- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) - Франсуа Мориак
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Хлараформ - 10 грамаў.
Аканiцiн - 2 грамы.
Дыгiталiн - 0,2 грама.
Яна перачытвае гэтыя страшныя словы i лiчбы. Памерцi... Яна заўсёды баялася смерцi. Галоўнае - не глядзець смерцi ў вочы, а думаць толькi пра тое, што трэба зрабiць: налiць у шклянку вады, усыпаць туды парашок, размяшаць, адным махам выпiць, легчы ў пасцель, заплюшчыць вочы. I нi ў якiм разе не думаць пра тое, што будзе пасля смерцi. Навошта баяцца гэтага сну. Гэта сон, самы звычайны сон... Яе пранялi дрыжыкi. Нiчога, гэта проста халодная ранiца. Тэрэза iдзе ўнiз, спыняецца ля пакоя, дзе спiць Мары. Чуваць моцны жывёльны храп нянькi. Тэрэза адчыняе дзверы. Праз шчылiны аканiц прабiваецца дзённае святло. У змроку бялее маленькi жалезны ложак. З-пад коўдры высунулiся дзве маленькiя ручкi. На падушцы - яшчэ няпэўны дзiцячы профiль. Тэрэза глядзiць на крыху велiкаватае вушка. Такое, як i ў мамы. Нездарма ж усе кажуць: "Дачушка-вылiтая мама". Вось яна ляжыць сонная, спакойная... "Я пайду, каб памерцi... Але гэтая мая часцiнка застанецца, i спазнае яна сваю долю, нiчога адтуль не выкiнеш, нiчога не зменiш. Усё паўторыцца: мары, iмкненнi, схiльнасцi... Закон крывi - непарушны закон..." Тэрэза недзе чытала, што даведзеныя да адчаю самазабойцы бяруць з сабой у магiлу i дзяцей сваiх... Добрыя людзi, прачытаўшы такое, выпускаюць з рук газету: "Ды як гэта можна?.." Тэрэза - пачвара, i добра разумее, што такое можа здарыцца. Каб яшчэ трохi, i яна... Яна становiцца на каленi i ледзь-ледзь датыкаецца губамi да маленькай ручкi. I што за дзiва: нешта нарастае ў глыбiнi яе душы, падымаецца да вачэй, абпальвае шчокi: слёзы. Божа, яна ж нiколi не плакала!..
Тэрэза ўстала, яшчэ раз глянула на малую i пайшла ў свой пакой. Налiла вады ў шклянку i ў нерашучасцi задумалася: якi з трох ядаў выбраць?..
Акно было адчынена. Ужо пераклiкалiся пеўнi. Здавалася, сваiм спевам яны разрывалi заслону туману, i толькi дзе-нiдзе ў хваёвых галiнах яшчэ заставалiся яго празрыстыя пасмы. Усё кругом было залiта святлом зары... Як жа развiтацца з гэтым ззяннем? Смерць... Нiхто ж не ведае, што гэта такое... Тэрэза не была ўпэўнена, што гэта - небыццё. Яна не верыла, што там, на тым свеце нiкога няма. Тэрэза ненавiсная сама сабе за гэты сляпы страх. Яна i хвiлiны не вагалася, калi збiралася пiхнуць у бездань небыцця другога чалавека, а сама так упiраецца... Якая агiдная баязлiвасць! Божа, калi ты ёсць... (на нейкi момант перад вачыма ўсплывае тое шэсце на свята цела гасподняга, кюрэ ў цяжкай пазалочанай мантыi, чаша, якую ён трымае абедзвюма рукамi, дрыготкiя губы i знявечаны пакутлiвы твар). Божа, калi ты ёсць, спынi злачынную руку, пакуль яшчэ не позна! А калi ж будзе воля твая i нiкчэмная сляпая душа пераступiць парог жыцця, то хоць з любоўю прымi гэтую пачвару, створаную табой!.. Тэрэза выбрала хлараформ. Гэтая назва ёй больш знаёмая, менш палохала яе i чамусьцi давала надзею на спакойны, салодкi сон. Трэба спяшацца. Дом ужо прачынаецца: жонка Бальёна з грукатам адчынiла аканiцы ў спальнi цёткi Клары. Чаму яна так крычыць сёння? Звычайна старая разумела яе па губах. Забразгалi дзверы, нехта бяжыць па лесвiцы. Тэрэза ледзьве паспела прыкрыць стол сваёй хусткай, каб схаваць пакецiкi з ядам. Без стуку ў пакой уляцела жонка Бальёна.
