- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Месяц дваццацi рук (на белорусском языке) - Лино Альдани
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Фултан! - сказаў камандзiр. - Колькi засталося аварыйных клапанаў скафандраў?
- Пяць.
- Тры выкiнуць. Доктар Паўльсэн, хадземце са мною. Нам трэба абмеркаваць пытанне аб рацыёне.
Як толькi доктар i камандзiр карабля паднялiся наверх, касманаўты ўсхваляваныя i занепакоеныя тым, што здарылася, разбрылiся па зале. Адны селi проста на падлогу i, сцiснуўшы галаву рукамi, застылi нерухома з заплюшчанымi вачыма; другiя, стараючыся не думаць аб трагiчнай перспектыве, спрабавалi жартаваць i смяяцца.
Боба Арджытая, дзевяностакiлаграмовага бамбiзу i здаравяка, акружала невялiкая група людзей.
- I што гэта такое - сiла цяжару? - штучна-наiўным тонам спытаў Боб.
- Адразу вiдаць, што ты асёл. Зараз я табе растлумачу, дурань. - Яго сябра Джо, якi стаяў побач, закасаў рукавы. - Уявi сабе, што ты сядзiш у сябе ў небаскробе, на сорак першым паверсе. Дык вось, я бяру цябе за шкiрку i выпiхваю ў акно. А потым знянацку адпускаю. Ну што, зразумеў? Што тады здарыцца, га?
- Гэта ты дарма, Джо, - сказаў нехта. - Нiчагуткi не здарыцца. Боб з духу пярэчання возьме ды на злосць табе не ўпадзе.
Нехта засмяяўся, нехта злосна пацiснуў плячамi, а тыя, каму абрыдла слухаць няўдалыя жарты, адышлi.
- Смех смехам, сябры, - сказаў Боб, - але я i праўда не разумею гэтага. Няма чаго строiць з сябе разумных - вы ведаеце роўна столькi, колькi i я. Iндыкатар паказвае, што ў нас дзвесце пяць лiшнiх кiлаграмаў. Дык няўжо, каб iх чорт узяў, з-за нейкiх там нiкчэмных двухсот кiлаграмаў мы павiнны тарчаць на гэтым Тытане? Паспрабуй тут разбярыся.
- Ну, цi ж не асёл ты? - усклiкнуў Джо. - Так i быць, паспрабую растлумачыць табе больш наглядна. Уявi, што ў цябе ёсць шалi з чашамi. На адной чашы сядзiш ты, а на другой ляжыць груз, дзевяноста кiлаграмаў. Што здарыцца, калi ты таксама важыш дзевяноста кiлаграмаў?
- Разумнейшага нiчога не прыдумаў?! - усклiкнуў Боб. - Зразумелая рэч, шалi застануцца ў раўнавазе.
- Вось iменна, - згадзiўся Джо. - Чашы шаляў не апусцяцца i не падымуцца, але калi ты вымеш з кiшэнi асадку i выкiнеш яе, то чаша з грузам апусцiцца, а цябе злёгку падыме. Зразумеў?
- Дурань! - усклiкнуў Боб. - Як дзейнiчаюць шалi, я з пялёнак ведаю.
- Але антыграў працуе па гэтым жа прынцыпе, - сказаў Джо. - Рознiцы нiякай.
- Цiха вы, Фултан iдзе.
Фултан падышоў да групы касманаўтаў.
- Вось што, хлопцы, - дружалюбна сказаў ён. - Прыйдзецца нам выкiнуць усё лiшняе адзенне.
Боб Арджытай зарагатаў.
- Цудоўна! - з штучным энтузiязмам усклiкнуў ён. - Камандзiр, вiдаць, вырашыў адправiць нас дадому ў адных трусiках...
- Хопiць выскаляцца, - абарваў яго Фултан. - Здымайце чаравiкi, кашулi, бялiзну.
- Загад пашыраецца на ўсiх без выключэння? - спытаў Боб.
Фултан кiўнуў.
- I да дзяўчыны наверсе ён таксама адносiцца?
- Зразумела.
- Выдатна, выдатна! - Боб Арджытай стаў радасна пацiраць рукi. Спадзяюся, iнжынер Аляксей Платаў не раззлуецца, калi яго нявеста разок-другi спусцiцца сюды, да нас.
- Крэтын! - раззлаваўся Фултан.
Усе засмяялiся.
- Гэта я так, пажартаваў, - апраўдваўся Боб, - каб хлопцаў падбадзёрыць.
Фултан разгублена паглядзеў на яго, потым сцiснуў яго за локаць i лёгенька ляпнуў па плячы, павярнуўся i, чаканячы крок, пайшоў да дзвярэй.
Да адлёту заставалася васемнаццаць гадзiн. Лагерсан, Фултан, доктар Паўльсэн, Аляксей i Iрына сабралiся наверсе, у галоўным салоне.
