Категории
Самые читаемые
Лучшие книги » Проза » Русская классическая проза » Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - Михаил Булгаков

Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - Михаил Булгаков

Читать онлайн Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - Михаил Булгаков

Шрифт:

-
+

Интервал:

-
+

Закладка:

Сделать
1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 81
Перейти на страницу:

- Што ты гаварыў, нягоднiк? - вiшчала i рагатала Наташа. - Што гаварыў, на што падбухторваў? Якiя грошы прапаноўваў! Гаварыў, што Клаўдзiя Пятроўна нi пра што не даведаецца. Ну, што скажаш, хлушу? - крычала Наташа япруку, i той толькi збянтэжана адварочваў рыла.

Раздурэўшыся ў спальнi, Наташа мазанула крэмам Мiкалая Iванавiча i сама аж аслупянела ад здзiўлення. Твар салiднага жыльца з нiжняга паверха звяло ў свiнячы пятачок, а рукi i ногi ператварылiся ў капыткi. Мiкалай Iванавiч зiрнуў на сябе ў люстэрка, дзiка i адчайна завiшчаў, але было па часе. Праз некалькi секунд ён быў асядланы i ляцеў некуды к д'яблу з Масквы i плакаў ад гора.

- Патрабую вярнуць мне маё нармальнае аблiчча! - раптам не то адчайна, не то з мальбою ў голасе зарохкаў япрук. - Я не збiраюся ляцець на невядомае зборышча. Маргарыта Мiкалаеўна, вы абавязаны паставiць на месца сваю прыслугу!

- Ах, дык я табе цяпер прыслуга? Хатняя работнiца? - выкрыквала Наташа i шчыпала япрука за вуха. - А была багiня? Ты мяне гэтак называў?

- Венера! - плаксiва адказваў япрук, якраз пралятаючы над ручаём, якi шумеў мiж камення, i капыцiкам з шолахам чапляўся за кусты арэшнiку.

- Венера! Венера! - пераможна закрычала Наташа i адну руку выставiла ўбок, а другую працягнула да поўнi. - Маргарыта! Каралева! Папрасiце, каб i мяне пакiнулi ведзьмаю! Дзеля вас усё зробяць, вам улада дадзена!

I Маргарыта адазвалася:

- Добра, я дапамагу.

- Дзякуй! - крыкнула Наташа i раптам закрычала моцна, пранiзлiва i журботна: - Гэй! Гэй! Хутчэй! Хутчэй! Ану, давай хутчэй! - Яна сцiснула каленямi схудалыя ад шалёнага бегу япруковыя бакi, i той гэтак iрвануўся, што зноў распароў паветра, i праз нейкае iмгненне Наташа была ўжо вiдаць наперадзе толькi чорнаю кропачкаю, а потым i зусiм знiкла, i шум яе палёту растаў таксама.

Маргарыта ляцела па-ранейшаму паволi ў пустэльнай i незнаёмай мясцовасцi, над узгоркамi, усеянымi рэдкiмi валунамi, якiя ляжалi мiж адзiнокiх агромнiстых сосен. Маргарыта ляцела i думала пра тое, што яна, вiдаць, дзесьцi вельмi далёка ад Масквы. Швабра ляцела не над верхавiнамi сосен, а ўжо мiж ствалоў, з аднаго боку пасрэбраных поўняй. Лёгкi цень слiзгаў па зямлi наперадзе - поўня свяцiла ў спiну Маргарыце.

Маргарыта адчувала, што вада блiзка, i здагадвалася, што i мэта блiзка. Сосны расступiлiся, i Маргарыта паволi пад'ехала ў паветры да мелавага абрыву. За гэтым абрывам унiзе, у цянi, плыла рака. Туман вiсеў i чапляўся за кусты ўнiзе вертыкальнага абрыву, а супрацьлеглы бераг быў роўны, нiзiнны. На iм, над адзiнокаю купкаю раскiдзiстых дрэў трымцеў агеньчык вогнiшча i былi вiдаць нейкiя мiтуслiвыя постацi. Маргарыце здалося, што адтуль пачулася нейкая вясёленькая музыка. Далей, наколькi можна было бачыць, на срэбнай раўнiне не вiднелася нiякiх прыкмет нi жытла, нi людзей.

