- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Часам ён думаў, што вар'яцее. Часам яму хацелася проста сысьці — асьцярожна адчыніць дзьверы і сысьці з гэтага дому, і ніколі сюды не вяртацца. Дзяўчынка Сіа будзе чакаць яго — а потым выйдзе з кватэры, да іх, да сьвету, да Языка. І тады бацьку апаноўваў такі гнеў, што ён пачынаў ціха рыкаць. А адказнасьць за мову біла яго па галаве… ён спаўзаў на падлогу і пачынаў маліцца. І на ўсё гэта глядзеў з брудных шпалераў яўрэй Пэрэльман — без усялякага зьдзіўленьня.
«Як ты здолеў, Жыдзе?» — хацелася крыкнуць яму, але крычаць было нельга. Ясная рэч, што б яны падумалі.
Уначы яго за галаву трэсла лядоўня, сьценка якой была пад самым вухам. Ён прачынаўся, глядзеў на будзільнік. Падымаўся, ішоў паглядзець на Лёсю. З таго самага моманту, калі яна зьявілася ў гэтай кватэры, у ім пасяліўся страх, што аднойчы ўначы яна задыхнецца. Таму ён кожную ноч падымаўся, каб праверыць, ці ўсё зь ёй у парадку. Лёся спала, ён нахіляўся і ўцягваў у сябе водар яе подыху.
Гэтыя ночы. Так, ён глядзеў на будзільнік, а потым ішоў глядзець на Лёсю. Час ішоў. І Лёся расла ў сьне. Птушка Сіа гадавала сабе крылы па той бок рэальнасьці, каб у адзін цудоўны момант вылецець і зрабіць усё напраўду жывым. Яго, краіну і яе — мову.
Перад тым, як выйсьці з дому, яны стараліся ўдосталь нагаварыцца. Ён уключаў музыку, і яны балбаталі пра ўсё на сьвеце — апрача школы. Дзіўна: у той страшны час ім заўжды было пра што пагаварыць. І яны гаварылі, гаварылі, гаварылі па-свойму, бессаромна радуючыся, як цудоўна складваюцца словы, як зьлятаюць з вуснаў, як віюць гнёзды ў вачах адно ў аднаго. Яны гаварылі ўсмак.
Таму што наперадзе ў Лёсі было маўчаньне. Восем гадзін маўчаньня.
Яна ня ведала, што некаторыя людзі могуць задыхнуцца ў сьне. Але яна ведала, што бывае з тымі, хто гаворыць не на сваёй мове. Гэта была не забарона — гэта была ўмова іх выжываньня.
Праз паўгадзіны яны былі каля школы. І заўсёды разам зь імі да школьнага ганку падыходзіла яна — псыхоляг Тацяна Эдуардаўна. Апускалася да Лёсі і віталася зь ёй за руку:
«Привет, Сиа. Как дела?»
Яна вымаўляла яе імя правільна. І за гэта бацька яе ненавідзеў. Вучаніца Сіа жавала бутэрброд і глядзела на Тацяну Эдуардаўну, як глядзяць на вялікага сабаку. Бутэрброд — гэта была іхная з бацькам хітрасьць. Раней Тацяна Эдуардаўна любіла зазіраць Лёсі ў рот — быццам хацела знайсьці там прычыну яе праблем. Але зазіраць у рот, поўны каўбасы і батону, цяжка нават прафэсійнаму школьнаму псыхолягу.
«Мне кажется, она скоро заговорит», — сказала аднойчы Тацяна Эдуардаўна, калі Сіа пабегла па сходах, а бацька зьбіраўся вярнуцца да машыны. — «И еще мне кажется, вы что-то недоговариваете».
Гэта было прамоўлена такім спакойным голасам, што бацьку ажно скаланула. Ён спыніўся, уцягнуў галаву ў плечы, але знайшоў у сабе сілы выпрастацца і павярнуў твар да яе — сьветлыя вочы глядзелі на бацьку пранізьліва, як быццам гэта ён быў школьнікам.
«Что вы имеете в виду?» — спытаў ён з усьмешкай, якая, як яму падалося, выкрыла яго з галавой.
Пракляты Богам Язык. Мова інтрыгаў і страху, мова прыніжэньня і гвалту, мова няправеднага суду, суду, дзе асуджваюць толькі невінаватых. Что вы имеете в виду — так трэба было спытаць, каб адцягнуць час і выцягнуць плечы з іхнага сховішча, что вы имеете в виду — значыць, што ты цудоўна разумееш сваю віну.
«Мне кажется, с вами все не так просто», — прамяўкала Тацяна Эдуардаўна. — «И Сиа это чувствует».
«Ерунда», — махнуў ён рукой.
«Мне кажется, вы не хотите…» — працягвала яна, з інтарэсам сочачы за тым, як бегаюць ягоныя вочы.
«Что?»
«Вы не хотите, чтобы она была здоровой. Вам не нужен полноценный ребенок».
Ён з жахам зразумеў, што чырванее. А яна не сьпяшалася сыходзіць, хаця ўжо выбухнуў званок, глядзела на яго зь міліцэйскай пяшчотай, з асалодай колючы яго сваім чыстым голасам:
«Возможно, вы просто привыкли считать себя жертвой. И вам так легче. Легче, когда ребенок болен. Вы не можете себе представить, как вы будете жить, когда она заговорит, когда выздоровеет».
«Нет, нет», — ён выставіў наперад далонь, але гэтая дыплямаваная сука не зьбіралася яго слухаць.
«Но, вполне возможно, здесь что-то другое. Какая-то тайна. И я обязательно доберусь до ее сути. Мне жаль девочку. Она талантлива, это сразу видно, и заслуживает счастливой жизни в родной стране. А может быть, даже не здесь».
Не разьвітаўшыся, яна пайшла да ўваходных дзьвярэй, над якімі вісела даўгая дошка з надпісам «Добро пожаловать». Яны зь Лёсяй часта сьмяяліся з такога калецтва іхнага падступнага Языка: у тое, што людзі, якія ім гаварылі, маглі мець нейкае дачыненьне да дабра, а пагатоў да шкадаваньня або перадачы яго трэцім ліцам, ім ня верылася.
Бацька правёў Тацяну Эдуардаўну позіркам. Яе ногі ў чорных калготках, яе сьветлыя валасы, рассыпаныя па плячах, яе пастава гарадзкой, сталічнай штучкі… Бацька ненавідзеў Тацяну Эдуардаўну — але яму падабалася на яе глядзець. Неяк ён яе сьніў. Зрэдку ён думаў пра тое, што было б, калі засунуць ёй у рот тое, чаго яна заслугоўвае. На якой мове яна б тады гаварыла. Ці змагла б маўчаць. Але больш за ўсё ў Тацяне Эдуардаўне прыцягвала нейкая сіла, якая ішла ад яе на дзіва чыстага голасу. Моц перамогі. Бацьку было цяжка гаварыць зь ёй менавіта праз гэта — крышталь гэтага голасу немагчыма было падрабіць…
…«Я тут выйду, дзядзьку», — сказала дзяўчынка, налегшы плячом на дзьверы, і ён няўклюдна спыніў машыну, так што ягоная пасажырка ледзьве не разьбіла сабе нос. За акном была вёска, сьвежапафарбаваны плот, а за ім мужчына і жанчына зь вёдрамі.
«Не кажы нікому пра маіх Лёсю і Лёччыка», — папрасіў бацька, але дзяўчынка ўжо ня слухала, выскачыла з машыны і пабегла да весьнічак. Бацька паехаў проста на курэй, якія, лаючыся па-француску, кінуліся ўроссып, і завяз у нейкай кучы. За хатаю, дзе жыла дзяўчынка, чарнеў лес.
Той самы лес. Вялікі памежны лес, які праглынуў ягоных дзяцей. Ён проста аб'ехаў вакол лесу — вось і ўсё, што адбылося сёньня. Заднім ходам ён выбраўся з кучы і рушыў туды, да пафарбаванага ў ружовы колер крыжа, якім пачыналася вёска. Адматаўшы назад хаты, курэй і голых дзяцей, што

