- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) - Франсуа Мориак
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Вар'яцтва, напрыклад.
- Не, гэта магло б некалi пашкодзiць Мары. Прыдумаем што-небудзь прыстойнае... Вось так, дарагая!
Тэрэза шэпча:
- У Аржалузе... да самай смерцi...
Яна падышла да акна i адчынiла яго. У гэты момант Бернар святкаваў сваю перамогу над гэтай жанчынай: ён заўсёды крыху пабойваўся яе, адчуваў сябе прыгнечаным i зняважаным. Але сёння - ён яе ўладар! Няхай зразумее, што ён, яго сям'я, усе пагарджаюць ёю! Бернар ганарыўся сваёй стрыманасцю. Нездарма мацi столькi разоў паўтарала ўсiм, што ён - святы чалавек. Уся сям'я была ў захапленнi ад яго высакароднасцi. I ўпершыню ў жыццi адчуваў ён велiч сваёй душы. Калi ён ляжаў у клiнiцы i яму асцярожна намякнулi, што жонка збiралася яго атруцiць, трэба было бачыць, з якою жалезнай вытрымкай выслухаў ён такую страшную навiну. Мiж тым, гэта не каштавала яму нiякiх намаганняў: хiба чым узрушыш чалавека, няздольнага нi кахаць, нi ненавiдзець!.. У душы Бернара не было месца моцным пачуццям, тады ён адчуў толькi жывёльную радасць, што ўцёк ад смяротнай небяспекi. Так адчувае сябе чалавек, якому раптам сказалi, што шмат гадоў, сам таго не ведаючы, ён жыў плячо ў плячо з вар'ятам... Але ў гэты вечар Бернар пачуў у сабе моц, упэўненасць i быў поўным гаспадаром становiшча. Ён любаваўся сабой i думаў, што нiякiя цяжкасцi не могуць зламаць такога цвярозага, прамога i разважлiвага чалавека, як ён. Нават пасля ўсiх сваiх бедаў i пакут ён, як i раней, гатоў сцвярджаць, што людзi бываюць няшчаснымi толькi па сваёй вiне. Вунь якая драма адбылася з iм! I што ж: адолеў, як адолеў бы i любую другую справу. А людзi бадай што i ведаць нiчога не будуць. Усё прыстойна... Нiкому i ў галаву не прыйдзе шкадаваць яго (ён не хацеў, каб яго шкадавалi). Нiчога страшнага i зняважлiвага ў тым няма, што ажанiўся з пачварай, тым больш калi ў рэшце рэшт утаймаваў яе. У жыццi халасцяка ёсць свае перавагi. А сустрэча твар у твар са смерцю зноў вярнула яму цiкавасць да соснаў, палявання, аўтамабiля, смачнай яды, добрага вiна, - словам, да жыцця...
У зняменнi стаяла Тэрэза ля акна. У цемры ледзь-ледзь бачылася светлая стужка пясчанай сцяжынкi; вецер даносiў пах хрызантэм; а крыху воддаль вiднелася чорная сцяна дубоў, якiя сабою засланялi сасновы бор; начное паветра было напоена смалiстым водарам; Тэрэза ведала, што лес, нiбы варожае нябачнае войска, з усiх бакоў акружае маёнтак. Гэтыя дрэвы - яе панурыя вартавыя (Тэрэзе здаецца, што яны пасылаюць ёй сваю прыглушаную скаргу) - будуць бачыць, як мучыцца яна тут у доўгiя зiмы, як знемагае ад спёкi ў летнiя днi... I наканавана гэтым векавым волатам быць сведкамi яе пакутлiвай агонii... Тэрэза зачынiла акно i падышла да Бернара.
- Ты што, збiраешся сiлай мяне тут утрымаць?
- Называй гэта як сабе хочаш, але ведай: адгэтуль ты выйдзеш толькi ў кайданах.
- Не трэба перабольшваць. Я ж цябе ведаю: не такi ты ўжо злосны... Няўжо ты захочаш, каб на тваю сям'ю ўпала такая ганьба? Хiба можна тут у чым сумнявацца...
Бернар, чый сухi розум яшчэ задоўга да гэтай размовы ўсё абдумаў, усё ўзважыў, растлумачыў ёй, што паехаць адсюль - значыла б прызнаць сябе вiнаватай. У такiм выпадку ганебную пляму з сям'i можна будзе вывесцi толькi адным спосабам: адсекчы заразную частку цела, адрачыся ад злачынкi перад усiмi людзьмi.