Маргарыта скочыла з абрыву ўнiз i хутка спусцiлася да вады. Вада вабiла яе пасля паветранае гонкi. Яна адкiнула швабру, разбеглася i кiнулася ўнiз галавой у ваду. Яе лёгкае цела, як страла, увайшло ў ваду, i вадзяны слуп устаў аж да самае поўнi. Вада аказалася цёплая, нiбы ў лазнi, i Маргарыта пасля таго, як вынырнула з бяздоння, уволю наплавалася ў поўнай адзiноце ноччу ў рацэ.

Побач з Маргарытаю нiкога не было, але крыху далей за кустамi чулiся ўсплёскi i пафыркванне, там нехта таксама купаўся.

Маргарыта выбегла на бераг. Цела яе гарэла пасля купання. Стомленасцi нiякай яна не адчувала i радасна прытанцоўвала на вiльготнай траве. Раптам яна перастала танцаваць i насцярожылася. Фырканне пачало наблiжацца, з-за ракiтавых кустоў вылез нейкi голы таўстун у чорным шаўковым цылiндры, ссунутым на патылiцу. Ступакi яго былi ў iлiстай гразi, i здавалася, што купальшчык у чорных чаравiках. Калi меркаваць па тым, як ён аддыхваўся i iкаў, то быў ён на добрым падпiтку, што, дарэчы, пацвярджалася i тым, што раптам запахла каньяком.

Таўстун убачыў Маргарыту, пачаў прыглядацца, а потым радасна закрычаў:

- Што такое? Каго я бачу? Кладзiна, ды гэта ж ты, вясёлая ўдава! I ты тут? - ён палез вiтацца.

Маргарыта адступiлася i з гонарам адказала:

- Пайшоў ты к д'яблу. Якая я табе Кладзiна? Ты глядзi, з кiм гаворыш, падумала крыху i дадала да свае прамовы доўгую лаянку, якую не друкуюць. Усё гэта ацверазiла легкадумнага таўстуна.

- Вой! - цiха ўсклiкнуў ён i здрыгануўся. - Даруйце велiкадушна, светлая каралева Марго! Я памылiўся. А вiнаваты каньяк, гары ён гарам! - таўстун стаў на адно калена, цылiндр аднёс убок, пакланiўся i залапатаў на мяшанцы расейскае i французскае нейкае глупства пра крывавае вяселле свайго сябра Гесара ў Парыжы, i пра каньяк, i што ён перажывае з-за прыкрае памылкi.

- Ты б штаны надзеў, сучы сын, - сказала мякчэй Маргарыта.

Таўстун радасна ўхмыльнуўся, калi ўбачыў, што Маргарыта не злуецца, паведамiў, што застаўся зараз без штаноў таму, што з-за няўважлiвасцi пакiнуў iх на Енiсеi, дзе купаўся перад гэтым, i што ён зараз злётае, добра, што туды рукой падаць, i яшчэ рады добрым адносiнам да сябе. Ён пачаў адступаць задам, пакуль не паслiзнуўся i не ўпаў у ваду. Але i пасля гэтага на твары з невялiкiмi бакенбардамi засталася ўсмешка захаплення i адданасцi.

Маргарыта пранiзлiва свiснула, асядлала падляцелую швабру i пакiравала на супрацьлеглы бераг. Цень ад мелавае гары сюды не даставаў, i ўвесь бераг залiвала поўня.

Як толькi Маргарыта дакранулася да вiльготнае травы, музыка пад вербамi зайграла мацней i весялей, узляцеў сноп iскраў над вогнiшчам. Пад галiнамi вербаў, аздобленых пяшчотнымi, пушыстымi "коцiкамi", якiя былi вiдаць пры поўнi, сядзелi ў два рады таўстамордыя жабы, раздзiмалiся, быццам гумавыя, i iгралi на драўляных дудачках вясёлы марш. Гнiлушкi-светлячкi вiселi на вербавых галiнках перад музыкантамi, асвятлялi ноты, на жабiных мордах гулялi водсветы ад вогнiшча.

Марш выконваўся ў гонар Маргарыты. Сустракалi яе як мага ўрачыста. Празрыстыя русалкi спынiлi свой карагод каля ракi i замахалi Маргарыце водарасцямi, i над пустэльным зеленаватым берагам прастагнала iхняе далёка чутнае прывiтанне. Голыя ведзьмы выскачылi з-за вербаў, пастроiлiся ў шарэнгу i пачалi прысядаць i кланяцца прыдворнымi паклонамi. Нехта казланогi падляцеў i прыпаў да рукi, раскiнуў на траве шоўк i пацiкавiўся, цi добра купалася каралеве, прапанаваў прылегчы i адпачыць.

