- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Пошукi будучынi (на белорусском языке) - Кузьма Черный
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Як гэта не! Я, праўда, сам не быў там, пад Сумлiчамi, але гэта праўда, што там людзi варушыцца пачалi. Праўда i тое, што на шашы, цi недзе там ля Вялiкага скрыжавання, яны дзве машыны з арыштаванымi ад немцаў адбiлi. Я нават больш дазнаўся. Гэта там сабраў iх усiх сумлiчанiн Кастусь Лукашэвiч, а ў гэтага Лукашэвiча дачка, малая яшчэ, у лагеры сядзiць. Цяпер там, пад Сумлiчамi, немцы салдат больш наслалi i вынюхваюць усе норы, каб напасцi на след. Дык яны, тыя сумлiчане, сюды падбiраюцца, тут быццам вальней. Вось i раскiдай розумам як хочаш. Яны далi мне так ведаць. Калi я захачу яшчэ з iмi пагаварыць, то на Вялiкiм скрыжаваннi трэба толькi знак iм падаць, а знак такi: трэба там пад вялiкiм дрэвам тры разы засаб зрабiць што-небудзь такое, чаго сталы чалавек нiколi не робiць, i чакаць, пакуль хто-небудзь ад iх абзавецца. Але мне сказалi: пасябруюцца яны з намi толькi тады, калi ў нас кулакi здаровыя знойдуцца. А так, калi толькi каб пабедаваць - дык яны i гаварыць не будуць.
- Дык гэта i добра. Iдзi туды, зрабi там пад дрэвам, чаго добрыя людзi не робяць, i скажы, што я ведаю, з якога боку i калi падысцi да лагера. Я павяду ўсiх. Няхай iдуць сюды, адгэтуль блiжэй i зручней. Я пайду i прывяду сюды людзей. I мы тут спаткаемся, каб разам iсцi на Перабродскую Злыбяду.
- Добра.
- Я толькi падрамлю тут, i заўтра зранку разыдземся кожны ў свой бок.
- Ну, а Лiзаветы нiдзе так i не чуваць?
- Няма.
- Божа мой найвышшы, як жа так брыдка павярнулася ўсё.
- Чакай, давай лепш паямо з мае торбы i падрэмлем. Дзе тут каб зацiшней.
Тамаш страсянуў сваю торбу на руцэ i ступiў крокаў тры ў гушчар. I адразу спынiўся як аслупянелы. Там сядзеў малады абарванец з вялым позiркам. Каб не празмерная хударлявасць яго твару i каб не смуглявая загарэласць Тамашовага твару, можна было б адразу сказаць, што яны аднагодкi.
- Што ты тут робiш, хто ты?! - абрывiста i моцна сказаў Тамаш.
Абарванец паволi крутнуў направа i налева галавой, i за яго адказаў Сымон Ракуцька:
- Божа мой, я забыўся, што ён тут сядзiць, а мы ўсё гаварылi!
- Хто ён такi?
- Каб жа я ведаў. Дарогаю iшоў. Паспаць папрасiўся.
- Гэта ж не хата, што каб начаваць прасiлiся! Хто гэта ў каго просiцца спаць пад куст!? Э ты, ну абзывайся, не маўчы, кажы, хто ты такi?!
- Есцi дайце, - сказаў невядомы.
- На табе хлеба i сала, - Тамаш падсунуў яму яду, - але кажы, хто, адкуль? Куды цягнешся, да каго? Каму служыш? Каму служыш, немцам цi людзям? Ну, чаго ж ты жуеш моўчкi?! (Тамаш падняў кулак.) Расказвай усё чыста! А то зараз больш не дажджэш на зямлi сядзець! Калi што ўтоiш - на месцы палажу! (Тамаш выцягнуў з кiшэнi пiсталет.) Спавядайся!
Малады абарванец зварухнуўся. Па яго твары пайшла хваравiтая грымаса. Ён наморшчыў лоб i пачаў:
- Я ўсё чуў, што вы памiж сябе гаварылi. Я ведаю, хто вы, i кажу вам: i я ненавiджу тое i таго, што i каго вы ненавiдзiце. Але я скончу есцi i тады пачакаю i раскажу ўсё пра сябе. Бо я так згаладаўся i аслабеў, што ледзьве сядзець магу, нi тое, каб доўга гаварыць.
- Так i кажы, што гаварыць не хочаш!
- Не, не, я сам хачу паспавядацца, тады з мае душы спадзе цяжар, якi душыць мяне.
- Скажы коратка: па кiм-небудзь у цябе душа балiць?
- Па самiм сабе.
- I нiкога ў цябе няма? - выйшаў з панурасцi Сымон Ракуцька.
