- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
I той дзень надыйшоў (на белорусском языке) - Масей Седнев
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
"Цялега", ужо падмазаная, стаяла напагатове. На ёй сядзеньне на два чалавекi. Ззаду ў пiхцiры - свежаскошаная трава.
- Усё ўжо на мазi, - Пiлiп выцер рукi вехцем травы i кiнуў яго навотмаш. Сядайце, госьцейкi. Заедзем па "хазяiна".
"Сабака ўсё-ткi Вяркееў. Не сказаў, што з намi едзе старшыня сельсавету "хазяiн". Мог-бы, саскочыў-бы з "цялегi на зялезным хаду" i нiкуды-б не паехаў".
Калi выехаўшы на вулiцу я зiрнуў у бок Пiлiпавай хаты - у рашчыненае вакно, высунуўшыся да палавiны, глядзела Дуся. Усьмешлiвая, махала нам загарэлай па самы плячук рукой.
- Татка, вяртайцеся-ж хутчэй, - крычэла.
Невядома было, цi гэтая просьба была адрасавана толькi "татку", цi й нам. Напэўна, i нам. Я нiколi ня чуў, каб Дуся зьвярталася да свайго бацькi на "вы".
Ранiца пасьля ўчарашняга дажджу выдарылася росная, чыстая з туманам над рэчкай. З агародаў моцна тхне ўкропам, кмiнам, агуркамi, бульбоўнiкам. Хаты сьцiшна, адзiнока стаяць у сваёй дрымоце, як-бы пакiнутыя людзьмi. Пастух яшчэ не выганяў кароў. Як гэта хораша ўставаць рана, першым!
Спынiлiся перад новай хатай старшынi, лепшай у цэлай вёсцы, з вялiкiмi, сьветлымi вокнамi. Старшыня прывiтаўся, здавалася - толькi з Пiлiпам. Мая прысутнасьць яго нiколькi ня зьдзiвiла, значыцца, ён ужо ведаў, што i я буду. Бачу, яму недзе сесьцi, сядзеньне занятае намi. Яшчэ старшыня ня ўзьняўся на падножак, як я, асвабанiўшы для яго месца на сядзеньнi, сеў нiжэй, на мяшок з аўсом.
Рушылi, нарэшце, у дарогу. Конь, адгадаваны, выгуляны, панёс нас, не чакаючы Пiлiпавай прынукi. Ён бег, быццам рады быў, што вырваўся з стайнi. Пiлiп нат стрымлiваў яго, каб ня браў адразу гэтак прытка.
"Цялегу" нашу няшчадна кiдае на бакi, i старшыня з Вяркеевым, каб не звалiцца з сядзеньня, хапаюцца за ляскi. Мне-ж хоць-бы што - я сяджу ня так высока, мне мякка на аўсе. Маўчу, унураны, а яны (Вяркееў i старшыня былi для мяне сапраўды "яны") гавораць i гавораць, перастаюць, толькi, калi iх моцна кiдае на бакi. Заплюшчыўшы вочы, бачу Дусю ў вакне, усю залiтую ранiшнiм сонцам. Яно ўжо ўзышло i трымае Пiлiпаву хату, як у фокусе.
Праяжджаем Жаркi, вёску, дзе я некалi трымаў экзамен за тры клясы пачатковай школы. Калi гэта было? Здаецца даўно-даўно! А якая гэта была радасьць - вытрымаць першы ў тваiм жыцьцi экзамен! Быў такi-ж сонечны дзень, як i сёньня. Разам з сваiмi настаўнiкамi прыйшлi здаваць экзамен вучнi з суседнiх пачатковых школаў. Ня шмат iх было, хлопчыкаў i дзяўчатак, убраных пасьвяточнаму. Нашая настаўнiца, Мiхневiч, рыхтавала нас, як толькi магла - з усёй стараннасьцяй. У Жарках на экзаменах з усiх настаўнiкаў яна - самая маладая i самая прыгажэйшая. Нам здаецца, што яе й найбольш паважаюць здароўкаюцца з ёю, усьмiхаюцца ёй, прахаджваюцца з ёй пад ручку.