- I ўявi сабе: якраз гэта мая мацi i хацела спачатку зрабiць. Мы нават былi вырашылi не ўмешвацца ў справы суда, i ты атрымала б сваё... I толькi клопат пра будучыню Мары i Анны... зрэшты, гэта зрабiць яшчэ не позна. Так што падумай, не спяшайся. Да заўтра!
Цiха, нiбы самой сабе, Тэрэза сказала:
- У мяне яшчэ ёсць бацька.
- Бацька? Але ж ён цалкам згадзiўся з намi. У яго сваё жыццё. Яму трэба зберагчы сваю палiтычную кар'еру, свой прэстыж у партыi. Ён толькi i думае пра тое, каб патушыць гэты пажар, заглушыць гэты скандал, чаго б гэта нi каштавала. Успомнi, колькi ён зрабiў для цябе. Гэта ж дзякуючы яму следства вялося абы-як, на скорую руку. Спадзяюся, ён сказаў табе сваё слова на гэты конт. Хiба не так?
Бернар ужо не павышаў голасу i быў амаль што ветлiвы. I не таму, што шкадаваў Тэрэзу. Гэтая жанчына, здавалася, ужо не дыхала: яна была зламаная, i заняла нарэшце сваё месца. Усё ў парадку. Бернар з гордасцю пра сябе падумаў, што другi чалавек на яго месцы наўрад цi вытрымаў бы такi ўдар. Памыляцца можа кожны. I ўсе памылiлiся наконт Тэрэзы... Нават яго мацi, якая звычайна разбiралася ў людзях. А ва ўсiм вiнавата беспрынцыповасць. Людзi не хочуць разумець небяспекi ад той адукацыi, якую атрымала Тэрэза. Яна - пачвара, што тут гаварыць! Але, калi б яна верыла ў Бога... Страх - вось дзе крынiца мудрасцi i пакорлiвасцi. Так меркаваў Бернар. А яшчэ ён думаў пра тое, як жыхары ваколiц, такiя сквапныя да плётак i скандалаў, будуць расчараваны, калi ўбачаць яго з Тэрэзай у нядзелю ў царкве. Няхай бы хутчэй прыйшла нядзеля, каб паглядзець на гэтыя фiзiяномii!.. А справядлiвае пакаранне ад гэтага нiчога не страцiць... Ён падняў лямпу, i святло ўпала на Тэрэзiны плечы.
- Ты яшчэ не iдзеш да сябе ў спальню?
Тэрэза, здавалася, не пачула гэтых слоў. Бернар выйшаў, пакiнуўшы яе ў цемры. Каля лесвiцы скурчыўшыся сядзела цётка Клара. Адчуўшы на сабе яе заклапочаны позiрк, Бернар напружана ўсмiхнуўся i, узяўшы старую пад руку, дапамог ёй падняцца. Але тая ўпiралася, нiбы стары, адданы сабака, якi не хоча адыходзiць ад пасцелi свайго гаспадара-нябожчыка. Бернар паставiў лямпу на падлогу i пачаў тлумачыць, што Тэрэзе ўжо лепш, але ёй хочацца пабыць трохi адной:
- Вы ж ведаеце яе капрызы.
Ого, цётка iх ведала: колькi разоў на сваё няшчасце заходзiла яна да Тэрэзы акурат у той момант, калi ёй хацелася пабыць адной! Варта было толькi адчынiць дзверы, як яна пачынала адчуваць сябе няпрошаным госцем.
Старая праз сiлу ўстала i, абапiраючыся на моцную Бернараву руку, паплялася ў свой пакой. Услед за ёй зайшоў Бернар, клапатлiва запалiў свечку на стале, пацалаваў цётку ў лоб i выйшаў. Старая не адзодзiла ад яго вачэй. Яна не магла пачуць, але выдатна ўмела чытаць твары людзей. Яна пачакала, пакуль Бернар выйшаў, i цiхенька адчынiла дзверы... Не, ён яшчэ на лесвiцы... Палiць... Старая хуценька вяртаецца. Ногi дрыжаць, дыханне перахапiла, няма сiлы скiнуць з сябе адзежу... Так яна i кладзецца i ляжыць з расплюшчанымi вачыма.
