- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Белы Бiм Чорнае вуха (на белорусском языке) - Гавриил Троепольский
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Але тут у шэраватай халоднай iмгле паказаўся аўтафургон i неспадзявана спынiўся памiж Цёткаю i Бiмам. Фургон быў цёмна-шэры, абабiты бляхаю, без вокан. З яго выйшлi двое i пакiравалiся да Цёткi. Бiм уважлiва назiраў за iмi, не кранаючыся з месца.
- Чый сабака? - спытаўся вусаты, паказваючы на Бiма.
- Мой, - надменна адказала Цётка, не задумваючыся.
- А чаго не забiраеш? - спытаўся другi, малады хлопец.
- Паспрабуй забяры. Бачыш, канец вяроўкi на шыi - перагрыз i кусае кожнага. Ускруцiўся, сволач. Сапраўды ўскруцiўся.
- Прывяжы, - сказаў вусаты, - а то ж забяром.
- Я сама пiсала заяву. I хадзiла, i прасiла - забярыце. Дзе там! Бюракрат на бюракраце! - Яна ўжо закрычала: - Душу дасталi, бюракраты.
- Давай, - сказаў вусаты да бязвусага.
Той узяў з аўтамабiля малакалiберку, а вусаты дастаў замацаваную збоку на фургоне доўгую жэрдку з абручом на канцы i сеткаю, быццам сачок лавiць матылькоў, ростам з авечку. Першы падышоў той, з вiнтоўкаю, за iм другi, падрыхтаваўшы сачок.
Бiм убачыў стрэльбу, завiляў хвастом: "Стрэльба! Стрэльба! Ведаю стрэльбу!"
- Лашчыцца, - сказаў хлопец. - Нiякi ён не кручаны. Заходзь.
Вусаты выйшаў наперад. Бiм пачуў, што ад яго пахне сабакамi.
"Ну, вядома ж, вы добрыя людзi!" - гаварыў ён усiм выглядам.
Але тут раптам у фургоне праскуголiў сабака, безнадзейна, i горка. Бiм усё зразумеў: падман! Нават стрэльба - падман. Усё - падман! Ён шарахнуўся было ўбок, але... позна: сачок накрыў яго. Бiм скочыў угору i апынуўся ў сетцы, цяпер перкiнутай iм самiм цераз край абруча...
Бiм грыз вяроўкi, скрыгатаў зубамi, неўтаймавана хрыпеў i кiдаўся, кiдаўся сутаргава, быццам прыпадачны. Ён скора патрацiў на гэта апошнюю сiлу i зацiх. Сабакаловы ўсунулi сачок у дзверы аўтафургона i вытраслi Бiма на падлогу.
Дзверы зачынiлiся.
Вусаты сказаў нечакана павесялеўшай Цётцы:
- Чаго выскалiлася? Не ўмееш сабаку трымаць, дык i не мучыла б. Сама нажрала жабiну пысу, а сабаку давяла, што жудасна глядзець: на сабаку не падобны. (Ён быў назiральны: апушчаныя куткi вялiкiх губ, пляскаты нос i вылупленыя вочы Цёткi нагадвалi i сапраўды "жабiна рыла".)
- Мяне, савецкую жанчыну, ты, смярдзючы сабачнiк, гад! - i пайшла, пайшла, не саромеючыся выбiраць, як i заўсёды. Словы, якiя нельга пiсаць на паперы, выскаквалi з яе лёгка i проста, неяк нават плаўна i вольна, бо яны, вiдаць, былi запраграмiраваны: нацiснуў на кнопку, i вось яны, тут як тут.
- Ты не хулiгань! - крыкнуў ёй хлопец. - А то накрыю падсакам i ў жалезную скрыню. Такiх, як ты, трэба было б хоць на тыдзень у год садзiць у такi вось фургон. - Ён i сапраўды схапiў жэрдку з абручом i ступiў да яе.
Цётка пабегла пiсаць скаргу за тое, што зняважылi. I напiсала яе да старшынi гарсавета, пры гэтым вiнавацiла яго не меней, чым сабакаловаў. Яна нi за што не несла адказнасцi, нi за што не адказвала перад грамадствам, але затое ад усiх патрабавала адказнасцi. Апошняе таксама было часткаю яе абавязкаў, як i ў кожнага паразiта грамадства.
...Сонца ўзыходзiла тае ранiцы вялiкае i жоўтае, па-перадзiмняму халоднае i невясёлае. Яно адмахнулася ад ранiшняе смугi так нехаця i так вяла, што мясцiнамi шызаваты туманок так i застаўся над горадам: на адной вулiцы светла, на другой - шэра i каламутна.
Цёмна-шэры, абабiты бляхаю аўтафургон выехаў за горад i закiраваў на двор адзiнокага дома, абгароджанага высокiм плотам. Над варотамi вiсела шыльда: "Пабочным уваход забаронены - небяспечна здароўю". То быў каранцiн, куды прывозiлi шалёных сабак i спальвалi датла, сюды ж траплялi i злоўленыя бадзяжныя сабакi, як магчымыя разносчыкi эпiдэмii, - такiх не спальвалi, а адпраўлялi навуцы або здзiралi шкуры, астатнiх жывёлiн тут жа лячылi, калi яны варты былi таго, конi, напрыклад; давалi лякарства, давалi да апошнiх часiн ягонага жыцця, а знiшчалi толькi пры адной-адзiнай умове - калi хварэў на сап. Вельмi рэдкая цяпер хвароба, таму што коней засталося мала i хварэць няма каму.
Тыя два чалавекi, што злавiлi Бiма, былi проста два рознарабочыя з гэтага двара. I зусiм яны нядрэнныя людзi. Нават больш, яны заўсёды маглi быць укушаныя шалёным сабакам або захварэць цяжкаю хваробаю. Яны ж час ад часу ачышчалi горад ад бадзяжных сабак або забiралi iх па заяве гаспадара. Гэты свой абавязак быў iм непрыемны i цяжкi, хоць за кожнага злоўленага сабаку яны атрымоўвалi акрамя асноўнага заробку яшчэ дадатковую плату.
Бiм не чуў, як прыехаў жалезны фургон на двор, як тыя ўдвух выйшлi з кабiны i кудысьцi пайшлi: ён быў без памяцi.
Ачнуўся Бiм праз дзве-тры гадзiны. Каля яго сядзеў той самы даўно знаёмы Кудлатка, з якiм ён спаткаўся на свiтаннi ля памыйкi. Зараз ён лiзаў Бiму нос i вушы...
Дзiўная iстота - сабака! Вось памiрае ў мацi адзiн шчанюк, а яна лiжа яму носiк, лiжа вушкi, лiжа, лiжа бясконца, - доўга масiруе жывоцiк. Бывае, шчанюк вяртаецца да жыцця. А масаж i наогул у сабак лiчыцца абавязковым пры доглядзе навароджанага. Незвычайна ўсё гэта i дзiўна.
Кудлатка аблiзваў Бiма таксама па невядомаму нам iнстынкту ад прыроды. Вiдаць, ён меў вопыт за час свайго блукання, а магчыма, не першы раз трапляў i сюды. Невядома.
Тоненькi-тоненькi праменьчык прарваўся ў шчылiну ад дзвярэй i ўпаў на Бiма. Ён прыўзняў галаву. У жалезнай турме iх было толькi двое: ён i Кудлатка. Перамагаючы боль у грудзях, Бiм паспрабаваў лепш легчы, але з першага разу гэта не ўдалося. Аднак у другi раз ён падвярнуў пад сябе чатыры лапы, вызвалiў бок ад халоднага жалеза, на якiм ляжаў. Кудлатка, таксама акалелы, прыстроiўся ўшчыльную да яго i скруцiўся абараначкам. Удвух стала чуць цяплей.
Два сабакi ляжалi ў жалезной турме, чакалi свайго канца.
Бiм увесь час глядзеў i глядзеў на дзверы, на тоненькi праменьчык сонца, адзiны вястун светлага. Але вось недзе непадалёку пачуўся рэзкi стрэл. Бiм устрапянуўся. О, як знаёмы яму гэты гук! Ён напомнiў пра Iвана Iванавiча, гэта паляванне, гэта лес, гэта воля, гэта заклiк, калi сабака заблудзiўся цi залiшне захапiўся слядамi птушкi або зайца. Адкуль узялася ў Бiма сiла пасля стрэлу? Ён устаў, i, хiстаючыся, падышоў да дзвярэй, i ўдыхнуў паветра з волi. Здавалася, ён уваскрэс. I пачаў паволi хадзiць, як маятнiк, па фургоне з кутка ў куток. Потым спынiўся ля дзвярэй, зноў панюхаў праз шчылiнку i нарэшце, па паху, вызначыў, што на дварэ нешта трывожнае. I зноў хадзiў, хадзiў, чыркаючы кiпцюрамi па блясе, саграваючыся i быццам рыхтуючыся да нечага, размiнаючыся.
