- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Пераправа - Юры Станкевіч


- Жанр: Разная литература / Прочее
- Название: Пераправа
- Автор: Юры Станкевіч
- Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
ЮРЫ СТАНКЕВІЧ
ПЕРАПРАВА
Каля невялікай вёскі на ўзбярэжжы ракі французскае войска рыхтавалася да пераправы на другі бераг. Да Еады, па якой ужо там-сям плыў першы лядок, з лесу, з дарог ехалі абозы, з усіх бакоў сцягваліся конныя і пешыя салдаты.
У баку ад дарогі ўзвышаліся замшэлыя валуны. Бялелі паплавы за ракой, а далёка за імі дыміліся каміны. Рып асвераў адтуль ледзь чутным рэхам адбіваўся ў прыбярзжным лесе.
Ад самой вёскі засталося ўсяго некалькі хат. Астатнія разабралі сапёры генерала інжынерных войск Эбле. У ледзяной вадзе ракі на глыбіні, якая ў іншых месцах броду дасягала шасці футаў, салдаты пачалі забіваць першыя палі. Стаяў лістапад, і навокал ужо ўсё было прысыпана снегам. Пантанёры, глынуўшы віна (на беразе грувасцілася некалькі бочак з выбітым верхам), лезлі ў ваду, цягнулі бярвенне, валілі сосны, вылазілі на бераг, каб крыху пастаяць ля вогнішчаў, і зноў спускался да вады, уваходзілі ў сцюдзёную плынь.
Да адной з уцалелых хат пад’ехалі сані. Адкінуўшы падраны дзяружны полаг, з іх вылез афіцэр у зношанай футэрцы. У левай руцэ ён трымаў сакваяж, прышпілены да запясця ланцужком.
— Пачакай, Франсуа,— сказаў ён фурману,— зайду сюды, спытаю.
Кульгаючы, бо адседзеў нагу, пакрочыў да хаты. Раптам ён заўважыў некалькі трупаў, якія былі складзены непадалёку. Мёртвых накрылі радном, і пасінелыя іх ногі тырчалі з-пад яго. Снег быў чырвоны ад крыві, і ён падумаў, што людзі, напэўна, былі забіты нядаўна.
Шырокі і цяжкі, ён ледзь прасунуўся ў дзверы. Калі увайшоў, ажыўленая гутарка змоўкла. Некалькі п’янаватых афіцэраў сядзелі на лаўках. У печы гарэла галлё, пахла дымам. На забруджаным стале — рэшткі ежы, напаўпустыя бутэлькі. Ля самых дзвярзй корпаўся салдат-дзяншчык.
— Прывітанне ўсім! — сказаў афіцэр з сакваяжам.— Дазвольце крыху абагрэцца.
— Вядома, можна, калі ласка,— запрасіў круглагаловы і даўганосы з зарослым шчаціннем тварам капітан. Ён ускочыў і ў знак памяркоўнасці нават неяк дзіўна дрыгнуў тонкай нагой.— Мы прымаем усіх!
— Я інтэндант, шукаю маршала Дару,— не звяртаючы ўвагі на прытоены здзек, адказаў афіцэр.— Вязу, між іншым, сакрэтную пошту.
— I чым вы гэта дакажаце? — радасна спытаў капітан. Усе моўчкі разглядалі чужынца.
— Калі доказ патрэбны, то вось ён,— інтэндант дастаў паперу, разгарнуў і аддаў капітану.
Той моўчкі прачытаў і вярнуў яе. Твар яго з лагоднага стаў сумны.
— Сядайце. Ваш Дару з усімі сваімі тылавікамі дзесьці паблізу. Дакладна не ведаем. Чым можам служыць?
— Анічым. Паеду шукаць далей.
— Вы не з Грэнобля? — нечакана спытаў каштан. У вачах яго мільгануў агеньчык.
— Але. Як вы здагадаліся?
— Па дыялекце. Дый такая ў нас служба. Каштан разведкі Жэрар,— адрэкамендаваўся ён,— проста Жэрар, бо мы не называем свае прозвішчы.