X
А ў цёмнай гасцiнай нерухома сядзела Тэрэза. У камiне яшчэ дагаралi галавешкi. Стаяла глыбокая ноч. I зноў у памяцi паўсталi абрыўкi той споведзi, якую яна падрыхтавала ў цягнiку. А цi варта сябе дакараць, што так i не змагла яму сказаць пра ўсё, што думалася ў дарозе? Шчыра кажучы, гэтая складаная гiсторыя не вельмi стасавалася з праўдай. Чаму ёй прыйшло ў галаву надаваць такое значэнне размовам з Жанам Азеведа? Вось дзе глупства! Як быццам балабонства гэтага хлапчука можна было ўспрымаць сур'ёзна!.. Яна ва ўладзе няўмольнага суровага закону. Не змагла разбурыць гэтай сям'i - значыць, цяпер сям'я знiшчыць яе. У iх ёсць усе падставы лiчыць яе пачварай, але ж i яна ў сваю чаргу бачыць у iх пачвар. Не падаючы нават выгляду, цiха, метадычна яны будуць дабiваць яе. "Цяпер на мяне пусцяць гэтую магутную сямейную машыну. А мне так i не ўдалося зламаць яе цi хоць уцячы з-пад яе колаў. Якiя тут могуць быць апраўданнi, акрамя аднаго: "Уся бяда ў тым, што яны - гэта яны, а я гэта я..." Увесь час хадзiць пад маскай, захоўваць прыстойнасць, прытварацца, iлгаць... Майго цярпення на гэта ледзьве хапiла на два гады. А як жа астатнiя (а ў iх такая самая доля, як i ў мяне) - нясуць гэты крыж да самай смерцi? Можа, iх ратуе прыродная здольнасць да ўсяго прыстасоўвацца?.. Можа, iм памагае нейкая наркатычная прывычка: людзi дранцвеюць, тупеюць, але застаюцца ў лоне па-мацярынску пяшчотнай i ўсемагутнай сям'i... Але я... Як быць мне?.."
Яна ўстала, зноў адчынiла акно. Павеяла ранiшнiм свежым халадком. А можа, уцячы адгэтуль? Варта толькi вылезцi праз акно... Цi будуць гнацца за ёю? Зноў аддадуць пад суд? Што ж, трэба рызыкнуць. Горшага, чым гэтая бясконцая агонiя, няма ўжо нiчога на свеце. Ужо Тэрэза падсунула да акна крэсла... Але ж у яе няма грошай. Яна гаспадыня хваёвых абшараў, але без дазволу Бернара не зможа атрымаць нiводнага франка. А можа, усё-такi лепш пусцiцца наўцёкi ў ланды, як некалi ўцякаў той забойца Дагэр. Доўга тады шукалi яго. Тэрэза (тады яна яшчэ была зусiм малая) - вельмi шкадавала небараку. Яна помнiць, як да iх заходзiлi жандары, як Бальёнава жонка частавала iх на кухнi вiном. А натрапiў тады на след бандыта сабака Дэскейру. Яго схапiлi ледзь жывога ад голаду ў верасовым зараснiку. Звязалi, кiнулi ў воз з саломай i павезлi. Казалi потым, што ён сканаў на арыштанцкай баржы, калi яго перавозiлi ў Каену*. Арыштанцкая баржа... Катарга... Няўжо яны могуць здаць яе ў палiцыю, як пагражаў Бернар?.. I пра якую гэта ўлiку ён гаварыў? Хутчэй за ўсё страшыў... Калi толькi не знайшоў у кiшэнi старой палярыны той пакецiк з ядам...
* Каена - галоўны порт i горад французскай Гвiяны (Лацiнская Амерыка), месца ссылкi катаржнiкаў.
"Каб не сумнявацца, трэба праверыць", - вырашыла Тэрэза. Цiхенька, на пальчыках iшла яна па лесвiцы. Чым вышэй яна падымалася, тым было святлей. Хутка ўжо першыя промнi сонца засвецяць у акно. Вось нарэшце лесвiчная пляцоўка ля самага гарышча. Шафа. Тут вiсiць старая адзежа. Яе пакуль што нiкому не аддаюць, бо апранаюць на паляванне. Вось старая выцвiлая палярына з глыбокай кiшэняй: цётка Клара хавала туды сваё вязанне яшчэ ў той час, калi i сама падпiльноўвала ў будане вехiроў. Тэрэза засоўвае руку ў гэтую кiшэню i дастае адтуль пакецiк:
