- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Божа! - усклiкнула яна. - Мiлi! Няўжо блiнчыкi яшчэ не гатовыя?
Калi мiсiс Хол увайшла ў прыёмную, каб прыбраць са стала, яна ўбачыла новае пацвярджэнне сваёй здагадцы, што рот незнаёмца знявечаны няшчасным выпадкам: незнаёмец курыў люльку, i за ўвесь час, пакуль яна знаходзiлася ў пакоi, нi разу не адсунуў шоўкавую хусцiнку, якой была абвязана нiжняя частка яго твару, i не ўзяў мундштук у рот. Хаця ён не забыўся пра сваю люльку, бо мiсiс Хол заўважыла, што ён паглядвае на тытунь, якi тлеў марна. Ён сядзеў у кутку, спiной да апушчанай шторы; падмацаваўшыся i сагрэўшыся, ён, вiдавочна, адчуваў сябе лепш i размаўляў ужо не так адрывiста i раздражнёна. У чырванаватым водблiску агню яго вялiзныя акуляры як быццам бы ажылi.
- У мяне застаўся такi-сякi багаж на станцыi Брэмблхерст, - сказаў ён. Выслухаўшы адказ, ён ветлiва нахiлiў сваю забiнтаваную галаву. - Толькi заўтра! - сказаў ён. - Няўжо нельга раней? - I вельмi засмуцiўся, калi яна адказала, што нельга. - А можа, усё ж знойдзецца хто-небудзь, хто б з'ездзiў з павозкай на станцыю?
Мiсiс Хол ахвотна адказала на пытаннi, спадзеючыся такiм чынам разгаварыць яго.
- Дарога да станцыi вельмi крутая, - сказала яна i, карыстаючыся выпадкам, дадала: - У мiнулым годзе на гэтай дарозе перакулiўся экiпаж. I пасажыр i кучар абодва загiнулi. Цi доўга надарыцца бядзе? Адна хвiлiна - i канец, цi не праўда, спадар?
Але госця не так i лёгка было ўцягнуць у размову.
- Праўда, - сказаў ён, спакойна гледзячы на яе праз акуляры.
- А потым, калi яшчэ паправiшся, праўда? Вось, напрыклад, мой пляменнiк Том парэзаў сабе руку касой - касiў, ведаеце, спатыкнуўся ды i парэзаў, дык цi паверыце, спадар, тры месяцы хадзiў з завязанай рукой. Пасля таго выпадку я страшна баюся касы.
- Безумоўна, гэта зразумела, - сказаў прыезджы.
- Спачатку мы вельмi баялiся, што Тому давядзецца рабiць аперацыю, яму так было дрэнна.
Прыезджы адрывiста засмяяўся, быццам забрахаў.
- Дык яму было дрэнна? - паўтарыў ён.
- Праўда, спадар. I гэта было зусiм не смешна для тых, каму давялося з iм важдацца. Хоць бы мне, спадар, таму што сястра ўсё няньчылася са сваiмi малымi. Толькi ведай: завязаць цi развязаць яму руку... Таму, калi дазволiце...
- Дайце мне, калi ласка, запалкi, - раптам перапынiў ён яе. - Мая люлька патухла.
Мiсiс Хол замоўкла. Несумненна, з яго боку груба перапыняць яе такiм чынам пасля таго, як яна яму ўсё расказала. З хвiлiну яна сярдзiта глядзела на яго, але, успомнiўшы пра два савярэны, пайшла за запалкамi.
- Дзякую, - коратка сказаў ён, калi яна паклала запалкi на стол, i, павярнуўшыся да яе спiной, пачаў зноў глядзець у акно. Бачна, размова аб аперацыях i бiнтах была яму непрыемная. Яна вырашыла не вяртацца да гэтай тэмы, але непрыязныя паводзiны незнаёмца раззлавалi яе, i Мiлi давялося гэта адчуць на сабе.
Прыезджы заставаўся ў гасцiнай да чатырох гадзiн, не даючы нiякага поваду зайсцi да яго. Амаль увесь гэты час у пакоi было вельмi цiха: магчыма, ён сядзеў каля камiна, якi дагараў, i курыў люльку, а можа, проста драмаў.
Аднак, калi б хто-небудзь уважлiва прыслухаўся, то змог бы пачуць, як ён памяшаў вуголле, а потым хвiлiн пяць хадзiў па пакоi i размаўляў сам з сабою. Затым зноў сеў, i пад iм рыпнула крэсла.
Раздзел II
ПЕРШЫЯ ЎРАЖАННI МIСТЭРА ТЭДЗI ХЕНФРЫ
У чатыры гадзiны, калi ўжо амаль сцямнела i мiсiс Хол збiралася з духам, каб зайсцi да пастаяльца i спытацца, цi не жадае ён гарбаты, у карчму ўвайшоў Тэдзi Хенфры, майстар гадзiннiкаў.
