- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Яна ўкусіла сябе за палец, каб скінуць ачмурэньне — і пабегла адчыняць. Некалі яна чытала, што машыны могуць узрывацца, калі іх вось так: урэзаць. Лёччык саскочыў уніз, такі вясёлы, быццам нічога не адбылося — але яна не хацела больш бачыць намаляваныя вочы, яна хацела ў лес, туды, дзе можна маўчаць, дзе можна самому выбіраць, што бачыць і на што глядзець. Лёччык не спрачаўся — ён вельмі стаміўся за апошнія пяць хвілін. Стаміўся так, як не стамляўся за ўсе гэтыя дні пасьля ўцёкаў. Таму яны схапіліся за рукі — так моцна, як маглі — і пабеглі далей ад гэтага страшнага месца.
«Ты ведаеш, хто гэта быў?» — спытаў Лёччык, аддыхаўшыся.
«Так», — сказала Лёся. — «Баравой Дохлы».
Лёччык моўчкі пераскочыў цераз паваленае дрэва і падаў ёй руку.
18. ЧОРНАЯ-ЧОРНАЯ МАШЫНА, У ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ГОРАДЗЕ, ПА ЧОРНЫМ-ЧОРНЫМ ПРАСПЭКЦЕ…
Чорная-чорная машына, у чорным-чорным горадзе, па чорным-чорным праспэкце…
Хаця насамрэч гэты горад зусім ня быў чорным. Кожнага разу, калі доктар прыяжджаў у сталіцу, ён зьдзіўляўся, наколькі зьмянілася яе асьвятленьне. Некалі ўначы яе праспэкты было не адрозьніць ад якога-небудзь местачковага завулку — а цяпер сталіца ў гэты час была ўся як тыя Пяючыя Фантаны. Рознакаляровая, спакушальная, поўная гукаў і сьветлавых эфэктаў. Цяпер самі дамы абапал праспэкту ўдзельнічалі ў гэтай гульні — сьвятло сталіцы займела нарэшце чысты голас, пасьля столькіх гадоў цьмянага, як дохлая лямпачка, мармытаньня.
Ён не любіў гэтыя нарады. Доктар наогул неахвотна пакідаў лес — яму падабалася прачынацца разам з птушкамі, слухаць іхныя размовы, якія так лёгка, калі маеш ахвоту, запісаць сапраўдным Языком. Вылечаныя ім людзі таксама былі птушкамі — выляталі зь лягеру на волю, каб віць свае гнёзды. Вядома, доктар ні з кім не дзяліўся такімі назіраньнямі — надта яны ўжо былі інтымныя. А вось сапсаваны язык, гэтую іхную так званую мову, выкліканую банальнымі паталёгіямі поласьці рота… Зь ёй наадварот — яе зручна было выкарыстоўваць, каб запісаць грубыя, няясныя, такія прымітыўныя і перакручаныя гукі ўсялякіх непаваротлівых і бязмозглых сысуноў — сьвіньняў, кароваў…
«І іншых козаў», — сказаў сам сабе доктар, і кіроўца павярнуўся да яго запытальна, так што доктар зьбянтэжыўся і ўтаропіўся ў акно, за якім пралятаў просты, як страла, праспэкт. Магчыма, яе і варта было захаваць, тую мову, каб перадаваць жывёльныя гукі. Гукі юрлівасьці, голаду, сытасьці і агрэсіі — вось і ўсё, што яна можа перадаць. Птушкам даступны непараўнальна шырэйшы спэктар пачуцьцяў. Птушкі могуць сьпяваць проста так — як сёньняшняй раніцай, калі ён, доктар, падняўся, каб зьбірацца на нараду. Людзі гавораць толькі, калі чагосьці хочуць.
Не, ён не любіў сюды езьдзіць. У лесе, у сваім сьціплым пакойчыку на другім паверсе адміністрацыйнага корпусу, у мэдпункце ён адчуваў сябе на сваім месцы, адчуваў сябе тым, кім быў — шэрым кардыналам, салазарам дзіцячай хірургіі, ён ведаў, за што адказвае і як з кім гаварыць. Тут, у сталіцы, гаварылі іншыя.
І гаварылі, трэба зазначыць, няздарна і няўмела.
