- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Былое, але не думы - Алесь Марціновіч
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
— Пачакайце, — успомніў я, — да нас жа заходзіў...
Я назваў С. Цудоўны паэт і празаік, ён часта знаходзіўся пад чаркай. Аднак не толькі такая слабасць была ў яго. С., будучы п’яным (менавіта п’яным, а не проста на падпітку), станавіўся агрэсіўным, мог каго хочаш і куды заўгодна паслаць. Праўда, у той дзень зайшоўшы да нас, ён сядзеў за сталом і драмаў. Тэлефон жа стаяў акурат поруч з ім. Калі раздаўся званок, С. прыўзняў галаву. Адзін з нас зняў трубку і, выслухаўшы просьбу, пайшоў зваць Уладзіміра Андрэевіча. Зразумела, што трубку ён паклаў каля тэлефоннага апарата. У гэты час С. узяў яе і, не разбіраючыся, хто на другім канцы провада, мацюгнуўся.
У нас адлягло на сэрцы. Усё ж ніякай нашай віны не было. Пра што і паспяшаліся сказаць Алесю Харытонавічу. Ён засмяяўся:
— З вамі не засумуеш!
Ніяк не магу сабе дараваць, што аднойчы адмовіў яму ў ягонай просьбе. Прытым яшчэ тады, калі ён працаваў галоўным рэдактарам. Праўда, гэта было зроблена не наўмысна, бо хіба мог я аслухацца свайго непасрэднага начальніка, які да ўсяго так прыхільна ставіўся да мяне. Аднак падвяло ж мяне тое, што сам часта люблю пажартаваць. А тут якраз склалася такая сітуацыя, што паспрабуй разбярыся — усур’ёз гэта сказана ці жартам. Было ж усё наадварот, выглядала так...
Я не належу да тых, хто гатовы паўтараць, як гэта робяць некаторыя, хто нечакана «прозрел» у тым, што пры Брэжневе ў жыцці савецкага грамадства быў так званы «застойны перыяд». Аднак і не магу пагадзіцца, што пры ім усё было добра. Праблем ставала, а шмат у чым і празмерна. Узяць хоць бы забяспечанасць насельніцтва прадуктамі харчавання. Канечне, Беларусь знаходзілася ў лепшых адносінах у параўнанні з некаторымі саюзнымі рэспублікамі. Але паколькі шмат чым мусіла з імі дзяліцца, асабліва са «старэйшым братам», дэфіцыт таксама адчуваўся. Калі свініну ці ялавічыну можна было купіць больш-менш спакойна, ва ўсякім разе пайсці на рынак, то высокагатунковых каўбас, іншых мясных вырабаў, дый шмат чаго яшчэ неставала. Як ні дзіўна, дэфіцытам з’яўляліся нават зялёны гарошак, маянэз.
Не сказаць, каб партыя спакойна ставілася да гэтага, аднак, разумеючы, што запатрабаванні ўсіх не задаволіш, выбарачна падтрымлівала некаторыя катэгорыі насельніцтва. Зразумела, пачынаючы з сябе самой, таму і адкрываліся для партыйна-савецкай наменклатуры спецыяльныя магазіны. Праўда, не забывала партыя і пра рабочы клас. На буйных прадпрыемствах працавалі так званыя сталы заказаў. Але цягам часу падобныя сталы з’явіліся і ў некаторых установах і арганізацыях.
Пасля гэтага пісьменнікі і задумаліся, а чым яны горшыя. Калі дагэтуль на сваіх пленумах, сходах, уключаючы, канечне, і сходы партыйныя, толькі гаварылі пра захаванне мовы, выданне кніг, то, нарэшце, зразумелі, што калі страўнік зранку напоўніць чымсьці дэфіцытным, то і думаецца, і пішацца лепш. Таму і пачалі прымаць захады, каб мець свой стол заказаў.
