- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Буранны паўстанак (на белорусском языке) - Чингиз Айтматов
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Едыгей адчуў, як салодка зашчымела ягоная душа: i гэтак надзейна i ўтульна яму стала ў сваёй хаце, i гэтак усцешылi яго жончыны словы, што ён не стрываў - скупая слязiна пакацiлася па шчацэ - не паспеў сцерцi... i ён, саромеючыся сябе такога, глядзеў i глядзеў на Укубалу. Нiбы толькi ўбачыў i зморшчынкi пад вачамi, i прытоеную скруху ў куточках вуснаў. Знаёмая i незнаёмая Укубала. Мацi яго дзяцей. На яе скронях бялела тры-чатыры нiтачкi, не болей, i ўсё-такi яны таксама сведчылi пра пражытае i перажытае.
...Праз дзень Едыгей быў ужо на станцыi Кумбель - ехаў пасажырам. Але давялося зрабiць ход назад ад Баранлы-Бураннага, каб сесцi на алма-ацiнскi цягнiк. Так цi iнакш, трэба было спачатку адбiць тэлеграму Елiзараву пра свой прыезд. А гэта можна было зрабiць толькi на станцыi...
На алма-ацiнскiм пероне Едыгей убачыў Елiзарава i ўзрадаваўся бурна, як дзiця.
Елiзараў прыветна памахаў яму капелюшом. Вось пашанцавала! Нават не марыў Едыгей, што Елiзараў сам яго сустрэне. Бачылiся яны недзе мiнулай восенню. Не, не змянiўся Афанасiй Iванавiч, хоць быў ужо сталага веку. Такi ж рухавы, хударлявы. Казангап называў яго аргамакам - скакуном чыстай пароды. Гэта была высокая пахвала - аргамак Афанасiй. Елiзараў ведаў пра гэта i пагаджаўся няхай будзе па-твойму, Казангап! I дадаваў - стары аргамак, але ж усё-такi аргамак! I на гэтым дзякуй! Звычайна ён прыязджаў у саразекi ў рабочай вопратцы, у кiрзавiках, у старой кепцы, а тут быў пры гальштуку, у добрым цёмна-сiнiм гарнiтуры. I гэты касцюм вельмi пасаваў да яго валасоў - ужо напалову сiвых.
Пакуль цягнiк прыцiшваў ход, Афанасiй Iванавiч iшоў побач з вагонам, усмiхаючыся Едыгею ў акне. Шэрыя вочы яго задаволена свяцiлiся. Гэта адразу сагрэла Едыгея, i нядаўнiя сумненнi пакiнулi яго. "Добры пачатак, узрадаваўся ён, - бог дасць, паездка будзе ўдалай".
- Ну, нарэшце прыехаў! Добры дзень, Едыгей! Добры дзень, Буранны! сустрэў яго Елiзараў.
Яны моцна абнялiся. Ад мнагалюддзя наўкол, ад радасцi Едыгей зусiм разгубiўся. Елiзараў распытаў пра ўсё i пра ўсiх: як пачуваюцца Казангап, Укубала, Букей, дзецi, хто цяпер начальнiк раз'езда, не забыўся папытаць i пра Каранара.
- Ходзiць. Што з iм зробiцца, з Каранарам, раве сабе, - казаў Едыгей. - У саразеках яму воля. Чаго яму там не хапае?
Недалёка ад вакзала стаяла вялiкая чорная машына. Такую Едыгей бачыў першы раз. Гэта быў ЗIМ - лепшы аўтамабiль пяцiдзесятых гадоў.
- А вось мой Каранар, - пажартаваў Елiзараў. - Сядай, Едыгей, - сказаў ён, адчыняючы яму пярэднiя дзверцы. - Паедзем.
- А хто ж павядзе машыну? - запытаўся Едыгей.
- Я, - адказаў Елiзараў i сеў за руль. - На сконе веку адважыўся, як бачыш. Мы не горшыя за амерыканцаў.
Елiзараў упэўнена завёў матор. I перш чым паехаць, пасмiхаючыся, запытальна паглядзеў на госця.
- Вось нарэшце ты прыехаў. Выкладвай адразу - цi надоўга?
- Я ж па справе, Афанасiй Iванавiч. Як атрымаецца. Але спярша параiцца трэба з вамi.
