- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Тры таварышы (на белорусском языке) - Эрих Ремарк
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Ты думаеш, што ён пазнаў мяне? - спытаў я.
Кёстэр пацiснуў плячыма. Толькi цяпер ён заўважыў каўпак на галаве i скiнуў яго.
- Не разумею. Я ж мыў рукi адну-дзве хвiлiны.
- Цябе не было хвiлiн пятнаццаць.
- Няўжо? - Я яшчэ раз зiрнуў на той стол. - Астатнiя таксама пайшлi. З iмi была яшчэ дзяўчына, яе таксама ўжо няма. Калi б ён пазнаў мяне, ён знiк бы, пэўна, адзiн.
Кёстэр паклiкаў кельнера.
- Тут ёсць другi выхад?
- Ёсць, з другога боку, на вулiцу Гардэнберга.
Кёстэр дастаў з кiшэнi грошы i падаў кельнеру.
- Пайшлi, - сказаў ён.
- Шкада, - сказала дзяўчына за суседнiм столiкам i ўсмiхнулася. - Такiя сур'ёзныя кавалеры.
На вулiцы ў твар нам ударыў вецер. Пасля духаты ў кавярнi ён здаўся ледзяным.
- Iдзi дадому, - сказаў Кёстэр.
- Ён быў не адзiн, - адказаў я i сеў у машыну.
Машына панеслася. Мы прачасалi ўсе вулiцы вакол кавярнi, усё шырэй i шырэй, але нiкога не ўбачылi. Нарэшце Кёстэр спынiўся.
- Выслiзнуў, - сказаў ён. - Але нiчога. Цяпер мы ўжо яго недзе дастанем.
- Ота, - сказаў я, - давай пакiнем яго.
Ён зiрнуў на мяне.
- Готфрыд мёртвы, - працягваў я на здзiўленне самому сабе. - Ад гэтага ён не ўваскрэсне.
Кёстэр усё яшчэ глядзеў на мяне.
- Робi, - павольна адказаў ён, - я ўжо не памятаю, колькi я забiў. Але я ўсё яшчэ памятаю, як я забiў маладога ангельца. У яго заела патрон, i ён нiчога не мог зрабiць. Я быў са сваiм кулямётам за некалькi метраў ад яго i бачыў яго спуджаны дзiцячы твар зусiм блiзка. У яго вачах быў страх. Гэта быў яго першы вылет, мы даведалiся пра гэта пасля. Яму было, можа, васемнаццаць год - i ў гэты спуджаны, бездапаможны прыгожы дзiцячы твар я з двух метраў даў кулямётную чаргу... Галава лопнула, як курынае яйка. Хлопец быў мне незнаёмы, ён не зрабiў мне нiчога дрэннага. Мне цяжка было забыць той выпадак, цяжэй, чым звычайна, пакуль я не заглушыў сваё сумленне гэтым заклятым апраўданнем: вайна ёсць вайна. Але я кажу табе: калi я не заб'ю таго, хто забiў Готфрыда, хто застрэлiў яго, як сабаку, без усялякай прычыны, тады эпiзод з ангельцам жахлiвае злачынства, ты разумееш?
- Разумею, - сказаў я.
- А цяпер iдзi дадому. Я хачу давесцi справу да канца. Гэта як сцяна. Я не магу прайсцi, не разбурыўшы яе.
- Я не пайду дадому, Ота. Калi так, то мы застанемся разам.
- Глупства, - нецярплiва сказаў ён. - Ты мне непатрэбны.
Ён падняў руку, не даючы мне гаварыць.
- Я буду вельмi асцярожны. Я яго сустрэну аднаго, без астатнiх, зусiм аднаго! Не бойся.
Ён хутка саштурхнуў мяне з сядзення i пакацiў. Я ведаў, што яго цяпер не стрымаць. Я ведаў таксама, чаму ён не ўзяў мяне. Праз Пат. Готфрыда ён узяў бы.
Я пайшоў да Альфонса. Толькi з iм я мог пагаварыць. Я хацеў параiцца з iм, цi нельга штосьцi зрабiць. Але Альфонса не было. Заспаная дзяўчына сказала мне, што ён гадзiну таму пайшоў на сход. Я вырашыў пачакаць i сеў за столiк.
