- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Былое, але не думы - Алесь Марціновіч
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
У мяне чамусьці не заставалася сумнення, што яна акурат і ўзначальвае тамашнюю школу. Праўда, ужо быў якраз першы дзень чэрвеня, заняткі ў школе скончыліся. Настала пара выпускных экзаменаў. Ды паколькі гэта было ў першай палове дня, я не сумняваўся, што дырэктар будзе ў школе. Але па дарозе ад начальніка аддзела ідэалогіі райвыканкама, якая суправаджала нас у гэтай паездцы, я даведаўся, што дырэктарам гэтай школы працуе зусім не тая, якую мне так хацелася ўбачыць. Валя ўзначальвала тую самую школу, дзе некалі была піянерважатай.
Дзеля чаго я ўсё гэта згадваю? Ды таму, што гэта ўвогуле ўласцівасць чалавечай натуры, калі ёсць мажлівасць не толькі ў думках, а і наяву паспрабаваць сустрэцца з тым чалавекам, які некалі прывабліваў цябе. Гэта, аднак, не значыць, што такая сустрэча абавязкова патрэбна. І не толькі табе самому, а і таму, да каго так імкнешся ў думках. Праходзіць час, людзі мяняюцца. Таму нярэдка тую радасць, якой жывеш у прадчуванні сустрэчы праз гады, на адлегласці, пры самой сустрэчы не адчуваеш. Нельга вярнуць тое, што было некалі. Наўрад ці запалае агонь былых пачуццяў. Хіба што можа з’явіцца кволенькае цяпельца, гатовае, не паспеўшы разгарэцца, згаснуць.
Красамоўны прыклад: народны паэт Беларусі Аркадзь Куляшоў праз шмат дзясяткаў гадоў вельмі ж загарэўся жаданнем пабачыць сваю колішнюю каханую Алесю (гэта пра яе, як вядома, знакамітая песня, што на дзіва непаўторна гучала ў выкананні тых першых «Песняроў», якія выступалі пад кіраўніцтвам Уладзіміра Мулявіна). Таму і зрабіў усё, каб сустрэцца з ёю. Але спатканне так і не адбылося. Угледзеўшы здаля немаладую жанчыну, да якой ён прыехаў, Аркадзь Аляксандравіч не адважыўся да яе падысці. Гэта была ўжо не Алеся. Не толькі па ўзросце. Адсутнічаў той ранейшы вобраз, які вабіў яго да сябе, натхняў, абуджаў светлыя пачуцці.
Нездарма кажуць: двойчы ў адну раку ўвайсці немагчыма. У пэўнай ступені гэта тычыцца і ракі кахання. Нават такога кахання, якое ў рэальнасці не існавала, таму па сутнасці і не каханнем было, а толькі нейкім захапленнем, ці што. Хоць, бадай, і гэта недакладна. Ды мяркуйце самі, бо тое, пра што цяпер раскажу, тычыцца мяне. Гэта таксама згадка з даўняга ўжо часу. З таго самага, пра які пяецца: «Как молоды мы были...» Праўда, у дадзеным выпадку пра каханне гаварыць не выпадае, бо прысутнічала толькі захапленне. І то не ў сапраўднасці, а на адлегласці. Прытым нават без якой-небудзь спробы ўбачыць тую, да якой з’явілася нейкае асаблівае, незразумелае стаўленне.
Многія з тых, хто належыць да пакалення, узрост якога сёння блізку шасцідзесяці пяці гадоў, з некаторымі ваганнямі ў большы ці меншы бок, памятаюць, якое прыемнае ўражанне ў іх некалі выклікаў мастацкі фільм Сяргея Герасімава «Ля возера». Не ў апошнюю чаргу таму, што адну з галоўных роляў у ім выканала сямнаццацігадовая на той час Наталля Белахвосцікава. Такі ўзрост мела і яе гераіні Лена Барміна, якая разам з бацькам жыла на беразе Байкала. Лена заканчвала сярэднюю школу, бацька яе быў вучоным-байкала-знаўцам.
Фільм у цэлым атрымаўся яркім, але ў ім мне больш за ўсіх запомнілася менавіта Лена Барміна. Нягледзячы на тое, што поруч з ёю былі вельмі цудоўныя выканаўцы. Адзін з іх — дырэктар камбіната Васіль Чарных, у ролі якога зняўся Васілій Шукшын, чаго варты. Дый бацькам Лены стаў таксама цудоўны акцёр — Алег Жакаў. Таму, магчыма, для іншых гледачоў Белахвосцікава з яе Ленай Бармінай і адышла крыху на задні план. Хоць, калі лепей разважыць, не магла адысці, бо фільм шмат у чым усё ж трымаўся на ёй, як сказаў нехта з крытыкаў, «душы Байкала».
Бадай, яшчэ і таму надта запомніўся мне фільм «Ля возера», што незадоўга да ягонага паказу я змог убачыць Байкал. Прызваны на службу ў Забайкальскую ваенную акругу, я дабіраўся ў цэнтр яе, горад Чыту, хуткасным цягніком Масква—Уладзівасток, добра вядомым як «Россия». Мы, пасажыры, зразумела, загадзя ведалі, што ноччу ён будзе праходзіць ля самага «свяшчэннага мора». Многія не спалі, а, стоячы ля вагонных акон, чакалі, калі нарэшце пакажацца Байкал. Потым ніяк не маглі адарваць свае позіркі ад непаўторных краявідаў, якія мільгалі за вокнамі. А тут магчымасць пабыць ля Байкала і з Байкалам, дзякуючы мастацкаму фільму. Не магу залічыць сябе ў вялікія аматары кіно, але на той час, бадай, ніводзін фільм мне так не падабаўся, як гэты. У першую чаргу дзякуючы ёй, Лене Бармінай. Не, дзякуючы Наталлі Белахвосцікавай, якая настолькі запомнілася мне, быццам у сапраўднасці сустрэўся з ёю ля самога Байкала.
Як жа ўзрадаваўся, калі, атрымаўшы чарговы нумар часопіса «Советский экран», на адной са старонак убачыў здымак любімай актрысы. Не раздумваючы, выразаў яго і павесіў на сцяне, чым адразу выклікаў здзіўленне маіх сяброў па пакоі. Нібыта ніколі за мной ніякай сентыментальнасці не назіралася, а тут раптам расчуліўся, пачуццям стала цесна. Мог спыніцца перад партрэтам і любавацца Белахвосцікавай. Праўда, часцей рабіў гэта незаўважна, калі заставаўся адзін. Па сённяшні дзень не магу дакладна сказаць, што знаходзіў у ёй. Але яе прысутнасць мне была неабходна. І гэтым усё сказана.
Сябры і смяяліся з майго захаплення, і кпілі — маўляў, стаў падобным на нейкага хлапчука, але партрэт я здымаць не збіраўся. Тым больш, што неўзабаве па сутнасці і апраўданне падобнаму свайму ўчынку знайшоў. Адзін з маіх сяброў-лейтэнантаў павесіў на сцяне партрэт сваёй нявесты, якая засталася ў горадзе, адкуль яго прызвалі ў армію. То чым я горшы? Ён хоча штодня бачыць тую, якую сабраўся браць у жонкі, а мне прыемна сузіраць партрэт з фільма «Ля возера». Праўда, і той лейтэнант не падзяліў майго захаплення.
— Дык гэта ж мая нявеста, — даводзіў ён. — А яна хто табе?
Сапраўды, ніхто. Як кажуць, ні даць ні ўзяць. Але мне ў той атмасферы, якую я не ўспрымаў, бо яна была мне чужой (можа, калі-небудзь прыйдзе час расказаць пра службу ў арміі падрабязней), Белахвосцікава з’яўлялася, прабачце, тым промнем у цёмным царстве, які ўбачыў у асобе адной літаратурнай гераіні знакаміты крытык. Таму я працягваў цвёрда стаяць на сваім, і не збіраўся здымаць яе партрэт са сцяны. Не здагадваючыся, што неўзабаве давядзецца вытрымаць свайго роду экзамен на маральнасць, прыстойнасць...
