- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дэпэш Мод - Жадан Сергей
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
– Ён жа адразу цябе вылічыць, – кажу.
– У мяне алібі, – кажа Чапай.
– А, сапраўды, у яго трыпер, – шэпча мне Сабака, думаючы, што Чапай яго ня чуе.
20.45
Мы згаджаемся ісьці. Бяз Васі. Я кажу – давай так: Вася застанецца тут, тыпу на пасту, разумееш? ён у прынцыпе наш, і давай яго таксама лічыць, але ён зараз на пасту, Вася ў гэты час пераварочваецца на іншы бок і падае з крэсла. Мы падымаем яго спакутаванае цела і перакладваем на тапчан, я з падазрэньнем гляджу, што там Чапай сабе насьцяліў, а то мы з Васем пакуль жывем у адным пакоі, яшчэ прыцягне што-небудзь, ну, хопіць, думаю, і мы ідзем. Чапай нас праводзіць па вячэрнім заводзе, празь нейкія напаўразваленыя цэхі, дзе бегаюць шчуры і лятаюць птушкі, сапраўдны табе запаведнік, Сабака наступае на нейкую мэталічную херовіну і тая глуха бразгае, ціха, сычыць Чапай, асьцярожна, ён праводіць нас яшчэ па нейкіх калідорах, на падлозе валяюцца старыя газэты і дранае спэцадзеньне, потым мы праходзім пад самым плотам, асьцярожна, кажа Чапай, што такое? насьцярожваемся мы, не наступіце, коратка тлумачыць Чапай, мы асьцярожна перабягаем пад нацягнутым уздоўж плоту калючым дротам і апынаемся за нейкай чатырохпавярховай цаглянай будынінай, пакрытай новым шыферам. Усё, кажа Чапай, гэта парткам. Палезьлі.
Чапай лезе першы, бо ведае куды. Перад гэтым ён скідае свае кеды і хавае іх у кішэнях спартовых штаноў, што ты робіш? кажу, гэта для зручнасьці, кажа Чапай. Усё – пайшоў, і ён сапраўды чапляеца за ніжнюю галіну дрэва над самай сьцяной, рыўком падцягваецца, сядае на яе, потым устае і пачынае лезьці ўгору, пуцём, крычыць нам адтуль, чаго? не разумеем мы, я кажу – усё пуцём, паўтарае Чапай, галіна пад ім трашчыць, і ён ляціць проста на нас, я пасьпяваю адскачыць, а на Сабаку ён і ня трапіў, эх, абтрасаецца Чапай, трошкі не далез, давай ты – гаворыць ён мне, ага, кажу, зараз, не хапала яшчэ зваліцца з чацьвёртага паверху на ўсю гэтую купу гаўна, давай, кажу, нейкі іншы ўваход. Ну добра, кажа Чапай, добра. Можна проста празь дзьверы зайсьці. Яны што – не зачыненыя? пытаюся. У мяне ёсьць ключ, тлумачыць Чапай, а падрабіў. Дык навошта ж ты, підар, прымушаў нас лезьці на гэтае хуёвае дрэва? Так больш прыкольна, – кажа Чапай і вядзе нас да ўваходу. Мы перабягаем празь невялічкую пляцоўку, нідзе сапраўды нікога няма, але я так разумею, што ахова можа зьявіцца калі заўгодна, Чапай хутка адмыкае дзьверы, і мы сігаем унутр. Так, – Чапай пераводзіць дых, – цяпер наверх, там перчакайма да ночы, ахова пройдзе – залезем у парткам. А можа ў цябе і ад парткаму ключы ёсьць? пытаюся я з надзеяй, можа, ня трэба нічога ламаць? Былі, гаворыць Чапай, але гэтая сука замяніла, я ж казаў. Думаеце, для чаго я вас узяў – я сам дзьверы ня выламаю. А, кажу, я думаў таму, што мы сябры. Троцкі сраны, – шэпча Сабака. Усё-усё – рашуча кажа Чапай, наверх, патруль пройдзе, зламаем дзьверы і назад, наступнага разу яны зайдуць сюды ажно раніцай.
І мы сапраўды падымаемся на пляцоўку чацьвертага паверху, Чапай нешта там варожыць над замком, адчыняе дзьверы, мы выходзім проста на дах і бачым:
21.00
Многа-многа аранжавых рэек на Захадзе цягнуцца ад вакзала, што цямнее праваруч, і сьвецяцца пад сонцам, сонца вісіць у раёне Халоднай Гары, здорава, кажу я, я б на тваім месцы тут і жыў, кажу Чапаю, а ты зачыніўся ў капцёрцы і давішся там дэнатуратамі ўсякімі, Чапай сканфужана кракае, але марку трымае, бачыш, паказвае мне леваруч, што гэта? пытаюся, разглядаючы цудоўную тэрыторыю, дбайна, хоць і трохі хаатычна застаўленую жалезам, машынамі, бэтонам, трубамі, іншымі сьмешнымі рэчамі, заводы, кажа Чапай, большасьць зь іх не працуе, разумееш, не працуе, а раней працавалі? пытаюся на ўсякі выпадак, я гэты раён дрэнна ведаю, раней працавалі, кажа Чапай, раней усё працавала, да, кажу я, і працягваю разглядаць рэйкі, што паступова гаснуць і цямнеюць, ад вакзала адпаўзае бясконцы таварняк, гружаны лесам, і цягнецца на поўдзень, што там? паказвае Сабака ў напрамку таварняку, там поўдзень, кажу я, бачыш, сонца на Халоднай Гары, значыць там захад, а таварняк на поўдзень ідзе, бліжэй да мора, ты быў калі-небудзь на моры? пытаюся ў Сабакі, на моры? перапытвае той, не, на моры ня быў, я ўлетку на Салтаў ежджу, ясна, кажу, ты на Салтаў, а таварнякі на мора, лес вязуць, навошта на моры лес? пытаецца Сабака, ня ведаю, кажу, штосьці будуць будаваць, што? дапытваецца Сабака, флот, – неспадзявана кажа Чапай, трошкі, праўда, недарэчы.
