- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Калі Толік хадзіў у школу, ён умеў лічыць значна большыя колькасьці людзей і прадметаў. Ён умеў — і гэта праўда! праўда, мама? — разгадваць такія загадкі, якія ня ўмелі нават прафэсары ўнівэрсытэту. І таму было вырашана, што ён будзе займацца па спэцыяльнай праграме: паўдня ў школе, паўдня ў цэнтры гораду, у вялікай і гулкай залі з дошкай са шкла. Але вось праблема (ці Случай, як кажуць важатыя) — калі яго прывялі да прафэсараў, праверыць, ці праўда Толік такі разумны, ён ня мог сказаць, як называюцца ўсе гэтыя складаныя рэчы. Высьветлілася, што ў матэматыкі свой Язык — як сказаў адзін малады прафэсар. І Язык у яе толькі адзін. А мама гэтага ня ведала, яна наогул слаба сабе ўяўляла, што такое матэматыка. Што зь яе возьмеш. Яна проста вучыла Толіка не таму Языку, на якім гаварылі прафэсары. Таму Толік зусім нічога ня змог ім тады сказаць. Так Толік трапіў у лягер.
Калі важаты сыходзіў, ён заўжды клапатліва папраўляў камусьці з хлопчыкаў коўдру. Дзяўчаткі расказалі, што важатым так сказаў рабіць сам дырэктар лягеру. Каб яны, хлопчыкі і дзяўчаткі, адчувалі сябе ў лягеры, як дома. Якая лухта, сказалі тады хлопчыкі. Дзявочыя цацачкі. Хіба ў лягеры можа быць, як дома? У лягеры ў сто разоў лепш! Дома ніхто не даваў ім такіх таблетак. Дома ўсе лекі горкія. Горкія і гідкія, так што хочацца ванітаваць.
«Ад ніх начынаецца ташніт», — сказаў тады адзін хлопчык зь іхнага атраду. І ўсе пагадзіліся, хаця і ведалі, што казаць так няправільна.
У іхным атрадзе важаты звычайна папраўляў коўдру Толіку — і кожны раз коўдра падала на падлогу. Толік злазіў з ложка, каб яе падняць, і атрымліваў па галаве. Рука ў Важатага і праўда была клапатлівая. Адной дзяўчынцы іхная важатая паклапацілася па галаве так, што ў яе пайшла кроў. Гэта ім таксама расказвалі дзяўчаткі — яны вечна ўсё ведаюць, хаця ім і нельга верыць. Як у чалавека можа пайсьці з галавы кроў? Калі б так было — ад доктара ўсе выходзілі б акрываўленыя. Але нічога такога не было — толькі рот крыху балеў ад распорак.
Важаты сыходзіў, нагадаўшы ім пра Сярэднявечча. У пакой зазіраў ліхтар — найлепшы Толікаў сябар. Толік любіў гаварыць зь ім, лежачы ў ложку і захінуўшыся коўдраю амаль да самых вачэй. Ліхтар ведаў пра Толіка шмат. І нікому не расказваў — бо ўмеў захоўваць таямніцы. Ліхтар ведаў, напрыклад, як аднойчы Толік скраў у важатых таблеткі, якія яны забіралі сабе, хаця мусілі раздаваць дзецям. Толік хацеў занесьці іх доктару, каб аддаць, але па дарозе ўсе зьеў. І таму прыйшоў да мэдпункту такі вясёлы, што яму доўга круцілі рукі і крычалі, каб ён больш ніколі не падыходзіў да гэтага дому так блізка, што ён хацеў забіць доктара і што Сярэднявечча яму гарантаванае цяпер кожны дзень.
Ліхтар бачыў, як аднойчы, у адну звычайную, а не сярэднявечную ноч, Толік вылез праз акно і выкапаў яміну. А потым засыпаў сам сябе — ажно па самую шыю. Для гэтага Толіку давялося ўсяго толькі змайстраваць адно няхітрае прыстасаваньне. Проста Толіку падалося, што ад яго тут у лягеры патрэбная толькі галава — вось ён і пакінуў ім адну галаву. Пухліна ж была там, а не ў жываце ці ў сэрцы.