— Проста Анры,— усміхнуўся ў адказ інтэндант.— А вы адкуль, капітан!
— 3 Брэтані.
— Будзем знаёмы,— інтзндант працягнуў па чарзе кожнаму руку.
Афіцэры назвалі сябе. Адзін з іх гаварыў па-французску з акцэнтам. «Найміт»,— вызначыў інтэндант.
— У месцы размяшчэння арміі могуць знаходзіцца рускія лазутчыкі,— растлумачыў капітан.— Магчыма, заўтра тут пачнецца пераправа. А магчыма, і не. Рускія пакуль што не павінны нічога ведаць. Геній імператара вызваліць нас з гэтых балот, але ж і мы мусім выканаць свой абавязак.
— Усё так складана? — спытаў інтэндант. Ён адхіліў прапанаванае яму віно.
— Самі бачыце. Рускія заціснулі нас з трох бакоў, але ж маршал Удзіно прыдумаў хітрасць,— капітан прыжмурыў вочы.— За гэтым, як яго — Барысавам,— ён старанна выгаварыў назву незнаёмага горада,— унізе па рэчцы будуецца яшчэ адна пераправа. Якая з іх сапраўдная — ведаюць нямногія, ну і я ў тым ліку. Маскавіты павінны заглынуць прынаду. Мы ж тым часам палюем тут розных падазроных. На ўсялякі выпадак. Бо вопытны разведчык адразу зразумее, якая будуецца пераправа — сапраўдная ці не.
— I многа напалявалі? — спытаў інтэндант.
— Пэўна ж, убачылі там, за хатай. Не гаварыце пра іх нікому, Анры! — капітан жартоўна пагразіў пальцам.— Але вас нічым не зацікавіш, месье інтэндант?
— Не вельмі,— згадзіўся той.— Там, за хатай, што — усе шпіёны?
— А хто дакажа мне, што вось ён не шпіён? — пытаннем адказау капітан і кіунуў на салдатадзеншчыка.— Ці, напрыклад, вы? — ён хіхікнуў ад свайго жарту.— Але ж вашу асобу пацвярджае маршал, а яго я ведаю даўно (ён зноў кіўнуў на дзеншчыка, які слухаў яго ненатуральна ўважліва, аж вырачыў вочы). Ну, а тых, за хатай, ніхто не ведае. Лазутчыкі, вядома, не бяруць з сабой ніякіх дакументаў.
— Вось як? — нібы сумняваючыся, здзівіўся інтзндант.— А мне здалося, што тут усё ціха.
— Памылка тылавікоў — лічыць, што ў іх ціха,— улез у гутарку лейтэнант з вуграватым, у невялікіх скулах тварам.— А тут можна застацца і назаўсёды. Казакі насядаюць на плечы.
— Маўчы, Шарль,— сказаў капітан.— Не трзба пужаць госця.
Інтэндант абыякава праглынуў кепік. Ён стомлена прыслухоўваўся да гаворкі, да крыкаў, шуму звонку. На выгляд яму можна было даць і пад сорак, хаця на самай справе не было і трыццаці. Ладная галава, шырока расстаўленыя вочы. Пачырванелыя на марозе шчокі ўсе ў драпінах, але паголеныя. Амаль не прыслухоўваючыся да гаворкі, ён задумаўся аб нечым сваім.
Рускі паход, які маляваўся спачатку прывабным праменадам, вылазіў бокам. Ззаду засталася спаленая Масква, наперадзе — невядомае. Hi хвіліны спакою: падавай звесткі аб пудах мукі, сена, аўса, хлеба, солі... Тыл стаў небяспечны — трывожаць казакі, мясцовыя ліцвіны паляць сена, забіраюць фуражыраў і маркітантаў. Няма дзе памыцца, адпачыць... Вайна. Салдаты пачалі ператварацца ў марадзёраў, забойцаў. I бруд, паўсюдна бруд, нечыстоты. Тое, што хавалася ў людзях глыбока на дне душы, цяпер кіруе іх учынкамі.
Пасля Барадзіно ён лічыў, што бачыў у жыцці ўсё. Досыць. Вайна не для яго. Адзінае, што цікавіць яго далей,— ён сам. Інакшы ён ці такі, як усе?