Пачынаюцца экзамены. Нас пасадзiлi ў вялiкай клясе групкамi, паводля школаў. Самая найменшая групка - наша. Адзiн з настаўнiкаў, з вусамi i з вiсючым на грудзёх гадзiньнiкам, дыктуе нам паволi, выразна. Дыктоўка - гэта што я люблю. Я не раблю пабеларуску памылак i дзеля гэтага не баюся дыктоўкi. Я баюся арытмэтыкi. Асаблiва задач. А выберуць-жа для экзамену ня самую лёгкую. Але нас выратуе наша настаўнiца. Калi будзе цяжкая задачка, яна ня ўцерпiць - падкiне нам яе разьвязку. I яна, баючыся, што мы ня ўправiмся, гэтак i зрабiла - падкiнула разьвязаньне, хоць задачка была не такая ўжо складная i мы рашылi яе самi.
Пасьля экзаменаў нам адразу-ж выпiсалi на гатовых блянках пасьведчаньне аб заканчэньнi трох клясаў. З якой радасьцяй я паказваў сваiм бацьком сваё пасьведчаньне пабеларуску!
На паўдарозе да Касьцюковiчаў нас сустрэла Машавое сваёй абезгалоўленай царквой. Якая яна цяпер брыдкая бяз купалаў i крыжоў! Тут я ўпершыню прычашчаўся, упяршыню быў у царкве. Прывозiла сюды мяне мая бабка. Мне тады было - ня помню колькi - можа якiх пяць-шэсьць год. Здалёк, калi мы яшчэ пад'яжджалi да Машавога, кiнулася нам на ўзгорку белая царква з запаленымi ўверсе ранiшнiм сонцам крыжамi. Заварожаны iмi, я не заўважыў, калi мы ўехалi ў сяло. Званы сваiм звонам запоўнiлi ўсю прастору i ўзбудзiлi ў мяне нешта незьяснёна-радаснае i адначасна ўзьнёсла-трывожнае - а як гэта я буду прычашчацца? Што гэта такое? Бабка мне тлумачыла ў хаце, але тады я, нажаль, яе ня слухаў. Прыежджыя людзi патокам уваходзiлi ў царкву, i бабця, узяўшы за руку, увяла мяне ў гэты паток i я з ёю i разам з усiмi ўзьнiмаўся па сходках усё вышэй i вышэй, аж пакуль не дайшлi да ўваходу ў царкву - шырокiх, рашчыненых дзьвярэй. Ужо за iмi я апынуўся ў нейкiм нязнаным мне царстве: усё наўкола блiшчыць золатам, з раськвечаных вокнаў струменiцца лагоднае сьвятло, блакiтна-шызая зварушлiвасьць, пахная дымнасьць кадзiльнiцы, сьвятар у нябескай рызе i побач яго - хлопчыкi. Недзе ззаду сьпеў - гэта, прашаптала мне бабця, сьпяваюць анёлы, я азiрнуўся, каб пабачыць iх, а на мяне - з самай вышнi, з купалу - глядзiць Багародзiца, строгая i ласкавая, i я заварожаны, стаю ў замiраньнi, ня ведаю, дзе я i што са мною робiцца.
"Цялега" узьехала на брук, задрыжэла, i я ачнуўся ад сваёй мройнасьцi. Але на мяне ўсё яшчэ не пераставалi глядзець у самае сэрца вочы Багародзiцы, падобныя - крый ты Божа - на Дусiны.
Гэта мы ўжо ў Касьцюковiчах. Старшыня пайшоў у райвыканком, а я з Вяркеевым на канфэрэнцыю ў Народны дом.
Увайшоўшы - з парогу - нам кiнуўся ў вочы прэзыдыюм на сцэне ў такiм вялiкiм складзе, быццам гэта быў прэзыдыюм партыйнага зьезду ў Крамлi, з той толькi розьнiцай, што ў iм сядзелi i жанчыны, прычым у пераважнай бальшынi. Што мяне асаблiва ўразiла - гэта наяўнасьць у прэзыдыюме ўпаўнаважанага. З трыбуны гаварыў сакратар райкому партыi.
Заля была перапоўненая i мы знайшлi сабе месца толькi ў першым радзе ад прэзыдыюму, перад самай трыбунай.