- Мадмуазэль Клара памерла! Я прыйшла, а яна нежывая ляжыць у пасцелi. Адзетая. Ужо халодная зусiм, адубела...
Цётцы Клары, гэтай старой бязбожнiцы, у рукi паклалi ружанец. На грудзях ляжала распяцце. Прыходзiлi фермеры, станавiлiся на каленi, а перад тым, як пайсцi, пiльна аглядалi Тэрэзу ("Хто ведае, можа, i старую яна са свету звяла"). Бернар паехаў у Сэн-Клер наказаць родным i выканаць неабходныя фармальнасцi. Хутчэй за ўсё ён лiчыў, што смерць гэтая вельмi дарэчы: адцягне ўвагу людзей ад галоўнага. Тэрэза глядзела на нябожчыцу, якая была ёй адданай да апошняга iмгнення i нават сваёй смерцю перагарадзiла ёй дарогу да пагiбелi. Што гэта? Выпадковасць? Супадзенне? Калi б хто сказаў, што гэтак было наканавана лёсам, яна б толькi плячыма пацiснула. Людзi шапталiся: "Вы бачылi? Стаiць i хоць бы выгляд зрабiла, што плача..." А ў думках сваiх Тэрэза гаварыла з той, што ляжала ў труне: "Як жа мне цяпер жыць? Быць жывым трупам ды яшчэ сярод тых, хто мяне ненавiдзiць?.. I нават не спрабаваць глянуць, што робiцца за кратамi гэтай турмы?.."
На пахаваннi Тэрэза займала належнае ёй месца. А ў першую ж нядзелю яна з Бернарам паехала ў царкву. Бернар дэманстратыўна вёў яе пад руку, i замест таго, каб прайсцi да сваёй лаўкi як звычайна, праз бакавы ўваход, ён спецыяльна правёў яе цераз неф. Тэрэза прыўзняла жалобны вэлюм толькi пасля таго, як села памiж свякроўю i мужам. Калона хавала маладую жанчыну ад прагных позiркаў прысутных, а насупраць яе быў толькi клiрас. З усiх бакоў была яна акружана: ззаду - натоўп, справа - Бернар, злева - мадам дэ ля Траў. А перад ёю - толькi кюрэ. У суровым напружаннi стаiць ён памiж двума хлопчыкамi-служкамi, штосьцi ўмольна шэпча, крыху расставiўшы перад сабой рукi.
XI
Вечарам яны вярнулiся ў Аржалузу, але цяпер у дом Дэскейру, дзе шмат гадоў амаль нiхто не жыў. Камiны там дымiлi, вокны зачынялiся дрэнна, а пад паточаныя шашалем i пагрызеныя пацукамi дзверы дзьмуў вецер. Але восень у той год выдалася такая добрая, што Тэрэза спачатку амаль не заўважала гэтых дробязяў. Кожны дзень Бернар хадзiў на паляванне i прападаў у лесе да самага вечара. Вярнуўшыся, ён адразу iшоў на кухню, каб перакусiць разам з Бальёнам. Да Тэрэзы даляталi прыглушаныя манатонныя галасы, звон посуду. У кастрычнiку цямнее рана. Кнiгi, якiя прынеслi з роднага дому, Тэрэза ведала яшчэ з дзяцiнства. А яе просьбу выпiсаць кнiгi з Бардо Бернар прапусцiў мiма вушэй. Адзiнае, што ёй было дазволена - гэта папаўняць запас цыгарэт. Што рабiць? Да чаго прыкласцi рукi ў гэтыя доўгiя вечары? Варушыць качаргою вуголле ў камiне... Але ад едкага дыму кацiлiся слёзы, пяршыла ў горле, якое i так было ўжо хворае ад тытуню. Як толькi старая служанка выносiла посуд з амаль некранутай вячэрай, Тэрэза адразу тушыла лямпу i клалася ў пасцель. Колькi бясконцых гадзiн курчылася яна пад коўдрай, чакаючы выратавальнага сну!.. Цiшыня Аржалузы не давала заснуць. Крыху лягчэй было, калi дзьмуў вецер: у журботнай скарзе, што гучала ў хваёвых вершалiнах, было штосьцi ад чалавечай спагады. Гэтыя гукi закалыхвалi, i ў непагадзь яна засынала хутчэй.
Нудныя i бясконцыя былi гэтыя вечары. Часам здаралася, што Тэрэза яшчэ завiдна вярталася з прагулкi дамоў. I тады яна бачыла, як людзi цураюцца яе: мацяркi, яшчэ здалёк угледзеўшы яе, хапалi сваiх дзяцей i хутчэй валаклi iх на свой надворак, а пастухi, якiх яна нават ведала асабiста, нiколi не вiталiся... Ах, як добра было б згубiцца ў вялiкiм, шматлюдным горадзе! Апынуцца ў самай гушчы людзей, якiя цябе не ведаюць! А ў Аржалузе не знойдзеш чалавека, якi не ведаў бы плётак пра яе (ёй нават прыпiсвалi смерць цёткi Клары). Яна нiколi цяпер не адважылася б пераступiць чужы парог. З дому выходзiла тайком, дарогу выбiрала як мага далей ад фермаў, а пачуўшы грукат сялянскага воза, хутчэй уцякала з гасцiнца i хавалася ў лесе. Хадзiла яна хутка, подбегам, нiбы напалоханы звер, а адпачывала толькi ў глухiх лясных зараснiках...
У нядзелю ў царкве яна не адчувала такога страху, i там ёй было крыху лягчэй. Ёй здавалася, што тут, у Сэн-Клеры, да яе людзi ставяцца больш-менш прыхiльна... Яна не ведала, што бацька i Бернарава сям'я з усяе сiлы старалiся зрабiць з яе нявiнную ахвяру, да смерцi напалоханую гнюсным паклёпам: "Мы баiмся, што няшчасная ўжо i не паправiцца. Нiкога не хоча бачыць. I ведаеце, доктар сказаў не пярэчыць ёй. Бернар клапоцiцца пра яе, усё робiць, што толькi можна. Але бачыце... псiхiка яе парушана".
Апошняя ноч кастрычнiка. Шалёны вецер навалiўся на Аржалузу. Трашчалi дрэвы, страшна гуло ў комiне.
Тэрэза драмала, i ёй здавалася, што да яе далятае шум далёкага акiяна... А ранiцай яе пабудзiлi iншыя гукi. Яна адчынiла аканiцы, аднак святлей у пакоi не стала: дробны асеннi дождж барабанiў па чарапiчных стрэхах, па яшчэ густым дубовым лiсцi. У той дзень Бернар не выходзiў з дому. Тэрэза запалiла цыгарэту, кiнула, выйшла на лесвiчную пляцоўку... Яна чула, што i Бернару не спiцца: ён хадзiў з пакоя ў пакой. Да яе дайшоў пах моцнага тытуню ад яго люлькi, якi перабiў водар яе слабых цыгарэт. Яна пазнала гэты пах, i ён нагадаў ёй пра мiнулае...
Першы дзень глыбокай восенi... А колькi ж яшчэ такiх дзён адведзена ёй адпакутаваць у гэтым пакоi ля камiна, дзе ледзьве тлеюць вугалi?.. Ад сырасцi па кутках паадставалi шпалеры... На сценах яшчэ вiднелiся сляды ад сямейных партрэтаў, якiя Бернар перавёз у Сэн-Клер. На iх месцы засталiся толькi ржавыя, цяпер ужо непатрэбныя цвiкi. На камiне ў трайной раме, падробленай пад чарапаху, фатаграфii: выцвiлыя, бледныя. Нiбы смерць, забiраючы тых людзей, прайшлася i па iх партрэтах: Бернараў бацька, бабуля i сам Бернар у маленстве з чубком на лобе i локанамi да плячэй.
Пражыць тут увесь гэты дзень... А потым тыднi, месяцы...
Вечарэла. Тэрэза не вытрымала: цiхенька адчынiла дзверы, спусцiлася па лесвiцы i зайшла на кухню. Бернар ад нечаканасцi ўскочыў са свайго месца, Бальён перастаў чысцiць стрэльбу, а яго жонка выпусцiла з рук вязанне.
