Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Поэзия, Драматургия » Поэзия » Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Читать онлайн Сляза ляза - Павел Гаспадыніч

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 2 3 4 5
Перейти на страницу:

Іn mei memoriam facietis

На пяколцы ўспамінаў цянюткіхЛапіць гонтамі памяць стараннаСтраху часу, трантамі заткнутай,Па-над варыўняй цішы падманнай.

Погляд звяглівы хіжым каршунамДападае да дыляў пачуццяў…Мясаед пачынаецца хутка -Раскушматаны гірсы у студнях…

Ля стадолаў вякоў беражніцыЛоўж пачэзлай красы сабіраюць…Толькі мне, Месяц Волкі, не спіцца?Ці па мне вецер сумна спявае?

Там, за ўскрай небасхілу, паддашшаНазапашаных радасцяў часуТам, не тут, некранутая пашаТваіх мараў без следу гамашаў…

Тая хата

Тая хата была як маці —Цёплай, утульнай, лагоднай…І давала свайму дзіцяціЛаску светлай душы і роднай.

Тая хата загойвала раны,Абярэгам твой лёс атуляла.Пад нагамі – дыван саматканы:Ўсё найлепшае сыну аддала…

Тая хата старэла памалу,Ды пра боль свой табе не казала…Як чакаючы знаку-сігналу,І як мара, аднойчы растала…

Тая хата была як маці —Цёплай, роднай і… ў снах засталася…Ва ўсмешцы малога дзіцяціСёння ў мроі яна убралася…

«Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…»

Падыдзеш нябачна, ціхутка, нячутна…Далоні ў далоні пад поўні святлом.Мілосці аматаркі ночы распуснайАгорнуць пачуцці нязгасным цяплом.

Дрыготкі агеньчкі вачэй спакушальныхАпаліць паглядаў трымценне няўзнак…І скокнем тапельцамі ў вір пакарання,У вір бласлаўленя раз’ятранах смаг…

Адыдзеш пасля, апранутай ў туманы,Ледзь ў золата промняў ўбіруцца сады…І новага дня мне падасца падманамРастанне не ў час, ды на травах сляды…

«Снег напраўду падобны да ветру…»

Снег напраўду падобны да ветру…Ты пачуеш, як сэрца трымціць…Мы заснулі ў бялюткім паветры —Снег як вецер далей паляціць…

Валасоў тваех зорныя ніткіСнег з пяшчотай ахутае сном…На зямлі белатварай адбіткіНам пакіне ўстрывожаны гром.

Рэчка побач усмешкай заззяе,Сіняй хваляй цалуючы снег…У мінулым нас восень чакаеБелай кропкай між цьмяных павек.

Пройдзеш шляхам спамінаў-фантазійЗ абярэгам снягоў і вятроў…На кастрышчы стагоддзяў мы разамСтворым казку, сатканую з сноў,

Дзе напраўду снег дужы як вецер,І дзе вецер мягчэйшы за снег…Паляцім па-за часам па свецеПраз адтуліны белыя стрэх.

Белыя слёзы зімы

Здаецца, белыя слёзы зімыЦяпло выпраменьваюць волі.У кроплях-ільдзінках хмызы —Пакручастых сцежак нядоля.

Далонь у далоні: ідзем да святла,Што льецца з нябеснае студні,А разам —насупраць – шляхцянка ЗімаГуляецца ў хованкі з Зюзяй.

Здаецца, нязгаснага Зніча любоўУ каўкавым смеху гуллівым.Спаткаеш такую – і голаў далоў,На вечны спачын пад ільдзінай…

А зоры малочныя снежаць абшарЗімовымі слёзамі ветраў…Ядлоўцавым шляхам калісьці ЎсяслаўТут крочыў насустрач Сусветам.

Конец ознакомительного фрагмента.

1 2 3 4 5
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Сляза ляза - Павел Гаспадыніч торрент бесплатно.
Комментарии