- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дабрасельцы - Аляксей Кулакоўскі
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
У хаце, акрамя сваіх, сядзеў каля стала Платон. Даша адразу заўважыла, што ў конюха быў сёння добры настрой, хоць гэта здаралася з ім не вельмі часта. Бацька таксама стрымліваў у сваіх вуснах задаволеную ўсмешку. Усё гэта не надта спадабалася Дашы, бо для яе сёння быў такі дзень, што хацелася не смяяцца, а плакаць.
Каля парога марудна, быццам не хочучы, распранаўся Цімоша, шчокі яго былі яшчэ чырвоныя ад надворку.
- Дзе ты быў? — ужо зразумеўшы, хто гэта мільгнуў каля агародчыка, змрочна спытала Даша.
— От, так сабе, прайшоўся па вуліцы, — нявесела адказаў хлапец.
— Нікога не бачыў?
Цімоша пакруціў галавой і ўважліва паглядзеў на сястру. Ён адчуваў, што цяпер трывожыла Дашу, яму і самому было нялёгка. Калі сястра не дакажа праўду, калі ёй не дапамогуць людзі, то так могуць i прыжыцца тыя чорныя словы, якія пусціў на іх сям’ю Мокрут. Бацька i Даша, вядома, зусім тут не вінаватыя, а ён, Цімоша, так вышла, што ўсё ж такі пхнуў тады Васіля з разгону. Але ж хіба ён ведаў, што гэта Васіль?
Мітрафан тым часам з чаканнем паглядваў на дачку, і калі тая падышла бліжэй, працягнуў ёй руку з пісьмом.
— На вось, пачытай, — не хаваючы радасці, прамовіў стары. — Платон сустрэў пошту на дарозе, прынёс.
Даша з парывам, аберуч ухапілася за канверт, а калі глянула на почырк, вочы яе міжвольна апусціліся. Пісьмо было з горада, ад Міхася. Бацьку абрадавала ў ім тое, што Міхась абяцаў у самыя бліжэйшыя дні прыехаць дадому. Не ўказвалася ў пісьме, чаго сын едзе, на які час, аднак гаварылася, што едзе з сям’ёй, значыцца, не на мала. Гэта прыемна было i Дашы, хоць крыху няёмка было, што добрая сустрэча адбудзецца ў такі нядобры час.
Потым да позняга вечара Даша чытала за сваёй шырмачкай кніжку. Яе ложак стаяў ля акна, што выходзіць на вуліцу, але дзяўчына дала сабе маўклівую прысягу больш ні разу не глянуць у акно. Не з вялікай ахвотай, нібы толькі адным вухам, Даша слухала паўгалосую размову старых. Многія словы не заставаліся ў яе памяці, яны быццам толькі праляталі каля вушэй, аднак сёе-тое не магло не зацікавіць дзяўчыну. Платон сёння, як і заўсёды, трымаўся гаспадарчых пытанняў, але больш, як калі, гаварыў пра старшыню, i тады яны ўдвух з бацькам прыцішана, нібы дзеці ў класе, пасмейваліся. Месцамі сапраўды было смешна. Платон расказаў, напрыклад, што Шулаў наўбіваў у сцяну свайго кабінета цвікоў і павесіў там хамут, набэдрыкі, аброць і лейцы для ўласнага выезду. Гэта ён для таго, каб усё было пад рукою i каб ніхто не замяніў яму хамута. А тое, што ў брыгадах няма вупражы, што калгаснікі ездзяць на вераўчаных гужах, яго не турбуе.
Бацька здзіўляўся, асуджаў, відаць, нават махаў рукой ад абурэння, а Платон між тым гаварыў далей-
— Вепрука надоечы завёз дадому, хоча, мабыць, угадзіць сваёй кабеціне. Кажуць, злосная не ў меру i на чужое дабро сквапная. Не памятаю, хто гэта мне нядаўна расказваў, што чуць з хаты таўсцюгу не выгнала, калі дачулася, што ўжо не доўга хадзіць яму ў старшынях. Чаму, кажа, толькі адзін дом пабудаваў? Чаму не навазіў лесу вунь яшчэ швагру? У таго таксама хата старая.