- Дык вось, - сказаў камандзiр. - Улiчыце, што ксемедрын чапаць нельга. Мне загадалi здабыць шэсцьдзесят кiлаграмаў, i я прывязу роўна шэсцьдзесят кiлаграмаў, нi грама меней.
Усе згодна кiўнулi.
- Нiчога не зробiш, - уздыхнуў лекар. - Цяпер на iндыкатары антыграва лiшнiя шесцьдзесят чатыры кiлаграмы. У нас васемнаццаць гадзiн, каб знайсцi лiшняе i...
- Нам яго не знайсцi, - сказаў Аляксей. - На караблi няма больш нiчога лiшняга.
Лагерсан уважлiва паглядзеў на сяброў, а тыя глядзелi на яго так, нiбы вырашэнне праблемы залежала толькi ад яго аднаго.
Знiзу чуўся глухi гоман касманаўтаў, нiхто больш не смяяўся. Нездаволенасць расла з кожнай секундай.
- Чаго вы ад мяне чакаеце? - са злосцю спытаў Лагерсан. - Вядома, прасцей за ўсё сабраць усiх i сказаць: "Сябры, адзiн з нас лiшнi. Давайце кiнем жэрабя, i той, каму не пашанцуе, павiнен памерцi. У адзiноце, як кiнуты сабака".
Чацвёра афiцэраў не адрывалi ад яго позiрку, i ў iх у вачах чыталася разгубленасць i нямы дакор.
- А некаторыя з вас лiчаць, што я павiнен добраахвотна пакiнуць "Iбiс", так? Вядома ж, я камандую караблём, а камандзiр абавязаны паказваць прыклад!
- Нiхто гэтага не кажа, - адазваўся Фултан.
- Смешна - звычайна ў выпадку небяспекi капiтан пакiдае карабель апошнi. А я, па-вашаму, павiнен пакiнуць яго першы. - I Лагерсан ненатуральна засмяяўся.
- Паслухай, Арнэ, у час пасадкi iндыкатар антыграва быў блакаваны. Можа, ён проста сапсаваны? - сказаў Фултан.
- Што ты гэтым хочаш сказаць?
- Ён паказвае шэсцьдзесят чатыры кiлаграмы лiшняй вагi, але, магчыма, гэта памылка. Чаму б нам не паспрабаваць узляцець?
Лагерсан на секунду задумаўся.
- Я згодзен, - сказаў ён. - Паспрабуй.
Праз дваццаць хвiлiн Аляксей нацiснуў кнопку, корпус касмiчнага карабля ўздрыгнуў i завiбраваў. Лагерсан не адрываў позiрку ад альтыметра. Пятнаццаць секунд праляцелi ў напружаным чаканнi.
- Ноль! - злосна крыкнуў Лагерсан. - Мы не ўзнялiся нi на сантыметр!
Усе зноў сабралiся ў цэнтры салона. Камандзiр звярнуўся да Паўльсэна:
- Ну, а што вы прапануеце, доктар?
- Э, нам застаецца толькi сесцi на сама жорсткую дыету. Праз тры-чатыры днi мы парадкам пахудзеем i зможам узляцець.
- Немагчыма.
- Не бачу iншага выйсця, камандзiр. Альбо паляцiм без ксемедрыну, альбо пачакаем, пакуль народ не пахудзее.
- Доктар, вы забываеце, што курс i час палёту былi разлiчаны загадзя. Калi мы адкладзём палёт на некалькi дзён, то наткнёмся ў дарозе на воблака В-36, а гэта - пэўная гiбель. Значыць, ляцець трэба цi праз васемнаццаць гадзiн, цi праз дваццаць дзён, калi нам ужо не будзе пагражаць сустрэча са смертаносным воблакам.
- А хiба нельга адхiлiцца ад курса?
- Не, тады трэба ўзняцца па нармалi да арбiты планеты, а гэта звязана са значнай стратай хуткасцi. Мы спознiмся на дваццаць дзён, не кажучы ўжо пра дадатковую рызыку. А вы ўяўляеце сабе, што значыць спазнiцца на дваццаць дзён?
- Ведаю! - крыкнуў лекар. - На Зямлi кожную гадзiну памiрае ў сярэднiм трыццаць тысяч чалавек. Вы гэта ўжо не раз паўтаралi. Але што я магу зрабiць? Хiба мая вiна, што ўспыхнула эпiдэмiя?
- Змоўкнiце!
- I не падумаю! Вы самi цiкавiлiся маёй думкай.
Лагерсан павярнуўся да яго спiнай. Апусцiўшы галаву, ён хадзiў уздоўж сценкi карабля, раз-пораз у злосцi стукаючы рукою па абшыўцы.
- Добра, паспрабуем скарацiць дзённы рацыён удвая, - сказаў ён.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