Ён мог бы іх усіх вылечыць — тых, да каго яму трэба было зьяўляцца са справаздачай. У кожнага зь іх ў роце была пухліна памерам з кулак. Яны і самі нагадвалі яму вепрукоў, кароваў і сучак, апранутых у дарагія гарнітуры і сукенкі з найлепшых эўрапейскіх буцікаў. Доктар адчуваў да іх гідлівасьць і шкадаваньне, якія дапаўняў прафэсійны інтарэс. Але гэтыя сьвіньні, каровы і сучкі…
«І козы», — зноў прыйшло яму ў галаву. Што да яго прычапілася гэтае слова? «Эй, каза», сказаў ён з задавальненьнем, аднымі вуснамі. Гэтае слова так узбудзіла доктара, што ён зашпіліўся на ўсе гузікі, каб супакоіцца. Кіроўца зноў паглядзеў на яго запытальна — доктар і праўда выглядаў цяпер так, быццам зьбіраўся выйсьці з машыны.
«Притормозить?» — спытаў кіроўца паслужліва.
«Нет», — сказаў доктар. — «А повторите-ка еще раз, что вы сказали?»
«Я просто спросил», — пачаў апраўдвацца кіроўца. Гэта быў незнаёмы кіроўца. Кожнага разу, калі доктар наведваў гэтыя нарады, яму давалі новага. Строгія ў іх тут патрабаваньні. А самі гаварыць ня ўмеюць. Ня тое што гэты мужычок за стырном. Вось у каго ім павучыцца б.
«Все в порядке», — супакоіў яго доктар. — «Просто повторите».
«Я спросил, может, притормозить?» — маркотна сказаў кіроўца. — «Я подумал…»
«Спасибо», — кіўнуў галавой доктар. Якое чыстае вымаўленьне. Адразу відаць, чалавек зь дзяцінства рос у сям’і, дзе клапаціліся пра моўную гігіену. Бацькі, напэўна, сачылі. Можа, нават білі па языку, калі, нахапаўшыся акцэнту, хлопчык, які некалі зробіцца кіроўцам чорнай-чорнай машыны, прыяжджаў у канцы жніўня зь вёскі. І вось вынік. Чысты голас.
Ну, амаль чысты. Доктар падправіў бы сёе-тое. Нешта ёсьць у гэтай краіне такое — разьлітае ў самім паветры — што замінае людзям гаварыць чыста. Нейкі хімічны элемэнт, які прымушае пухліну расьці з такой хуткасьцю, што калі своечасова ня ўзяцца, потым без хірургіі ўжо не абысьціся.
Ён зноў прыгадаў нараду.
Ад гэтых сьвінападобных небаракаў і кароваў з залатымі зубамі залежала, ці будзе існаваць лягер.
Там былі самыя розныя людзі — і з кожным трэба было быць уважлівым і прыветным, і кожнага ведаць па імі, і з кожным пасьмяяцца, і з кожным пашаптацца. Лес хуценька прачысьціў бы ім мазгі. У лесе, у лягеры, не было нічога лішняга. Дзеці — і доктар. Праўда, быў яшчэ дырэктар. Але той ня надта замінаў — доктар даваў яму адмысловую сумесь пігулак: дзьве чырвоныя і адну чорную, і гэта ў спалучэньні з самагонам, які дырэктару цягалі з суседніх вёсак важатыя, давала стоадсоткавы эфэкт. Дырэктар зьяўляўся раніцай, усьміхаўся дурной усьмешкай, вёрз нейкую лухту — і зьнікаў у сябе.
Нарада, у прынцыпе, прайшла ўдала. Усе гэтыя сьвінтусы і Каровы Паўлаўны падпісалі ўсё, пра што ён прасіў. Самі лячыцца ня хочуць, усім выглядам паказваюць, што на хваробу ім напляваць — але пра дзетак думаюць, крывадушнікі. Доктар марыў пра той час, калі дзеткі вырастуць. І краіна загаворыць нарэшце чыстым голасам — які яна заслужыла. Гэта будзе вяртаньне туды, дзе яе месца. У імпэрыі чыстага голасу — дзе кожны гук выразны і мае значэньне.
Дзе ўсе чуюць адно аднаго — дзе свайму ня страшна і ня сорамна раскрыць рот перад сваім.
А нават калі б яны не падпісалі — гэтыя сталічныя начальнічкі

