- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Чайка па iменi Джонатан Лiвiнгстан (на белорусском языке) - Ричард Бах
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Ён стомлена адарваўся ад вады i паляцеў да берага, усцешаны ўжо тым, што навучыўся лятаць на малой вышынi, бо такiя палёты дазваляюць эканомiць сiлу.
"Ды не, - падумаў ён. - Скончана з усiм, што было раней, з усiм, пра што я даведаўся. Я такая самая чайка, як i ўсе, i лятаць буду, як усе". Перасiльваючы боль, ён падняўся на сто футаў i, энергiчна махаючы крыламi, заспяшаўся да берага.
Ён адчуў палёгку, што прыняў рашэнне быць, як i ўсе ў Чарадзе. Не будзе больш той невядомай сiлы, што прымушала яго вучыцца, не будзе нi дзёрзкiх спроб, нi няўдач. Прыемна проста так ляцець на ўзбярэжныя агнi i нi пра што не думаць.
"Цемра!.. - той самы глухi голас унутры забiў трывогу. - Чайкi нiколi не лятаюць у цемры!"
Джонатан не зважаў на яго. "Так хораша! - думаў ён. - Свецiць месяц, агеньчыкi мiгцяць на вадзе, быццам праменьчыкi маякоў, i цiшыня, спакой..."
"Знiжайся! Чайкi нiколi не лятаюць у цемры! Калi б ты быў прызначаны для начных палётаў, ты меў бы вочы, як у савы! У цябе была б у галаве вылiчальная машына! I ты меў бы кароткiя, як у сокала, крылы!"
Там, на вышынi, сярод начной цемры Джонатан Лiвiнгстан зажмурыўся. Знiк боль, не засталося i следу ад прынятага рашэння.
Кароткiя крылы. Кароткiя, як у сокала, крылы!
"Вось дзе разгадка! Якi ж я быў дурань! Усё, што мне трэба, - гэта маленечкiя крыльцы: усё, што мне трэба, - гэта ўсяго толькi скласцi крылы i ляцець на самых кончыках! Кароткiя крылы!"
Ён падняўся на дзве тысячы футаў над морам i, нi секунды не думаючы пра няўдачу i пагiбель, моцна прыцiснуў да цела шырокiя часткi крылаў, падставiў ветру ўсяго толькi вузкiя, выгнутыя, як крывыя кiнжалы, iх кончыкi i рынуўся крута ўнiз.
У вушах жудасна зароў вецер. Семдзесят мiляў у гадзiну, дзевяноста, сто дваццаць, i хуткасць усё нарастала. Пры ста сарака мiлях у гадзiну вецер не адчуваўся цяпер з гэтакай сiлай, як раней пры сямiдзесяцi, i, крышку павярнуўшы кончыкi крылаў, ён плаўна выйшаў з пiке i шэрым ценем праляцеў над хвалямi, нiбы гарматнае ядро.
Ад ветру ён зажмурыў вочы так, што засталiся толькi вузенькiя шчылiнкi, яго перапаўняла радасць. "Сто сорак мiляў у гадзiну! I не страцiць кiравання! Цiкава, а калi паспрабаваць не з дзвюх, а з пяцi тысяч футаў..."
Добрыя намеры, клятвы, якiя ён даваў толькi што, былi забытыя, змецены магутным ветрам. Але, парушыўшы слова, дадзенае самому сабе, ён не адчуваў за сабою вiны. Такiя абяцаннi могуць даваць чайкi, якiя нiчым не вылучаюцца сярод iншых. Для таго, хто хоць дакрануўся ў пазнаннi да дасканаласцi, яны не маюць значэння.
Як толькi ўзышло сонца, Джонатан зноў узяўся за свае практыкаваннi. З вышынi пяць тысяч футаў рыбацкiя судны глядзелiся маленькiмi трэсачкамi на сiняй марской роўнядзi, а чайкi з Чарады, што кружылiся над iмi, здавалiся лёгкiмi пылiнкамi.
Джонатан быў поўны сiлы i энергii i толькi крыху ўздрыгваў ад радасцi; ён ганарыўся тым, што здолеў перамагчы страх. Потым, доўга не думаючы, ён абхапiў сябе крыламi, пакiнуўшы пад вуглом самыя кончыкi, i рынуўся зверху ў мора. Джонатан праляцеў чатыры тысячы футаў i набраў гранiчную хуткасць - вецер ператварыўся ў шчыльную сцяну, якая гула, вiбрыравала i не давала яму рухацца хутчэй. Цяпер ён ляцеў строма ўнiз з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну. Ад адной думкi, што, калi ён разгорне крылы, яго разарве на мiльён драбнюсенькiх шматкоў, у Джонатана заняло дух. Але хуткасць - гэта сiла, хуткасць - гэта радасць, хуткасць - гэта само хараство.