Хоць і з вялікімі цяжкасцямі, але свайго дамагліся. Аднак, паколькі ў спецзаказаўскі цягнік яны ўскочылі аднымі з апошніх, то Саюз пісьменнікаў БССР забяспечвалі значна горш, чым некаторыя іншыя ўстановы і арганізацыі, не кажучы ўжо аб мінскіх прамысловых прадпрыемствах. Але лепш хоць што-небудзь, чым нічога. Дый часам перападала і нешта вельмі дэфіцытнае, як, напрыклад, індыйскі чай, балгарскія ці румынскія памідоры ва ўласным соку, закатаныя ў слоікі.
З такімі памідорамі і звязана тое, пра што хачу расказаць. Праўда, не абысціся без маленькага ўдакладнення. Калі сёе-тое з прадуктаў можна было выменяць у суседа па чарзе на штосьці іншае, то ахвотнікаў аддаць чай ці таматы ніколі не знаходзілася. Стаю гэта я, значыць, у чарзе, а чарга доўгая, але ўсведамленне, што няхай і праз якую гадзіну ў мяне будзе слоік памідораў і пачак індыйскага чаю самага высокага гатунку, пры тым не звычайны стограмовік, а вялікі, у якім паўкілаграма яго, надае ўпэўненасці ў тым, што трэба трымацца да апошняга.
Цяжка гэта для мяне, ой як цяжка — зусім жа не пераношу чэргаў, толькі ў выключных сітуацыях, калі ці пан, ці прапаў, стаю ў іх, аднак гэта якраз такая сітуацыя. Каб хутчэй бег час, як звычайна, што-небудзь расказваем адзін аднаму. Нарэшце, мэта дасягнута. Атрымаўшы жаданы пачак чаю, слоік памідораў і сёе-тое ў давесак, шчаслівы вяртаюся ў рэдакцыю. Ужо на выхадзе з Дома літаратара сустракаю свайго галоўнага рэдактара.
— Што даюць? — запытаўся Асіпенка.
— Чай, памідоры. — адказваю.
— Памідоры — гэта здорава, — Алесь Харытонавіч не хавае свайго захаплення. — Эх, — уздыхае ён, — шкада, што сёння не мой дзень.
Рэч у тым, што паколькі да стала заказаў было прымацавана шмат народу — самі пісьменнікі, члены іх сем’яў, работнікі перыядычных выданняў, заснавальнікам якіх з’яўляўся Саюз пісьменнікаў БССР, супрацоўнікі Дома літаратара, медыцынскі персанал пісьменніцкай паліклінікі і іншыя, то заказы выдавалі не ў адзін дзень, а замацаваных за гэтым сталом падзялілі на некалькі груп.
— А мо памідоры мне аддасі? — усміхнуўся Асіпенка.
«Жартуе, не іначай, мой галоўны рэдактар», — падумалася мне. Таму і сам я засмяяўся:
— Мне яны спатрэбяцца.
— Асабліва на другі дзень, — адказаў Алесь Харытонавіч з веданнем, — калі ўсё ўнутры гарыць.
— Лепей, чым піва. — згадзіўся я.
На тым і разышліся. Асіпенка збіраўся ехаць на канферэнцыю, што праводзілася ў Слуцкім раёне па адной з кніг Брэжнева. Дарэчы, у маёй роднай вёсцы Казловічы, але асвятляць яе быў накіраваны іншы супрацоўнік «ЛіМа». Не сумняваюся, што калі б Асіпенка ведаў, што я з гэтай вёскі родам, то паслаў бы мяне. Сам ён ехаў для таго, каб надаць гэтаму важнаму мерапрыемству большую вагу.
Мінулася шмат гадоў. Алесь Харытонавіч даўно ўжо знаходзіўся на пенсіі, але па-ранейшаму шмат пісаў. Калі выходзіла ягоная новая кніга, я абавязкова стараўся яе прарэцэнзаваць, адгукаўся і на часопісныя публікацыі. Пастараўся адзначыць і ягонае 70-годдзе. Не толькі для «ЛіМа» артыкул напісаў, але і для «Чырвонай змены», «Настаўніцкай газеты». Здаецца яшчэ для нейкага выдання. Не паўтараўся, шукаў іншыя варыянты. Праўда, павіншаваць яго па тэлефоне палічыў лішнім. Маўляў, навошта? Усё адно газеты чытае.