- Няма.
- Дзе ж ты ўсiх патрацiў?
Той маўчаў. Тамаш стаяў над iм i не спускаў з яго вачэй. Сымон Ракуцька пачуваўся так, быццам зараз лясне над iм гром. Малады абарванец так увайшоў у сябе i думкамi сваiмi i пачуццямi, што, здавалася, ён i позiрк вачэй сваiх паставiў у сярэдзiну самога сябе. Вочы яго i сапраўды ў гэты момант глядзелi самi ў сваю глыбiню. Пачалося маўклiвае чаканне. Невядомы раптам iрвануўся: на ногi, адзiн момант пастаяў i сеў на паваленае дрэва. I як толькi сеў, з першай жа секунды пачаў гаварыць:
- Я завуся Люцыян Акаловiч. Спавядаюся вам ад сэрца, бо можа я ў свае двадцаць год ужо дажываю апошнiя днi свайго жыцця. Я радзiўся там, дзе i вырас, гэта дробны фальварак памiж Клецкам i Нясвiжам, блiжэй да Клецка. Гэты фальварак мой бацька арандаваў з дзевяцьсот дваццаць першага года. А ў дваццатым годзе мой бацька, разам з маею, цяжарнаю мною, маткаю, выехалi туды, пад Клецак, следам за польскiм войскам, якое адыходзiла з усходняй Беларусi на захад. Мой бацька пакiнуў пад Бабруйскам свой невялiкi маёнтачак, дзесяцiн на сто. У гэтым маёнтку датуль i праходзiла яго жыццё. Мой бацька меў многа польскiх грошай i каля Клецка адразу заарандаваў фальварак, мог бы яго i купiць, але ён меў думку, якая не дазваляла яму рабiць гэтага. Думка яго была такая, што ён належаў да тых небагатых землеўласнiкаў, якiя былi ў блiзасцi з вялiкiмi тутэйшымi зямельнымi магнатамi цераз польскую думку. Спачатку гэтая думка была такая, што Польшча павiнна быць ад мора i да мора. А калi прыйшлося ўсiм выехаць на выгнанне ад бальшавiкоў, то думка гэтая стала такой: ад мора да мора як сабе там хоча, а самае важнае, каб Польшча стала шырэй - ад Нясвiжа да Бабруйска, каб хоць так, тады можна будзе вярнуцца ў свае маёнткi. Тады пачалася мара аб пашырэннi Польшчы на ўсход хоць на малую разлегласць. Арандуючы фальварак пад Клецкам, мой бацька толькi i думаў, што аб звароце ў свой маёнтачак. А дзеля гэтага iдэя пашырэння Польшчы на ўсход стала яго як бы мэтай у жыццi. I ўсё сваё жыццё ён гэтага чакаў. Раней ён проста жыў, а з гэтага часу пачаў ненавiдзець усё, што не польскае. Радзiўся i пачаў расцi я. Мне бацька i прышчапiў свае жаданнi. Яго думкi сталi маiмi думкамi, калi я даростаў ужо да свайго юнацтва. Я вырас з думкаю: калi-небудзь адбудзецца паход на ўсход i Польшча асталюецца па ўсёй усходняй Беларусi. А з слова "Беларусь" мы смяялiся. Нiякай Беларусi няма, а ёсць Польшча! Гэта была i мая вера. Я скончыў гiмназiю i праходзiў факультэт у Вiленскiм унiверсiтэце i мог стаць высокаасвечаным юрыстам, ды шчасця не было ў душы маей. Бо я вечна думаў пра тое, што недзе каля Бабруйска ёсць месца, якое чакае мяне i дачакацца не можа i што там гучыць мова такая, якая там ёсць, i гэта маё няшчасце, бо мне трэба, каб там анiчога (нават i шум ветру) не чулася, а толькi каб з таго месца, а не з Варшавы каб гучэла толькi польская мова. Я любiў той фальварак пад Клецкам, але ён жа быў i маёй атрутай. Там ёсць нiзкае i шырокае дрэва, клён, якi ўрэзаўся ў маю душу змалку, але i ён мне здаецца нечым несапраўдным, хоць мне i цяжка ведаць, што можа ўжо я нiколi там не буду i гэтага дрэва не ўбачу. "Усё гэта так сабе, а сапраўднае там, на ўсходзе, дзе павiнна стаць Польшча". Так мне здаваўся ўвесь свет, i я жыў як сярод прывiдаў i зданяў. Тым часам у нас пачалося расчараванне, бо нiякага паходу на ўсход не было, а годы iшлi, i мой бацька стаў старым чалавекам. Мы пачалi думаць супроць нашага