- Я так i ведаў, iначай цябе адтуль не выцягнеш. Давай так, Едыгей. Зараз мы паедзем дадому. Будзеш жыць у нас. I не пярэч. Нiякiх гатэляў! Ты ў мяне асаблiвы госць. Як я ў вас у саразеках, так ты ў мяне. Сыйдын сыйы бар - так жа па-казахску. Павага ад павагi!
- Ды быццам так, - пацвердзiў Едыгей.
- Значыць, вырашылi. I мне весялей будзе. Мая Юля паехала ў Маскву да сына, другi ўнук нарадзiўся.
- Другi ўнук! Вiншую! - сказаў Едыгей.
- Так, ты чуеш, другi ўжо! - паўтарыў Елiзараў. - Будзеш дзедам, зразумееш мяне! Хоць табе яшчэ далёка. У твае гады ў мяне яшчэ вецер гуляў у галаве. А вось дзiўна, мы з табою разумеем адзiн аднаго. Ну, цяпер паехалi. Паедзем праз увесь горад. Вунь бачыш горы, снег на вяршынях? Туды пад горы ў Медэо. Я табе, здаецца, гаварыў, што мой дом у прыгарадзе, амаль у сяле.
- Памятаю, Афанасiй Iванавiч, вы гаварылi, каля самай рэчкi. Заўсёды чуваць ваду...
- Зараз пераканаешся. Паехалi. Пакуль яшчэ вiдно, паглядзi на горад. Прыгожа ў нас цяпер. Вясна. Усё цвiце.
Ад вакзала вулiца iшла наўпрост i здавалася бясконцай, бо паступова набiрала вышыню i круцiлася. Елiзараў ехаў не спяшаючыся. Расказваў пра крамы, установы, адметныя дамы, якiя траплялiся iм па дарозе. У цэнтры горада на вялiкай адкрытай плошчы стаяў будынак, якi Едыгей адразу пазнаў - гэта быў Дом урада.
- Тут ЦК, - кiўнуў Елiзараў.
Яны праехалi мiма, не падумаўшы нават, што заўтра iм давядзецца прыйсцi сюды па справе. I яшчэ адзiн будынак пазнаў Буранны Едыгей, калi яны з вулiцы павярнулi ўлева - гэта быў Казахскi оперны тэатр. Праз два кварталы яны зноў павярнулi ў бок гор на дарогу, якая iшла на Медэо. Цэнтр горада застаўся ззаду. Ехалi доўга сярод асабнякоў, агародчыкаў, кветнiкаў. Вакол буялi сады.
- Прыгожа, - расчулiўся Едыгей.
- Я вельмi рады, што ты прыехаў вясной, - сказаў Елiзараў. - Прыгажэйшай, чым цяпер, Алма-Ата не бывае. Зiмой таксама прыгожа. Але ў такi час душа спявае!
- Значыць, добры ў цябе настрой, - парадаваўся Едыгей за Елiзарава.
Той востра глянуў на яго шэрымi пухлявымi вачамi, кiўнуў i зрабiўся сур'ёзны. Але ненадоўга, зноў на твары з'явiлася ўсмешка, павесялелi вочы.
- Гэтая вясна асаблiвая, Едыгей. Перамены ёсць. Таму i жыць стала цiкавей, хоць i гады iдуць. Адумалiся, агледзелiся. Ты калi-небудзь хварэў так, каб пасля радасць жыцця адчуць?
- Нешта не помню. Можа, толькi пасля кантузii...
- Ды ты здаровы, як той вол! - засмяяўся Елiзараў. - Я ж не пра тое. Дык вось. Партыя сама сказала першае слова. Вельмi я здаволены. Хоць мяне асабiста i не закранула хiжасць. А вось радасна на душы!
- А я, Афанасiй Iванавiч, якраз па такой справе i прыехаў.
- Як гэта? - не зразумеў Елiзараў.
- Магчыма, успомнiце? Я вам некалi расказваў пра Абуталiпа Кутыбаева.
- Ну як жа, як жа! Цудоўна помню. Вунь яно што. А ты ў корань глядзiш. Малайчына.
- Дык гэта не я малайчына. Укубала параiла. Вось з чаго толькi пачаць? Куды iсцi?
- З чаго пачынаць? Гэта мы павiнны з табой абмеркаваць. Дома, калi будзем пiць чай, не спяшаючыся, абмяркуем, што да чаго. - I, памаўчаўшы, Елiзараў шматзначна сказаў: - Вось як час змянiўся, Едыгей, гады тры назад i думкi ў цябе не было б прыехаць па гэтай справе. А цяпер - нiякага страху... Так i павiнна быць. Трэба, каб усе мы, усе да аднаго, трымалiся справядлiвасцi. I каб нiкому не было выключэння. Я так разумею.
