- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Чалавек-невiдзiмка (на белорусском языке) - Герберт Уэллс
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
- Ох! - прастагнаў мiстэр Марвел, збялеўшы. - Усё гарэлка, - бязгучна паўтаралi яго вусны. Ён пастаяў крыху, змрочна гледзячы проста перад сабою, потым стаў паволi паварочвацца. - Я пакляўся б, што чуў голас, - прашаптаў ён.
- Вядома, чулi.
- Вось зноў, - сказаў Марвел, заплюшчваючы вочы i трагiчным жэстам хапаючыся за галаву. Але тут яго раптам узялi за каўнер i так страсянулi, што думкi яго зусiм змяшалiся.
- Кiнь дурыцца, - сказаў Голас.
- Я звар'яцеў... - сказаў Марвел. - Нiчога не паможа. I ўсё з-за праклятых чаравiкаў. Сапраўды звар'яцеў! Цi гэта духi?..
- Нi тое, нi другое, - сказаў Голас. - Паслухай...
- Звар'яцеў! - паўтараў Марвел.
- Ды пачакай жа! - з найвялiкшай пераканаўчасцю сказаў Голас, ледзьве стрымлiваючы раздражненне.
- Ну? - сказаў Марвел, адчуваючы дзiўнае пачуццё, як быццам бы хтосьцi дакрануўся пальцам да яго грудзей.
- Ты думаеш, я табе толькi здаўся, так? Гэта толькi адно ўяўленне?
- А што ж яшчэ? - адказаў Томас Марвел, пачухваючы патылiцу.
- Выдатна, - сказаў Голас. - У такiм выпадку я буду кiдаць у цябе каменьчыкамi, пакуль ты не пераканаешся ў процiлеглым.
- Дык дзе ж ты?
Голас не адказаў. Свiст - i камень, вiдаць, пушчаны з паветра, праляцеў ля самага пляча мiстэра Марвела, ледзьве не закрануўшы яго. Павярнуўшыся, Марвел убачыў, як другi камень, апiсаўшы дугу, узляцеў уверх, павiс на секунду ў паветры i затым паляцеў да яго ног з амаль няўлоўнай хуткасцю. Марвел быў так уражаны, што нават не паспрабаваў ухiлiцца. Камень, стукнуўшыся аб голы палец нагi, адляцеў у канаву. Мiстэр Томас Марвел падскочыў i завыў ад болю. Потым кiнуўся ўцякаць, але спатыкнуўся аб штосьцi i, перакулiўшыся, сеў.
- Ну, што скажаш цяпер? - спытаўся Голас, i трэцi камень, апiсаўшы дугу, узляцеў уверх i павiс у паветры над бадзягам. - Што я такое? Адно ўяўленне?
Мiстэр Марвел замест адказу падняўся на ногi, але тут жа быў зноў адкiнуты на зямлю. З хвiлiну ён ляжаў не рухаючыся.
- Сядзi смiрна, - сказаў Голас, - iнакш я кiну камень табе ў галаву.
- Ну i справы! - сказаў мiстэр Марвел, сядаючы i пацiраючы выцятую нагу, але не зводзячы вачэй з камня. - Нiчога не разумею. Камнi самi лётаюць. Камнi размаўляюць. Не кiдайся. Згiнь. Мне канцы.
Камень упаў на зямлю.
- Усё вельмi проста, - сказаў Голас. - Я - невiдзiмка.
- Раскажыце, што-небудзь новае, - сказаў мiстэр Марвел, вохкаючы i курчачыся ад болю. - Дзе вы хаваецеся, як вы гэта робiце? Не магу здагадацца. Здаюся.
- Я - невiдзiмка, толькi i ўсяго. Разумееш ты цi не? - сказаў Голас.
- Ды гэта ясней яснага. I нечага, судар, злавацца. Скажыце, лепш, як вы хаваецеся.
- Я - невiдзiмка, у гэтым уся сутнасць. Зразумей ты...
- Але дзе ж вы? - перапынiў яго Марвел.
- Ды тут, перад табой, у пяцi кроках.
- Расказвай! Я не сляпы! Яшчэ скажаш, што ты - паветра. Я ж не такi ўжо невук...
- Так, я - паветра. Ты глядзiш скрозь мяне.
- Што? I ў цябе зусiм нiчога няма? Адзiн толькi балбатлiвы голас - i ўсё?
- Я такi ж чалавек, як усе, з плоцi i крывi, мне трэба есцi, пiць i прыкрыць сваё голае цела. Але я - невiдзiмка. Зразумела? Я - невiдзiмка. Гэта вельмi проста. Нябачны.
- Сапраўдны чалавек?
- Так.
- Ну, калi так, - сказаў Марвел, - дайце руку. Гэта будзе ўсё ж на штосьцi падобна... Ох! - усклiкнуў ён раптам. - Як вы мяне напалохалi. Трэба ж так учапiцца!
Ён нашчупаў руку, якая сцiснула кiсць, затым, вызвалiўшыся, нерашуча абмацаў плячо, мускулiстыя грудзi, бараду. Твар яго выказваў надзвычайнае здзiўленне.
- Здорава! - сказаў ён. - Гэта цiкавей за пеўневы бой. Проста дзiўна. I я мог бы бачыць скрозь вас зайца ў паўмiлi адсюль. А вас самога нi кавалачка не вiдаць... не, урэшце...