Тут i Даша ўсміхнулася. Ей было прыемна, што старыя так настойліва бяруцца за старшыню калгаса, ганяць i высмейваюць яго. Адчувалася, што пры патрэбе яны маглі б i на сходзе выступіць. А можа i яшчэ што ўцешнае ў старых у галаве, можа яны на Міхася трымаюць нейкую надзею? Бацька ўжо даўно аб гэтым пагаворвае...
Платон к поуначы пайшоу. Бацька выключыў святло, лёг, а Даша можа да трэціх пеўняў не спала. Ноч здавалася страшэнна доўгай, пакутлівай. Хацелася, каб як мага хутчэй прышло світанне, а яно быццам наўмысна аддалялася. А світанне магло прынясці новыя спадзяванні. Сапраўды, увечары Валодзя не мог прысці. Што яго за гэта вініць? Толькі вярнуўся з пахавання, сабраліся людзі на памінкі. А там i з маткай трэба пагаварыць, уцешыць яе, i каля хаты што-небудзь паглядзець. Не на доўга ж яго пусцілі. Вось раніцай яму, вядома, лягчэй будзе вырвацца.
Аднак прышла і раніца, а Валодзі ўсё не было. Даша чакала яго да другой паловы дня, а потым прышоў са школы Цімошка і сказаў, што сам бачыў, яе Валодзя з невялікім чамаданчыкам у руках садзіўся ў кабіну эмтээсаўскага грузавіка, які адпраўляўся на станцыю.
Сумнай, заклапочанай ішла пад вечар дзяўчына ў Чырвоныя макі, на партыйны сход. Каля могілкаў спынілася. Мінулай ноччу і цяпер удзень снегу не было, нават сляды ўчарашнія былі відны на цаліне. Сярод бярэзніку жаўцела Васілёва магілка; здалёк яна выглядала маленькай, нібы дзіцячай. Даша паціху прайшла яшчэ некалькі крокаў па дарозе. Вось тут, на гэтым месцы ўчора яна спаткала Валодзю. Не знайшда ў сабе сілы сказаць яму хоць адно слова, а сёння сэрца баліць ад гэтага. Можа ён і падумаў, што вінавата, калі маўчала...
16
Сход не зацягнуўся вельмі надоўга, хоць і вырашаліся даволі складаныя пытанні. За гэта камуністы і кандыдаты ў члены партыі маглі б падзякаваць Ільі Савічу. Сакратар тэрытарыяльнай партыйнай арганізацыі не ленаваўся схадзіць да камуніста і за пяць-шэсць кіламетраў, калі яму трэба было з ім параіцца ці што-небудзь абмеркаваць. Таму на сходах не было лішняй гаворкі і непатрэбнай блытаніны.
Даша выходзіла апошняй са школы. На вуліцы было цемнавата, хоць ва ўсіх хатах яшчэ гарэлі агні. Падумалася аб тым, што не надта весела будзе ісці ноччу адной, але ў гэты час выйшаў на школьны ганак Ілья Савіч.
— Гэта я паліто заходзіў накінуць,— тонам апраўдання загаварыў ён, — а так я ўсёроўна меў на ўвазе прайсці з вамі. Па-першае, правесці крыху, каб не так вам было страшна, а па-другое,— гаворка яшчэ адна ў мяне ёсць.
— Добра, Ілья Савіч,— ціха адказала Даша.
— Скажыце,— адразу пачаў дырэктар,— Міхась не прыслаў вам на гэтых днях пісьма?
— Учора прыслаў,— з цікавасцю да гэтага пытання адказала дзяўчына.
— А што ён піша? Прабачце, калі ласка, за маю нясціпласць.
— Піша, што вось-вось прыедзе дадому, — ахвотна паведаміла Даша.— Толькі невядома, у адпачынак ці ў камандзіроўку ў наш раён.