— Я інакшы,— прамармытаў ён.
— Крыху гучней,— нагнуўся да яго хтосьці з афіцэраў.
— Так, нічога,— ён расплюшчыў вочы і зразумеў, што апошнія словы сказаў уголас. Яго шырокі твар перасмыкнуўся. «Толькі не хапала адкрыць усім гэтым спрытнюгам свае думкі».
Раптам пачуліся невыразныя крыкі, бразнулі дзверы, падзьмула холадам. У хату нязграбна ўваліўся капрал у падраным мундзіры пад такім жа заношаным шынялём, але ў новых ботах.
— Спаймалі яшчэ аднаго,— далажыў ён.
— Хто такі? Дзе? — прыўзняўся капітан.
— Хаваўся ў лесе,— глытаючы словы, пачаў капрал.— Салдаты хацелі забіць, але ж ваш загад — спачатку ўсіх весці сюды. Я не даў.
— Дарзмна не даў,— раптам пазяхнуў каштан.— Бадай, цяпер можна і не весці.
Ён выцягнуў з кішэні гадзіннік, зірнуў на яго і ўталопіўся ў дзверы.
У хату ўцягвалі высокага дужага селяніна з сухім, гожым тварам, у кашулі, портках, лапцях.
— А дзе яго вопратка? — здзівіўся каштан.— Так і хаваўся голы? Дзе яго футра?
Капрал і салдаты сумеліся, глядзелі адзін на аднаго, нібы не разумелі, пра што ў іх пытае каштан. Кажух і ўсё цёплае яны даўно падзялілі.
— Падлаеды! — вылаяўся каштан.— Прэч адсюль, а яго пакіньце!
Селянін сутаргава пацёр далоні і агледзеў усіх у хаце. 3-пад светлых пасмаў насцярожана бліснулі вочы.
— Як ты мяркуеш, гэты ліцвін лазутчык ці не? — звярнуўся капітан да найміта.— А можа, ён не ліцвін? Спытай у яго. Папрактыкуйся, бо ў цябе апошні выпадак. Я чакаю важную вестку,— капітан пачынаў відавочна пасміхацца. Востранькі тварык найміта-перакладчыка, які, пэўна, не разумеў жартаў, наадварот, быў сурёзны і паважны.
— Тутэйшы? — спытаў найміт па-мясцоваму.
— Адсюль,— расцяў вусны селянін.— 3 гзтай вёскі, пан афіцэр.
— Як назва вёскі?
— Студзёнка, пан афіцэр.
— Чаму ты адзін, дзе астатнія жыхары?
— Паўцякалі, мяркую.
— Ты яшчэ мяркуеш, быдла! — незалюбіў перакладчык.— Скажы праўду: цябе сюды нехта прыслаў? Што ты павінен тут выведаць?
— Я сам прыйшоў.
— А навошта, калі ўсе ўцяклі? Чаму адзін ты вярнуўся?
— Хату разбурылі. Хацеў паглядзець.
Усе, у тым ліку і інтэндант, прыслухоўваліся да незнаёмай гаворкі. Капітан наліў сабе віна, спытаў:
— Ну, што ён?
— Як тая каза,— сказаў перакладчык.
— Чаму — каза? — спытаў лейтэнант, якога звалі Шарлем.
— Калі казу нешта напужае,— засмяяўся перакладчык,— яна заўсёды вяртаецца, каб паглядзець, што гэта было. Так і ён.
— Лухта,— сказаў капітан,— жаночая ж звычка. А вось вопратку яго не пашкодзіла б праверыць дасканала. Мо які знак зашыты. Але ж дзе яе зараз шукаць, тую вопратку? Мусіць, капрал прадаў яе.
— Дык нічога не ведаеш? — спытаў перакладчык.
— Не ведаю, пан афіцэр.
— Не ведаючы шкодзіць — на гэта ўся ваша хеўра здатная.
— Што такое хеўра? — схамянуўся кагіітан.
Перакладчык тузануў галавой, але потым зноў уталопіўся вачамі ў твар палоннага.