Тут Марвел стаў уважлiва ўглядвацца ў пустую як быццам прастору перад iм.
- Скажыце, вы не елi хлеб з сырам? - спытаўся ён, не выпускаючы нябачнай рукi.
- Правiльна. Гэта ежа яшчэ не засвоена арганiзмам.
- А-а, - сказаў Марвел. - Усё-такi гэта дзiўна.
- Сапраўды, гэта i на палавiну не так дзiўна, як здаецца.
- Для майго сцiплага розуму гэта дастаткова дзiўна, - сказаў мiстэр Томас Марвел. - Як вы, аднак, гэта ўладжваеце? Як вам, каб яго чорт узяў, удаецца?
- Гэта занадта доўгая гiсторыя. Так, акрамя таго...
- Я проста ў сябе не магу прыйсцi, - сказаў Марвел.
- Я хачу вам сказаць вось што: мне патрэбна дапамога. Мяне давялi да гэтага. Я натрапiў на вас нечакана. Я iшоў, не помнячы сябе ад шаленства, голы, знясiлены. Я гатовы быў забiць... I я ўбачыў вас...
- Госпадзi! - сказаў мiстэр Марвел.
- Я падышоў да вас ззаду, падумаў i пайшоў далей...
Твар мiстэра Марвела вельмi красамоўна выказваў яго пачуццi.
- Потым спынiўся. "Вось, - падумаў я, - такi ж занядбаны, як я. Вось чалавек, якi мне патрэбны". Я вярнуўся i накiраваўся да вас. I...
- Госпадзi! - сказаў мiстэр Марвел. - У мяне галава iдзе кругам. Дазвольце спытацца: як жа гэта так? Невiдзiмка! I якая вам патрэбна дапамога?
- Я хачу, каб вы памаглi мне дастаць вопратку, i прытулак, i яшчэ штосьцi... Усяго гэтага ў мяне няма ўжо даўно. Калi ж вы не жадаеце... Але вы паможаце мне, вы павiнны памагчы!
- Пачакайце, - сказаў Марвел. - Дайце мне сабрацца з думкамi. Не перашкаджайце мне ўстаць на ногi. I не чапайце мяне. Я павiнен прыйсцi ў сябе. Вы ж ледзьве не зламалi мне палец на назе. Усё гэта так недарэчна: пустыя ўзгоркi, пустое неба, на многа мiль кругом нiчога не бачна, акрамя ўлоння прыроды, i раптам голас. Голас з неба. I камнi. I кулак. Ах ты, госпадзi!
- Ну, не трэба нюнi распускаць, - сказаў Голас. - Рабiце лепш тое, што я загадаю.
Мiстэр Марвел надзьмуў шчокi, i вочы яго сталi круглымi.
- Я спынiў свой выбар на вас, - сказаў Голас. - Вы - адзiны чалавек, калi не лiчыць некалькiх вясковых дурняў, якi ведае, што ёсць на свеце чалавек-невiдзiмка. Вы павiнны мне памагчы. Памажыце мне, i я многае для вас зраблю. У руках чалавека-невiдзiмкi вялiкая сiла. - Ён спынiўся i гучна чхнуў. - Але калi вы мяне выдадзiце, - працягваў ён, - калi вы не зробiце таго, што я вам загадаю...
Ён змоўк i моцна стукнуў Марвела па плячы. Той завыў ад жаху пры гэтым дотыку.
- Я не збiраюся выдаваць вас, - сказаў ён, стараючыся адсунуцца ад Невiдзiмкi. - Пра гэта i размовы быць не можа. Я вам з радасцю памагу. Скажыце толькi, што я павiнен рабiць. (Госпадзi!) Усё, што вы пажадаеце, я зраблю з найвялiкшым задавальненнем.
Раздзел Х
МIСТЭР МАРВЕЛ У АЙПIНГУ
Пасля таго як панiка крыху зацiхла, жыхары Айпiнга сталi прыслухоўвацца да голасу розуму. Скептыцызм раптам падняў галаву - праўда, некалькi няўпэўнены, але ўсё ж скептыцызм. Не верыць жа ў iснаванне Невiдзiмкi было куды прасцей, а тых, хто бачыў, як ён рассеяўся ў паветры, цi адчуў на сабе сiлу яго кулакоў, можна было пералiчыць на пальцах. Да таго ж адзiн з вiдавочцаў, мiстэр Уоджэрс, адсутнiчаў, ён зачынiўся ў сваiм доме i нiкога да сябе не пускаў, а Джаферс ляжаў непрытомны ў карчме "Кучар i конi". Вялiкiя незвычайныя iдэi, якiя выходзяць за межы вопыту, часта маюць меней улады над людзьмi, чым малазначныя, але затое цалкам канкрэтныя меркаваннi. Айпiнг упрыгожыўся флагамi, жыхары прыбралiся. Свята ж чакалi больш чым за месяц, яго прадчувалi. Вось чаму некалькi гадзiн пазней нават тыя, хто верыў у iснаванне нябачнага чалавека, ужо святкавалi, суцяшаючы сябе думкамi, што ён знiк назаўсёды. Ну, а калi... адносна скептыкаў, то для iх Невiдзiмка ператварыўся ў забаўны жарт. Як бы там нi было, сярод тых i другiх панавала незвычайная весялосць.
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});