Колькi так прайшло часу, цяжка гаварыць. Але Бiм... пачаў драпаць за дзверы.
Гэтыя дзверы зусiм былi не падобныя на iншыя, тыя, якiя ведаў Бiм: абабiтыя бляхаю з вострымi рванымi петнякамi. Але гэта былi дзверы, цяпер адзiныя дзверы, праз якiя можна было прасiць дапамогi i спачування.
Прыйшла ноч, Халодная, марозная.
Кудлатка завыў.
А Бiм драпаўся. Ён грыз зубамi кавалкi бляхi i зноў драпаўся, ужо лежачы. Зваў. Прасiў.
Пад ранiцу ў фургоне стала цiха: Кудлатка не выў, Бiм таксама прыцiх, хiба толькi зрэдку скрабяне лапаю па жалезе. Знямогся ён да поўнага бяссiлля цi змiрыўся, страцiў надзею i чакаў свайго лёсу пакорлiва, мы не ведаем. Пакуль што гэта была таямнiца жалезнага фургона.
Раздзел 16
СУСТРЭЧА Ў ПОШУКАХ. СЛЯДЫ БIМА НА ЗЯМЛI. ЧАТЫРЫ СТРЭЛЫ
Нядзельным днём у горадзе, аказваецца, больш людзей, чым у звычайныя днi: iдуць, едуць, бягуць, купляюць, прадаюць, лезуць у цягнiкi, аўтобусы, тралейбусы, трамваi, быццам селядцы ў бочку, спяшаюць з горада, як учадзеўшы. Апоўднi таўкатня пакрысе ацiхае, а вечарам зноў: адны вяртаюцца з вёсак i лясоў у горад дадому, другiя едуць з горада да сябе, у вёскi i лясы.
Таму не дзiўна, што аднаго нядзельнага дня i Хрысан Андрэевiч прыехаў у горад разам з Алёшам. Абодва дамовiлiся, што Алёша паспрабуе знайсцi Чарнавуха, пакуль бацька будзе на базары прадаваць прадукты. Хрысан Андрэевiч i раней браў з сабою сына i пускаў пагуляць па горадзе без усякага апасення (нумар трамвая ведае, "свой" аўтобусны прыпынак ведае, а каб натварыць чаго нiколi ў жыццi). У такiх выпадках атрымоўваў Алёша на рукi тры рублi i мог купiць сабе што толькi захочацца, i паехаць куды хоча ў горадзе - хоць у кiно, хоць у цырк. На гэты раз Хрысан Андрэевiч увапхнуў сам у патайную кiшэню Алёшу пятнаццаць рублёў i сказаў:
- Калi выпадкова трапiцца Чарнавух, а аддаваць не будуць, давай чырвонец. Не дадуць - давай дванаццаць. Не аддадуць - кладзi ўсе пятнаццаць. А калi i тады не захочуць, пiшы адрас - i да мяне: сам паеду. Доўга не хадзi, к чатыром гадзiнам да аўтобуса, дзень стаў кароткi, зацемна паедзем. Ды пытайся пра Чарнавуха культурна: "Папытацца можна, таварыш?" А потым i дакладвай, так маўляў i так - з вёскi мы, пастухi, i без сабакi нам нельга, а прапаў. Уцёк, маўляў, у горад. Добрых людзей многа: ты толькi пытайся.
...Па горадзе спаважна iшоў хлопчык-мацак i зрэдку пытаўся ў сустрэчных, у тых, хто, на яго думку, заслугоўваў давер:
Папытацца можна, таварыш? Мы, выходзiць, пастухi...
Тлустых сустракаў чортведама як многа, асаблiва жанчын, але такiх прапускаў (мабыць, не працуюць, таму i тоўстыя не ў меру). Але менавiта тлусты таварыш, пачуўшы, пра што пытаецца хлопчык - не ў яго, у другога, - спынiўся i параiў пайсцi на вакзал (там, маўляў, за дзень уся моладзь пройдзе праз вароты - хто ж небудзь ды ведае). Хлапчукоў жа Алёшка не абмiнаў нiводнага.