Усе аднолькавыя?
Праз год у нашай часці з’явіліся чарговыя «двухгодичники» — так называлі тых, хто, як і я, прызываўся на службу на два гады з запасу. З нейкай нагоды адзін з іх завітаў і ў наш пакой. Відаць, хацеў пазнаёміцца. Ды гэта не так і важна. Істотна тое, што ў пакоі я быў адзін, іначай.
Гэты лейтэнант, зразумела, не мог не звярнуць увагі на два партрэты на сцяне.
— А, Белахвосцікава, — прамовіў ён спакойна, зірнуўшы на здымак, на якім была выканаўца ролі Лены Бармінай, і адразу перавёў свой позірк на той, што вісеў насупраць яго, на другой сцяне. — Не можа быць?! — здзіўленне вырвалася з ягоных вуснаў. — Адкуль тут узялася Светка?
— Ты яе ведаеш? — не ў меншай ступені, чым ён, здзівіўся я.
— Чаму б і не ведаць? — задаволеная ўсмешка з’явілася на ягоным твары. — Дзеўчынёха, што трэба. Яе будучы муж таксама дзесьці служыць.
Ад такога прызнання мне стала не па сабе, бо з’явілася прадчуванне, што неўзабаве прагучыць такое прызнанне, якога б лепей не чуць.
— Ты ўпэўнены, што гэта твая дзеўчынёха? — апошняе слова я наўмысна сказаў гучней.
— А чаго гэта ты так занепакоіўся? — ён насцярожана паглядзеў на мяне. — Можа, знаёмы з ёю?
— Ды не.
Гэтае маё прызнанне супакоіла мяне.
— А я падумаў.... Мала што бывае.Калі яна не твая, то слухай... Заканчвае істытут, які я сёлета скончыў, таму і апынуўся тут. Харошая дзяўчына, — працягваў лейтэнант, — і прыгожая. Хоць яна не толькі мая. Была, — дадаў ён.
— У якім сэнсе? — вырвалася ў мне, хоць я ўжо канчаткова здагадаўся, куды ён хіліць, але не хацелася, каб тое, што пачую ад яго, было праўдай.
— Табе што, як дзіцяці, трэба тлумачыць? — ён, як падалося мне, восьвось гатовы аблізацца.
— Дык значыць.
Ён не даў мне дагаварыць:
— Усе яны аднолькавыя.
У пакоі запанавала цішыня.
Мабыць, па выразе майго твару ён зразумеў, што тут нешта не так, бо спалохана запытаўся:
— Я нешта не тое сказаў?
Магчыма, яму падалося, што тая, з жыцця якой ён ведаў пікантныя падрабязнасці, мая дзяўчына, і ён цяпер не ўяўляў, як выйсці з гэтай сітуацыі. Я прыйшоў яму на дапамогу:
— Шчыра кажу, — яшчэ раз запэўніў я яго. — Да гэтай дзяўчыны не маю ніякага дачынення. Толькі прашу цябе. Вельмі прашу. Нікому не расказвай тое, што толькі што расказаў мне. Не трэба.
— Не хвалюйся, не хвалюйся, — запэўніў ён, нават не спрабуючы высветліць, адкуль у мне такая рэакцыя на пачутае ад яго прызнанне.
Каб ён не працягваў знаходзіцца ў невядомасці, я вырашыў усё ўдакладніць.
— Гэта нявеста лейтэнанта, які жыве ў гэтым жа пакоі, — сказаў я і яшчэ раз папрасіў: — Нікому ні слова, будзь мужчынам.
— Слова афіцэра, — адказаў ён.
Сваё слова ён стрымаў. Тым больш ніколі не кранаўся гэтай тэмы. Маўчаў, зразумела, і я. Нават тады, калі лейтэнант, чыя нявеста так паводзіла сябе, паранейшаму спрабаваў жартаваць з майго захаплення Белахвосцікавай. Так і хацелася паставіць яго на месца, але кожны раз я моўчкі даваў сабе клятву: не трэба, не трэба.