Кавярня была пустая. Над стойкай гарэла маленькая лямпачка. Дзяўчына села i зноў заснула. Я думаў пра Альфонса i пра Готфрыда, я пазiраў праз акно на вулiцу, якую зараз асвятляла поўня, што паволi плыла над дахамi, я думаў пра магiлу за чорным драўляным крыжам са сталёвай каскай, надзетай на яго, i раптам я заўважыў, што плачу. Я выцер слёзы.
Праз нейкi час я пачуў нечыя хуткiя, цiхiя крокi. Дзверы адчынiлiся, увайшоў Альфонс. На яго твары блiшчаў пот.
- Гэта я, Альфонс, - сказаў я.
- Хутка сюды!
Я пайшоў за iм у пакой справа за стойкай. Альфонс падышоў да шафы i дастаў два старыя салдацкiя перавязачныя пакункi.
- Перавяжы мяне, - сказаў ён i спусцiў штаны.
У яго на сцягне была рана.
- Як кулявое раненне, - сказаў я.
- Так i ёсць, - буркнуў Альфонс. - Давай, перавязвай.
- Альфонс, - сказаў я, выпростваючыся. - Дзе Ота?
- Адкуль я ведаю, дзе Ота, - прамармытаў ён i выцiснуў кроў з раны.
- Вы былi не разам?
- Не.
- Ты яго не бачыў?
- I не блiзка. Разгарнi другi пакунак i накладзi зверху. Толькi драпiна.
Ён, нешта мармычучы, займаўся сваёй ранай.
- Альфонс, - сказаў я, - мы бачылi сёння таго... ты ведаеш, якi Готфрыда... Ота палюе на яго.
- Што? - Ён адразу насцярожыўся. - Дзе ён? Цяпер ужо не мае сэнсу. Яму трэба пакiнуць гэта...
- Ён не пакiне.
Альфонс адкiнуў убок нажнiцы.
- Едзь туды! Ты ведаеш, дзе ён? Ён павiнен знiкнуць. Скажы яму, што справа Готфрыда закрыта. Я справiўся раней, чым вы. Ты ж бачыш! Страляў у мяне, але я адбiў яму руку. Потым выстралiў я. Дзе Ота?
- Дзе-небудзь у раёне Мёнкештрасэ.
- Дзякуй богу. Ён там даўно не жыве. Але ўсё ж забяры яго.
Я падышоў да тэлефона i патэлефанаваў на стаянку таксi, дзе звычайна спыняўся Густаў. Ён быў там.
- Густаў, - сказаў я, - ты можаш хутка пад'ехаць да рога вулiцы Вiзэнштрасэ i плошчы Бальвю? Хуценька! Я чакаю цябе там.
- Дамовiлiся. Праз дзесяць хвiлiн буду.
Я павесiў слухаўку i вярнуўся да Альфонса.
- Я не ведаў, што вы ездзiлi па горадзе, - сказаў ён. Яго твар быў яшчэ ўспацелы. - Было б лепш, калi б вы сядзелi дзе-небудзь. Для алiбi. Можа здарыцца, што вас будуць дапытваць. Нiколi не ведаеш...
- Падумай лепш пра сябе, - сказаў я.
- Нiчога! - Ён гаварыў хутчэй, чым звычайна. - Мы былi адзiн на адзiн. Я чакаў яго ў пакоi. У летнiм дамку. Вакол нiякiх суседзяў. Акрамя таго самаабарона. Мне алiбi не патрабуецца. А калi захачу, то ў мяне iх будзе дзесятак.
Ён зiрнуў на мяне, павярнуўшы ў мой бок мокры шырокi твар. Валасы злiплiся, рот скрывiўся, а яго позiрк немагчыма было вытрымаць - столькi пакуты, болю i любовi непрыкрыта i безнадзейна раптам адлюстравалася ў iм.
- Цяпер Готфрыд можа спаць спакойна, - сказаў ён цiхiм хрыплым голасам. У мяне дагэтуль было пачуццё, што яму неспакойна.
Я анямела стаяў перад iм.
- Iдзi, - сказаў ён.
Я праз кавярню выйшаў на вулiцу. Дзяўчына ўсё яшчэ спала. Яна гучна дыхала. Месяц падняўся, было вельмi светла. Я пайшоў да плошчы Бельвю. Вокны дамоў блiшчалi ў месячным святле, нiбы срэбныя люстэркi. Вецер улёгся. Навокал было цiха.
Густаў пад'ехаў праз некалькi хвiлiн.
- Што здарылася, Роберт? - спытаў ён.
