- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Русалчына песня - Ганна Навасельцава
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
— Вярні мяне ў нябёсы, чарадзей, — шэпча маладзічок. — Там мае зоркі-сёстры, там мой лёс, там мае нязведаныя далечы.
— Вярніся, ясны. Свяці, падказвай шлях уначы. Забяры мае чары. Не хачу болей крыўдзіць імі свет.
Засвяціў у высокім небе месік-маладзічок, засмяяліся-заіскрыліся ягоныя вечныя сёстры. І тады паклікаў мяне ўсёвідушчы Сварог, які адвеку клапаціўся пра гэты свет.
— Ты некалі быў чалавекам. Але цяпер не адмовіцца табе, чарадзей.
Глядзіць мне ў вочы мудры Сварог, пранізліва, пранікліва. І адчуваю ягоны боль, вялікую стому і расчаранне ад белага свету. І бачу, бачу Сварогавымі вачыма.
...Красуецца мая Каліна. Пяе з русалкамі пра тое, што хоча закахацца, знайсці чалавечы лёс і пайсці разам у вялікі свет. Скончылі русалкі спаяваць і мовяць ёй:
— Раскажы, што такое каханне. Вядома нам, што цябе кахаў слынны чарадзей.
— Кахаў. І мроіў мною кожны дзень, і лавіў маё слова, і ведаў мае думкі ды жаданні. Падабаліся мне чары, што пасылаў ён у свет. Толькі. казала я заўсёды, што баюся невядомага, баюся чараў. Казала, каб больш клапаціўся ён пра мяне. Называў маё імя сонцу і месіку, лясам і азёрам, усяму вялікаму свету. І не было нічога, чаго б ён ні зрабіў для мяне. І вырашыла я застацца з ім. А як было вырашыць іначай. Толькі пакараў мяне за маю няшчырасць свет. Цэлую вечнасць была я самотнай Калінай, якая стаяла над глыбокім ярам ды шапталася з вятрамі. Я ведала, што ён вернецца, што вызваліць.
— І што ты зрабіла, калі ён прыйшоў? — пыталіся русалкі, затойваючы дыханне.
— Я стамілася чакаць. Ён не вяртаўся надта доўга. У мяне было многа часу падумаць, чаго я сапраўды хачу.
— І што ж гэта, чаго ты хочаш?
— Я хачу сама валодаць чарамі, ствараць іх і пасылаць у свет. Я хачу стаць чарадзейкай, самотныя русалкі. Гэта тое, з-за чаго я прыйшла да вас. Падаруйце мне чары, і я раскажу вам усё.
...Я памятаю ўсё гэта, калі смяюцца высокія зоркі, глядзяцца ў росныя люстэркі. Любуюцца сваёй вечнай прыгажосцю. Густа засцілаюць росы зямлю, адбіваюць іскрыстыя зорныя промні. І робіцца прыгожым свет, такім, як ты, Каліна. Сумна пазірае з нябёс веташка, гаворыць мне, што русаліцы падаравалі чары, падаравалі табе. Памагай ёй, веташка, не пакінь прыгожую чарадзейку Росіцу. Прамаўляе свет імя тваё. Адно дзівіцца, чаму гэта празрыстыя росы такія халодныя. Сцюдзёныя-сцюдзёныя.
Свеціць мне ветах, і крочу я туды, дзе блізка да цябе, магутны Зніч. Не ходзіш ты па белым свеце, не варожыш на ягоны лёс, як прарочы Сварог, але так блізка ад яго тваё валадарства. Вітаю цябе, несмяротны.
Пераходзіць мне шлях чарадзей. Цёмны. Такі ж, як і я сам. Гаворыць мне:
— Цёмныя браты не пасылаюць табе свайго прывітання. Але яны не забыліся на цябе.
— Гэта не іх думкі, а твае, мой таксама брат. Яны не давяралі табе сваіх вяшчунстваў.
— Ты не ведаеш мяне. Ды і як табе ведаць. Ты ўвесь час быў заняты тым, што прымушаў свет верыць у твае мары. Што табе да адзінокага Явара, які ўсімі быў забытым, які цэлую вечнасць мусіў чуць Калініны праклёны. Я той, каму цёмныя браты падарылі чары, магутнейшыя за твае. Цяпер жа зраблю так, каб кожную хвіліну свайго чарадзейнага жыцця ты адчуваў боль і страты. І буду цешыцца гэтым.
— Ты не напалохаеш мяне пакараннем, Явар. Толькі не ты.
— Не чакай спакою, чарадзей, не чакай літасці.
Гаворыць ён так, аж адкрываецца зямля і выходзіць нязгасны Знічаў агонь. Шырокі белы свет. Мроіцца белая гара на ростанях шляхоў. Глядзяць яснае сонейка і задумлівы маладзічок, пасылаюць мне свае нябесныя ўсмешкі. Вогненнымі коламі коцяцца па небе мае цёмныя браты, гавораць, што нічога яшчэ не скончана, што не будзе мне спакою, пакуль яны будуць кружляць над маім лёсам. І здзекуецца з мяне несмяротны Зніч:
— Няварты здраднік, чарадзей, які паўстаў супраць тых, якія даравалі яму чары. Паўстаў супраць самога сябе. Што ведаеш ты пра вечнасць, пра пакуты, большыя, чым свет, пра тую горыч, калі яны, старэйшыя за Сварога, навечна заклятыя быць прывіднымі агнёвымі коламі? Заклятыя шукаць аднаго смяротнага чарадзея. О, вечны здзек для іх, тых, каму не было мяжы. Заклятыя шукаць, шукаць і не знаходзіць.
І думаю я пра тое, чаму вы не сустрэлі мяне, цёмныя браты, на той вялікай сонцавай гары, чаму дазволілі пайсці ў свет за сваім каханнем мне, здрадніку, мне, нявартаму вялікага вашага даверу. Нявартаму літасці ад белага свету.
— Як зрабіў я такое, уладар смутку і памяці, што зніклі яны, цудоўныя і магутныя, што, самыя лепшыя, сталіся яны цёмнымі?
— І ты яшчэ пытаешся пра гэта. Запытайся ў сваіх вялікіх чалавечых пачуццяў, якія не шкадуюць іншых. Запытайся ў Каліны, запытайся ў Явара, запытайся ў іх, харошых братоў, вечных спадарожнікаў тваёй долі, якіх спляжыла тваё чарадзейнае сэрца. Я не прымаю цябе, чуеш, чарадзей. Ідзі, згубіся ў вялікім свеце.
...Я пайшоў і згубіўся ў вялікім свеце. Заблукаў у безлічы яго сцяжынак і дарог. Гневаўся магутны Сварог, шукаў мяне сваім усёвідушчым позіркам. А ты некалі быў добрым, творца лёсаў багоў і людзей. І магутным. Пасылаеш па мяне вятры і навальніцы, адно ні з чым вяртаюцца яны назад.
Пачалі русалкі перагуквацца ў гаях, гуляць у высокіх жытах. Сталі завабліваць да сябе маладых, нібы шукаючы назаўсёды страчанае. Перасталі людзі хадзіць жытнёвымі сцежкамі, доўга ўглядацца ў люстра вады, збаяліся цёмных лясоў, бо там цікавалі русаліцы неасцярожных. І толькі я адзін ведаў, ад чаго такое надарылася. Я некалі сам гэта пачаў, паабяцаўшы русалкам, што будуць яны кахаць і будуць каханымі. Ім, забытым і адзінокім, так хацелася кахання. А ты, Каліна, падаравала русалкам свае пачуцці, узяўшы іх чары. Прыгожая, як ты магла падараваць тое, чаго сама не мела. Плачуць русалкі, плачуць.
...1 тады паляцела па-над светам не толькі людская, але і чарадзейная пагалоска. Нібыта, калі цягнулі русалкі маладзічок у лясныя нетры, адкалолася ад яго дробненькая іскрыначка. Доўга хавалі яе русалкі, але неяк да іх прыйшла тая, якая хацела стаць чараўніцай. Падаравалі ёй русалкі маладзіковую іскрыначку, і стала чараўніца рассцілаць над светам празрыстыя сцюдзёныя росы. І назвалі тую чараўніцу прыгожай Росіцай, бо сапраўды была яна вельмі прыгожая. А халодная маладзіковая іскрыначка назаўсёды схавалася ў яе сэрцы. Ад таго і сэрца той чараўніцы халоднае, як іскрыстая раса на золку.
Мне ніколі не холадна ад расы. Холад — цепліць. Мне няма адзіноты. Мне няма болю. Толькі не супакоіцца мне, пакуль ляціць над светам далёкая русалчына песня: «Хочам, хочам закахацца, чарадзействы сніць ды сніць, у палях, лясах гукацца ды свет чарамі спавіць».
