- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Яшчэ ў Машы была сястра, старэйшая. Але гэтая жыла ў сталіцы, і ніхто не хацеў зь ёй зьвязвацца. Яна часта прыяжджала на выходныя, і яны ўсёй сям’ёй хадзілі на рынак, балбочучы па-свойму. Чацьвёра хворых. Бухгальтар, заўжды адпрасаваны, ветлівы, які лез да ўсіх, каб распытаць пра здароўе, ягоная жонка, іхная старэйшая дачка ў сваіх доўгіх сукенках і яна — Маша.
На ўроках Маша ніколі не адказвала на Языку. Казала, што яго ня ведае, але ніхто ёй ня верыў. Маша сядзела адна — не таму, што яе ўсе ненавідзелі, а проста так, таму што зь ёй не было пра што гаварыць. Пра што можна гаварыць з іншаземкай?
Гэта яны так думалі. А доктар, паводзячыся як усе, насамрэч ніколі зь імі не пагаджаўся. З іншаземцамі ён шмат пра што хацеў бы пагаварыць. Напрыклад, пра тое, што яны адчуваюць, так сьмешна глытаючы словы, шапялявячы і картавячы. Калі ён чуў іншаземцаў, яму здавалася, што гаворачы, яны ядуць. І іхныя жываты набітыя словамі. Яму вельмі хацелася падзяліцца з кімсьці гэтым назіраньнем. Але нікога, хто мог бы зразумець доктара, вакол не было. Брат качаўся і зьбіраўся ў войска. А можа, у міліцыю. Яшчэ ня вырашыў. А доктар марыў пра тое, што зробіцца доктарам. Або музыкам. У ягонай сьвядомасьці гэтыя прафэсіі стаялі на адной палічцы. І ён цягнуўся да іх, і кожнага разу адхопліваў руку. Ня мог выбраць. «У нево абсалютны слух», — казаў бацька, калі неяк прывёў доктара ў гурток гітарыстаў. Доктара не ўзялі. Ён не засмуціўся. Калі кіраўнік гуртка ня мог правільна гаварыць на Языку — як ён мог граць? Чаму мог навучыць?
Але доктар трымаў свае думкі пры сабе. І прыглядаўся да Машы. Яна была яму цікавая. Не, яму не хацелася ні пацалаваць яе, ні за валасы схапіць, ні паглядзець, якога колеру ў яе майткі. Яму хацелася…
Ну, найперш пагаварыць. І вось неяк ён пабачыў, як яна пераходзіць праз мост іхную рэчку-пераплюйку, і пайшоў за ёй. Яна заўважыла, паскорыла хаду, але і ён не адставаў.
«Што ты ад мяне хочаш?» — спытала яна, раптам спыніўшыся.
Ён пачаў нешта вярзьці пра кантрольныя, пра хатняе заданьне, і яна павялася, паддалася, пачала адказваць. Ён ня слухаў, ён глядзеў на яе рот, які падаўся яму вельмі прыгожым. У гэтым роце была загадка. А ёй было прыемна, што зь ёй нехта загаварыў вось так, ня як з дачкой звар’яцелага бухгальтара, а проста з аднаклясьніцай.
Быў травень, яны пайшлі разам берагам рэчкі, яна ішла наперадзе, памахваючы партфэлем, ён ішоў ззаду, заклаўшы рукі за сьпіну. Ён ня браў з сабой кніжак, ён усё ведаў і так, і здаў усё патрэбнае яшчэ ўчора. Ён быў найлепшы вучань у клясе — а яна найгоршая вучаніца. Мо таму яна не зьвярнула ўвагі на тое, што ён пытаецца ў яе пра рэчы, якія ніяк не маглі яго цікавіць.