Сакратар райкому партыi гаварыў парасейску, што неяк не вязалася з аўдыторыяй, напоўненай беларускiмi настаўнiкамi, пераважна сялянскага паходжаньня, з якiх бальшыня ня прывыкла, а пасутнасьцi й ня ўмела добра гаварыць парасейску. Сакратар заклiкаў настаўнiкаў выхоўваць сваiх навучэнцаў у камунiстычным духу, прышчапляць iм камунiстычную мараль, гаварыў аб тэй ролi, якую адыгрывае настаўнiк у фармаваньнi новага савецкага чалавека. У сваiм празьмерна доўгiм дакладзе спынiўся ён i на мiжнародным палажэньнi, асаблiва кляймiў фашысцкую Нямеччыну пад правадырствам Гiтлера. Напасьледак выясьняў - хоць i ня зусiм выразна - пытаньне небясьпекi буржуазнага нацыяналiзму. Слухалi яго напружана-ўважлiва, але складвалася ўражаньне, што зьмест прамовы аўдыторыйяй ня ўспрыймаўся, аддавалася толькi належнае партыйнаму сакратару.
Пасьля кароткай паўзы, па дакладзе сакратара, канфэрэнцыя прыступiла да абмеркаваньня пытаньняў, што стаялi на парадку дня. Пачаўся разгляд пытаньня аб рэформе беларускага правапiсу, толькi што зацьверджанага ўрадавым дэкрэтам.
Дакладчык па гэтаму пытаньню, як выявiлася, ня надта кампэтэнтная асоба ў лiнгвiстыцы, усхваляў на ўсе лады новы беларускi правапiс, новую рэформу, у вынiку якой, на ягоную думку, беларуская мова атрымала сваё прыроднае гучаньне, вызвалiлася ад неўласьцiвых ёй формаў як у фанэтыцы, гэтак у марфалёгii i сынтаксысе, ачысьцiлася ад барбарызмаў, пераважна польскага паходжаньня, наблiзiлася да роднаснай ёй мовы - расейскай. Дакладчык абгрунтоўваў няпрыгоднасьць школьнай граматыкi Язэпа Лёсiка, гаварыў аб ейнай мэтадалягiчнай заганнасьцi, ейнай нацыяналiстычнай ськiраванасьцi, арыентацыi Лёсiка на польскую мову за кошт аддаленьня ад расейскай.
Калi-ж пасыпалiся канкрэтныя пытаньнi з боку настаўнiкаў, дакладчык у большасьцi быў ня ў стане на iх адказваць.
Старэйшы ўжо настаўнiк, з гладкай, аж да глянцу, загарэлай лысiнай, пытаўся ў дакладчыка, як быць цяпер з назоўнiкамi мужчынскага i жаночага роду ў родным склоне адзiночнага i множнага лiку, як пiсаць "аўса" цi аўсу", "народ" цi "народу", "хат" цi "хатаў", "дзяўчат" цi "дзяўчатаў".
У салi ўзьняўся рогат. Нехта праявiў сябе на ўвесь голас:
- Бач, чаго захацеў - давай яму "дзяўчатаў".
Iншыя пыталiся, чаму цяпер у месным склоне множнага лiку для назоўнiкаў мужчынскага i нiякага роду заменены ранейшы канчатак "ох-ёх" на "ах-ях"? У народнай-жа мове, у фальклёры, бытуе прыгожая форма "ох-ёх":
А ў палёх-палёх
ды быльнёг палёг.
Былi пытаньнi, чаму выкiдваецца мяккi знак памiж зычнымi "нн", чаму цяпер "большэвiк", а не "бальшавiк", як было дасюль.
Няяснасьць выклiкаў новы правапiс i ў пытаньнях, што тычылiся слоў замежнага паходжаньня. Узьнятых пытаньняў было такое мноства, што дакладчык ня ведаў, як яму выкручвацца. Нарэшце, яго зьбiлi з панталыку i ён пакiнуў трыбуну. На салi-ж настаўнiкi спрачалiся мiж сабой, нешта даводзiлi адзiн адному, аж пакуль старшыня канфэрэнцыi не пачаў званiць, заклiкаючы да парадку. Аднак старэйшы настаўнiк з блiскучай лысiнай усё ня сьцiхаў, кiдаў рэплiкi:
- Мусiм мы цяпер нашых вучняў перавучваць? Якая ета работа? Сёньня я гаварыў адно, а заўтра другое?
Старшыня пазванiў яшчэ мацней, абвесьцiў:
- Наступнае пытаньне - пытаньне падручнiкаў. Слова для дакладу мае таварыш Трахiмчык.
"Трахiмчык", рослы, тонкi, аднавокi (другое ў яго было пад чорным, выпуклым пятачком) - падыйшоў да трыбуны, касавурлiва зiрнуў перш у бок прэзыдыюму, потым паверх галоваў на салю. Расклаў свае паперы, пачаў:
