраняется: горад + ск + і = гарадскі [гарацкі], сусед + ств + а = суседства [сусецтва].
СЛОВА И ВЫРАЖЕНИЯ
Гасцініца — гостиница.
Адміністратар, адмнністрацыя — администратор, администрация.
Паверх — этаж.
Дзяжурная па паверсе — дежурная по этажу.
Пакаёўка — горничная.
Нумар, аднамесны нумар — номер, одноместный номер.
Люкс — люкс.
У вас ёсць свабодныя месцы? — У вас есть свободные места?
Мне пажадана нумар на дваіх з ваннай. — Мне нужен номер на двоих с ванной.
Усе пакоі з ваннымі занятыя. — Все комнаты с ванными заняты.
Ваш нумар на сёмым паверсе. — Ваш номер на седьмом этаже.
Колькі я павінен за пражыванне? — Сколько я долженза проживание? — Дзвесце пяцьдзесят рублёў, у тым ліку броня пяцьдзесят рублёў. — 250 рублей, в том числе 50 рублей броня.
Пакажыце, калі ласка, пашпарт і камандзі роўку (камандзіровачнае сведчанне). — Покажите, пожалуйста, паспорт и командировку (командировочное удостоверение).
Запоўніце, калі ласка, карту госця. — Заполните, пожалуйста, карту гостя.
Вось ключ ад вашага нумара. — Вот ключ от вашего номера.
Калі ласка, ключ ад нумара семсот дваццаць пятага. — Пожалуйста, ключ от номера 725.
Змяніце, калі ласка, бялізну. — Смените, пожалуйста, белье.
Ці можна папрасаваць кашулю? — Можно ли погладить рубашку?
Прас у пакоі 730. — Утюг в 730-й комнате.
Я ад'язджаю раніцай. Пабудзіце мяне, калі ласка, у 5 раніцы. — Я уезжаю утром. Разбудите меня, пожалуйста, в 5 утра.
Хачу з вамі разлічыцца. Колькі з мяне? — Хочу с вами рассчитаться. Сколько с меня?
Я двойчы гаварыў па тэлефоне з Масквой. — Я дважды говорил по телефону с Москвой.
Прашу даць мне рахунак за пражыванне. — Прошу дать мне счет за проживание.
ТЕКСТ
Журавель і ЧапляЖылі сабе па абодвух канцах балота Журавель і Чапля.
После стала і м надта маркотна жыць, і вот уздумаў Журавель да Чаплі ў сваты ісці. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, цераз бор ды ў Чапляў двор.
— Як маешся, Чапля?
— Здароў, Журавель.
— Ці не пойдзеш, Чапля, за мяне замуж?
— А твае ногі доўгі, пер'е каротка; дужа ты брыдкі… Ідзі сабе, дзе быў!
Журавель перабраўся ізноў цераз балота дый прыйшоў у свой двор.
Раздумалася Чапля, што за Жураўля замуж не пайшла. «Дай, — кажа, — пайду да яго і перапрашу.»
Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху, церазбор ды ў Жураўлёў двор.
— Здароў, Журавель!
— Як маешся, Чапля?
— Вазьмі мяне замуж за сябе.
— Твая шыя доў га, і сіня, і крывая, і сама ты гарбатая, такой мне не патрэбна.
Хаця было і стыдна, аднак Чапля паплялася цераз бор назад у свой двор.
Шкода стала Жураўлю, што не ўзяў Чаплю бедную, і зноў пайшоў ён тою самаю дарогаю. Ціпяху, ліпяху, сем вярстоў па маху…
Так цэлы век свой хадзілі яны адзін да аднаго ў сваты, і так па абодвух канцах балота асталіся іх хаты.
(Народная казка ў апрацоуцы Цёткі (А. Пашкевіч)
Лексический комментарий к текстумаркотна — грустно, уныло, тоскливо
чапляў, чаще чаплін — цаплин
як маешся? — тип приветствия — как живешь?