Неўзабаве быў надрукаваны і новы раман Асіпенкі. Аб’ёмны твор, у якім закраналіся і падзеі трыццатых гадоў мінулага стагоддзя, а таксама тое, што папярэднічала ім. У рэдакцыі «ЛіМа» вырашылі, што лепш будзе, калі я раман не прарэцэнзую, а пагутару з аўтарам, задам яму шэраг пытанняў, што тычацца ўзнікнення мастацкай задумы і яе ўвасаблення. Алесь Харытонавіч на такую прапанову ахвотна адгукнуўся.
Гутарылі ў яго на кватэры. «Нагаварылі» ці не на цэлы лімаўскі разварот. Калі ж асноўная гаворка закончылася, я (ужо і не ведаю з якой нагоды) успомніў пра ягоны нядаўні юбілей. Пасля чаго выцягнуў са сваёй сумкі нумар «Чырвонай змены», аддаў яго Асіпенку.
— А я і не ведаў, што ты пра мяне пісаў не толькі ў «ЛіМе», — прызнаўся Алесь Харытонавіч.
Я назваў і іншыя газеты, у якіх расказаў пра яго творчасць у дзень ягонага 70-годдзя.
— Дзякую, — сказаў Асіпенка і нечакана перайшоў да іншага: — Памятаеш, як ты вяртаўся са стала заказаў з памідорамі?
Такое пытанне падалося мне больш чым дзіўным. Гэта ж трэба — знайшоў пра што гаварыць. Але паспяшаўся запэўніць свайго колішняга галоўнага рэдактара:
— Канечне, памятаю. А яшчэ вы пажартавалі. Маўляў, аддай памідоры мне?
Алесь Харытонавіч паглядзеў на мяне ўважліва і ўздыхнуў так, быццам я, як і тады, не хачу аддаць яму тыя памідоры:
— А я і не жартаваў, — нечакана прызнаўся ён.
— Не жартавалі? — мне не хацелася верыць у ягонае прызнанне.
— Якія маглі быць жарты? — гучна засмяяўся Асіпенка. — Усё нутро тады ў мяне гарэла, а ты мне нейкіх памідораў пашкадаваў!
— То трэба было б дзе-небудзь падлячыцца, — я так вінавата паглядзеў на яго, быццам тое, пра што мы гаворым, адбылося толькі ўчора.
— А я і падлячыўся. Дзякуючы Леаніду Ільічу.
— Як?
— Як-як? Як усе людзі. Пахмяліўся, але ж давялося чакаць, калі канферэнцыя закончыцца.
— А яна такая доўгая была...
— Для мяне, то пэўна.
Сапраўды ўжо: трэба ўмець не толькі жартаваць, а і разбірацца, дзе жарт, а дзе праўда. Прынамсі, аднойчы пажартаваўшы, я, сам таго не жадаючы, пакрыўдзіў вядомага нарысіста Сцяпана Кухарава, якому і так не соладка было.
Ганарар, які «зняў» пенсію
Пра гэта я ўспомніў, калі Сцяпан Іванавіч памёр, і я пісаў для «ЛіМа» невялікі матэрыял у сувязі з ягоным адыходам у вечнасць. Калі што і суцяшала ў такую трагічную часіну, дык толькі тое, што ён, дзякаваць богу, пражыў амаль 92 гады. Усяго нейкі месяц не дацягнуў да гэтага ўзросту. Зразумела, пра тое, што збіраюся зараз расказаць, у тым сваім жалобным слове не згадаў. Як кажуць, не той жанр. А цяпер не магу не ўспомніць.
Стаім мы неяк каля «ЛіМа». Хто курыць, хто проста так. Пакрысе размова завязваецца і пра тое і пра сёе — мала што можна ўспомніць. Кожны стараецца прыгадаць як мага больш смяшнейшы выпадак. А тут якраз і Кухараў падыходзіць. Колішні сувязны, франтавік, дайшоў да Берліна. Вядомы нарысіст, які актыўна пачаў выступаць і ў прозе. Таксама падключыўся да нашай размовы. І таксама штосьці разказваў, з усімі жартаваў. Непрыкметна перайшлі і да літаратурных спраў. Нехта запытаўся ў Сцяпана Іванавіча:

