- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Месяц дваццацi рук (на белорусском языке) - Лино Альдани
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Нiчога не атрымаецца, Арнэ, - спакойна заўважыў Фултан. - Ты ўжо двойчы знiжаў норму, апрача таго, у нас засталося ўсяго некалькi кiлаграмаў канцэнтрату.
- Значыць, трэба вылiць шэсцьдзесят чатыры лiтры вады!
- Арнэ, - у голасе Фултана пачулiся змрочныя ноткi. - Паглядзi, колькi ў нас засталося вады. Нам i так прыходзiцца берагчы кожную кроплю. Яшчэ раз урэзаць запас вады i кiслароду - значыць асудзiць палёт на няўдачу.
- Розуму не дабяру, што рабiць, - прамармытаў Лагерсан. Ён у адчаi паглядзеў вакол. - Няўжо з карабля больш нiчога нельга зняць?
- У камандзiрскай рубцы знялi ўсе пульты, частку рубiльнiкаў замянiлi пробкамi. Усе прыборы, што не былi ўмантаваны ў корпус, выкiнулi.
- Пракляты карабель! - крыкнуў Лагерсан. - Суцэльнаскроеная пачвара. Нiчога нельга дэмантаваць, падтачыць, выразаць. Будзь ты пракляты!
Ён, нiбы звер у клетцы, забегаў па салоне, потым раптам замёр i бяссiльна прыхiлiўся да сцяны.
Яго позiрк упаў на Iрыну, на яе густыя доўгiя валасы. Ён уявiў сабе, як вострыя нажнiцы зразаюць тонкiя пасмы адну за другой... Не, гэта не выйсце з становiшча. Нават калi пагалiць усiх, больш за дзвесце - трыста грамаў не набярэцца. Але туманная думка пра нажнiцы выклiкала ў Лагерсана страшную, але спакуслiвую карцiну... У галаве гучалi жорсткiя словы: "Намыль палец. Калi i тады не дапаможа, прыйдзецца расстацца з пальцам".
- Доктар, - звярнуўся ён да Паўльсэна.
- Слухаю, камандзiр.
- Доктар... - Лагерсан змоўк у нерашучасцi i дрыжачай рукой пацёр падбародак. - Доктар, колькi важыць чалавечая рука?
Паўльсэн уздрыгнуў.
- Па-рознаму, - цiха сказаў ён. - У сярэднiм тры-чатыры кiлаграмы.
Лагерсан не змог стрымаць задаволенай усмешкi.
- Баюся, што нам спатрэбiцца ваша дапамога, доктар.
Паўльсэн кiнуў на астатнiх умольны позiрк, нiбы просячы ратунку.
- Вы зможаце зрабiць дваццаць ампутацый?
Доктар гнеўна пацiснуў плячамi.
- Я пытаюся, вы зможаце гэта зрабiць?
- Вядома, магу, але ў такiх абставiнах я нiколi гэтага не зраблю!
- А я гавару - зробiце! - закрычаў Лагерсан.
Ён выхапiў прамянёвы пiсталет i навёў яго на Паўльсэна. Той мiжвольна адступiў назад.
- Вы не маеце права мяне прымушаць. Паўтараю, я нiколi не зраблю гэтага!
- Паслухайце, Паўльсэн, - умольна сказаў Лагерсан, - я знайшоў апошнiя шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы. Ваша задача - зняць iх з карабля. Калi вы адмовiцеся, я павiнен буду ўжыць сiлу.
- Божа, хто вы - пачвара цi авантурыст, якi шукае таннай славы? усклiкнуў Паўльсэн. - Вы што думаеце, вам пасля вяртання помнiк паставяць? Ды за такiя выбрыкi вас будуць судзiць...
- Ну хопiць! - перабiў яго Лагерсан.
Фултан, Аляксей i Iрына накiравалiся былi да яго.
- Нi з месца! - крыкнуў Лагерсан.
- Вы чуеце? - сказаў Паўльсэн. - Ён з глузду з'ехаў, ён хоча адрэзаць руку кожнаму з вас!
Iрына пабялела i мiжвольна прыцiснулася да Аляксея. Лагерсан зноў падняў прамянёвы пiсталет.
- Паслухайце, людзi, - сказаў ён стомленым голасам. - Паслухайце мяне, сябры... не ведаю ўжо, як вас называць... Можа, я i сапраўды крыху не ў сабе. А можа, доктар мае рацыю, i я сапраўды шукаю славы альбо вялiкiх непрыемнасцей. Але ўсё гэта пустыя размовы, i мы толькi дарма трацiм час. Зразумейце, "Iбiсу" небяспека не пагражае. Вашаму жыццю таксама. Калi б гаворка iшла толькi аб спазненнi на дваццаць дзён, праблема вырашалася б вельмi проста: крыху гiмнастыкi, крыху менш калорый, i мы вельмi б спакойна ўзляцелi б з гэтага праклятага Тытана. Але ж вы ведаеце, што цяпер любое прамаруджванне падобна да смерцi - на карту пастаўлена жыццё мiльёнаў людзей. Я ведаю, ад вас патрабуецца нечуваная самаахвярнасць. Вы можаце настойваць, каб я ахвяраваў сабой. Але гэта несправядлiва. Чаму менавiта я, а не хто iншы? - Ён памаўчаў. - Даю вам паўгадзiны на роздум; я дастаткова паламаў галаву, цяпер ваша чарга. Калi вы не хочаце ахвяраваць рукой, знайдзiце спосаб зняць лiшнiя шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы. Але калi хутка iншага выйсця не будзе, прыйдзецца рабiць ампутацыю.
Ён абцёр з твару халодны пот i знясiлены апусцiўся на падлогу. Павекi зрабiлiся цяжкiмi i злiпалiся, перад вачыма расплываўся туман. "У мяне гарачка", - падумаў ён.
Фултан прыхiлiўся да стойкi iндыкатара i застыў, як статуя. Паўльсэн нервова хадзiў з кутка ў куток, мармычучы нешта сабе пад нос. Iрына i Аляксей стаялi моўчкi, цесна прыцiснуўшыся адно да аднаго.
- Я ведаю, пра што вы цяпер думаеце, - сказаў Лагерсан. - Спадзеяцеся, што хто-небудзь з сябраў экiпажа не вытрымае, у шаленстве кiнецца на мяне, i я яго прыстрэлю. Тады ўсе цяжкасцi вырашацца самi сабой, цi не праўда? Але ж хто захоча цягаць для нас каштаны з агню? Не, дарагiя сябры, на гэты раз кожнаму з нас прыйдзецца рабiць гэта самому.
Лагерсан усё гаварыў, гаварыў... Яго лiхаманкавая, бязладная гаворка то збiвалася на праклёны, то перамяжоўвалася горкiмi нараканнямi.
- Фултан! - слаба паклiкаў ён. - Ты здольны добраахвотна памерцi адзiн-аднюткi на гэтым чортавым Тытане?
Другi пiлот нахмурыўся i нiчога не адказаў.
- Дык што, Фултан? - не сунiмаўся Лагерсан.
- Не ведаю, Арнэ. Можа, i не.
- Тады ж чаму вы глядзiце на мяне з такiм дакорам? Мы ж не пчолы i не мурашкi. I нават не насякомыя. Мы, што яшчэ горш, вартыя жалю, баязлiвыя людзi.
У яго перад вачыма паўставалi жахлiвыя вiдовiшчы: перапоўненыя бальнiцы, хворыя ляжаць у калiдорах i нават у дварах. А па вулiцах у бяссiльнай злосцi, праклiнаючы сваю бездапаможнасць, бегаюць лекары. Па дарогах iмчацца саставы з трупамi. З печаў крэматорыяў чадзiць дым... Усё чалавецтва паступова ператвараецца ў воблака попелу.
Лагерсан паглядзеў на хранометр.
- Дык вось, - сказаў ён, - ваш час скончыўся.
I ўсiх адразу прыгняла панурая цiшыня, кожны ў думках упаў на самае дно роспачы i адчуў жах.
- Добра, - разарваў цiшыню доктар Паўльсэн. - Мы доўга абражалi адзiн аднаго. Час прымацца за справу.
Патрэбны бiнты, сказаў ён, шмат бiнтоў i медыкаментаў, якiя ўжо паспелi выкiнуць за борт. I яшчэ яму патрэбен памочнiк. Выклiкалi Джо, якi некалi вучыўся на медыцынскiм факультэце.
Джо з'явiўся разам з Бобам Арджытаем.
- Джо, вы ўмееце рабiць укол у вену?
- Даводзiлася, доктар.
- Надзень скафандр, Боб, - загадаў Лагерсан. - Каля карабля ў кучы iншых рэчаў валяюцца дзве-тры скрынкi з бiнтамi. Знайдзi iх. Спытайся ў доктара, што яшчэ яму трэба.
Боб у страшэннай разгубленасцi ўтаропiўся на камандзiра. Яму зрабiлася страшна, страшна, што, як толькi ён пакiне карабель, дзверы зачыняцца i яго пакiнуць аднаго ў ледзяной пустынi.
Лагерсан, вiдаць, зразумеў яго стан. Ён ужо хацеў паўтарыць свой загад, але яго перабiў Фултан.
- Я пайду, - сказаў ён.
Твар у Лагерсана прасвятлеў.
- Значыць, ты са мною згодзен, Фултан?
- Як заўсёды, Арнэ.
Камандзiр уздыхнуў з палёгкай. Ён адчуў, як думкi ў яго праяснiлiся, кроў хутчэй пацякла па венах i ў яго зноў з'явiлася звыклая бадзёрасць. Працягваючы хадзiць па салоне, ён энергiчна аддаваў распараджэннi i сачыў за iх выкананнем.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