- Вы чалавек вучоны, разумееце, - узрадаваўся Едыгей. - Хачу, каб Абуталiпавы дзецi раслi са спакойнай душой.
- А дзе ж яны зараз, дзе сям'я?
- Не ведаю, Афанасiй Iванавiч. Хутка ўжо тры гады будзе, як з'ехалi некуды...
- Ну нiчога. Знойдзем. Зараз галоўнае, гаворачы юрыдычнай мовай, аднавiць Абуталiпаву справу, перагледзець.
- Вось-вось. Вы адразу знайшлi патрэбнае слова. Таму i прыехаў я да вас.
- Малайчына.
Так яно i выйшла. Вельмi хутка, недзе праз тры днi, пасля Едыгеевага вяртання з горада, прыйшла папера з Алма-Аты, дзе чорным па белым было напiсана, што былы рабочы раз'езда Баранлы-Буранны Абуталiп Кутыбаеў, якi памёр у час судовага следства, поўнасцю рэабiлiтаваны з прычыны адсутнасцi саставу злачынства. Так i было сказана! Папера была прызначана для апавяшчэння ў калектыве, дзе працаваў Кутыбаеў.
Амаль адначасова з гэтым дакументам прыйшло пiсьмо ад Афанасiя Iванавiча Елiзарава. Усё жыццё захоўваў Едыгей гэтае пiсьмо сярод самых важных сямейных дакументаў - пасведчанняў аб нараджэннi дзяцей, баявых узнагарод, папер пра франтавыя раненнi i працоўных характарыстык.
У той вялiкай паштоўцы Афанасiй Iванавiч паведамляў, што ён вельмi задаволены хуткiм вырашэннем справы i вельмi рады яго рэабiлiтацыi. Што сам факт гэты - добрая прыкмета часу. Гэта наша перамога над самiмi сабой.
Пiсаў ён яшчэ, што пасля таго, як Едыгей вярнуўся дахаты, ён яшчэ раз наведаў тыя ўстановы, дзе яны былi разам, i даведаўся пра важныя навiны. Па-першае, следчага Таксынбаева зволiлi з работы, ён пазбаўлены атрыманай узнагароды, i цяпер яго судзяць.
Па-другое, пiсаў ён, яму паведамiлi, што сям'я Абуталiпа Кутыбаева жыве ў Паўладары. (Вось як далёка iх занесла.) Зарыпа працуе настаўнiцай у школе. Сямейнае становiшча яе - замужняя. Вось такiя афiцыйныя весткi паступiлi з яе месцажыхарства. I яшчэ пiсаў Елiзараў, твае падазрэннi, Едыгей, наконт таго рэвiзора пацвердзiлiся, менавiта ён напiсаў данос на Абуталiпа Кутыбаева. "Чаму?" Мне цяжка на гэта адказаць. Я не магу растлумачыць, чым была выклiкана такая нянавiсць з яго боку да зусiм старонняга яму чалавека - Абуталiпа Кутыбаева. Магчыма, гэта як хвароба, як нейкая пошасць, што завалодвае людзьмi ў нейкi пэўны гiстарычны час. А магчыма, падобная згуба спрадвечна тоiцца ў чалавеку - i гэта зайздрасць, якая, паволi апустошваючы душу, прыводзiць да жорсткасцi. Але якую зайздрасць магла выклiкаць да сябе асоба Абуталiпа? Для мяне гэта застаецца загадкай. А вось адносна спосабу расправы, дык стары як свет. У свой час варта было толькi паказаць каго-небудзь, што ён з нягодных, i такога на Бухарскiм базары забiвалi каменнем, а ў Эўропе спальвалi на вогнiшчы. Пра гэта мы з табою многа гаварылi, Едыгей, калi ты прыязджаў. Лiшнi раз пераконваюся: яшчэ доўга давядзецца людзям выкараняць у сабе гэтую загану - нянавiсць да асобы ў чалавеку. Як доўга - нават цяжка прадбачыць. Насуперак усяму гэтаму я слаўлю жыццё за тое, што дабрачыннасць нiколi не вынiшчыцца на зямлi. Вось i гэты раз перамагла яна. Няхай дарагой цаной, але перамагла! I так будзе заўсёды, пакуль свет стаiць. Я задаволены, Едыгей, што ты дамогся справядлiвасцi бескарыслiва..."