брыдкі — некрасивый, безобразный, уродливый, отталкивающий
ізноў — снова
перапрасіць — извиниться, здесь: перепросить
не патрэбна — не надо
Упражнения1. Выпишите из текста вначале слова, в которых происходит ассимиляция шипящих и свистящих согласных в случаях, когда она передается, а затем когда не передается на письме
Як пушчаны некім, імпэтнай стралой памчуся ўгару. (3. Бядуля) Меркавалася зняць варту без шуму, для гэтага былі вылучаны людзі, аднак тут, відаць, у некага выйшла памылка. (А. Кулакоўскі) Я не буду доў га, зараз жа вярнуся, трошачкі на рэчцы ў санках паважуся. (Я. Колас) Шугае полымя бурліва, а іскры-зорачкі шчасліва бягуць-плывуць бліскучым роем угору ў голькі к тоўстым хвоям і ў верхавінах прападаюць, бы вочкі плюшчаць, паміраюць. (Я. Колас) Улавіўшы цікаўны і у той жа час сарамлівы позірк карых вачэй, Антон наважыўся быў штосьці сказаць, але дзверы ўжо расчыніліся, і дзяўчына знікла ў кабіне. (А. Стаховіч) Расштурхаў Сцёпка грамаду і бліжэй да стала праціснуўся. (Я.Колас) Езджу па рэспубліцы часта. (З газет) Стук колаў усё набліжаўся, і, нарэшце, са змроку пачала вылучацца цёмная пляма фурманкі. (К. Крапіва) Яна з імі [кветкамі] няньчылася паводле пор году: вясною — бэз, летам — ружы, аж зімой — вазоны. (3. Бядуля) А бацька, сівы і яшчэ жвавы клапатун, цюкае непадалёку сякерай — шчапае на калодцы дровы. (М. Ракітны) Сухі, ледзь чутны шчаўчок пачуўся ў пакоі — патрон даў асечку. (М. Лупсякоў) Каб я згадзіўся з Шугаем, Гаравы не ўсчаў бы гэтай справы. (А. Асіпенка) Максі м думаў, што сын зусім адкаціўся ад яго, ад дому, што папрокамі і ўшчуваннем тут не паможаш (М. Стральцоў) Зары праменні, прарваўшыся праз сад вішнёвы, на шыбах, быццам зайчаняты, гуляюць, скачуць. (М. Танк)
1. Спишите текст. Подчеркните слова, в которых происходит уподобление смычных согласных смычно-щелинным.
Праз дзень, нібы пацвярджаючы Алесева прадчуванне, яму прыйшла павестка ў армію. (Я.Брыль) Каля лесу ляжаў цень — маленькая спадчына ночы. (З.Бядуля) Налева былі адчынены дзверы ў кухню, а проста — у вялікі пакой. (К. Чорны) Ночы ўжо робяцца даўжэйшымі, і грыбны запах асабліва адчуваецца пасля ночы. (К.Чорны) Чалавек прыгнуўся, прайшоў ад дарогі па бульбяніку крокаў з дваццаць і лёг паміж градак. (К. Крапіва) А за касцом двума слядамі адбіткі ног яго кладуцца, а косы свішчуць і смяюцца. (Я. Колас) Эх, аджыў ты свой век, жоўты ліст-бедачок, а на весну цябе скіне новы лісток. (Я. Колас) Людзі былі ў самай рознай вопратцы. (К. Чорны) Мой мілы таварыш, мой лётчык! Вазьмі ты з сабою мяне. (Я. Купала) 3 печы спрытна злезла гаспадыня, схапіла на запечку анучу і анучаю выхапі ла з пячуры чыгунок ды панесла яго ў кут ля парога, каб адцадзіць над цэбрам бульбу. (К. Чорны.) Растрэслі адзенне лясы, даўно адцвілі верасы і травы павялі. (М.Танк)
3. Образуйте прилагательные от следующих существительных с помощью суффикса — ск-.
Салдат, Руза, Каўказ, Арэнбург, чытач, зулус, Чэхія, Славакія, людзі, брат, Слуцк, горад, вараг, Парыж, Рыга, беларус, Прусія, жабрак, купец, Швецыя, рвач, трукач, Цюрых, скрыпач, хват, манах.
4. Образуйте существительные с помощью суффикса — ств- от следующих слов.
Ткач, агент, казак, купец, жрэц, таварыш, убогі, многа, брат, ваявода, харошы, птах.
Урок 11
ЧЕРЕДОВАНИЕ СОГЛАСНЫХ ЗВУКОВ
Фонетический облик слов во многом определяют исторические чередования согласных звуков Они широко представлены как в формах одного слова, так и в разных, но родственных словах Ряд таких чередований возник еще в эпоху, когда все славянские языки составляли единое целое, некоторые — во время восточнославянского единства. В связи с этим наиболее распространены чередования согласных, общие для белорусского и русского языков, но есть и такие, которые представлены только в белорусском.