ўрада, бо ён яшчэ ўсё не скамандаваў войску рынуцца на ўсход. А тут з'явiўся стары афiцэр пагранiчнай службы Палiводскi, якi дзеля сваiх мэт перавёўся з усходняй гранiцы на гранiцу з Германiяй. Мэты яго былi такiя: ён быў у змове з нямецкiмi агентамi i стаў завярбоўваць нашу моладзь для ўдзелу ў тым паходзе на ўсход, якi падрыхтоўваўся ў Германii. Служачы на германскай гранiцы, ён сам накiроўваў нас у Германiю праз гранiцу, а там нас аддавалi ў школы шпiёнаў, змоўшчыкаў, агiтатараў i дэсантнiкаў. Я пайшоў на гэта вельмi ахвотна, мой бацька благаславiў мяне ў дарогу i сказаў, што Палiводскi не якi-небудзь адзiнокi авантурыст i што яго добра ведае нават такая высокая асоба, як мiнiстр Бэк. Адным словам, я пакiнуў, як цяпер сам бачу, бацьку i матку, клён у фальварку i замiлаванасць да навукi ў Вiленскiм унiверсiтэце, сваю маладосць i жыццё будучае маё ў сталасцi, сцiснуў зубы i рынуўся, як мы ўсе думалi, насустрач нашай будучынi, якую мы спадзявалiся знайсцi, трымаючыся за абцас нямецкага бота. Палiводскi быў нашым шэфам. Ён наведваў нашы школы i казаў нам, што служыць Германii цяпер - гэта значыцца, дбаць аб Польшчы. У тыя часы ён ужо зусiм пакiнуў службу ў польскiм войску, а служыў i жыў недзе ў самой Германii. А тым часам нас вучылi не толькi шпiёнству, а i ўлiвалi ў нас па кроплi атруту спачатку абыякавасцi, а пасля i непрыязнi да Польшчы. Ужо тады я пачынаў задумвацца над усiм гэтым, але трымаўся, зацяўшы душу, бо спадзяваўся на прыход будучынi, калi мы паможам Германii пакласцi пад польскiя ногi ўсходнiя землi. Восень дзевяцьсот трыццаць дзевятага года нас пратрымалi пад пiльным наглядам, i, калi Польшчы ўжо не было, мы вытрымалi экзамен на гатоўнасць да вялiкага паходу на ўсход. Нарэшце гэты паход пачаўся. Больш як за месяц да яго я перайшоў ля Берасця гранiцу i пабраўся сюды, прайшоўшы праз той мой фальварак каля Нясвiжа i Клецка. Бацька, мацi i старая жанчына, мая былая нянька, i цяпер благаславiлi мяне. Бацька мне сказаў: "Як толькi Германiя знiшчыць Савецкую дзяржаву на ўсходзе, то Польшча зноў устане". Я не задумаўся, адкуль бацька ведае гэтакую праўду, i рушыў далей на ўсход. Я бадзяўся па полi i лесе, адзiчэў i чакаў. Калi Германiя рынулася на ўсход, я калацiўся ад радасцi. За гэтую радасць нейкi чалавек на дарозе даў мне жалезам па галаве. Я звалiўся i некалькi тыдняў качаўся каля дарог, баючыся кожнага чалавека i разам з сабакамi i свiннямi едучы траву i ўсялякае паскудства ў ямах i канавах. Мяне апанавала крываўка. Я ляжаў тры тыднi пад кустамi i вылечыўся голадам. Але лежачы так, я захаладзiўся i, мусiць, перанёс запаленне лёгкiх. Дык я пачаў лячыцца сонцам. I вось ужо трэцi дзень, як цягнуся пакрысе. Зайсцi куды да людзей мне няма як. Мяне могуць забiць, калi дазнаюцца, хто я такi. Але мне цяпер ужо ўсё роўна. Будучыня мая прыйшла, вось яна якая! Як валачашчы сабака, адзiн i без нбраду, без надзеi i веры. Пазаўчора я яшчэ думаў дабрысцi як-небудзь да таго фальварка, ужо iшоў у той бок i напаткаў на дарозе жанчыну адтуль, яна шукае сваiх дзяцей. Ад яе я дазнаўся, што маю матку немцы спалiлi жывую ў доме, а бацьку павесiлi перад домам з падазронасцi, што яны нiбыта кагосьцi хавалi. Я спрабаваў прыстаць да немцаў, якiм я ўжо зрабiў сваю справу. Але ж я i не немец, i не паляк, а тутэйшы, з-пад Клецка. У душы ў мяне так жа пуста, як i ў кiшэнях. За плячыма ў мяне ганьба, а перад вачыма пустэча. Немцы мяне страляць хацелi, я ледзьве выратаваўся.
