- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Сляза ляза - Павел Гаспадыніч
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
«Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці…»
Забінтуй ты мне ногі абдымкамі жарсці,Заручы нашы вочы даўкай палёгкай,Пацалункам шляхетнага ў росах світанкаЗабінтуй маё сэрца чаканай аблогай.
Падары па аскепках свой цень небакрайны,Распрані маю душу сунічным паглядам.А пасля, калі пойдзеш, мой сон неахайныТы ўвазьмі за сабой… на ўсялякі… выпадак…
Цяжарнасць
Птушка-ноч распрастала крылы,Зоркі-пёркі пападалі ў сны…Пожняй стомленай поўня застылаУ адбітках на нырках вады…
Задухмянай задухі шыпшынаКалыхае мацункі любві…Конік чорны хрупоніць няспыннаІ пяшчоцяцца веццем сады…
Птушка-ноч прамільгнула і сплыла:Росны водар абняў паплавы…Золкам волкім пад сэрцам круцілаПатаўсцелай, цяжарнай зямлі…
«калі лісце над крыжам пажоўкне…»
калі лісце над крыжам пажоўкнегэта будзе, напэўна, субота.дзень калі ад сусвету ты вольныі як восень – безабаронныкалі лісце над крыжам змярцвеето надыйдуць, хутчэй, снегавеі.дні, дзе холад дарэшты наспееў непрабудных абдымках Марфея.калі лісця над крыжам ня будзе,груганы завітаюць, не людзі,да сірочай магілкі што ў смузелісцем цісне на вочы, на грудзі…
Да вытокаў
на схоне лета душада вытокаў вяртаеццапавольным узмахамкрыламатыляякі ад нараджэння жыведля агняне больш за імгненнедзідай трызненняшто скрозь брамыўяўленняпранізае часу прасторыпакуль у павуцінненябыту не згіненібы на страчанай векам карціневодар язьміну…вочы вусеня бачацьчас сваёй смерцічас сталення, калі выраслі дзеціды жадання апошняга мэтыматыльком праляцецьскрозь планету,за душой палымнянаю летана акрайцы асадцы паэтанедзе там, дзе вытокі радкоўператвараюццаз вусеняўу матылькоў.
«Апранулася восень у шалік лістоў…»
Апранулася восень у шалік лістоў,у сукенку пажоўклага свету…Капялюшык з халодна-гуллівых вятроўПасуе ёй, а мне так нясцерпна…
Нібы з лесу вярнуліся сныпра герояў паўстання у Слуцку,Быццам нас не знайшлі змагары,Што жыццё аддалі у пакутах…
Апранулася восень у дождж,Капялюшык крывёй набрынялы..Побач з намі, вакол ды і ўздоўжуспамін пра Радзіму апалы…
Менчанка
Не Кракаў, не Варшава, не Залессе…Гародня? Не… Не Беласток…Вілейка мо? Ці Брэст? Палессе?Ад Менску ўсё бярэ выток…
Не Вільні светач… Талін? Рыга?Ці Прагі златай голас-звон?Вясновай светлаю адлігайНа Менскі узыходзіш трон…
Адкуль? З чаго? Яны паўсталі,Красой тваёй з’яднаны ў міг.І Крэўным Знічам заблішчалі,Як быццам Вечнасці уздых…
Ан не… І ўсё ж такі, канечне,Радзімы светлае крылоВаршаву, Кракаў і ЗалессеДаруе мне сталічным сном.
Варажбіт
Сполахам роснага ранкуНа тонях жыццёвага снуАпусціцца чэрвенем з ганкуЦень, закаханы ў вясну.
Той цень, што насёння ссівелы,Вядзьмак з прамінулых часоў,Той цень, што пакінуў насеннеПракляццю наступных гадоў.
Нібыта стары з барадою,Бялюткаю цнотай святых,Малітвай як быццам вадоюЗмывае душы твой пухір.
Нябёсныя сёстры старога —Агнёвыя зоркі ўначы, —Бы Паркі ткуць лёс твой нановаЎ старыцах сцішэлай душы.
Каб ранкам малочна-празрыстымЗгадаліся прашчураў дніУ чэрвеньскім ўбранні квяцістымСлязой залатою вясны.
Перадсвітальнае
Знікае цемра спакваля,Нібы ўздымаецца зямляПад спевы ў бэзе салаўя,Ляціць да зорак нерухомых,Празрыстых, чыстых, ёй знаёмых,Якія свецяць матылям —Табе і мне, сябрам, бацькам…І вось трымаецца рукаЗа рог таго маладзіка,Які люляў-спяваў нам сон,Дзе залаты усмешны гномНас веў у панства аксіём:Што ўсё-ўсё на свеце ёсць—І добры эльф, і хцівы цмок.А мы паверылі з табой,Пацалаваныя вясной,Што далягляд – наш вечны дзень…Страчалі срэбраны прамень,З Душы скідаючы каменьЦямнотаў ночы праз агменьЗ дзяцінства светлых аксіём:Ты – чараўніца, а я гном,І пераможам мы той гром,Што называюць людзі лёсам,Бо лёс у нас – шаптанне сосен,Бярозак светлых ціш увосень,Блакіт глыбінны ўсіх нябёсаў,Якія маем у Душы,Што падарылі нам буслы,Крылом сваім нас ахрысціўшы…
…«Бывай» аднойчы абраніўшы,Парушыла ўвесь наш свет.І цемра зноў паміж камет,Нібы табой прайграны сэт,Гумовым мячыкам нясецца,Апошняй лічбай сэрца рвецца,Душа сасмяглая смяецца,Паразу болем не прыняўшы…Аднойчы я цябе спаткаўшы,Нібы як Зеўс, Еўропу скраўшы,Ды падмануўся, бач ты, сам —І ўсхваляваны АкіянАхутаў хваляй забыцця.А цемра знікла спакваля,Калі ўздымалася зямляПад спевы ў бэзе салаўяІ сон згарэлы матыля…
«З далоні выпадае…»
З далоні выпадаеАгеньчык —Канае,Усміхаецца…Свет на тых падзяляеццаХтоШточас ці неНараджаеццаУ кожным з такіхАгеньчыкаў.
«Дарога мяне вывела да пячоры…»
Дарога мяне вывела да пячоры,Ля якой сыкалі пачварныя гады:Так карціла схавацца ад палячага сонца.Але перш трэба пацалаваць змяю.
***Агонь з нябёсаў, сэрца, прымі,Дашчэнту ў пакутах і смазе згары.Жыццё несупынна і ўслед за табойНехта ідзе, мой сябра, зірні!
Зімовы дождж
Зімовы дождж – па шыбах слёзы…На крушнях волкі ночы цень.Твой шлях адсіверны мімозыЎсцілаюць зоркамі надзей…
Надзей няўцямных, кволых, стылых,Нібы зімовы снежня дождж…На ўскрайку лога чэзне-гінеЖытнёвай веры памяць-смоўж.
Вандроўнік часу – дух прыгодаўІ той па ночы спруцянеў.Зімовы дождж – праклён народаў,Якіх няма…ужо…цяпер…
Завея глея
Глей, як алей, між дажджоў і завей.Раз'юшаным ветрамНібыта сурвэткайСвет атуляе, святло ахінаеРадзіму рачулак сваю пакідае.
Снегам прыветным у месяцы кветнымКрасуе чароўнаЛунаючы ў чоўнеВясна-паланянка, гуллівая панка,Аздоблена часам увечары і ўранку.
А там у прыполлі стракатае воліНерушам верыЯк сцягам галерыПаветрам духмяным красуюць аеры,Узгадаваны завеяй і глеем.
«Адхланнем неспатольнае вясны…»
Адхланнем неспатольнае вясныДуша пялёсткам раскашуе,На ўзлеску Белае РусіПан Бог ліцьвінам моц даруе.І Страцім-Лебедзь паляціцьПад перазвон Пагоні вольнай,А сэрца полымем трымціцьнікім ніколі нескароным!
«У завеі тваіх валасоў…»
У завеі тваіх валасоўАдыйду, забудуся, знікну…І пад бой хмарных думак-часоўПраплыву шэрым лебедзем дзікім.
У вачах твайго сэрца – туман,У руках тваех пекных – жар-птушка.Не шукай ў мяне слоў – то падман,Ды жыццё без цябе – болю стужка.
У завеі тваіх валасоўСціхне вецер блукання паэтаў…Адыйду, адбягу ў цемрадзь сноў,Незавершаным кветам санетаў…
«Між сузор’яў далёкіх сусветаў…»
Між сузор’яў далёкіх сусветаў,Між касмічных палеткаў душы —Там, дзе цьмяцца абрысы паэтаў,Там, дзе сняцца інакшыя сны, —Напрадонні бязважкасцю сцяты,У няіснай журбе маўкліні,Прамінаюць змарнелыя святыЗграяй даўніх часоў, бы з труны.Там, Яе напаткаўшы між зданняў,Там, пра сутнасць забылы сваю,Гэта слова… (не! не! зноў падмане)З вуснаў шалых сарваў, бы траву,Што завецца жабер, дзедавіцай,Што, як кажуць, зыначыць душу,Злагадою буяе-іскрыцца,Толькі ты не ўвойдзеш ў раку…Між сзор’яў распаленых сненнем,Між смарагдавых гоняў душы —Там, вякуюць дзе ўсе пакаленні,Там знянацку знайшоў Яе ты.
Душа
Знявечана адвечнаю вечнасцюТы лунала самотай між кроз.Белым духам на сонцы скалечанымПераходзіла памяці мост.
На палетках палёгкаю ўлеткуАпускалася кволасцю сноў.І знікаючы ў смутку ты рэшткуПакідала агню кайданоў.
Пракаветнаю была адметнаюТвая постаць з мінулых гадоў.Перамогамі часу сагрэтая,У абліччах Крыўі ваяроў.
У жвіры варажбіткаю жытняюНеба жоўтасць пакінула днесь.Песняй тонкай нібыта малітваюТы ахтувала край свой увесь.
Залюляляная лялькаю ўраніцуАбуджалася захадам ТАМ,Дзе паснулі нашчадкі без памяці —Твае дзеці, Душа, і… твой скарб.
Іn mei memoriam facietis

