- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Тэрэза Дэскейру (на белорусском языке) - Франсуа Мориак
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Ён папытаўся ў мяне, цi чытала я кнiгу Рэнэ Базэна* "Жыццё айца Фуко". У адказ я неяк няшчыра, ненатуральна засмяялася. I тады ён сказаў, што гэтая кнiга ашаламiла яго. "Жыць у небяспецы, у самым глыбокiм сэнсе гэтага слова, дадаў ён, - гэта, бадай, i азначае, што чалавек не так шукае, як ужо знайшоў свайго Бога i iдзе па шляхах боскiх..." Ён быў на вяршынi шчасця ад "Жыцiя мiстыкаў", скардзiўся, што ў яго неўтаймаваны характар i ён толькi таму не можа пайсцi ўслед за мiстыкамi, што "колькi сябе помнiць, нiколi не быў дастаткова чысты для гэтага".
* Рэнэ Базэн (1853-1932) - французскi пiсьменнiк-раманiст. Аўтар раманаў "Усёй душой", "Адзiнокая", "Сёння i заўтра", "Чарнiльная пляма" i iнш. Ф.Марыяк прысвяцiў яму манаграфiю, выдадзеную ў 1931 г.
Гэтая бессаромнасць, гэтая лёгкасць, з якой ён паказваў усё сваё нутро якое ж усё гэта было новае ў параўнаннi з нашай правiнцыяльнай скрытнасцю i замоўчваннем усяго, што датычылася ўласнай натуры. Усе размовы i плёткi ў Сэн-Клеры iдуць толькi вакол таго, што наверсе, перад вачыма, а сэрцы там нiколi не адкрываюцца... Ну што я, урэшце, ведаю пра Бернара? Намалявала сабе карыкатуру, а можа, у iм хаваецца штосьцi куды больш значнае, важнае?..
Жан гаварыў, а я маўчала i слухала. На язык прыходзiлi толькi збiтыя, шэрыя фразы з нашых бесталковых сямейных спрэчак. Падобна да таго, як у нас у ландах вазы робяць "па каляiне", гэта значыць, з дастаткова шырокiм ходам, каб колы пападалi ў наезджаную каляiну, так i мае думкi да гэтага дня iшлi "па каляiне" майго бацькi i свёкра.
Жан крочыў побач. Як цяпер бачу я гэтую расшпiленую кашулю, што прыкрывала яшчэ зусiм хлапечыя грудзi i моцную шыю... Цi цягнула мяне да яго? Ды не, беражы Бог! Але мне ўпершыню сустрэўся чалавек, якi самым галоўным у жыццi лiчыў работу мозга, разумовую працу. Увесь час ён гаварыў пра сваiх парыжскiх настаўнiкаў, сяброў, прыводзiў iх думкi, расказваў пра кнiгi - лiчыць яго нейкiм вундэркiндам я, бадай, не магла: ён уваходзiў у кагорту тых выбраных людзей, хто, па яго словах, "жыве па-сапраўднаму". Адна за адной сыпалiся на мяне цытаты, iмёны, i Жан нават не дапускаў, што я магу iх не ведаць. А я i выгляду не падавала, што чую ўсё гэта ўпершыню.
Калi за павароткай паказалiся жытнёвыя палеткi i ўскраiны Аржалузы, я мiжвольна ўсклiкнула: "Як? Ужо?.." Даўно ўжо прайшло жнiво. Над панурым малаўрадлiвым полем вiлiся сiнiя клубы дыму: сёння тут палiлi пустазелле. Уздоўж дарогi, нiбы паток разлiтага малака, плыў статак авечак...
Тут Жану трэба было паварочваць i цераз поле iсцi дамоў у Вiльмiжа. Я сказала, што правяду яго: "Усё, што я сёння пачула - гэта так цiкава..." Але раптам мы абое зразумелi, што больш гаварыць няма пра што. Iсцi па ржышчы мне было цяжка: нават у сандалях калола ў ногi. Мне здалося, што яму захацелася хутчэй застацца аднаму i цалкам аддацца сваiм думкам. Я нагадала яму, што мы так i не пагаварылi пра Анну. "Мы не свабодныя ў выбары тэм для размоў, ды, вiдаць, i думак. Iнакш нам трэба было б прыняць метады i правiлы мiстыкаў, амаль з выклiкам адказаў ён. - Такiя людзi, як мы, заўсёды плывуць з вадой па цячэннi..."