На вышынi тысяча футаў ён пачаў выходзiць з пiке. Ад ураганнай сiлы ветру крылы трымцелi i трапяталiся так, што чуўся толькi глухi дрыгат, а проста на яго дарозе з фантастычнай хуткасцю вырасталi карабель i чарада чаек.
Спыняцца на такой хуткасцi ён не ўмеў, нават не ведаў, як зрабiць паварот пры такой хуткасцi.
Сутыкненне азначала б iмгненную смерць.
I тады ён заплюшчыў вочы.
Гэтым ранкам адразу пасля ўсходу сонца Джонатан Лiвiнгстан равучым камяком ветру i пер'я з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну ўварваўся якраз у сярэдзiну Чарады. На гэты раз Чайка Ўдачы ўсмiхнулася яму, нiхто не загiнуў.
Калi, нарэшце, Джонатан здолеў скiраваць дзюбу ў неба, ён усё яшчэ iмчаўся з хуткасцю сто шэсцьдзесят мiляў у гадзiну. А калi запаволiў палёт да дваццацi мiляў i змог урэшце зноў распасцерцi крылы, карабель знаходзiўся на адлегласцi чатырох тысяч футаў ззаду ў яго i здаваўся невялiчкай шкарлупiнкай.
Ён разумеў, гэта - перамога. Гранiчная хуткасць! Чайка ляцiць з хуткасцю дзвесце чатырнаццаць мiляў у гадзiну! Гэта быў прарыў, незабыўны i непаўторны момант у гiсторыi Чарады i пачатак новай эры ў Джонатана-Чайкi. Каб не спыняць трэнiровак, ён падаўся ў зацiшную зону; там ён складваў крылы, пiкiраваў з васьмi тысяч футаў i неўзабаве навучыўся рабiць павароты.
Выявiлася, што на вялiзнай хуткасцi даволi паварушыць адным-адненькiм перцам на канцы крыла, каб зрабiць плаўны разварот. Аднак перш чым даведацца пра гэта, ён спазнаў, што варта паварушыць некалькiмi перцамi на такой хуткасцi, i пачынаеш круцiцца, як куля, выпушчаная з вiнтоўкi... Так Джонатан стаў першай на зямлi чайкай, якая выконвала фiгуры найвышэйшага пiлатажу.
У той дзень ён не захацеў губляць часу на пустыя размовы з iншымi чайкамi i не спыняў палётаў i пасля захаду сонца. Ён адкрыў сабе мёртвую пятлю, запаволеную бочку, шматвiтковую бочку, перакулены штопар, адваротны iмельман, вiраж.
Глыбокаю ноччу вярнуўся Джонатан-Чайка на бераг, да Чарады. Ён страшэнна стамiўся, ажно кружылася галава. Але ад радасцi ён пры пасадцы зрабiў мёртвую пятлю, а перад тым як дакрануцца да зямлi, - шматвiтковую бочку. "Калi яны пачуюць, - думаў ён, - калi яны даведаюцца пра Прарыў, дык ашалеюць ад радасцi. Наколькi багацейшае будзе цяпер жыццё! Замест таго каб паныла махаць крыламi ад берага да рыбацкiх суднаў i назад, у нас з'явiлася мэта! Мы здолеем узняцца над невуцтвам, зразумеем, што створаны для жыцця дасканалага, разумнага. Мы станем вольныя! Мы навучымся лятаць!"
Ён нiбы чуў музыку, нiбыта бачыў прывабнае святло будучынi.
Калi ён прызямлiўся, дык убачыў, што чайкi сабралiся на Вялiкую Раду, сабралiся даўно i чагосьцi чакалi.
- Чайка Джонатан Лiвiнгстан! Выйдзi на сярэдзiну!
Словы Старэйшыны прагучалi нязвыкла ўрачыста. Выклiк на сярэдзiну азначаў адно з двух: найвялiкшую ганьбу або найвялiкшую славу. Для ўшанавання Славай на сярэдзiну выходзiлi сама выдатныя важакi чаек. "Ну вядома, - падумаў ён, сёння ранiцай Чарада бачыла Прарыў! Але мне не патрэбна слава. Я зусiм не хачу быць важаком. Я хачу толькi падзялiцца тым, пра што даведаўся сам, паказаць тыя неабсяжныя далягляды, якiя адкрываюцца перад усiмi намi". Ён выйшаў наперад.
- Чайка Джонатан Лiвiнгстан, - сказаў Старэйшына, - выйдзi на Ганьбу перад сваёй раднёй!
Яму здалося, што яго з усяго маху выцялi дошкай. Зашумела ў вушах, ногi ў каленях аслабелi, пер'е адразу абвiсла. Яго выклiкалi на Ганьбу? Не можа быць! А Прарыў! Яны нiчога не зразумелi! Гэта памылка, памылка!
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});