Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Фантастика и фэнтези » Научная Фантастика » Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Читать онлайн Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 42
Перейти на страницу:

Дык што ж такое - пайсцi на сяло? Гэта - падтрымка адзiн аднаго, гэта адчуванне неабходнасцi адзiн аднаму, гэта - адказнасць адзiн перад адным...

Дзякуй Богу, што сёння ў маёй роднай Карпiлаўцы душа можа глынуць глыточак мiнулага - i я iду "на сяло" да Лявона i Галi Васiлевiчаў.

ЯГО ВЯЛIКАСЦЬ САЛА

Я, шчыра кажучы, не ведаю анiводнай краiны ў свеце, дзе сала лiчылася б асноўнай ежай. Свiней i там вырошчваюць, мяса ў розным выглядзе ўжываюць, ды i сала, напэўна, дадаюць пакрысе ў розную страву, але каб "жыўём"? - адно сала? - такога не бачыў i не чуў.

Наша вёска, можна сказаць, на сале едзе i салам паганяе. Чаму так? Ад беднасцi - i другога адказу быць не можа.

Думаеце, наш бяззубы вясковец не з'еў бы розную рыбу цi тое ж мяса, але кожны дзень свежае ды замудрагелiста прыгатаванае, цi ўсялякiя стравы з птушкi, цi зiмой свежанькую клубнiцу? З'еў бы i парэпаныя пальцы абсмактаў. Але беларускаму селянiну наканавана сала з году ў год - кожны дзень. Стоп! Тут я трохi прыхлусiў. О, каб у вёсцы ды на стале кожны дзень сала! Тут свае сальныя "цыклы".

Той, хто пра вёску не "вухам чуў", а жыў у ёй, ведае, што дачакацца свежыны - гэта вялiкае свята. Гэта - канец вымушанаму посту. У гэты дзень стол трашчыць ад падсмажанага сала, скабкаў, пячонкi. Многа выпiваецца i з'ядаецца за такiм сталом. Гаспадыня - узрушаная, шчаслiвая, не трэба ламаць галаву, чым затаўчы капусту цi кашу. Гаспадар задаволены - не пужае цяжкая праца, калi повен жывот трываласцi i смаку. Адным словам, гаспадары ад'ядаюцца, дзецi цягнуць поўныя сумкi з бацькоўскай хаты.

Першы парсюк колецца звычайна перад Новым годам, калi ўсталёўваюцца халады. Гэты парсюк хутка iдзе ў расход, бо праз якi месяц-два сваёй чаргi чакае другi, асноўны. Вось ужо сала другога парсюка плануюць на доўгую перспектыву, па сутнасцi - да наступнай, пераднавагодняй свежыны. Але галоўную ролю сала павiнна сыграць у час касьбы, бо галодны мужчына - не работнiк, а трэба ж на зiму пуньку сенам шчыльна напхнуць. Кажуць жа - па малаку ног не павалаку...

Як правiла, калi заканчваецца сенакос - канчаецца i сала i iншыя мясныя запасы, бо моцна дае "пад дыхала" сенакосу Вялiкдзень. У гэтае свята не шкадуюць нiчога - нi каўбасак, нi паляндвiчкi, нi кумпячка. Вось з канца лета чалавек вымушаны пасцiцца да канца года...

Трэба сказаць яшчэ пра адну акалiчнасць. Каб сала захавалася да сенакосу i не псавалася летам, яго трэба добра ўсалiць, а тут, як вядома, хаваецца вялiкая небяспека здароўю, бо спечаную скварчыну летам немагчыма ўзяць у рот адна горкая соль, ды i пах ад такога пераляжалага сала не вельмi прыемны. Крыўдна прызнацца, але нiводны чалавек з так званага "цывiлiзаванага" свету i не падумае ўзяць у рот яго, а мы кожны дзень - усё жыццё ўжываем сала, сала, сала.

Я нездарма назваў вяскоўцаў бяззубымi - яны сапраўды ў сорак - пяцьдзесят гадоў "губляюць" зубы ад крытычнага недахопу вiтамiнаў.

I ўсё ж сёння сала - адзiная апора i надзея беларускай вёскi. Не будзе есцi вясковец сала, а пачне чакаць патрэбны яго здароўю, усясветна прыняты "да стала" асартымент ежы - зусiм памрэ з голаду...

Таму, выкiнуўшы з галавы розныя замежныя прысмакi, мы вымушаны называць сала ЯГО ВЯЛIКАСЦЮ.

РАДЫЯЦЫЯ

Апошнiя гады мы ўсе зрабiлiся занадта "падкаванымi". Спытайцеся сёння ў любой вясковай бабулi, якая не скончыла анiводнага класа:

- Цi чула ты, бабка, пра бэры ды пра кюры?

I хоць бабка ад старасцi забылася сваё iмя i год нараджэння, тут жвава адкажа:

- Гэта ж радыяцыя, дзеткi, каб на яе галаву стронцый!..

