- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Пляцельшчыца крэслаў (на белорусском языке) - Мопассан Де
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Вы проста вар'ятка! Нельга ж быць такою бязмозглаю!
Гэтага аказалася даволi, каб яна ажыла: ён, ён загаварыў з ёю!.. Успамiн пра гэта яшчэ доўга поўнiў яе шчасцем.
Ён адмовiўся ўзяць плату за свае паслугi, хоць яна i вельмi настойвала, упрошвала яго.
Вось так прамiнула ўсё яе жыццё. Яна пляла крэслы i думала пра Шукэ. Раз на год яна бачыла яго ў акне аптэкi. Калi ёй трэба былi якiя-небудзь лекi, яна звычайна купляла iх толькi ў Шукэ. Гэта давала ёй магчымасць пабачыць яго зблiзку, перакiнуцца хоць некалькiмi словамi i зноў даваць яму грошы.
Я казаў ужо, гэтай вясною яна памерла. Расказаўшы ўсю сваю сумную гiсторыю, яна папрасiла мяне перадаць таму, каго так аддана кахала, усе свае надбаныя за жыццё зберажэннi, бо, як сама прызналася, яна працавала толькi дзеля яго, дзеля яго адзiнага, часам нават галадала, каб адкласцi хоць капейчыну, з надзеяй, што i ён згадае яе хоць разочак, хай сабе тады ўжо, як яе не стане.
I яна аддала мне дзве тысячы трыста дваццаць сем франкаў. Дваццаць сем франкаў я адлiчыў кюрэ на пахаванне, а рэшту, пасля таго як яна выпусцiла апошнi ўздых, забраў з сабою.
На наступны дзень я пайшоў да Шукэ. Гаспадары сама даснедвалi адно насупраць аднаго, абое бухматыя i расчырванелыя, раздабрэлыя на аптэкарскiм хлебе, напышлiвыя i самазадаволеныя.
Мяне запрасiлi да стала, прапанавалi чарку кiрша; я не адмовiўся; упэўнены, што ўзрушу iх да слёз, я ўсхвалявана пачаў свой расказ.
Як толькi да Шукэ дайшло, што яго кахала нейкая бадзяжка, пляцельшчыца крэслаў, мурзатая жабрачка, яго аж тузанула ад абурэння, быццам яна абабрала яго, загубiла яго рэпутацыю, пазбавiла павагi прыстойных людзей i яго ўласнай самапавагi, выкрала нешта такое, што было яму даражэйшае за само жыццё.
А ў яго жонкi нават мову адняло ад гневу, i яна толькi выдыхала:
- Ах ты, галадранка! Ах ты, галадранка! Ах ты, галадранка!..
Шукэ ўсхапiўся на ногi, забегаў вакол стала; феска яго спаўзла на адно вуха.
- Гэта ж падумаць толькi, доктар!.. - загугнiў ён. - Во напасць на чалавека!.. Што ж рабiць, што ж рабiць? Ах, калi б я ведаў гэта, пакуль яна была жывая, - у жандармерыю заявiў бы, хай бы яе арыштавалi ды ў турму ўпяклi! I сядзела б яна ўжо там да скону, ручаюся вам!
Я быў ашаломлены вынiкам майго пасрэднiцтва. Я не ведаў, што казаць, што рабiць. Аднак я мусiў давесцi справу да канца, i я сказаў:
- Нябожчыца папрасiла мяне перадаць вам яе зберажэннi: дзве тысячы трыста франкаў. Але, як я разумею, вам дужа непрыемнае тое, што я паведамiў вам, дык, вiдаць, найлепей будзе раздаць гэтыя грошы бедным.
Абое, муж i жонка, утаропiлiся на мяне, аслупянелi ад здзiўлення.
Я дастаў з кiшэнi грошы, няшчасныя грошы разнамаснага выгляду i значэння, золата ўперамешку з медзякамi. Потым папытаўся:
- Якое будзе ваша рашэнне?
Першая загаварыла мадам Шукэ.
- Але... Раз гэта яе апошняя воля, гэтай жанчыны... Мне здаецца, нам неяк не выпадае адмаўляцца.
Муж, крыху збянтэжаны, падхапiў:
- Ва ўсякiм разе, за iх можна будзе купiць што-небудзь нашым дзеткам.
Я суха адказаў:
- Воля ваша.
Аптэкар прадаўжаў:
- Ва ўсякiм разе, давайце грошы сюды, калi ўжо яна гэтак наказала вам; самi парупiмся даць iм добры ход.
Я аддаў грошы, развiтаўся i выйшаў.
На другi дзень Шукэ нечакана сам прыйшоў да мяне дадому.
- А яна... жанчына гэтая... яна ж i воз тут свой пакiнула? - запытаўся ён. - I што вы з той калымагай рабiць мяркуеце?
- Нiчога, забярыце яе сабе, калi хочаце.
- Добра. Яна мне спатрэбiцца: я зраблю з яе вартоўную ў гародзе.
Ён ужо намерыўся пайсцi. Я сказаў:
- Пасля яе засталiся стары конь ды два сабакi. Можа, забераце iх?
Ён азадачана прыпынiўся.
- Га?.. А... Ды не, не трэба. Навошта яны мне? Распараджайцеся ўжо гэтым самi!
Аптэкар засмяяўся. Потым ён падаў мне руку, i я пацiснуў яе. Што зробiш? Лекару з аптэкарам няможна варагаваць памiж сабою.
Сабакi засталiся ў мяне. Каня забраў кюрэ, у яго вялiкi двор. Воз ператварыўся ў вартоўню на гародзе ў Шукэ; а на грошы нябожчыцы ён прыдбаў пяць акцый чыгуначнай кампанii.
Вось тое адзiнае вялiкае каханне, з якiм я сутыкнуўся ў сваiм жыццi.
Доктар змоўк.
Маркiза, у вачах якой стаялi слёзы, уздыхнула:
- Пэўна, толькi жанчыны i ўмеюць кахаць па-сапраўднаму!
