- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
МОЙ ЯДВIГIН Ш.
Чаму мой, а не наш, як, напрыклад, Янка Купала, Максiм Багдановiч, Якуб Колас?..
Цi не таму, што толькi я - яго аднавясковец, што я сын бацькоў, якiя добра ведалi сям'ю Лявiцкiх i шмат распавядалi мне пра яе? Мой i таму, што я больш за паўстагоддзя цесна звязаны з сядзiбай Ядвiгiна Ш. i кожны год - шмат разоў за год - чышчу знакамiтую крынiчку i ратую ад канчатковага знiшчэння не менш знакамiты дуб-дзядулю. Мой Ядвiгiн Ш. i таму, што я катэгарычна не дазволiў археалагiчным руплiўцам пералапачваць падмурак колiшняга дома Лявiцкiх у пошуках невядома чаго. Мне не хацелася, каб святое месца зноў парушылi, разрылi, зруйнавалi - нiбы адкапалi нябожчыка i вытраслi яго кiшэнi, тым больш што ўжо аднойчы калгасныя трактарысты, у пошуках золата, перавярнулi падмурак шмат разоў.
Яшчэ i таму мой Ядвiгiн Ш., што я паставiў памятны знак ля закiнутай сядзiбы, якi праз год пачалi ламаць i знiшчаць сучасныя вар'яты, я, хто скандэнсаваў у паэме "Пан Лявiцкi" не лiтаратурную вычурнасць, а бiяграфiчнасць яго лёсу...
Можна было б працягваць пералiк таго, што звязвае мяне з Ядвiгiным Ш., але вам i так намулiлi вочы аўтарскiя "я". У
даным выпадку я не саромлюся такой нясцiпласцi, бо ўсе мае "я" аддадзены Антону Iванавiчу Лявiцкаму.
Хто сёння стане на абарону знакамiтага нашага суайчыннiка? Адзiнкi! I галасы тых адзiнак паглыне мёртвая абездухоўленасць нацыi. Вось чаму сярод гэтага глухога маўчання я i заяўляю:
- Мой Ядвiгiн Ш.!
Пра Ядвiгiна Ш. распавядаць i проста, i складана.
Проста i прыемна таму, што ён - таленавiтая, творчая асоба, вядомая ў лiтаратурным асяроддзi як пiсьменнiк, паэт, публiцыст.
Адно толькi тое, што Ядвiгiн Ш. з'яўляецца першапачынальнiкам беларускай прозы, надае яго лiтаратурнай постацi гiстарычную вагу. Раман "Золата" (на жаль, не гэта золата шукалi сквапнiкi ў падмурку) пiсьменнiк не паспеў закончыць, але i тое, што дайшло да нас, яскрава гаворыць пра талент аўтара.
Многабаковасць i сiла яго таленту такiя, што калi б адкласцi ўбок усе яго празаiчныя i паэтычныя здабыткi, а пакiнуць толькi публiцыстычныя нататкi знакамiтыя "Лiсты з дарогi", гэтага хапiла б, каб узнесцi iмя Ядвiгiна Ш. да вышынь лепшых твораў беларускай лiтаратуры. Трапнасць назiранняў у "Лiстах з дарогi", сакавiтасць i вобразнасць мовы пераносяць нас у той час, робяць сведкамi падзей далёкай даўнiны.
Не меншую лiтаратурную каштоўнасць маюць i яго кароткiя навелы. Праз гэтыя глыбока псiхалагiчныя, з тонкiм гумарам i лёгкай сатырай творы Ядвiгiна Ш. можна ставiць побач з А. П. Чэхавым.
Параўноўваць-то можна, але такое параўнанне выклiкае i сум, бо iмя Чэхава высока ўзнесена ягонымi суайчыннiкамi, а iмя Ядвiгiна Ш. для большасцi беларусаў дагэтуль незнаёмае. Упэўнены, што гэтая ж несвядомая большасць, прачытаўшы творы Ядвiгiна Ш. i азнаёмiўшыся з яго складаным i трагiчным лёсам, усклiкне: "Мой Ядвiгiн Ш.!"
Але, пералiчваючы лiтаратурныя вартасцi Ядвiгiна Ш., я наўрад цi скажу штосьцi новае, хаця кожны па-свойму ўспрымае i асобны твор, i кожную творчую асобу.
Лепей вярнуся да таго, з чаго пачынаў, - да зямлi, беражлiва песцiўшай талент Ядвiгiна Ш., - да Карпiлаўкi.
Вiдаць, угодна было Богу зрабiць так, каб я нарадзiўся ў Карпiлаўцы i адчуў сэрцам тое, што адчуваў Ядвiгiн Ш. I няма нiякай маёй заслугi ў тым, што ўсё сваё жыццё "карыстаюся" сцежкамi Антона Iванавiча, прагульваюся па прыгожай лiпавай алеi, пасаджанай знакамiтым аднавяскоўцам, п'ю смачную вадзiцу з той крынiцы, якая наталяла i Ядвiгiна Ш., з тужлiвай удзячнасцю зрываю здзiчэлы яблык з яблынькi-калекi славутага колiсь саду Лявiцкага...
Можаце верыць, можаце не, але я заўсёды адчуваю сябе тут напружана - усё здаецца, што вось-вось выйдзе насустрач Антон Iванавiч. Хвалююся, быццам сапраўды адбудзецца такая сустрэча. Напэўна, душа Ядвiгiна Ш. так i не пакiнула родных мясцiнаў...
Адчуваю вострую вiну за многае... За тое, што знакамiты дуб-дзядуля, якому б яшчэ жыць ды жыць, хутка перастане зелянець сваёй неабсяжнай кронай, бо нядобрыя людзi, у маю адсутнасць, выпалiлi яго, скалечылi. I каб не маё штогадовае i шматразовае яго ратаванне, даўно б ён ужо падпiраў неба мёртвымi галiнамi...
Балюча i ад таго, што не ўдалося мне ўскалыхнуць лагойскiя ўлады i разам стаць на абарону сядзiбы, якая ператварылася ў звалку дачнiцкага смецця i бруду, дзе раскапалi кар'ер, дзе размясiлi трактарамi глыбокiя каляiны.
Крыўдна i адтаго, што не ўдаецца мне ажыццявiць галоўную мэту свайго свядомага жыцця - пабудаваць i стварыць хоць невялiчкi музей Ядвiгiна Ш. Ёсць i экспанаты, i шмат цiкавых дакументаў, але няма разумення тых, ад каго залежыць пабудова такога музея.
Адзiн высокапастаўлены чыноўнiк з урада спытаўся ў мяне, калi я прывёз яго на сядзiбу пiсьменнiка:
- Ядвiгiн Ш.? Хто такi? Дакажы, што ён знакамiтасць!..
Паўтаруся: пра Ядвiгiна Ш. i проста, i складана распавядаць. Вось чаму балюча i складана распавядаць пра яго - iмя гэта доўгiя гады замоўчвалася афiцыйнымi коламi, не падабалася яго беларускасць, яго адданасць сваёй зямлi, iдэi адраджэння Беларусi.
А што сёння? I сёння Ядвiгiна Ш. ведаюць у Беларусi нямногiя.
Хацелася б сказаць колькi слоў i пра тую, якая дзялiла з Антонам Iванавiчам усе складанасцi жыцця, - пра яго жонку, Луцыю Гнатоўскую.
Ядвiгiн Ш. у час першай сусветнай вайны зрабiў высакародны ўчынак - прывёз у свой карпiлаўскi дом пяцьдзесят дзяцей сiротаў.
Дом быў звычайны, драўляны i не надта ўжо вялiкi, але ўсiм хапiла месца.
Менавiта Луцыя як гаспадыня атулiла дзяцей цеплынёй i пяшчотай, менавiта яна гатавала iм есцi, укладвала спаць, бо прыслугi ў доме не было. А ў Лявiцкiх - i сваiх чацвёра дзетак!
Сучасным "панам" такое высакародства i не снiлася...
А як свяцiлiся цеплынёй мамiны вочы, калi яна расказвала пра "панi Лявiцкую"!
- Што была за душа! Якая дабрыня! Папросiць, бывала, карпiлаўскiх жанчын памагчы зжаць сярпамi жыта, а сама вакол нас збiваецца з ног - i памагае, i нясе з дому розныя вясковыя прысмакi, i частуе нас i кожную жанчыну называе душачкай...
Кажучы "мой Ядвiгiн Ш.", я, у першую чаргу, як яго аднавясковец, бяру большую частку нашай агульнай вiны за недастатковае ўшанаванне памяцi знакамiтага пiсьменнiка.
Толькi патрыёт сваёй зямлi, чалавек з высокiм грамадзянскiм пачуццём мог сказаць: "Мова - гэта кроў народа..."
Ад сябе магу дадаць, што належнасць да нацыi, да сваёй зямлi, да гiсторыi сваёй Радзiмы немагчыма, калi ў сэрцы перастала гучаць родная мова.
Духоўная абяскроўленасць, абыякавасць да мiнулага i будучынi - вось дыягназ нашага сучаснага захворвання.
Лёгка пачысцiць крынiчку Ядвiгiна Ш. - цяжэй нашу застойлiвую несвядомасць i непавагу да сябе.
ДВА БАКI МЕДАЛЯ
Перакруцiўся мой лёс настолькi, што я, вясковец да апошняй крывiнкi, зрабiўся гарадскiм жыхаром. I, як па той прымаўцы - гадка есцi, ды не кiнеш, мушу жыць сярод чужога сэрцу, непатрэбнага душы асяроддзя.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});