- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Дзеці Аліндаркі - Ольгерд Иванович Бахаревич
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Ёй нельга было заставацца адной. Як бывала тады, у мінулым жыцьці, калі Лёся выходзіла са школы, такая самотная і адкрытая ўсім небясьпекам. Лёгкая, быццам празрыстая, яна спускалася па сходах школьнага ганку, выходзіла на вуліцу. Яе штурхалі локцямі, яна не азіралася, яна быццам бы плыла праз школьны двор. Яна была як яснае слова сярод бязглуздага мармытаньня. Выходзіла на ходнік, спынялася каля заўжды зачыненага на абед газэтнага кіёска. Бацька пасьпешліва ішоў ёй насустрач, і кожнага разу ў яго сьціскалася сэрца. Яна не шукала яго вачыма, яна проста стаяла і глядзела ў адну кропку. Яе вочы гаварылі — і тое, што яны казалі, чуў і разумеў толькі ён.
Часам, яшчэ толькі выйшаўшы з машыны, ён здалёк бачыў, як перад ёй спыняліся дарослыя, няўхвальна глядзелі на яе старую сукенку, на няўмела завязаны ззаду хвост. Спрабавалі завесьці размову — яна паволі падымала на іх вочы, і яны ніякавелі, зьдзімаліся, хуценька раставалі ў мітусьні вуліцы. Яна стаяла там зусім адна — адна такая на ўвесь сьвет, і ў яго сьціскалася сэрца ад адчуваньня, што сьвет — гэта і ёсьць яна, яна і ёсьць яго сэнс. Яна і мова, якая жыве ў яе лёгкім, як пёрка, дзяцінстве.
Аднойчы ён ледзь ня трапіў у аварыю. Аднекуль зьверху — як быццам у ім заблыталася неба — зьявілася агромністае кола, намотваючы на сябе агляд з бакавога акна, вуліцу, каштаны, ліхтарныя слупы — і на момант ён зразумеў, што наступны, каго падхопіць гэтая цэнтрабежная сіла справа, будзе ён, і апошнім, нейкім нечалавечым рухам рвануў стырно так, быццам выкручваў самога сябе навыварат. Машыну прыперла бокам да цаглянай сьцяны, і яна абдзерла сабе ўсю левую шчаку. Абышлося лаянкай і касмэтычным рамонтам. Ён якраз ехаў забіраць Лёсю і спазьніўся на дзьве гадзіны. Яна стаяла на тым самым месцы, каля кіёска. Ён пацалаваў яе ў лоб, халодны, як у статуі.
«Прабач», — сказаў ён у гэты лоб.
І зразумеў, што ўвесь гэты час яна стаяла тут і сьпявала. Сама для сябе. Песьні адзінокай Сіа.
Вось тады бацьку ўпершыню прыйшло ў галаву, што аднойчы ён можа проста па яе не прыехаць. Проста застацца там, у гэтым вар’яцкім руху за правым шклом. Яна будзе стаяць тут доўга, вельмі доўга, і сьпяваць свае нячутныя песьні. Але рана ці позна зьявіцца нехта, хто возьме яе за руку і павядзе за сабой. І пачне падбіраць да яе шыфр. І перахопіць накіраванае не яму пасланьне.
«Я дам табе ўсё», — казаў ён ёй уначы, прыслухоўваючыся да яе дыханьня. — «Напэўна, адзінае, што я не магу табе даць, гэта брата. Я хацеў бы зрабіцца напалову жанчынай, каб ён у цябе зьявіўся. Я зрабіў бы яго гэтай страшнай, душнай ноччу, ускрыўшы сам сябе і пасяліўшы ў сабе свой цень. Я зрабіў бы яго неадступным, ён быў бы з табой увесь час, ён абараніў бы цябе і мову, якую ты беражэш. Але зрабіцца жанчынай нават на каліўца я не магу».
«Я дам ёй усё», — казаў ён таму яўрэю, які вісеў на сьцяне. Яўрэю Пэрэльману. — «Адзінае, што я не магу, гэта даць ёй брата. Але я ня маю права не магчы. Памажы мне, Жыдзе. Ты здолеў — значыць, ты мне брат».