Маргарыта гэтак i зрабiла. Казланогi падаў ёй бакал шампанскага, яна выпiла яго, i сэрца яе адразу сагрэлася. Пацiкавiлася, дзе Наташа, i ёй адказалi, што Наташа ўжо пакупалася i паляцела на сваiм япруку наперад, у Маскву, каб папярэдзiць пра тое, што Маргарыта хутка прыляцiць, i дапамагчы прыгатаваць ёй убранне.

За кароткае Маргарыцiна гасцяванне пад вербамi адбыўся адзiн эпiзод. У паветры пачуўся свiст, i чорнае цела, якое вiдавочна прамазала, рухнула ў ваду. Праз некалькi секунд перад Маргарытай паўстаў той самы таўстун-бакенбардыст, што гэтак няўдачна знаёмiўся на рачным беразе. Ён успеў, вiдаць, скружыць на Енiсей, бо быў у фраку, але мокры з галавы да ног. Каньяк падвёў яго другi раз: пры высадцы ён трапiў у ваду. Але ўсмешку сваю збярог нават у гэтых сумных абставiнах i быў Маргарытаю, якая шчыра смяялася, дапушчаны да рукi.

Потым усе пачалi збiрацца. Русалкi датанцавалi свой танец пры месячным святле i расталi ў iм. Казланогi далiкатна пацiкавiўся ў Маргарыты, на чым яна прыляцела. Калi даведаўся, што верхам на швабры, сказаў:

- Чаму? Гэта нязручна, - iмгненна змайстраваў з дзвюх галiнак нейкi падазроны тэлефон i запатрабаваў у некага тэрмiнова прыслаць машыну, што было i зроблена ў тую ж самую хвiлiну. На бераг абрынулася буланая адкрытая машына, толькi на шафёрскiм месцы сядзеў не звычайны шафёр, а чорны даўгадзюбы грак у цыратавай фуражцы i ў пальчатках з раструбамi.

Бераг пусцеў. У месячным святле расталi адляцеўшыя ведзьмы. Вогнiшча дагарала, i вуголле зацягвала шэрым попелам.

Бакенбардыст i казланогi падсадзiлi Маргарыту, i яна села на шырокае задняе сядзенне. Машына завыла, скокнула i паднялася амаль да самае поўнi, востраў знiк, знiкла рака, Маргарыта панеслася ў Маскву.

Раздзел 22

ПРЫ СВЕЧКАХ

Роўнае гудзенне машыны, якая ляцела высока над зямлёй, закалыхвала Маргарыту, а месячнае святло прыемна сагравала яе. Яна заплюшчыла вочы, падставiла твар ветру i думала з сумам пра пакiнуты ёй невядомы бераг ракi, якую, яна адчувала, болей не пабачыць. Пасля ўсiх чараў i цудаў, якiя з ёю адбылiся за вечар, яна ўжо здагадвалася, да каго яе вязуць у госцi, але гэта не палохала яе. Надзея на тое, што там ёй удасца дабiцца вяртання свайго шчасця, зрабiла яе бясстрашнай. Дарэчы, доўга марыць у машыне пра гэта шчасце ёй не давялося. Цi грак добра ведаў сваю справу, цi машына была добрая, толькi хутка Маргарыта, калi расплюшчыла вочы, убачыла перад сабой не лясную цемру, а мiгатлiвае возера маскоўскiх агнёў. Чорная птушка-шафёр на ляту адвiнцiў правае пярэдняе кола i пасадзiў машыну на нейкiх зусiм бязлюдных могiлках у раёне Дарагамiлава.

Грак высадзiў Маргарыту, якая нiчога не пыталася, з яе швабрай каля аднаго надмагiлля, завёў машыну i накiраваў яе проста ў яр за магiлкамi. Туды яна з грукатам абрынулася i там загiнула. Грак пачцiва казырнуў, сеў верхам на кола i паляцеў.

1 ... 46 47 48 49 50 51 52 53 54 ... 81
Перейти на страницу:
На этой странице вы можете бесплатно скачать Майстар i Маргарыта (на белорусском языке) - Михаил Булгаков торрент бесплатно.
Комментарии