Толік таксама ведаў сёе-тое пра ліхтар. Але трымаў язык за зубамі — як казаў доктар. Ён памятаў, што такое сяброўства. Сяброўства — гэта ўменьне захоўваць таямніцы. Ліхтар пра Толікавы таямніцы маўчаў — і Толік пра ягоныя таксама.
Напрыклад, Толік ведаў, што акурат пад гэтым ліхтаром важатыя клапаціліся пра адну дзяўчынку зь першага атраду. Клапаціліся ў яе паміж ног, па чарзе. У пакоі ўсе рабілі выгляд, што сьпяць. Ніхто тады ня вызірнуў у акно, апрача Толіка. Сучасныя людзі баяцца Сярэднявечча, яны лічаць, што яно яшчэ ня скончылася. Але Сярэднявечча — гэта і ёсьць такі ліхтар пасярод ночы. Удзень ён выключаецца, а ўначы гарыць. Так думаў Толік, але Толіка ніхто не хацеў слухаць — каб не заразіцца.
Важаты зьнікаў, ліхтар гарэў, як ваўчынае вока, недзе зусім блізка шумеў лес — і тут пачыналася самае цікавае.
Хлопчыкі пачыналі расказваць пачутыя ад дзяўчатак гісторыі — і хаця дзяўчаткам нельга было верыць, бо яны толькі і робяць выгляд, што ўсё на сьвеце ведаюць, слухаць іх было можна.
Кожны ведаў, што ў лесе вакол лягеру жывуць самыя розныя істоты. Якім у лягер, вядома, ніколі не прабрацца — але часам тыя істоты падыходзяць занадта блізка, і тады трэба быць асцярожным, каб ня трапіць у які-небудзь Случай.
Расказвалі пра чалавека, які паказвае сябе. Гэта быў такі мужчына, які падыходзіць да агароджы і прапануе цукеркі, а потым выварочвае сябе.
«Як гэта выварочвае?» — пыталіся новенькія.
«Ну як-як. Навыварат! І что это за выварочвае? Учі язык — тагда паймёш!»
Усім было цікава, што выходзіць, калі чалавек выварочвае сябе навыварат. Але тыя, хто бажыўся, што бачыў гэтага чалавека, нічога не маглі патлумачыць. А мо й не хацелі. Відаць, смачныя былі ў яго цукеркі.
Яшчэ расказвалі, што па лесе, зусім блізка ад лягеру, ходзіць адзін салдат. Ці не салдат, а матрос. А можа і ўвогуле, міліцыянэр. А завуць яго Баравой Дохлы. Чаму менавіта так, ніхто ня ведаў. Аднойчы яго бачыў адзін хлопчык з трэцяга атраду — амаль здаровы, яго нават ужо зьбіраліся адпускаць зь лягеру. Дык вось пасьля сустрэчы зь ім той малец ужо зусім ня мог гаварыць. Ні чыста, ні брудна, ні нават мычаць. І тады яго і праўда выпісалі. Сказалі, што скончылася зьмена. А зьмена ў лягеры ў кожнага была свая.
Таму што ў кожнага свой тэрмін дзяцінства, тлумачыў дырэктар. Ніхто не разумеў, што гэта значыць. А вось калі адна дзяўчынка спытала ў доктара, той спакойна расказаў, што адны людзі робяцца дарослымі раней, іншыя пазьней, а ёсьць і такія, хто ніколі не сталее.
«Если все будут становится взрослыми одновременно — это же ерунда получится», — сказаў доктар. — «Вот смотри: если все отряды в нашем лагере пойдут на обед в одно время, что будет?»
І гэта было зразумела нават Толіку. Бо вельмі лёгка было ўявіць сабе, як у сталовую, дзе месца было толькі на дваццаць пяць чалавек, набіваюцца ўсё новыя і новыя хлопчыкі і дзяўчаткі. Першы атрад, другі, трэці, чацьверты, пяты… Гэта ж давялося б усім на каленях сядзець адно ў аднаго, і немагчыма было б лыжку паднесьці да

