- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Героi Элады (З мiфаў старажытнай Грэцыi) (на белорусском языке) - Вера Смирнова
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Не бойся, - супакоiў яго Геракл. - Яна жывая, Смерць аддала яе мне, i я вяртаю табе тваю сяброўку. Жывiце i будзьце шчаслiвыя доўгiя гады!
Радасныя, цар i царыца абнялiся.
Дзiвосная чутка iмгненна разнеслася па палацы i па ўсiм горадзе. Весялосць змянiла жалобу, жыхары Фер надзелi на свае астрыжаныя галовы ўборы, прыгожа аздобiлi сваiх коней i наладзiлi вясёлы баль.
А Геракл ужо крочыў далей, задаволены, што яму ўдалося прынесцi радасць людзям.
Ён дайшоў да мора, сеў на карабель i паплыў у Фракiю. Маракi, якiя вандруюць па ўсiм свеце i ведаюць больш за iншых людзей, расказалi Гераклу ўсё, што ведалi пра фракiйскага цара Дыямеда i яго коней.
Гэты цар быў жорсткi i люты i не любiў чужаземцаў. Ён пабудаваў каля мора крэпасць з высокiмi мураванымi сценамi i глыбокiм ровам вакол яе i жыў там сярод воiнаў, якiя ахоўвалi яго.
Калi незнаёмы карабель паказваўся каля берага, Дыямед пасылаў сваiх слуг, каб яны запрасiлi прыезджых у госцi. Ён частаваў iх у сваiм палацы i выхваляўся сваiмi коньмi.
Чацвёра дзiкiх коней меў цар Дыямед. Нiхто не мог нi ўтаймаваць iх, нi запрэгчы ў каляснiцу. Жалезнымi ланцугамi яны былi прыкуты да стойлаў. Агонь i дым выляталi з iх пашчаў. Кармiлi iх не травою, не збажыной, а свежай чалавечынай. Але пра гэта Дыямед не гаварыў гасцям. Калi ж госцi выказвалi жаданне паглядзець на дзiвосных коней, цар заводзiў чужаземцаў у канюшню i аддаваў iх на з'ядзенне сваiм любiмцам.
Вось што расказалi маракi Гераклу.
Цяпер Геракл больш не вагаўся: пазбавiць свет ад страшыдлаў коней i ад жорсткага цара Дыямеда было справай, вартай героя.
Калi Геракл падплываў да Фракiйскай зямлi, ён сабраў самых смелых маракоў i, сышоўшы на бераг, загадаў цару Дыямеду аддаць яму коней. Цар паслаў супраць, Геракла войска, але Геракл з таварышамi перамог яго, забiў Дыямеда i кiнуў цела лiхога цара яго коням-людаедам.
Потым ён пагрузiў коней на карабель i завёз цару Еўрысфею. Еўрысфей загадаў адвесцi коней у Аркадзiю, у Лiкейскiя горы, i выпусцiць у лесе. Там iх разарвалi дзiкiя звяры.
Дзевяты подзвiг
Геракл заваёўвае пояс Iпалiты
У цара Еўрысфея была юная дачка Адмета. Аднойчы яна прыйшла да бацькi i сказала:
- Кажуць, далёка на ўсходзе ёсць царства, дзе пануюць жанчыны. Там жанчына - галава i апора сям'i i гаспадыня ў доме. Жанчыны там кiруюць гарадамi, гандлююць i судзяць, прыносяць у храмах ахвяры багам i вырашаюць дзяржаўныя справы. Узброеныя, iмчацца яны на баявых конях i храбра ваююць з ворагам. Яны называюць сябе амазонкамi, пагарджаюць мужчынамi i выхваляюцца, што яны непераможныя. Мая заступнiца Гера, жонка вялiкага Зеўса, адкрыла мне, што ўся сiла ваяўнiчых амазонак у скураным поясе, якi бог вайны Арэс падарыў царыцы Iпалiце. Пакуль яна носiць гэты пояс, нiхто не можа перамагчы яе, а з ёю i ўсiх амазонак. Бацька! Я хачу быць непераможнай, як гэта жанчына, i цараваць, нi з кiм не дзелячы ўлады. Я хачу мець пояс Iпалiты!