Бацька Сіа мог звар’яцець, загінуць, сьпіцца, адрачыся. Але не адчуваў на гэта права.
Відаць, таму ён і зьявіўся — Лёччык.
* * *
На гарадзкім рынку, абгароджаным пастаўленымі тарчма бэтоннымі плітамі, сярод намётаў і латкоў, што стаялі так шчыльна, нібыта іх гаспадароў сагналі сюды гвалтам, і пры гэтым прадавалі тое самае, на гэтым гарадзкім рынку, дзе ўлетку паміж пальцаў прадаўцоў гародніны поўзалі восы, як залатыя пярсьцёнкі, а ўзімку прадаваліся штаны, цьвёрдыя, як з кары — на гэтым самым рынку, у самай сярэдзіне, кожны дзень раскладваў свой тавар адзін дзядок, з носам, як у птушынага чучала.
Чым ён гандляваў? Ды ўсім. У яго сапраўды можна было купіць усё, што ёсьць на сьвеце — абы яно магло зьмясьціцца на ягоным складным століку. Для гэтага чалавека быццам не існавала праблемаў: ні з гісторыяй, ні з часам, ні з геаграфіяй, ні з мовамі — ён гаварыў на ўсіх. Бо звалі яго Арон Абрамавіч Гілель, а людзей з такімі імёнамі цяжка чымсьці зьбянтэжыць. І з такімі валасамі ў носе (яны даставалі Арону Абрамавічу аж да верхняй губы) — таксама.
Кожнага разу, калі бацька зь Лёсяй выпраўляліся на рынак, яны праходзілі паўзь ягоны столік, што стаяў пад самаробным навесам, і бацька адчуваў да чалавека, які сядзеў там, усім сваім выглядам паказваючы, што для яго не існуе ніякіх праблемаў, цьмяную непрыязнасьць.
Таму, калі адным халодным восеньскім днём яны зь Лёсяй падышлі да століка, бацька ніяк ня мог загаварыць зь ім пра справу. Спачатку ён купіў у Арона Абрамавіча бляшанку фарбы і нажніцы, потым адышоў, пацягнуўшы за сабой паслухмяную Лёсю, і толькі потым вярнуўся і шматзначна адкашляўся. Валасы ў носе Арона Абрамавіча заварушыліся.
«А это что за девочка?» — задуменна сказаў ён, хітра пазіраючы на Лёсю. — «Ой, так это же моя. Я таких продаю по сто тысяч за штуку. Выпала, наверное, из коробки. Верните ее, пожалуйста. Я ее за двести продам».
Лёся маўчала, намагаючыся зразумець, што адбываецца.
«Я же говорю, моя», — замармытаў Арон Абрамавіч. — «Мои девочки всегда молчат. Они только дома говорят, чтобы никто не слышал. Очень удобная конструкция. Главное, никому не мешает».
Бацька схапіў Лёсю за руку, каб пацягнуць далей, але тая працягвала глядзець проста ў ноздры Арона Абрамавіча, дзе варушыліся, як языкі, тоўстыя рудыя валаскі.
«А то знаете, на улице такая заговорит, так стыдно будет, перад людзьмі», — залапатаў Арон Абрамавіч. — «Только вот моя девочка кое-что потеряла. Смотри, изо рта выпало. Надо на место положить».
І Арон Абрамавіч спрытным рухам сунуў Лёсі ў рот акуратна разгорнутую цукерку, якую яна падхапіла вуснамі, быццам толькі гэтага і чакала.
«Мне надо поговорить с вами», — сказаў бацька, адчуваючы млосьць і страх. — «Нужна одна… вешчь…»
«Я вешчи по одной не продаю», — адрэзаў Арон Абрамавіч. — «Заказывайте оптом. На этот столик поместится любое количество любой вешчи. Как во рту помешчаются все слова, а не только какое-нибудь… одно».
Так яны і пайшлі ні з чым — бо бацька