Мы дамовiлiся спаткацца яшчэ раз, каб разам падумаць, што рабiць з Аннай. Ён гаварыў рассеяна i раптам, не слухаючы мяне, нахiлiўся i з дзiцячай радасцю паказаў мне баравiк, панюхаў аго i дакрануўся губамi да шапачкi.
VII
Бернар сядзеў на ганку i чакаў. Вось у вячэрнiм змроку з'явiлася постаць Тэрэзы. "Паслухай, у мяне нiчога не знайшлi! Нiчога! - радасна закрычаў ён. I хто мог падумаць, што ў мяне малакроўе! Гэта ў мяне, з маiмi бiцэпсамi i мускулатурай! Але што зробiш: па знешнасцi нiчога не ўгадаеш. Вазьмуся за лячэнне. Буду прымаць каплi Фаўлера* - яны з мыш'яком. Галоўнае цяпер апетыт..."
* Томас Фаўлер (1736-1801) - ангельскi лекар. Яго iмя дадзена "каплям Фаўлера", якiя рэкамендуюць пры нервовых захворваннях i адсутнасцi апетыту.
Тэрэза ўспамiнала, што спакойна выслухала ўсё гэта: не раздражняў яе нават i занудлiвы тон Бернара. Яна як быццам не чула мужавых слоў, бо душой i целам ужо была прывязана да другога свету, свету людзей, якiя прагнуць жыцця, iмкнуцца ў iм разабрацца, усё спасцiгнуць, зразумець i стаць, як паўтараў Жан, "самымi сабой".
Калi за сталом Тэрэза нарэшце загаварыла пра сустрэчу з Жанам, Бернар захваляваўся: "Як? I ты маўчыш? Ну, ты зусiм у мяне дзiвачка! Ну як? Што вы з iм вырашылi?"
Тэрэза на хаду прыдумала план, якi пасля i сапраўды здзейснiўся: "Жан Азеведа згадзiўся напiсаць Анне пiсьмо, у якiм ён вельмi тактоўна i далiкатна пазбавiць дзяўчыну ўсялякай надзеi". Бернар яхiдна засмяяўся, калi Тэрэза паведамiла, што малады чалавек зусiм i не дамагаўся рукi Анны: як, каб нейкi Азеведа не мроiў узяць за жонку мадмуазэль дэ ля Траў!
- Ты пры сваiм розуме? Ён жа нюхам чуе, што яму тут нiчога не перападзе! А такiя людзi, як ён, нiколi рызыкаваць не будуць, калi ёсць хоць доля сумнення. О! Якая ж ты ў мяне даверлiвая!
Лямпы не запальвалi, каб не наляцела камароў, i Бернар не бачыў, як на яго паглядзела Тэрэза. Да яго вярнуўся апетыт. Не дарэмна ён ездзiў у Бардо доктар зноў паставiў яго на ногi.
"Цi часта я бачылася з Жанам? Ён паехаў у канцы кастрычнiка... Здаецца, пяць цi шэсць разоў... Ды яшчэ тая прагулка, калi мы з iм складалi разам пiсьмо да Анны. Як жа стараўся гэты юнак падабраць мяккiя гаючыя словы!.. Я больш маўчала, хоць i поўнасцю адчувала iх бязлiтаснасць i жорсткасць... Чамусьцi злiваюцца ў памяцi нашы апошнiя сустрэчы ў нешта адно... Жан апiсваў мне Парыж, сваiх сяброў, i я пачынала ўжо бачыць гэты ягоны свет, дзе пануе адзiны закон: стаць самiм сабой. "Тут вы ўсе асуджаны лгаць да самай смерцi". А чаму ён так сказаў? Куды ён хiлiў? Што ён падазраваў? "Не магу сабе ўявiць, - гаварыў ён, - як вы можаце жыць у гэтым удушлiвым асяроддзi. Паглядзiце навокал: усюды бясконцае, аднастайнае балота, пакрытае лёдам, якi скаваў душы людскiя! Часам лёд дасць трэшчыну, бачыш чорную ваду: нехта бiўся там з апошнiх сiл, пайшоў на дно, i зноў усё пакрываецца лёдам... бо кожны тут, як i ўсюды, нараджаецца са сваiм уласным законам, кожны тут, як i ўсюды, мае сваю долю, i, тым не менш, усе жывуць ва ўладзе адзiнага для ўсiх сумнага лёсу. Сёй-той спрабуе бунтаваць, i тады ў шаноўных сем'ях узнiкаюць драмы, якiя так старанна замоўчваюцца. Як тут кажуць: "Лепш памаўчаць..."