Сабака глядзіць на сонца, што пачынае ўжо расьцякацца па Халоднай Гары, і кажа – я, кажа, калі вырасту, абавязкова адсюль зьеду, да? пытаюся, і куды? ня ведаю, кажа Сабака, на поўдзень, да мора, уладкуюся на флот, проста я зараз не магу бацькоў кінуць, разумееш, яны ж старыя, маю ж я неяк іх даглядаць, але вось праз пару гадоў – абавязкова паеду, мне тут не падабаецца – работы няма, бабак няма, цэны высокія, вось пачакаю пару гадоў – і на поўдзень. Ты яшчэ гэтыя два гады пражыві, – кажу я, сядаючы на прагрэты сонцам дах.
21.30
Чапай раіць тут і сядзець, тут нас ніхто ня ўбачыць, нават калі ахоўнік зойдзе ў парткам, сюды ён падымацца дакладна ня будзе, перасядзім яшчэ пару гадзін і спусьцімся, па цемнаце сюды было б цяжэй дайсьці незаўважнымі, усё прадумана, кажа Чапай, трасянем сёньня тлустых капіталістычных сьвіньняў, каб не асабліва зажыраліся, эксплуатуючы і без таго заёбаныя пралетарскія масы, і мы зь ім пагаджаемся – добра-добра, заёбаныя, дык заёбаныя, нам-та што, мы сядзім і маўчым, я гавару, цікава – дзе зараз Карбюратар, можа, ён даўно ўжо дома, сядзіць і перасыпае з далоні ў далонь цёплы попел свайго айчыма, а мы тут яго шукаем і ня можам знайсьці, да, ціха адгукаецца Сабака, паказваючы навокал – тут яго ня знойдзеш.
22.15
Пачынаецца дождж, зранку было сонечна і цёпла, паветра прагрэлася, вось і дах нагрэўся, я ўжо думаў усё – нармальнае лета пачалося, а тут ізноў – дождж, нямоцны, праўда, так – накрапвае сабе, арашае тэрыторыю, але ўсё адно непрыемна, асабліва калі ты сядзіш на даху чатырохпавярховага будынку на варожай завадской тэрыторыі, аплеценай калючым дротам, ня вельмі весела выходзіць, я нацягваю на галаву сваю старую джынсавую куртку і намагаюся заснуць, у каго-небудзь гадзіньнік хаця б ёсьць, пытаюся апошняе, па зорках зарыентуемся, кажа Чапай, мудак, кажа ў ягоны адрас Сабака, прывальваецца да мяне плячом і мы спрабуем заснуць. Час ад часу я чую галасы таварнякоў з вакзалу, нават паведамленьні чуваць, не з самога вакзалу, а ўжо з запасных пуцей, нейкія іхныя аб’явы, тыпу для сваіх, яны адзін з адным, здаецца, толькі праз мацюгальнік і размаўляюць, у іх іншыя паняткі прасторы й адлегласьці, я то заглыбляюся ў свой сон, то выходжу зь яго, нібы зь ценю на сонца, правальваюся туды, як у цёплы чорны сьнег, чорны-чорны, але ад гэтага ўсё адно цёплы, я думаю, што, цікава, зараз робіць Юрык, пра што ён думае ў сваім палацы, у яго на расьпяцьці Ісус быў залачоны, а крыжавіна – зялёная. Прыкольна, думаю я, можа, ва ўсіх цыганоў Ісус – залачоны, можа, гэта нейкая іншая вера, вера ў тое, што Ісус насамрэч залачоны, у іх тады павінна быць усё інакш, і гэтыя, як іх там, прарокі, павінны былі б прадбачыць прыход у сьвет такога вось хлопчыка – цалкам нармальнага ўсходняга хлопчыка, які фізыялагічна, ці там, анатамічна, нічым не адрозьніваўся б ад сваіх аднаклясьнікаў, акрамя таго, што ён залачоны, то бок не мэталічны, не жалезны, не пафарбаваны, а вось проста – залачоны, у яго скура павінна была б мець нейкую іншую атамную ці клеткавую структуру, там нешта магло б быць са складам соляў ці кальцыю ў скуры, нейкія такія хімічныя штукі, трэба будзе запытацца ў Чапая, ён разьбіраецца ў хіміі, ці можна генным способам вывесьці залачоную скуру, і ў колькі гэта можа абыйсьціся дзяржаўнаму бюджэту.
23.05
Ісус ня можа быць залачоным – кажа мне Ісус. Чаму ня можа? зьдзіўляюся. Гэта немагчыма, кажа ён, гэта ня ў тэму. Чаму ж тады цыганы думаюць, што ты залачоны? Цыганы, кажа ён, ведаюць, што я не залачоны, проста яны хаваюць гэта ад усіх іншых. Дзеля чаго? не разумею я. А дзеля таго, каб дыстанцыявацца ад астатніх, цыганы, – кажа Ісус, – карпаратыўныя, ім не патрэбна прыманьне іх веры іншымі, разумееш? Яны спэцыяльна стварылі залачоны вобраз Ісуса, каб усе думалі, што яны, цыганы, лічаць, што Ісус залачоны. Насамрэч яны лепш за іншых ведаюць, што я не залачоны. Але ўсё-ткі – чаму ты не залачоны?