- Якое кепскае надвор'е, мiсiс Хол! - сказаў ён. - А яшчэ ў лёгкiх чаравiках.
Снег за акном падаў усё гусцей i гусцей.
Мiсiс Хол пагадзiлася, што надвор'е кепскае i, заўважыўшы ў руках мiстэра Хенфры чамаданчык з iнструментамi, раптам заззяла.
- Ведаеце, раз вы ўжо тут, зiрнiце, калi ласка, на гадзiннiк у гасцiнай. Iдзе ён добра i б'е як трэба, але гадзiннiкавая стрэлка ўсё стаiць на шасцi гадзiнах i нiколькi не жадае зрушыць з месца.
I, паказваючы майстру гадзiннiкаў дарогу, яна накiравалася ў гасцiную, пастукалася ў дзверы i ўвайшла.
Прыезджы - як яна паспела заўважыць, адчыняючы дзверы, - сядзеў у крэсле перад камiнам i, здавалася, драмаў; яго забiнтаваная галава схiлiлася набок. Пакой асвятляў толькi чырвоны водблiск камiна. Мiсiс Хол усё падалося чырванаватым, вычварным i няясным, тым больш што яна ўсё яшчэ была аслеплена святлом лямпы, якую толькi што запалiла над стойкай у распiвачнай. На секунду ёй здалося, што ў пастаяльца страшэнны, шырока адкрыты рот на ўсю нiжнюю частку твару. Гэта быў iмгненны прывiд - белая забiнтаваная галава, вялiзныя акуляры замест вачэй i пад iмi шырокi, адкрыты рот, якi быццам бы пазяхаў. Але вось сонны зашавялiўся, выпрастаўся ў крэсле i падняў руку. Мiсiс Хол расчынiла дзверы насцеж, у пакоi стала святлей; тады яна лепш разглядзела яго i ўбачыла, што твар незнаёмца прыкрыты шалiкам, таксама, як раней сурвэткай. I яна вырашыла, што ёй усё проста здалося з-за гульнi ценяў.
- Цi не дазволiце, судар, майстру агледзець гадзiннiк? - сказала яна, крыху апамятаўшыся.
- Агледзець гадзiннiк? - спытаў ён, сонна азiраючыся кругом. Потым, нiбы прачнуўшыся, дадаў: - Калi ласка!
Мiсiс Хол пайшла за лямпай, а ён падняўся з крэсла i пацягнуўся. З'явiлася лямпа, i мiстэр Тэдзi Хенфры, увайшоўшы ў пакой, апынуўся твар у твар з забiнтаваным чалавекам. Ён быў, па яго ўласнаму прызнанню, агарошаны.
- Добры вечар, - сказаў незнаёмец, гледзячы на яго, як марскi рак; па выказванню Хенфры, - на такое параўнанне яго, напэўна, навялi цёмныя акуляры.
- Спадзяюся, - сказаў Хенфры, - я вас не патрывожу?
- Нiколькi, - адказаў прыезджы. - Хаця я думаў, - дадаў ён, звяртаючыся да мiсiс Хол, - што гэты пакой адведзены мне для асабiстага карыстання.
- Я падумала, судар, - сказала гаспадыня, - што вы пажадаеце, каб гадзiннiк...
- Вядома, - перапынiў ён, - вядома; але ўвогуле я прывык заставацца адзiн i не люблю, калi мяне турбуюць. Але я рады, што гадзiннiк будзе пачынены, - працягваў ён, бачачы, што мiстэр Хенфры спынiўся ў нерашучасцi. Ён ужо хацеў папрасiць прабачэння i пайсцi, але словы прыезджага заспакоiлi яго.
Прыезджы павярнуўся спiной да камiна i заклаў рукi за спiну.
- Калi з рамонтам гадзiннiка будзе закончана, я вып'ю гарбаты, - заявiў ён. - Але няхай раней пачыняць гадзiннiк.
Мiсiс Хол ужо збiралася выйсцi з пакоя, - на гэты раз яна не спрабавала завязаць размову, не жадаючы, каб яе груба абарвалi ў прысутнасцi мiстэра Хенфры, - як раптам пастаялец спытаўся, цi паклапацiлася яна аб дастаўцы яго багажу. Яна паведамiла яму, што гаварыла пра гэта з паштальёнам i што багаж будзе дастаўлены заўтра ранiцай.
- Вы ўпэўнены, што раней нельга яго даставiць? - спытаў ён.
- Зусiм упэўнена, - адказала яна даволi холадна.
- Мне трэба было адразу сказаць вам, хто я такi, але я так замёрз i стамiўся, што проста не мог гаварыць. Я, бачыце, выпрабавальнiк...
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