Цар загадаў Гераклу выпраўляцца ў краiну амазонак i здабыць пояс царыцы Iпалiты.
Царства амазонак было далёка на ўсходзе, у Малой Азii.
Геракл падрыхтаваў у дарогу карабель, паклiкаў з сабой сваiх верных сяброў - Iалая, афiнскага царэвiча Тэзея i iншых. Яны паплылi той дарогай, якая была адкрыта для ўсiх мараплаўцаў адважнымi арганаўтамi. Доўга плылi яны; нарэшце па бурным Чорным моры прыплылi да ракi Фермадонту, паднялiся па цячэнню i даплылi да горада Фемiскiры - сталiцы амазонак.
Каля варот стаялi ўзброеныя жанчыны, скураныя шлемы былi на iх, кароткiя кашулi i вузкiя доўгiя штаны да шчыкалатак; цераз плячо ў амазонак вiселi шчыты ў выглядзе месяца, а ў руках яны трымалi сякеркi з двума лязамi.
Варта не пусцiла Геракла з таварышамi ў горад, i яны размясцiлiся на беразе ракi, што цякла паблiзу гарадской сцяны.
Неўзабаве да iх прымчалася на цудоўным канi сама царыца Iпалiта з атрадам узброеных дзяўчат. Сярод iх была прыгажуня Анцiопа, любiмая сяброўка царыцы.
Яе прыгажосць аднойчы ледзь не загубiла амазонак. Даўно задумвалi амазонкi паход у Грэцыю i вось, пераплыўшы мора, апынулiся пад сценамi Афiн i асадзiлi цудоўны горад. Афiняне не былi гатовыя да асады. Яшчэ крыху, i горад быў бы ў руках ваяўнiчых жанчын. Але сярод афiнскiх воiнаў Анцiопа ўбачыла царэвiча Тэзея, i ў сэрцы яе загарэлася любоў да яго. Тэзею таксама спадабалася красуня амазонка; з яе дапамогай ён спадзяваўся выратаваць родны горад.
Уночы ён пракраўся ўпотай у лагер амазонак - пабачыцца з Анцiопай.
Iпалiта здагадалася пра каханне сваёй сяброўкi i, баючыся здрады, загадала зараз жа зняць асаду. Амазонкi адступiлi ад Афiн i вярнулiся ў сваю краiну. Анцiопа была разлучана з Тэзеем. Але яна не забыла яго i цяпер, убачыўшы сярод таварышаў Геракла Тэзея, узрадавалася, i каханне яе разгарэлася яшчэ мацней.
Тэзей таксама пазнаў яе, непрыкметна наблiзiўся i дамовiўся пра тайнае спатканне.
Iпалiта спытала Геракла, чаго ён прыехаў у краiну амазонак.
Геракл адказаў, што яму загадалi здабыць пояс царыцы Iпалiты.
- Толькi ў баi, толькi пераможцу аддам я свой пояс, - сказала царыца. Бiцеся з намi, i, калi вы пераможаце, пояс будзе ваш!
Так гаварыла Iпалiта, ведаючы, што, пакуль пояс на ёй, нiхто не зможа яе перамагчы.
Абодва атрады разышлiся - рыхтавацца да бою. Амазонкi памчалiся ў горад, а спадарожнiкi Геракла размясцiлiся на начлег у сваiм лагеры каля ракi.
Тэзея ўсю ноч не было ў лагеры. Ранiцай ён прыйшоў радасны i аддаў Гераклу чароўны пояс.
- Як? Ты здабыў яго без бою? - здзiвiўся Геракл.
- Анцiопа выкрала яго ў царыцы i аддала мне, - сказаў Тэзей.
Геракл не захацеў карыстацца здабычай, якая дасталася яму падманам, i бой пачаўся.
На дзiкiм канi, шпаркiм, як вецер, памчалася на Геракла Аэла, самая iмклiвая з амазонак. Геракл на ўсiм скаку выбiў у яе з рук сякеру. Яна кiнулася наўцёкi, спадзеючыся выратавацца, але страла Геракла дагнала яе. I другая амазонка, Пратоя, якая перамагала ў паядынках сем разоў, была забiта Гераклам.
