- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Віцкаўшчына. Рэвалюцыя ў мяне - Мікалай Улашчык
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Ужо ў першы ж дзень прыходу бальшавікоў грамада грычанцаў, сярод якіх быў і Міхась, стоячы на вуліцы, убачылі дзіва: па гасьцінцы ехала фурманка, а на возе сядзеў Фэлька. Фэлька быў адзеты чырвонаармейцам, у руках меў вінтоўку, на шапцы зьзяла чырвонаармейская зорка. На возе стаяла кадушка з маслам, ляжалі нейкія клумкі. Фэлька ўжо разжыўся зараз, як чырвонаармеец, наступаў на Варшаву. Гледзячы на натоўп, ён пасьмехваўся: вось які я!
Шмат было ў нас зьмен, але такога яшчэ ніхто ня бачыў. У людзей аж раты расчыніліся, але гэта на хвіліну. Дык ты, Фэлька, ужо бальшавік, а ўчора, ліха тваёй матары, быў палякам!Падзеі разгарнуліся хутка. Прыяцель Міхась кінуўся да плоту, вырваў добры кол і гакнуў Фэльку па галаве раз, другі, трэці. Грычанцы памаглі. Праз хвіліну Фэльку з рашчэпленаю галавою, без усякіх адзнакаў жыцьця выкінулі з фурманкі ў канаву, зброю і масла канфіскавалі.
Аднак праз некалькі часу Фэлька ажыў. Чыясь добрая душа прынесла яму вады. Фэлька выпіў і праскрыпеў, што будзе жыў. У гэты час ехаў па вуліцы коньнік і запытаў у грычанцаў, што гэта за хворы ў канаве. Яму сказалі. Грычанцы, не забіўшы адразу, лічылі, што чалавеку павязло, дык няхай ужо жыве. Міхась тымчасам некуды сышоў.
Пад’ехаўшы да Фэлькі, коньнік сказаў: “А ну падыміся”. Той стогнучы пачаў станавіцца ракам, у той час коньнік шабляю ўдарыў яго зьверху па шыі. Душа Фэлькі паляцела ў канаву. Маці забрала яго, закруціла ў коўдра і схавала не на могілках, але на канцах, за Станішэўскім.
У жыцьці пачынаецца новая эпоха. Бальшавіцкае войска коціцца на захад, на Варшаву. Чырвонаармейцы крычаць: “Даеш, пан, Варшаву!” Армія ідзе дзень і ноч, літаральна ідзе або едзе на фурманках. Чырвонаармейцы ўсе адзеты кепска. Поўны набор абмундзіроўкі мае мала хто. Шмат ідзе басяком ці ў лапцях. Амаль усе без прадуктаў і жывуць тым, што корміць насельніцтва. Узброены разнастайна, нешта падобнае да чырвонае гвардыі 1918 г., але значна большай па колькасьці. Кожны атрад мае абоз з сялянскіх коней, але дадаткова яшчэ бяруць падводы, каб ісьці ўперад і ўперад. Старэйшыя хлопцы ізноў ідуць у армію, як у 1915 г. Дома застаемся з мужчын бацька і я. Цяпер я ўжо вырас, стаў амаль паўнацэнным работнікам. Мяне шанавалі ў сям’і. Як малодшаму мне было меньш работы, і нават араць я пачаў у 19 год, хоць брат Паўлік і другія хлопцы хадзілі за плугам у 11-12 год. Ідзе такі араты, і за плугам яго ня відаць.
Цяпер найбольшая гаспадарская работа - гэта ехаць у абоз. Штодня, а то і некалькі раз у дзень рыпяць весьнікі - ідзе чырвонаармеец з членам сельсавета. “Хазяін, давай падводу”. Ніколі яшчэ не было чаго-небудзь пахожага.
Тых, хто пайшоў у абоз у першыя дні, хто адразу вылез з лесу з коньмі, няма тыдзень, і два, і месяц. Трапіўшы амаль у першую лінію вайны, яны ішлі ды ішлі, пераплылі праз “раку Буху” - Буг і набліжаліся да Варшавы. Віцкоўцы ледзьве не ўзялі гэты панскі горад, але палякі неяк выцерабіліся.
Да абозу для арміі далучаецца яшчэ бяда: трэба ўрабляць панскія двары. Паны паўцякалі, двары кінулі, забраўшы ўсю жывёлу, папсаваўшы машыны. Сяляне думалі, што як у 1918 г. двары раздадуць ім, аднак выйшла інакш. Двары аб’явілі маёмасьцю дзяржавы і назвалі саўхозы, а паколькі там нічога з жывёлы не было, то ўрабляць зямлю давялося нам.
Першыя разы езьдзіў да адыходу ў армію Паўлік, а пасьля сеў на фурманку я, ды так і праезьдзіў да вясны 1921 г.
Першы раз мяне паслалі з другімі ў двор Русіновічы малаціць жыта. Дома свае работы было даволі, але нічога ня зробіш.
Прыехаўшы ў двор, мы першым чынам пайшлі ў сад і натрэсьлі сабе яблыкаў, а пасьля выпраглі коней і, лёгшы на траве, пачалі есьці яблыкі: ня так ужо і кепска адбываць паншчыну!
Аднак гэты кейф цягнуўся нядоўга. Прыйшло, лаючыся на ўвесь двор, нейкае начальства і загадала нам запрагаць коні ў малатарню. Мы запрэглі, пачалі паганяць, а былыя дваровыя парабкі рабілі ўсё іншае: падавалі ў цапы, адкідалі салому, адграбалі. Тады я першы раз убачыў, як робіць чалавек не на сябе. Ледзьве варочаючыся, адкідаючы з саломаю пэўно з палову жыта, парабкі рабілі як на сьмех. Каб так ішло ў нас, то бацька даўно б разагнаў усіх. “Работа ідзе, як мокрае гарыць”, - казалі ў нас пра такую работу.
Аднак, парабіўшы гадзіны тры, нешта намалацілі, другія пачалі архаваць. Адзін з начальнікаў, здаровы русы мужчына, год пад 30, калі з’арахавалі, насыпаў чатыры мяшкі жыта пудоў з дваццаць і адкінуў іх у бок.
Па абедзе, калі мы адпачылі, той самы начальнік, ідучы па дварэ, крыкнуў, паказваючы на маю сівую кабылу: “Чый конь? Запрагай!”
Жыта трэба было везьці ў Менск. Я запрог каня, і тымчасам да воза падыйшлі начальнік у палатняным балахоне і яшчэ нейкі другі вясёлы чарнявы хлопец. “Едзь у гумно”, - загадаў мне старэйшы. У гумне тыя чатыры мяшкі ўжо былі пад саломаю. Абодва начальнікі, саскочыўшы з воза, выцягнулі мяшкі, паклалі іх у маю драбінку і заклалі сенам так, каб не было відаць. Самі селі ззаду, а я, як фурман, мусіў ехаць у перадку.
“Ну, ну, весялей! - крыкнуў начальнік. - Ты думаеш, што ў Менск трэба заўтра”. Ён быў увесь час сярдзіты, гаварыў толькі начальніцкім тонам з усімі. Раўні яму на сьвеце не было. Хто ён такі, ня ведаю, але нянавісьць ёсьць яшчэ і цяпер.
Пад’ехаўшы да млына, прыяцелі выскачылі, забралі мяшкі і панесьлі ў млын. Праз паўгадзіны вынесьлі толькі два мяшкі, відаць, іншыя два былі застаўлены другім злодзеям, каб маўчалі.
Зараз наш шлях ляжаў проста ў Менск. У Менску заехалі ў двор на рагу Магазыннай і Сярпухоўскай. Мае начальнікі пайшлі ў хату, а я, выпрагшы каня, лёг у цяньку каля возу. Крыху зьеў, крыху задрамаў, надыходзіў вечар. Мае гаспадары тымчасам відаць праводзілі час някепска. З хаты, куды яны пайшлі, чуваць было гармоніка, песьні. Час ад часу з дзьвярэй выскоквала дзяўчына і бегла праз двор. Я дзіка абурыўся. Як гэта я ўзят на работу, каб абслугоўваць асабістыя патрэбы нейкага пройды, які крадзе дзяржаўнае дабро, п’е і гуляе. Конь зьеў усё сена, папаіць яго нельга, бо няма вядра, я сам зьеў усё і зараз галодны.
Я рашуча ўстаў і пайшоў да дзьвярэй. Дзьверы заткнены. Я пачаў бразгаць.
- Каго трэба?
- Паклікаць начальніка!
Праз хвіліну суровы начальнік быў перада мною. За тры крокі ад яго несла самагонам, твар быў ружовы, але вочы тыя ж камандныя і суровыя.
- Чаго табе трэба? - сурова крыкнуў ён.
- Дакуль я буду ў вас? - запытаў я. - Мяне бралі на дзень, а зараз вечар. Конь ня кормлены.
- Будзеш датуль, пакуль захачу. Сядзі і маўчы. - Начальнік павярнуўся і пайшоў назад.
Каб было што ў руках, я б стукнуў яго. Брама была замкнена. Выехаць нельга. Я пайшоў да Косьціка. Косьцік служыў у Менску і быў нейкаю невялікаю шышкаю.
Калі я вярнуўся з Косьцікам, то сілы былі прыблізна роўныя. Я ізноў загрукаў у дзьверы. Начальнік выляцеў, гатовы біцца, але ўбачыўшы Косьціка, крыху сьцішыўся.
- Чаму не пускаеце хлопца, дакуль ён будзе ў вас? - запытаў Косьцік.
- Якое вам дзела, хто вы такі, - завыў начальнік.
