- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Магчыма, ад бацькі.
За бацьку яна не хвалявалася. У бацькі была ягоная Каця. Жанчына з жоўтымі валасамі. Бацька зрабіў дзірку ў нечым, што здавалася ім з братам непарушным, адвечным, не падлеглым зьменам. Таму ён сам вінаваты, што так выйшла. Калі дзесьці зрабіць дзірку — трэба быць гатовым, што ўсё пасыплецца, што ўсё з гэтага моманту пойдзе ня так.
Нешта ўпала ёй на шыю, і яна накрыла гэта рукой. Расьціснула пальцы — тонкая палачка з усяе моцы рабіла выгляд, што яна палачка. Лёся паднесла яе да самых вачэй, палачка затрапятала і пабегла па далоні, перамясьцілася на запясьце — і Лёся пяшчотна зьдзьмула яе адтуль. Яшчэ адзін беспрытульны дотык, які блукае па лесе. Яна з задавальненьнем перагарнула старонку і пачала, каторы ўжо раз, разглядваць наступную — тую, куды бег іхны будучы шлях, і знайшла ягоны працяг, і ўсьміхнулася. Усьміхнулася вавёрцы, што глядзела на Лёсю, не міргаючы — быццам Лёся расказала ёй толькі што гісторыю, страшную гісторыю… Верыць ці ня верыць? — чыталася ў вавёрчыных вачах. Ай, ну цябе. І вавёрка кінулася да дрэва, зайграўшы на кары кароткую мэлёдыю недаверу — такая хуткая, нібыта ёй трэба было зараз жа, неадкладна спраўдзіць, ці не нахлусіла ёй гэтая дзяўчынка. Дзяўчынка Лёся, якая не баіцца валасатага моху пад сваім жыватом. Рухавага, бухматага, зялёнага, як нечае ўспацелае пуза.
«Знайшоў», — сказала яна напаўсьцьвярджальна, калі Лёччык, распраўляючыся з гальлём, зьявіўся з кустоўя. Але твар у яго быў незадаволены. Лёччык ня стаў садзіцца побач, стаяў над ёй, хістаўся, абапіраючыся на свой кій.
«Знайшоў», — сказаў ён змрочна. — «Знайшоў нож. Не іржавы».
«Дык дай паглядзець».
«Глядзі», — і ён кінуў нож у мох, так, каб той утыркнуўся лязом, а ручка бліснула на сонцы. Яна дастала нож, абцерла, правяла бакавой паверхняй па запясьці. Гэта быў ужо іншы дотык. Дотык, у якога быў гаспадар.
«Файны», — сказала Лёся. — «Але ж ён амаль новы. Прыгожы. І тут надпіс па-нямецку. Зроблена чалавекам, зроблена зь любоўю, зроблена для людзей».
«Так», — сказаў Лёччык. — «Яго купілі зусім нядаўна ў Швайцарыі.»
«Нейкі ты ня рады», — Лёся села і пачала чысьціць пазногцямі пальцы ног, паміж якіх набілася розных чорных істотаў.
«Я знайшоў востры нож», — сказаў Лёччык з гордасьцю. — «Але ня толькі нож. Нож быў у ягонай кішэні».
Лёччык павёў яе ў гушчар, і там яна пераканалася на ўласныя вочы: нож быў у кішэні. У кішэні чалавека, які ляжаў, апусьціўшы твар у маленькае балотца, быццам піў ваду. Побач акуратна стаяла вядро, напалову поўнае прыцярушаных ігліцай і лісьцем грыбоў. Чалавек быў у непрамакальнай куртцы, на нагах ягоных былі рыбацкія боты, а па сьпіне чалавека, па ягонай патыліцы, па валасах поўзалі малыя і вялікія сьляпыя лясныя дотыкі. Чалавек піў — і ніяк ня мог напіцца. Мяркуючы па тым, што пальцаў ягоных ужо не было відаць, настолькі глыбока яны ўгрузьлі ў вільготнай зямлі, ён піў ужо некалькі дзён.
«Нож тырчаў у яго з кішэні», — сказаў Лёччык. — «А вось тут у яго была кроў. Праўда? Лёся, праўда?»