Яны пачалі сустракацца каля моста, даходзілі да першага бараку, рады якіх пачыналіся на тым баку ракі. Ён вывучыў яе мову — гэта было няцяжка, у яго былі здольнасьці да моваў, іхнай школьнай нямецкай яму было мала, і ён сам вучыў ангельскую, а яшчэ, слухаючы літоўцаў, якія прыяжджалі на рынак, пачаў разумець і іх — а апрача таго была польская, на якой ён гаварыў з акцэнтам, але ўжо ж лепш за мясцовых палякаў. Таму на Машынай мове ён загаварыў за тыдзень, толькі размаўляў на ёй выключна з Машай ды папрасіў яе нікому пра гэта не расказваць. Маша даражыла гэтым нечаканым сяброўствам.
Дзяўчынка яна была дурная. Безь ніякіх схільнасьцяў да навукі. Нічога дзіўнага — вымаўляючы няправільна словы, немагчыма спасьцігнуць іх сэнс, ня кажучы ўжо пра сэнс іх складаных злучэньняў. Ён вельмі зьдзівіўся, што ў яго так хутка атрымалася раскруціць яе на досьлед.
«Што ты адчуваеш, калі гаворыш па-свойму?» — спытаў ён неяк, калі яны рызыкнулі і выйшлі разам на плошчу. І тут яна сказала тое, што даўно не давала яму спакою:
«Ведаеш, калі раней я спрабавала гаварыць, як усе, у мяне быццам бы балела нейкая костачка ў роце. А калі гавару па-свойму — не баліць».
У яго заняло дух. Гэта было сказана так натуральна, што не магло быць хлусьнёй. Ды яна і ня ўмела хлусіць.
«А ты можаш намацаць яе языком?» — спытаў ён, намагаючыся ня выдаць перад ёй сваёй шчасьлівай дрыготкі.
Маша спынілася, пракаўтнула сьліну і зь вельмі шчырым выглядам пачала вадзіць языком па сховах свайго рота.
«Не магу», — сказала яна расчаравана. — «Але ж мы цяпер гаворым па-нашаму».
Мы гаворым няправільна, непрыгожа, ня так! — хацелася крыкнуць доктару, я крыўляюся тут дзеля цябе, пудзіла. Але ён стрымаўся. Ён выхоўваў у сабе волю. Ужо тады ён ведаў, што каб правільна гаварыць — трэба валодаць сабой. Мець доступ кожным нэрвам да кожнага закутка. Ён усьміхнуўся:
«Ты падобная да вішні. Круглая і з костачкай».
Яна ўся ўспыхнула ад радасьці. І ён, удаючы абыякавасьць, сказаў:
«Я жыву тут недалёка. Хочаш, заходзь у госьці. У мяне нікога няма. Брат у качалцы, бацькі на дачы, у Яўменаве».
Яна зьбянтэжылася. Яна паглядзела на яго так, быццам гэтым позіркам хацела ўзяць нейкае абяцаньне. Ёй вельмі спадабалася пра вішню, ён гэта адчуваў. І ён ведаў, што ёй ня хочацца зь ім разьвітвацца. Урэшце, ён быў адзіны з аднагодкаў, з кім яна магла гаварыць па-свойму. Яна лічыла яго сваім сябрам. Але ёй было страшна.
«Добра!» — усьміхнулася яна, гледзячы ўбок. — «Хадзем. Калі б я ведала, што ты запросіш мяне ў госьці, я б узяла фільм. Мне сястра прывезла, ты глядзеў „Малпу Джэйн“ па-нашаму?»
Доктар пахітаў галавой. Ён глядзеў «Малпу Джэйн» тры гады таму, гэта быў мультфільм для першаклясьнікаў. Нават уявіць сьмешна, што ён глядзеў бы яго — а пагатоў на гэтым «нарэчыі»… Убоства: яе сястра з тварам мужыка возіць са сталіцы сапсаваныя мультфільмы…
«Ну, наступным разам», — сказала яна разважліва. — «Так?»
«Так! Тады хадзем!» — сказаў доктар.
Дома ў яго і праўда нікога не было. Яны зайшлі і селі разам на канапу. Доктар даў ёй паглядзець свае кніжкі, паказаў сувэніры, прывезеныя зь Літвы: ракавінкі, магніты, паштоўкі… А сам моўчкі глядзеў на яе, пакуль яна шчабятала,

