- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Сэрца на далонi (на белорусском языке) - Иван Шамякин
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Прыглядзiцеся, таварышы, хто жыве з вамi побач, узнайце чалавека, яго справы, яго бiяграфiю. Колькi на зямлi нашай безыменных герояў, сцiплых i простых! Мы i дзецi нашы павiнны ведаць iх iмёны!
Не ўсё яшчэ нам ясна i зразумела ў гiсторыi доктара Савiча. Невядома, хто яго забiў. Невядома, навошта акупантам i нацыяналiстам спатрэбiлася камедыя з пахаваннем доктара. Але тыя факты, дакументы i расказы, якiя маюцца, даюць мне права сцвярджаць: у iнфекцыйнай бальнiцы актыўна дзейнiчала падпольная група, пра якую пакуль што нiдзе не ўпамiнаецца ў нашых афiцыйных дакументах. Кiраваў гэтай групай доктар Савiч, якi меў сувязь з камандзiрам партызанскага атрада iмя Чапаева Пракопам Iгнатавiчам Варавам.
Я спадзяюся, што на артыкул гэты адгукнуцца людзi, якiя здолеюць дапоўнiць факты i выяснiць тое, што няясна ў дзейнасцi Савiча i другiх савецкiх патрыётаў, жывых i мёртвых, гераiчныя справы якiх будуць натхняць многiя пакаленнi.
К.Шыковiч".
Артыкул спачатку выклiкаў буру. Спачатку - у рэдакцыi. Першы ўзвiўся Рагойша.
- Гэта ж прыём жоўтай прэсы! - крычаў ён. - Шыковiчу захацелася набыць танную папулярнасць. Паласкатаць нервы абывацеля. Як сябра рэдкалегii, я катэгарычна супраць надрукавання.
Чуткiм нюхам сваiм Рагойша адразу адчуў, у кiм шукаць надзейнага i аўтарытэтнага саюзнiка. Гукан, напэўна, выкажацца супраць, а ён - першы аўтарытэт у горадзе па партызанскай гiсторыi. Экземпляр артыкула тут жа апынуўся на стале ў старшынi гарвыканкома.
Сямён Парфёнавiч чытаў, зачынiўшы дзверы, каб нiхто не перашкодзiў.
Назву ён злосна падкрэслiў тоўстым карычневым алоўкам i паставiў напроцiў на полi тоўсты клiчнiк, як бы сцвярджаючы гэтым, што для яго няма пытання ў тым, хто такi доктар Савiч.
На цытаце са сваёй кнiгi ён зламаў аловак i шыбануў яго ў кошык. Другi не ўзяў. Чытаў так, раптам сцiшаны, засяроджаны, уважлiвы. На твары яго не адбiвалiся больш нi гнеў, нi раздражненне. Толькi неяк дзiўна ўсё больш i больш аплывалi худыя шчокi i адвiсала нiжняя губа, нiбы iмкнулася дацягнуцца да паперы.
Скончыўшы чытаць, ён згарнуў лiсты, паклаў у рэдакцыйны канверт, пераламаў канверт, сунуў у глыбокую кiшэню галiфэ i, шырока сiгаючы, выйшаў з будынка гарсавета.
Гэтак жа шырока крочыў ён па кабiнеце сакратара гаркома, пакуль Тарасаў канчаў размову з загадчыкам аддзела. Тарасаў употай назiраў за iм i здзiўляўся: даўно ўжо ён не бачыў спакойнага Гукана такiм устрывожаным.
Не зачынiлiся яшчэ дзверы за работнiкам - i Сямён Парфёнавiч нецярплiва i непаважлiва кiнуў канверт на стол:
- Чытаў?
- Што гэта? - Тарасаў выцягнуў з канверта артыкул, глянуў, падумаў: "Ах, вось што цябе..." I чамусьцi зманiў: - Не, не чытаў.
А на самай справе чытаў. Рэдактар яшчэ ўчора прыслаў артыкул у гарком.
- Пачытай. Хоць няма чаго чытаць. Дурная фантазiя безадказнага пiсакi. Знайшоў, ведаеш, нейкую бабу, знахарку, i на яе блытаным расказе хоча перагледзець гiсторыю ўсяго падполля...
- Няўжо ўсяго? - як бы здзiвiўся Тарасаў, праглядаючы бегла артыкул.
- Хоча абялiць таго, хто сам сябе счарнiў. Адкрывацель знайшоўся! Але ж не ў гэтым сутнасць... Гiсторыя ёсць гiсторыя. Шыковiч яе не рабiў. Не Шыковiчу яе i перарабляць. Тут небяспечная сама тэндэнцыя. Я табе папрок кiну, Сяргей Сяргеевiч. Патураеш ты яму. А ён з тых, хто лiчыць, што калi партыя развянчала культ Сталiна, значыцца, трэба ўсё перавярнуць дагары нагамi...
- Тэндэнцыя, безумоўна, шкодная, - спакойна згадзiўся Тарасаў, праглядаючы апошнюю старонку артыкула, а потым узняў галаву, глянуў на Гукана i сказаў: Але я не бачу лагiчнай сувязi. Пры чым тут гэтая тэндэнцыя да таго, што Шыковiч хоча даказаць ды амаль даказвае, што ў бальнiцы была падпольная група. Ты цвёрда ведаеш, што яе там не было?
Гукан шумна сеў з боку стала, ляпнуў сябе далоняй па грудзях.
- Ды не ў гэтым справа, Сяргей Сяргеевiч! Тут галоўнае - метад. Пры такiм метадзе пошукаў любы фашысцкi паслугач можа цяпер аб'явiць сябе падпольным дзеячам...
- А хто тут аб'яўляе? - паклаў на артыкул рукi Тарасаў.
- Ды хаця б баба гэтая...
- Сухадол? - голас сакратара гаркома раптам стаў жорсткi. - Дзе ж яна служыла? У заразнай бальнiцы?! - I рэзка падняўся. Але, мабыць, спалохаўшыся, што можа сарвацца, дастаў папяросу, запалiў i сказаў прымiрэнча: - Не гарачыся, Сямён Парфёнавiч. А то як бы нам не вярнуцца да старой тэндэнцыi, якая таксама нямала шкоды нарабiла.
Гукан зразумеў, што Тарасаў знаёмiўся з артыкулам раней. Не мог ён, так бегла прагледзеўшы, запомнiць прозвiшчы i абставiны.
"Ясна, Шыковiч узгадняў з iм. Цяпер, безумоўна, Тарасаў будзе падтрымлiваць яго. З iм не дамовiшся. Трэба iсцi ў абком".
- Ты пачытай уважлiва. Як ён будуе артыкул. Робiць надзьмутую позу аб'ектыўнага шукальнiка. А па сутнасцi, рэвiзуе рашэннi гаркома аб падполлi.
- Сур'ёзна? - зноў як бы здзiвiўся Тарасаў. - Ну, гэта мы паправiм.
"Паправiм? Няўжо ён збiраецца друкаваць?"
- Ты што, лiчыш, што гэтую муру можна друкаваць?
Тарасаў зноў сеў, падсунуўшы крэсла блiжэй да Гукана, каб не было так афiцыйна, убок выпусцiў дым i, пранiклiва зазiраючы ў глыбокiя чорныя вочы Гукана, спытаў па-сяброўску iнтымна, каб выклiкаць на шчырасць:
- А што цябе, Сямён Парфёнавiч, так усхвалявала? Жаданне Шыковiча рэабiлiтаваць Савiча? А калi ён сапраўды патрыёт?!
- Сяргей Сяргеевiч, ты далёкi ад нашых партызанскiх спраў. Ты быў на фронце. А я ў самай гушчы варыўся. Ты не ўяўляеш умоў, у якiх мы вялi барацьбу. Акупанты, правакатары, здраднiкi. Нарэшце, такiя зайцы, якiя баялiся вушамi паварушыць. А цяпер хочуць выдаць сябе за герояў. Ну, у атрадах, там ясна, на вiду ўсё: хто герой, хто баязлiвец. А вось тут, у горадзе... Я семнаццаць год разбiраюся з гэтымi справамi...
"Нiчога ты не разбiраешся. Напiсаў за цябе IIIыковiч кнiгу, i ты цяпер выдаеш яе за непагрэшную iсцiну", - падумаў Тарасаў з абурэннем. А сказаў з усмешкай:
- Памруць гiсторыкi, Сямён Парфёнавiч, калi ты захопiш манаполiю на ўсе даследаваннi.
Гукан зразумеў iронiю сакратара, i яна моцна апякла яго. Ён ажно адхiснуўся. Але зрабiў выгляд, што адвалiўся на спiнку крэсла, прыгладзiў рэдкiя валасы, адпарыраваў амаль весела:
- Ну, з Шыковiча гiсторык, як з мяне... паэт.
Тарасаў патушыў у попельнiцы папяросу i адсунуўся разам з крэслам да стала. Быццам абодва работнiкi захацелi разгледзець адзiн аднаго з пэўнай адлегласцi.
- А гэта дрэнна, што мы з табой не паэты. На нашых пасадах нам трэба быць паэтамi. Неабавязкова, канешне, рыфмаваць. Рыфмачоў без нас даволi. А вось мыслiць паэтычна, шырока i вобразна... - Сакратару самому падабалася гэтая нечаканая думка, i ён падняўся да акна з намерам трохi пафiласофстваваць. Але Гукан зiрнуў на гадзiннiк i таксама падняўся:
- У мяне сустрэча з архiтэктарамi. Не хочаш папрысутнiчаць? Архiтэктура блiзкая да паэзii.
- Не, дзякую. Ты ж казаў, вы самi не разабралiся яшчэ. Не буду перашкаджаць вам спакойна разбiрацца.
- Дык што з гэтым? - зняважлiва кiўнуў Гукан на стол, дзе ляжаў артыкул.
- Пачытаем. Падумаем. Памяркуем.
- Жывiцкаму пазванi, а то, чаго добрага, пад нацiскам напорыстага аўтара...
- Не бойся. Без нашай з табой згоды не дадуць.
Застаўшыся адзiн, Тарасаў доўга, задумлiва палiў каля адчыненага акна, разглядаючы вулiцу, машыны, прахожых. Потым дастаў з сейфа нейкi дакумент, пачаў чытаць яго не сядаючы. Зайшла работнiца гаркома высветлiць нейкае пытанне - ён схаваў дакумент у шуфляду стала. Пагутарыў з ёй, падпiсаў паперы. Выйшла - павольна дачытаў гэтыя нейкiя паўтары старонкi на машынцы, прагледзеў дакумент яшчэ раз, схаваў яго ў сейф i зноў палiў каля акна.
Сказаў сам сабе сярдзiта:
- Этыка!.. Даволi такой этыкi! Эх, Сяргей, Сяргей, страхуешся. Пасаромейся! Не бойся шышак.
Рашуча падышоў да столiка з тэлефонамi, набраў нумар.
- Жывiцкi? Прывет. Што гэта ты марынуеш справаздачу аб злёце ўдарнiкаў камунiстычнай працы? Заўтра? Ох, аператыўнасць у вас! Шыковiч у рэдакцыi? Папрасi яго зайсцi да мяне.
Спытаў адразу ж, як толькi прывiталiся:
- Што будзем рабiць, Кiрыла Васiльевiч?
- Трэба друкаваць, - пераканана адказаў Шыковiч. - Я ўпэўнены, адгукнуцца дзесяткi людзей, якiя дагэтуль маўчалi. Не разумею, Сяргей Сяргеевiч, чаго мы баiмся.
- Мы нiчога не баiмся. Але, можа, варта яшчэ пашукаць?
- Такая публiкацыя - даволi распаўсюджаны i плённы метад пошукаў.
Тарасаў на хвiлiну як бы задумаўся. Потым энергiчна падышоў да сейфа, адчынiў яго, дастаў той дакумент, якi паўгадзiны назад перачытваў.
- Хачу паказаць табе яшчэ адзiн дакумент. Гэта з той папкi, з якой ты знаёмiўся ў Вагiна. Але тады я параiў гэта выняць.
Кiрыла амаль з хваляваннем узяў працягнутыя стандартныя лiсты, сашчэпленыя, i адразу чамусьцi глянуў на другую старонку, на подпiс. Дакумент быў копiя, i подпiс, як i ўсё iншае, надрукаваны на машынцы: "С.Гукан, былы камiсар партызанскай брыгады iмя Чапаева, сакратар Чыгуначнага райкома партыi". Дата: 16/Х 1945 г.
Гэта была заява ў органы дзяржаўнай бяспекi. Яна пачыналася словамi:
"Мне стала вядома, што ў горад з Германii, дзе яна прабыла каля двух год, вярнулася дачка ворага народа i здраднiка, фашысцкага прыслужнiка доктара Савiча С.А. - Савiч Соф'я Сцяпанаўна".