Тады выйшлi наперад тры дзяўчыны, тры самыя лепшыя паляўнiчыя, якiх сама багiня Артэмiда брала з сабою на паляванне, - не было iм роўных у кiданнi кап'я. Адначасова ўсе разам iмклiва кiнулi яны свае коп'i, але не пацэлiлi. А кап'ё Геракла прасвiстала i перабiла ўсiм тром рукi.
Страх ахапiў амазонак, калi яны ўбачылi паражэнне сваiх лепшых ваяўнiц.
- Гора нам! Гора нам! Дзе ж твой пояс, Iпалiта? - крычалi яны.
Туга сцiснула сэрца Анцiопы, якая здрадзiла сваiм сяброўкам, але ў натоўпе элiнаў яна ўбачыла Тэзея, i каханне перамагло ў ёй усе iншыя пачуццi.
Грозная з выгляду, з роспаччу ў сэрцы, выехала наперад Iпалiта. Толькi яна i Анцiопа ведалi пра тое, што чароўны пояс - у руках ворага. Ваяўнiчая царыца не хацела выдаваць сяброўку злосным амазонкам i парашыла лепш памерцi ў баi.
Адважна кiдалася яна ў самыя небяспечныя месцы бiтвы, сама шукала смерцi i раптам упала, смяротна параненая стралою.
Убачыўшы гiбель сваёй царыцы, амазонкi разгубiлiся i кiнулiся наўцёкi. Шмат iх узялi ў палон, другiх забiлi.
Палонную Анцiопу Геракл аддаў Тэзею, i яна стала яго жонкай.
Геракл вярнуўся ў Мiкены, да цара Еўрысфея, i прынёс яму пояс Iпалiты. Цар падарыў яго сваёй дачцэ, але яна не асмелiлася насiць яго i аддала ў храм Геры як дар багiнi.
Дзесяты подзвiг
Геракл адкрывае дарогу да акiяна i прыганяе статак Герыёна
Усё далей i далей пасылаў Еўрысфей Геракла. Калi герой вярнуўся з паходу ў краiну амазонак, цар загадаў яму выпраўляцца на край свету, туды, дзе заходзiць сонца, на Барвовую выспу пасярод акiяна, дзе трохгаловы велiкан Герыён пасвiў статак чырвоных валоў. Цар загадаў Гераклу прыгнаць гэтых валоў у Мiкены. Геракл рушыў на захад сонца.
Ён прайшоў усю Грэцыю, доўга iшоў па розных краiнах, адпачываў каля ракi Эрыдана, нарэшце падышоў да высокiх гор на краi зямлi i пачаў шукаць выхад да акiяна. Але горы стаялi суцэльнай непраходнай сцяной. Тады Геракл расхiстаў дзве вялiзныя скалы i рассунуў iх. Памiж iмi хлынула вада, i гэта была вада акiяна.
Мора, якое знаходзiлася пасярод зямлi i якое людзi называюць Мiжземным, злучылася з акiянам. I дагэтуль стаяць там на берагах пралiва, нiбы два каменныя вартаўнiкi, вялiзныя Гераклавы Слупы.
Геракл перайшоў цераз горы i ўбачыў бязмежныя воды акiяна, якi абмывае зямлю. Там недзе пасярод акiяна ляжала выспа - мэта яго падарожжа. Але як пераплыць акiян?
Цэлы дзень прасядзеў Геракл на беразе ў роздуме. Спёка пачала спадаць, i вецер з акiяна прынёс на зямлю халадок. Раптам Геракл убачыў зусiм блiзка вогненную каляснiцу Гелiёса - бога Сонца, якая спускалася з неба. Геракл усхапiўся i пачаў чакаць, калi Гелiёс наблiзiцца. Залатым бляскам зазiхацела паверхня акiяна, i каля самага берага Геракл убачыў залатую, круглую, як чаша, лодку, у якой бог Сонца, злезшы з каляснiцы, кожны дзень пераплываў акiян. Геракл падумаў, што Гелiёс можа перавезцi яго ў сваёй лодцы на Барвовую выспу. Герой замахаў рукою i закрычаў Гелiёсу:
- Стой, а то буду страляць!
I, напяўшы цецiву лука, чакаў.
Але Гелiёс нават не азiрнуўся. Геракл раззлаваўся i крыкнуў зноў:

