- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Мiшка збянтэжыўся яшчэ больш i ляпнуў:
- Што я?! Шкада Маркса - не спрацавала яго формула!
ДУРНОТА
Адчыняюцца сенцы, i на ганак выходзiць узрушаная жанчына, адпiхвае нагой худога сабаку i крычыць суседцы:
- Ты чула? Хулiа з Жулiяй пасварылiся i сёння не размаўлялi!
Суседка бразнула аб зямлю вядро з конскiм калам i схапiлася мурзатымi рукамi за галаву:
- Ды што яны, здурнелi?! Учора Рыкарда з Алiвiяй за дзве гадзiны нi разачку не пацалавалiся, а сёння Хулiа i Жулiя пайшлi наперакасяк! Як гэта я прапусцiла такое?..
На вулiцу пачалi выходзiць жанчыны з другiх хатаў.
- Ды што там Хулiа?! - кiпяцiцца "падмога". - Вунь Паула наставiла рогi Радрыгасу! Вось гэта дык да!
- А з кiм? З кiм наставiла рогi? - закрычалi адразу некалькi састарэлых жанчын, якiя ў сваёй маладосцi не ведалi, што гэта такое - "наставiць рогi".
- З Мэйсанам! З кiм жа яшчэ?! Не з Хуанам жа!
- А што Хуан зрабiў табе дрэннага? Ён што, гарод табе стаптаў?
- Ды твой Хуан у параўнаннi з Карласам як чарвiвы казляк побач з баравiком!..
Я стаю, здаецца, у роднай вёсцы i не магу крануцца з месца, каб iсцi ў сваю хату. Куды я трапiў? Цi мая гэта вёска? Дзе я - у Аргенцiне, Бразiлii цi Амерыцы?
Не! Дзякуй Богу, не! Ды i жанчыны гэта нашы, беларускiя, вясковыя. Вунь на iх - драныя ватоўкi, скрыўленыя, стаптаныя, крыху маладзейшыя за iх, боты, кожная мае ў роце два-тры зубы...
Бедныя бабы!.. Затуманiлi iм мазгi розныя бяздарныя тэлесерыялы.
КАЛЮЧАЕ МАСЛА
- I якога ражна трэба майму малаку?! - скардзiцца гаспадыня суседцы. Здыму смятанку - смятанка густая, палец не лезе, перакулю яе ў бойку, збiваю-збiваю, каб масельца зрабiць...
- I што? - цiкавiцца суседка.
- А нiчога! - адказвае гаспадыня. - Адна сыроватка ў бойцы. А куды што дзяваецца - дзiва нейкае!
- Нячыстая сiла! - коратка i рашуча заключае суседка.
- Што, нячыстая сiла? - уздрыгвае гаспадыня.
- Нячыстая сiла з'ядае тваё масла! Вось што!
- А як гэта яна? - падалася ўсiм целам уперад гаспадыня.
- А вельмi проста!.. Цi заходзiла да цябе тая чарнакнiжнiца?
- А-а... Заходзiла, сядзела, сморгала носам...
- А пра масла была гаворка?
- Пра масла?.. Стаяў у талерцы на стале камячок даўнейшага масла... Яна i паднесла да яго свае падслепаватыя вочкi, i залопала языком: "Маё ж масла жаўцейшае! Маё ж масла жаўцейшае!.."
- Вось табе i адказ, куды дзяваецца тваё масла з бойкi!
- А куды?!
- А туды, што наслала чарнакнiжнiца нячыстую сiлу ў бойку, яна i есць тваё масла.
- А што рабiць? Я ж ужо трэцi раз пераводжу смятану на сыроватку...
Суседка пераходзiць на шэпт:
- Па-першае, пахадзi з пустой даёнкай памiж яе пракосаў i адразу iдзi даiць сваю карову. Пярэйдзе да цябе малако i ад яе каровы...
- А што далей? - не церпiцца гаспадынi.
- А па-другое, укiнь у бойку тры iголкi, а потым выкульвай смятану i збiвай масла, - шэпча суседка.
- А iголкi для чаго? - здзiвiлася гаспадыня.
- А для таго, што нячыстая сiла, калi пачне жэрцi тваё масла, паколiць язык i ўцячэ з бойкi.
- Дзякуй, суседачка, за добрую параду! - з памакрэлымi вачыма выдыхае гаспадыня...
На гэты раз масла i сапраўды згрудзiлася ў вялiкi жоўты ком, якi пагойдваўся не ў сiвой сыроватцы, а ў беленькай маслянцы.
Шчаслiвая гаспадыня ўрачыста паклала масла на талерку, лыжкай абгладзiла, абкруглiла яго, аблiзала лыжку i паставiла талерку на сярэдзiну стала. Хацела накрыць ручнiком ад мух, але адчынiлiся дзверы i праз парог ступiў брыгадзiр.
- О-го-го! Якое масла! - усклiкнуў брыгадзiр. - А каб да гэтага масла (i брыгадзiр пачухаў пад носам), дык i смага б згасла!..
"Прыйдзецца ставiць пляшку, - падумала гаспадыня, - i каб яна табе ўпоперак стала!.."
- Дзякуй, што зайшлi! - замiтусiлася яна. - Зараз прагонiм смагу! Хвiлiначку!
Нарэзаўшы сала i хлеба, паставiла яна на стол пляшку самагонкi i налiла брыгадзiру поўную шклянку.
- А сабе! Кульнi, пакуль пiшу працаднi! - пажартаваў ён.
- I сабе, i сабе, куды ж я дзенуся! - i гаспадыня налiла сабе ў кiлiшак.
- Ну, будзем! - i брыгадзiр, праганяючы смагу, некалькiмi глыткамi апаражнiў шклянку.
- Сальца бярыце! Сальца! - частуе гаспадыня.
- Не! Я пачну з масельца! Такое жоўценькае i апетытнае, што само ў рот просiцца! - i брыгадзiр паклаў на хлеб вялiкi кавалак масла. Хлеб з маслам, нiбы сом у вiр, нырнулi ў брыгадзiраў рот, i яго скiвiцы пачалi перамалваць гаспадынiны прысмакi.
Раптоўна брыгадзiр ускочыў з лавы i зароў:
- Ой, нячыстая сiла! Ой, халера!
- Што? Што здарылася, брыгадзiрка?! - да паўсмерцi перапужалася гаспадыня.
Брыгадзiр стаяў з шырока разяўленым ротам, з якога дастаў iголку. Начальнiцкi язык быў у крывi.
Гаспадыня падумала: "Калi ўжо сам брыгадзiр зароў "нячыстая сiла", значыцца, з бойкi яна пераскочыла ў брыгадзiраў рот... I дзякуй Богу - самае месца для яе!" - з палёгкай уздыхнула яна.
ВЫШЫВАНКА
Ёсць сярод майго прыдбанага за жыццё "багацця" адна сапраўды бясцэнная для мяне рэч. Гэта - вышываная кашуля.
Бяру яе калi-нiкалi ў рукi, з хваляваннем апранаю i адаграваюся душой, вяртаюся ў юнацтва, адчуваю сябе маладым, прыгожым, шчаслiвым!
Здавалася б, што тут надзвычайнага i незвычайнага? Кашуля як кашуля, праўда, аздобленая нацыянальным вышываннем. Але ў гэтай нацыянальнай асаблiвасцi яе i незвычайнасць.
Не ведаю, чым кiравалася мая матуля тады, сорак гадоў назад, нацыянальнымi пачуццямi цi адчуваннем прыгажосцi, але яна купiла нам, тром сынам, па вышыванцы. Купiла самым першым у вёсцы! I купiла, нягледзячы на тое, што кожная капейчына была на ўлiку, а вышываныя кашулi каштавалi значна даражэй за звычайныя.
Затое як мама свяцiлася гонарам i радасцю, калi мы апраналi кашулi на свята цi iдучы на вечарынку. Ды i самi мы, гледзячы адзiн на другога, свяцiлiся незвычайным святлом.
Што нi кажыце, а падсвядома, у глыбiнi душы, мы, апранаючы нацыянальныя кашулi, больш адчувалi сваю еднасць з зямлёй, на якой нарадзiлiся. Гэтае адчуванне абвастралася i таму, што ты меў гонар насiць нацыянальную вопратку, i таму, што тады ў вёсцы гучала толькi беларуская мова.
Сёння хтосьцi мог бы назваць гэта нацыяналiзмам. Але ж сэрца нам цешыла сваё, беларускае. Мы ж не прынiжалi iншыя нацыянальнасцi, носячы вышыванкi. Якi ж гэта нацыяналiзм?..
А цяпер уявiце вясковыя танцы. Хлапец у вышыванай кашулi запрашае на танец дзяўчыну, на якой - модная тады белая, ды яшчэ з узорцамi, кофтачка. I плывуць у танцы такiя прыгожыя, урачыстыя пары - вачэй не адарваць!
Не ва ўсiх хлопцаў былi вышыванкi, але ж i нямала было ўладальнiкаў нацыянальнай прыгажосцi i годнасцi.
Як не хапае сёння гэтага!
У кнiзе паэм "Люстэрка лёсу" я сфатаграфаваны ў вышыванай кашулi. Хтосьцi мог i падумаць: "Вось апрануў нечую вышыванку, каб выпендрыцца". Не! Гэта мая, родная, тая кашулька, якая сорак гадоў назад, з мамiнай ласкi, сагравала мне душу, рабiла сапраўдным сынам сваёй зямлi.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});