- Нашу машыну ўкралi сёння вечарам. Цяпер мне сказалi, што яе бачылi ў раёне Мёнкештрасэ. Пад'едзем туды?
- Вядома! - Густаў заспяшаўся. - Чаго цяпер толькi не крадуць. Што нi дзень, то некалькi машын. Але найчасцей катаюцца толькi, пакуль хапае бензiну. А потым кiдаюць.
- Магчыма, i з нашай будзе тое самае.
Густаў расказаў, што хоча жанiцца. Нявеста ўжо чакае дзiця, i тут нiчога не зробiш. Мы праехалi па Мёнкештрасэ, потым - па папярэчных вулiцах.
- Вунь яна! - раптам крыкнуў Густаў.
Машына стаяла ў непрыкметным цёмным завулку. Я выйшаў, уставiў ключ i ўключыў запальванне.
- Усё ў парадку, Густаў, - сказаў я. - Вялiкi дзякуй, што падвёз мяне.
- Цi не выпiць нам па чарцы? - спытаў ён.
- Не. Сёння не магу. Заўтра. Цяпер трэба хутка ехаць.
Я палез у кiшэнь, каб разлiчыцца з iм.
- Ты звар'яцеў? - спытаў ён.
- Тады дзякуй, Густаў. Не затрымлiвайся. Да пабачэння.
- А можа, пасочым, цi не зловiм таго зладзея?
- Не, не, той, напэўна, ужо далёка. - Я раптам заспяшаўся. - Да пабачэння, Густаў.
- У цябе хопiць бензiну?
- Хопiць. Я ўжо праверыў. Дабранач.
Ён паехаў. Я крыху пачакаў, потым паехаў следам да Мёнкештрасэ i на трэцяй хуткасцi паволi пакацiўся ўнiз. Калi я вярнуўся назад, Кёстэр стаяў на рагу.
- Што гэта значыць?
- Садзiся, - хутка сказаў я. - Табе няма патрэбы ўжо стаяць тут. Ён... ён знайшоў таго ўжо.
- I?
- Усё, - сказаў я.
Кёстэр моўчкi сеў. Ён не сеў за руль. Ён прымасцiўся каля мяне, крыху панiклы. Я паехаў.
- Паедзем да мяне? - спытаў я.
Ён кiўнуў галавой. Я даў газу i накiраваў машыну ўздоўж канала. Вада свяцiлася шырокай срэбнай стужкай. Склады на другiм баку чарнелi, накрытыя ценем, а на вулiцах ляжала нерухомае блакiтнае святло, па якiм, як па снезе, слiзгалi шыны. Над радамi дамоў узвышалiся шырокiя вежы сабора ў стылi барока. Яны мiгцелi на далёкiм фоне фасфарасцыруючага неба срэбна-зялёнымi водсветамi. Над усiм, як светлавая ракета, вiсеў месяц.
- Я рады, Ота, што так атрымалася, - сказаў я.
- А я - не, - адказаў ён.
У фраў Залеўскi яшчэ гарэла святло. Калi я адчынiў дзверы, яна выйшла са свайго салона.
- Вам тэлеграма, - сказала яна.
- Тэлеграма? - здзiўлена спытаў я. Я ўсё яшчэ думаў пра падзеi вечара. Потым я зразумеў i пабег у свой пакой. Тэлеграма белай плямай ляжала пасярод стала, у зыркiм святле лямпы. Я ўскрыў яе, грудзi сцiснулiся, лiтары расплылiся, пабеглi, зноў з'явiлiся. Я з палёгкай уздыхнуў, усё супакоiлася, я перадаў тэлеграму Кёстэру.
- Дзякаваць богу, я ўжо думаў...
Там былi толькi тры словы: "Робi, прыязджай хутка".
Я забраў лiсток. Палёгка знiкла. Вярнуўся страх.
- Што там здарылася, Ота? Божа мой, чаму яна больш нiчога не паведамляе? Нешта, вiдаць, здарылася!
Кёстэр паклаў тэлеграму на стол.
- Калi ты апошнi раз гутарыў з ёю?
- Тыдзень назад. Не, даўней...
- Закажы размову. Калi што, мы адразу выедзем. На машыне. У цябе ёсць чыгуначны даведнiк?
Я заказаў размову з санаторыем i прынёс з гасцёўнi фраў Залеўскi даведнiк. Кестэр разгарнуў яго.