— Ні ў адпачынак, ні ў камандзіроўку, — сур'ёзна сказаў Ілья Савіч.— Я таксама атрымаў ад яго пісьмо. Мы ўсё-такі з ім даўнія сябры. Будзе працаваць тут Міхась.
— Як гэта? — здзівілася Даша.— Тут, у нашым калгасе?
— Думаю, што ў вашым, — пацвердзіў дырэктар. — I ў райкоме партыі гэтак жа думаюць. Мы разам з сакратаром райкома і пісалі Міхасю.
«Вось чаму бацька з Платонам так узрадаваліся ўчора,— падумала Даша.— Няўжо яны ведалі што-небудзь пра гэта? А можа проста адчуванне ў старых такое своеасаблівае».
Для самой жа Дашы гэтая навіна была пакуль што нечаканай, хоць яна даўно ведала, што брат, як аграном, не задаволены сваёй работай у міністэрстве, што яго ўвесь час вабяць прасторы палёў i сенажацяў. 3 другога ж боку, яна бачыла i не адзін раз гаварыла на сходах, што Шулаў — ніякі не старшыня, хоць i чалавек ён спакойны, памяркоўны, што яго даўно трэба выправадзіць туды, адкуль ён прыехаў, інакш гаспадарка сядзе макам. Але ніколі яна не думала, каб Міхась згадзіўся стаць у Дабрасельцах старшынёй. Невядома, чаго тут бацька ўзрадаваўся. Канешне, радасна было б, каб з’явіўся нарэшце добры старшыня калгаса ды памог людзям па-сапраўднаму стаць на ногі. Яшчэ больш уцешна было б для бацькі, каб гэтым чалавекам аказаўся яго сын. Прыемна гэта i для сястры, але ўсё-такі там міністэрства, горад, а тут калгас і толькі Дабрасельцы.
— Можа, у МТС яго прысылаюць? — нерашуча спытала Даша. — Туды, я чула, трэба аграном.
Ёй няёмка было выказаць свае думкі ўслых, бо ў душы яна разумела негрунтоўнасць свайго здзіўлення i ведала, што яно хутка пройдзе. Бацька тут лепш адчуў, як яна.
— Ён сам згадзіўся прыехаць у свой калгас, — нібы зразумеўшы Дашыны думкі, сказаў Ілья Савіч. — Паверце, што ніхто на яго, як кажуць, не націскаў і ніхто не выжываў з міністэрства. Зямля — яго стыхія, усё роўна, як мая — школа. Тут я яго вельмі добра разумею. Не здзіўляйцеся, Даша, — будзе Міхась у Дабрасельцах старшынёй. Ведаю, што вам нязручна, дык я сам пагавару з калгаснікамі, мяркую, што яны не адмовяцца ад свайго земляка. I яшчэ раз — не здзіўляйцеся...
Тут Ілья Савіч перапыніўся і нейкі час ішоў моўчкі, нібы абдумваючы, з якога слова пачаць, як зрабіць размову найбольш пераканаўчай. Даша чакала, стрымліваючы глыбокае хваляванне.
— Вы, пэўна, заўважылі нават з сённяшняга сходу, — ціха загаварыў дырэктар,— што вас камуністы паважаюць, падтрымалі вас у гэтай нялёгкай справе і вось у члены партыі прынялі. Прычым — аднагалосна. Я радуюся гэтаму разам з вамі i яшчэ раз ад душы віншую вас.
— Шчыра дзякую, — ледзь вымавіла ад хвалявання Даша.
— Паважаюць вас за работу, вядома, за прынцыповасць. I вось, не ведаю, як усе дэпутаты, а мы, камуністы, параіўшыся між сабою, рашылі прапанаваць сесіі вашу кандыдатуру на старшыню сельсавета.
— Што вы, Ілья Савіч! — ледзь не крыкнула Даша.— Што вы гаворыце! Я не спраўлюся, ды i не выберуць мяне. Аб гэтым i думаць няма чаго. Я сама дам сабе адвод, або нават i на сесію не прыду!
