- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дубянецкі - Неизвестно
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Любы Іван Антонавіч!
Мне заўсёды прыемна ўсведамляць, што вы ёсць у нашага народу, у нашай літаратуры, у мяне. Таму з вялікай радасцю віншую Вас цяпер з гэтым прыкметным Днём у Вашым жыцці, з высокай stokroж! заслужанай дзяржаўнай узнагародаю.
Здароўя Вам і далейшага творчага плёну! Вельмі шчыра
Міхал Дубянецкі.
P.S. Гэта тэкст непрынятай на пошце тэлеграмы (“Специалист будет только вечером”).
Сардэчнае прывітанне ад Войцеха Жукроўскага (у мяне нядаўна быў ад яго ліст).
Перапісаў гэта тэкст на “самую вялікую Мінскую паштоўку” (“Мінск. Троіцкае прадмесце. Фота Г.Л. Ліхтаровіча”), якую Галя даставіла Адрасату.
Атрымаў дзве пуцёўкі (№№ 764 і 765) у ДТП “Іслач” з 26.08 па 14.09. (Ат 21552. з. 6776. Т. 1000 экз.; ф. 160 мм х 285 мм)
Смех на дроце, як кажа С. Ю. Бусловіч: спярша выдалі на 24 дні – па 18 верасня ўключна. Пасля, не паспеў я вярнуцца дамоў, як адтуль, з Беллітфонду паведамілі, што адбылася па іх віне памылка. Аказваецца, гэты заезд будзе скарочаны, бо з 15 верасня там мяркуецца ўсесаюзны семінар з удзелам балгараў і ўсе нумары браніруюцца пад гэтае мерапрыемства. Давялося ехаць і рабіць “размен”. Праўда, прабачэння папрасілі і паабяцалі кампенсаваць забраныя дні “у любы іншы час”.
5 жніўня 1987 году. Скончылася ссылка Сяргея Дубаўца ў “Гомельскай праўдзе”. Звярнуўся да мяне з пытаннем: “Што мне рабіць далей?”. Я паабяцаў пазандзіраваць у выдавецтве “М. Л.”, можа, што-небудзь прыстойнае ёсць там. Мне вельмі хацелася б, каб ён пайшоў туды менавіта.
“Зандаж” быў – у “самога” дырэктара. Сказаў, што рэдактарскіх вакансій наогул ніякіх няма, спытаў, ці гэта той “Дубавец”, сын палкоўніка міліцыі? “Калі ён, кажа, дык я чуў пра яго, вернецца Серафім Антонавіч з адпачынку і мы з ім параімся, можа калі што й будзе”.
Я добра зразумеў, што ён “чуў” пра Сяргея і як ён будзе шукаць яму месца. Добра, што хлопец не зусім сарваўся з той ссылкі, а то абіваў бы парогі “ у вольным” Мінску. Я параіў яму пасля вакацый вярнуцца і чакаць мінскай вакансіі там, у рэдакцыі. Сяргей быў бы добрым падмацункам здаровым выдавецкім сілам і стаў бы добрым, прагрэсіўным выдаўцом.
Будучы ў выдавецтве, забраў карэктуру свайго Яўгенія Носава. Яго “Шапэн, саната нумар два” атрымаўся аж 47 добрых наборных старонак па 44 радкі. Ён ідзе ў мяне ў другім томе Анталогіі рускага апавядання. Дзялец усё яшчэ націскае на рускае. Ды не абы-якое, а шматтомнае.
Прынёс з выдавецтва і адну добрую кнігу – “Мой свеце ясны” любімага майго Міхася Стральцова. Кнігу падарыў “дырэктар”, калі згадваў пра сёлетні маскоўскі конкурс “Мастацтва кнігі”, на якім яна атрымала дыплом ІІ ступені.
Дзед Максім пахваліўся, што ў яго ёсць лішні трыкітралонг. Завёз мяне дамоў і даў адну ўпакоўку. Заадно папярэдзіў, “каб інтэнсіўней спажываў”, бо тэрмін прыгоднасці яго толькі да кастрычніка гэтага году.
Я даўно не быў у гэтай хаце. Але тут з некаторых пор зусім нічога не змянілася. Не, слова “зусім”, мабыць, не пасуе сюды. Бо ўсё такі глыбінныя змены адбыліся – пастарэлі гаспадары, яшчэ большы беспарадак стаў у кніжных манбланах, бо іх, думаю, некалькі тысячаў тамоў з таго часу прыбавілася. Яўгенія Эргардаўна зусім старэнькая стала. Гаспадар зноў прыгадаў Ірынчыну школьную кемлівасць, калі яна на рытарычны ўсхліп настаўніцы: “І што ж мы толькі рабілі б, каб не было рускай мовы?” адказала, падняўшы маленькую сваю ручку: “Размаўлялі б па-беларуску”.
6 жніўня 1987 году. Зноў нехта запусціў на поўныя абароты “застойную” машыну: усюды ў друку, на радыё і тэлебачанні спынілі палескамоўныя матэрыялы. Вядома, што гэта не збег акалічнасцяў. Гэта рэжысура з аднаго цэнтра!
Мікола (Шэляговіч – рэд.) кажа, што днямі яму Анатоль Вярцінскі пры сустрэчы выказаў незадаволенасць яго бурнай “паляшуцкай актыўнасцю”. Аднак гэта было сказана не ад яго асабіста: “Нас палохае твая паляшуцкая актыўнасць” – так гучала гэтая не ў духу галоснасці перасцярога.
Думаю, што гэта і ёсць адказ, чаму ўсё спынілі: мабыць, была скарга туды зацятых крывічоў. І пра гэта ведае Анатоль. Сам ён ні ў якім разе не апусціцца да такога дробнага шавінізму. Я паважаю Вярцінскага.
А вось справы Алега Бембеля. Я пагартаў сёння той славуты яго рукапіс. Жах, які ён хаатычны! Адразу пасля кепска аформленай тытульнай старонкі ідзе, відаць, пазнейшы ягоны верш “Духоўнаму брату Пятра”. Пасля невядома чыя “Аннотация монографии Бембеля Олега Андреевича «Родной язык и нравственно-эстетический прогресс»” – радкоў 10-12! Пасля – вельмі кепска складзены “змест”, надрукаваны ў два слупкі! Пасля яго – па старонцы на словы А. Міцкевіча і А. Пушкіна. Далей ідзе нешта безназоўнае, што ў змесце названа як “Уводзіны”. А далей не менш дзіўнае: на асобнай старонцы слова “Прадмова” і пад ім восем радкоў тэксту; на наступнай старонцы пачынаецца зацемка “Філасофскі фальклор і філасофская фалькларыстыка”. Пасля гэтага “пайшлі” раздзелы. І яны арганізаваны дрэнна – маюць па некалькі непатрэбных шмуцтытулаў, па некалькі розных вытрымак з твораў ці ў розных месцах твораў аднаго і таго ж пісьменніка. Цікава, што раздзел, ці параграф “Беларускія паэты пра родную мову” пачынаецца цытатаю з выказвання П. Глебкі. Янка Купала ідзе толькі за ім. Наогул дзіўна пабудаваная гэтая лесвіца: трэцяй стаіць Цётка, пасля Якуб Колас, а далей: Н.Гілевіч, Ядвігін Ш., М.Лужанін, зноў П. Глебка, Р. Барадулін, М. Танк, А. Гарун, Л. Геніюш, А.Разанаў, Д. Бічэль-Загнетава, Я. Янішчыц, П. Панчанка і зноў А. Гарун. Як бачым, ніякай сістэмы – ні алфавіт, ні храналогія напісання ці ўзросту, ні якія-небудзь рэгаліі. Шматступенчатая пагінацыя! І г.д. і г.д.!
Увесь рукапіс 329 старонак – у шэрай папцы “Для бумаг”, сшыты чырвоным сутажом (чырвоная жычка і ў якасці завязак на папцы).
Я праверыў свой экспромт. Ён ідэнтычны таму, што надрукаваны ў Лондане.