Пасвiць мой знаёмы калгасных цялят i кожны дзень - п'яны "ў сцельку". Цiкаўлюся:

- Што гэта ты, Шурка, штодня лыка не вяжаш?

Адказвае:

- Ад атм... чуся...

Пасля многаразовых удакладненняў нарэшце зразумеў яго адказ, якi ў цвярозага гучаў бы: "Ад атама лячуся..."

Перадаюць з суседняй вёскi, што адмучаўся, памёр мой добры знаёмы. Хвароба сучасная - рак шчытападобнай залозы. Толькi пахавалi яго, як з другой вёскi прыйшла вестка: "Памёр Мiхась..." Хвароба - тая ж. Зноў, як сказала бабуля, радыяцыя...

Радыяцыя прыйшла на нашу зямлю, у нашыя дамы, у нашу кроў. Радыяцыя - у нашым горкiм, пакутлiвым лёсе...

- Шчаўя не ешце! Грыбоў бойцеся! Ягад асцерагайцеся! Гэта - не ўжывайце! Гэта - правярайце! На траве не ляжыце! У лес не хадзiце! - вось што маем мы да канца жыцця, гэта ж застанецца многiм будучым пакаленням.

Нас запэўнiвалi: "Мы iдзём нязведаным шляхам! Мы - першапраходцы! Мы будуем светлую будучыню!.." Дабудавалiся... Нязведаны шлях прывёў нас да жабрацтва... Але нават з таго эканамiчнага тупiка, у якiм мы апынулiся, ёсць выйсце, жыве надзея. А вось радыяцыя - гэта пастка. Жыць у гэтай пастцы нам, дзецям нашых дзяцей. Жыць i заўчасна памiраць, памiраць i жыць - хварэць, выжываць i чакаць, чакаць, пакуль закончыцца паўраспад i распад многiх элементаў, якiя непiсьменная бабуля абагулiла ў адно фатальнае для нас слова РАДЫЯЦЫЯ...

БОСКI ХРАМ

Цяжка знайсцi чалавека, якi б не любiў лес, не лiчыў яго сваiм сябрам, якi б у вольную гадзiну не iмкнуўся адпачыць душой сярод непаўторнай лясной прыгажосцi.

Варта толькi трапiць у яго шчырыя зялёныя абдымкi, як напружаныя клопаты мiтуслiвага жыцця адступаюць, аддаляюцца, знiкаюць.

...Пасляваеннае дзяцiнства. Голад, галеча. Дзецi ў гарадах з ранiцы да вечара лазiлi па руiнах дамоў, па ацалелых падвалах ды закураных каменных сценах. Усюды - горы бiтай цэглы, пыл, смецце...

Нас, вясковых блазнюкоў, "выхоўваў" лес. Дарослыя ад цямна да цямна былi занятыя катаржнай працай у калгасе ды iншымi жыццёва неабходнымi справамi. Iм было не да нас.

Лес кармiў нас, лес спяваў нам сваю векавую калыханку, лес быў нашай калыскай, нашым домам, ён ахвяроўваў дзiцячым сэрцам сваю дабрыню i пяшчоту. Цi не таму абсалютная большасць пiсьменнiкаў i паэтаў - выхадцы з вёскi?

Крыху пазней, "выкарабкаўшыся" з дзiцячых штанцоў у юнацкую вопратку, я з новай сiлай цягнуўся ў лес, дзе зачароўваўся яго мудрай задуменнасцю, захапляўся чысцiнёй шаўкавiстых iмхоў, дзе я не саромеючыся мог падысцi да бярозкi, абняць яе i ўлюбёна сказаць: "Якая ты прыгожая!" Я адчуваў узаемную любоў лесу i быў самым шчаслiвым чалавекам на зямлi.

Адзiн з маiх вершаў пачынаецца радкамi:

Мой родны лес, як боскi храм,

Шчыруе сэрца ў гэтым храме...

Сталеючы i глыбей закапваючыся ў складанасцi жыцця, я нiколi не расставаўся з лесам, таму "эвалюцыя" яго лёсу праходзiла i праходзiць у мяне на вачах.

Крыўдна, горка, сумна i балюча бачыць, як пакутуе твой сябар, як безгаспадарча, бескантрольна, за хвiлiны знiшчаецца тое, што "выкормлiвалася" зямлiцай дзесяцiгоддзямi.

Напрыклад, адразу за Жукаўкай злева, як ехаць з Менска па Даўгiнаўскаму шляху, быў прыгожы дубовы гай. Гэты гай налiчваў каля ста дубоў. Унiкальнае месца!

Праз дарогу, справа ад Даўгiнаўскага шляху, да рэвалюцыi была карчма, заезджы двор, жылi людзi - так званае Здарэнне. Думаю, што, часцяком ездзячы па згаданаму шляху, i Ядвiгiн Ш., i Янка Купала не мiналi здарэненскую карчму, бачылi падрастаючыя дубкi.

(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
1 ... 18 19 20 21 22 23 24 25 26 ... 42
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Замалёўкi (на белорусском языке) - Сергей Давидович торрент бесплатно.
Комментарии