"Так яно i ёсць! - вырвалася ў мяне. - Колькi разоў дапытвалася я пра лёс сваякоў - дзядзькi, дваюраднага дзядулi, бабулi, чые фатаграфii знiклi з усiх альбомаў, - i нiякага адказу! I толькi аднойчы мне сказалi: "Ён знiк... так было трэба..."
А цi не баяўся Жан, што i мяне чакае такая доля?.. Ён кляўся, што яму i ў галаву не прыйшло б гаварыць пра такое з Аннай, якая, нягледзячы на сваё палкае каханне, - натура залiшне простая, пасрэдная, звычайная: пастаяць за сябе не можа i вельмi хутка скарыцца. "Але вы! У кожным вашым слове я адчуваю прагу шчырасцi..." Цi варта гэта пераказваць Бернару? Ды трэба быць вар'ятам, каб паверыць, што гэты чалавек хоць што-небудзь тут зразумее! Але няхай бы ведаў, што я, прынамсi, не здавалася без барацьбы. Помню, як аднойчы я запярэчыла гэтаму маладому чалавеку, што ён хавае за прыгожымi фразамi самае агiднае прыняцце маральнага падзення. Я нават спрабавала знайсцi падтрымку ў тых лекцыях па этыцы i маралi, што нам чыталi ў лiцэi. "Быць самiм сабой? паўтарала я. - Але ж мы - гэта толькi тое, што мы робiм самi з сябе". (Цi трэба развiваць гэтую думку? Для Бернара, мусiць, трэба.) Жан не згаджаўся са мной i даказваў, што самае горшае падзенне - гэта адрачэнне ад самога сябе. Ён сцвярджаў, што не было нiводнага героя цi святога, якому б не давялося пераадолець сваю натуру i ва ўсёй паўнаце раскрыць сваё "я". "Каб знайсцi Бога, трэба перасягнуць самога сябе", - паўтараў ён. I яшчэ: "Сцвярджэнне свайго "я" патрабуе ад лепшых з нас, каб мы выступiлi супраць самiх сябе адкрыта, без хiтрасцi, у самай сумленнай дуэлi. Менавiта таму i здараецца, што той, хто "пераадолеў сябе", "вызвалiўся", часта добраахвотна звязвае сябе путамi самай абмежаванай рэлiгii".
Не варта спрачацца з Бернарам, наколькi абгрунтавана такая мараль; можна нават пагадзiцца з iм, што ўсё гэта - нiкчэмныя сафiзмы, але няхай жа ён зразумее, няхай пастараецца зразумець, як усё гэта было цiкава, як гэта захапляла мяне. I што пасля такiх размоў магла я адчуваць у нашай гасцiнай у Аржалузе?.. Побач, на кухнi, Бернар сцягваў з сябе боты i на мясцовай гаворцы расказваў пра сваю здабычу на паляваннi. На стале, нiбы жывы, курчыўся i трапятаўся паляўнiчы мяшок: там бiлiся злоўленыя вехiры. Потым Бернар садзiўся вячэраць. Еў марудна, смакаваў кожную страву i радаваўся, што апетыт не пакiнуў яго назаўсёды. Пасля вячэры з любоўю адлiчваў кроплi фаўлера: "Вось дзе маё здароўе", - любiў ён паўтараць. У камiне патрэсквалi дровы, i варта было толькi павярнуць сваё крэсла, каб адчуць усiм целам прыемную ласку агню. Часам пасля дэсерту ён браў у рукi мясцовую газетку i пачынаў драмаць. Дыхаў ён спакойна, роўна, вельмi цiха i толькi зрэдку пахрапваў. Жонка Бальёна шаркала шлёпанцамi на кухнi, потым прыносiла падсвечнiкi са свечкамi... А потым наставала цiшыня! Сапраўдная аржалузская цiшыня! Той, хто не быў у гэтай глухаманi, не ведае, што такое цiшыня: яна акружае дом густой цёмнай масай, падобнай на начны лес, дзе ўсё замiрала i толькi зрэдку вухкала сава (i тады ўдавалася, што ў цемры нехта жаласна плача).