Алегавы “юрыдычныя” справы. Гарадскі пракурор яго заяву накіраваў пракурору Першамайскага раёну. Памочнік гэтага не прыняў справу “у вытворчасць”. Алег паскардзіўся. Рашэнне “памочніка” гарадскі пракурор адмяніў і загадаў асабіста райпракурору заняцца гэтым пытаннем. Гэты ўжо адказаў, што будзе трымаць Алега “у курсе справаў”.
Паказваў мне Алег і дакумент з-пад пяра М. Парахневіча. Ён даваў рэпліку ў газету наконт даклада Краўчанкі (сакратара Мінскага гаркама КПБ – рэд.) і выступлення Баўша (вучонага-філосафа – рэд.) супраць яго. Дык М.Парахневіч у якасці “адказу” толькі і напісаў, што даклад папярэдне быў абмеркаваны на бюро ГК КПБ і на пленуме не выклікаў адмоўнай рэакцыі. Пакінуў верш Зьніча (псеўданім Алега Бембеля – рэд.) “…На той единственной – гражданской…”, 28 радкоў.
Зьніч
“… НА ТОЙ ЕДИНСТВЕННОЙ – ГРАЖДАНСКОЙ…»
… я малюся, каб вас не забілі,
Красавіцкай вясны вартавыя!...
каб мы першы запал не згубілі,
калі й дужы – ад стомы! – завые…
каб мы памяць ня здалі журбе,
што ў “спецхранаўскі” зьвязана клунак…
каб мы зьведалі: самі ў сабе
мы й пагібель нясём, і ратунак…
самі “…ўмылі Расію…” крывёй,
пелі катам “асанну” звонка…
і пачаўся ў Краіне маёй
“натуральны адбор” …падонкаў…
і узьлез самы хцівы зь іх
на скрываўлены, попельна-пыльны
трон… і ў процьме Сусьвету узьнік
“новы лад” – мафіёзна-дэбільны…
але, ўрэшце, на сьвеце – Вясна…
“мутагены” – і ў пекле магчымы!..
сьвет, напэўна, ўратуе – вайна
з прайдзісьветамі –
ў кожнай Айчыне!..
я, тутэйшага племені сын,
клічу ўсіх – ад Сіднея да Ніццы:
“Людцы, Гамлеты розных Краін,
мы паранены…
час – памірыцца…”
…высьпявае мой сьпеў пад цяжарам
шматаблічнага ката “ў цывільным”…
новы лад – з чалавечым тварам,
а не з тым – мафіёзна-дэбільным!..
[6 жніўня 1987 г.]
8 жніўня 1987 году. Першачарговы клопат беларускага паэта ў сталіцы. Хто б на што падумаў! Мабыць, перад усім згадваліся б літаратурна-творчыя і выдавецкія справы. Яшчэ, магчыма, падумалася б пра “тэхнічнае забеспячэнне” – там пра паперу, пішучую машынку і г.д.
Усё гэта было б натуральна. Але ж ёсць яшчэ важнейшыя цяпер клопаты ў сапраўдных беларусаў – дзе знайсці ў Мінску беларускую школу для сваіх дзяцей. Толькі гэтым цэлае лета і заклапочаны паэт Леанід Дранько-Майсюк. Ён свайму Васільку не ў стане знайсці такой школы. У бліжэйшай ад яго СШ №20, што на Камсамольскай вуліцы, яго слёзна прасілі, каб не пакідаў у іх сваёй заявы – бо ім будзе, маўляў, вельмі цяжка наладзіць навучанне на беларускай мове. Перапісаў ён сваю заяву на сярэднюю школу №42 на вуліцы Якуба Коласа, аднак яе не прынялі. Прычына – “Вы не належыце да нашага раёну”. Дзіўная прычына! Гэтая школа “з французскім ухілам”. Сюды возяць дзяцей з усяго гораду. На французскую мову. А вось на беларускую нельга. Тут ляжыць 25 заяваў у беларускі першы клас. Пачалася энергічная “апрацоўка” бацькоў, каб забіралі назад свае заявы. Трое ўжо скарыліся – забралі.
І ў гарадскім, і ў раённым аддзелах народнай асветы вырашыць пытання не хочуць, пасылаюць з адной школы ў другую.