Яна не адказвала. Глядзела, як чалавек п’е ваду. А вады меней ня робіцца.
«Мы ня будзем яго пераварочваць на сьпіну», — сказала Лёся.
«А я хачу перавярнуць», — сказаў Лёччык.
«А мы ня будзем», — сказала Лёся пагрозьліва. І паказала яму свае адрослыя кіпцюры.
«Аддай мне мой нож», — прамовіў Лёччык, азіраючыся.
«Гэта ня твой», — сказала Лёся. — «Можаш завастрыць ім сваю палку, а потым пакладзі, дзе ўзяў».
«А калі не пакладу?» — Лёччык крыкнуў гэта, амаль з сапраўднай злосьцю.
«Тады…» — Лёся задумалася. — «Падай! На зямлю! Падай, дэбіл!»
Ён паваліўся побач зь ёй — і вельмі своечасова. Рыхтык дзьве вавёркі, склаўшы пярэднія лапы, яны назіралі, як на лясной дарозе, што схавалася за мэтр ад іх, зьявіўся трактар, які цягнуў за сабой доўгі кодаб, нагружаны бярвеньнем. Праваліўшыся ў мох і чарнічныя кусты, яны ўявілі сябе грыбамі — і гэта дапамагло, трактарыст іх не заўважыў. Ён глядзеў проста перад сабой, на лясную дарогу, якую бачыў толькі ён, і нячутна варушыў вуснамі. Трактар марудна праплыў міма таго месца, дзе ляжалі Лёччык і Лёся, падрыгваючы, быццам вялікая рыбіна ў туманным возеры, прагрымела даўгое бярвеньне, вылаяліся вялікія колы, падганяючы наперад малыя. Трактар ехаў паўзь іх цэлую вечнасьць. Грукат рабіўся ўсё гучнейшы. Можна было падумаць, ён едзе проста па-над імі. Быццам яны сядзяць у яміне. Ваўчынай яміне.
«А дзе ты знойдзеш тую костку?» — спытала Лёся, калі яны прабіраліся праз гушчар. Камароў рабілася ўсё болей, як і сонца, а вось сілы ў нагах і руках — усё меней. Ясная рэч, гэта таму, што яны прымаюць вітаміны, падумала Лёся. Падумаўшы пра вітаміны, яна ледзь не падавілася — з рота пацёк сок, а можа, сьліна. Зямля іх больш ня клікала — але і слухалася ўсё больш неахвотна. Лёччык дык наогул неяк дзіўна кульгаў.
«Костку, на якой я буду граць?» — перапытаў Лёччык. — «Ну, бяруць жа іх недзе. Недзе ж яны растуць».
Лёся задумалася. Нешта падказвала ёй, што ў адказе Лёччыка ня ўсё было ў парадку. Штосьці не супадала. Дзе бяруць косткі? Дзе яны растуць? І калі?
«Той чалавек зьбіраў грыбы?» — раптам спытаў у яе Лёччык. — «Напэўна, яго нехта ўдарыў нажом у сьпіну. Нехта знаёмы».
«Чаму ты так вырашыў?»
«Таму што ў сьпіну. Я б ніколі ня стаў сьпінай да незнаёмага. І ты б ня стала. У лягеры толькі Хведзік мог стаць сьпінай да таго, каго ён ня ведаў».
«Так», — Лёся спынілася, і ў яе закружылася галава. — «Той чалавек быў грыбнік. І цалкам магчыма, ён ведаў усё пра грыбы і пра косткі. Але гэта апошняе, што мы пра яго сёньня скажам. Больш нічога. Яго не было. Ясна?»
«Лёся!» — сказаў Лёччык, выслухаўшы яе зь вельмі сур’ёзным выглядам. — «Па-мойму, у цібя ташніт».
І тады яе і праўда званітавала. Яны нахіліліся і пачалі разглядваць, што зь яе вылілася. Лёся была вельмі ўражаная. Бо тое, што зь яе выйшла, было ўсіх колераў вясёлкі. Такой вясёлкі, якую Лёся некалі малявала ў школе. Вясёлкі ўсіх колераў яе дзіцячай

