- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Зарубежная литература о культуре и искусстве
- Пословицы, поговорки
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке) - Артур Конан-Дойль


- Жанр: Фантастика и фэнтези / Научная Фантастика
- Название: Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке)
- Автор: Артур Конан-Дойль
- Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Конан-Дойль Артур
Як брыгадзiр Жарар трапiў у Менск (на белорусском языке)
Артур Конан Дойль
ЯК БРЫГАДЗIР ЖАРАР ТРАПIЎ У МЕНСК
(Са зборнiка "Прыгоды брыгадзiра Жарара")
Я раскажу вам пра вайну з Расейскай iмперыяй. Кроў i лёд. Лёд i кроў. Злосныя твары з аснежанымi скронямi. Сiнiя рукi, што цягнулiся дапамагчы тым, хто павалiўся ў снег. I праз вялiзную белую раўнiну доўгая чорная стужка людзей, што ледзь iшлi: сотня мiляў, яшчэ адна, але белая раўнiна не канчалася. Нiхто не размаўляў. Гэтыя людзi не выдавалi гукаў. Толькi аднойчы я чуў iхнi смех. Гэта было пад Вiльняй. Да нас пад'ехаў нейкi афiцэр i спытаўся, цi гэта Вялiкая Армiя. I ўсе жывыя шкiлеты, што пачулi пытанне, засмяялiся, i смех гэты рассыпаўся па калоне, як феерверк. У маiм жыццi я чуў шмат перадсмяротных стогнаў i крыкаў, але я не чуў нiчога больш жудаснага за гэты смех Вялiкай Армii.
Па дарозе ад Смаленска да Вiльнi армiя памiрала. Мы маглi змагацца з казакамi i нават з холадам, але голад быў мацнейшы за нас. Мы павiнны былi знайсцi харч. Той ноччу Нэй запрасiў мяне ў свой намёт. Нэй выглядаў як сама смерць.
- Палкоўнiк Жарар, - сказаў ён, - нашае становiшча больш чым кепскае. Людзям няма чаго есцi. Мы павiнны знайсцi харч, чаго б гэта нi каштавала.
- Конi, - прапанаваў я.
- Акрамя коней вашае роты, у нас нiчога няма.
- Музыкi, - сказаў я.
- Чаму музыкi?
- Салдаты нам яшчэ патрэбны.
- Добра. Вы трымаецеся да апошняга. I я таксама. Але ў нас яшчэ ёсць адзiн шанец, Жарар. На поўдзень ад нас горад Менск. Расейскi дэзерцiр прызнаўся, што ў менскай ратушы схавана шмат збожжа. Я хачу, каб вы ўзялi сваiх людзей, паехалi ў Менск, захапiлi збожжа i прывезлi яго. Калi вам пашанцуе, то вы ўратуеце армiю. Калi не, то я адно толькi згублю атрад.
Рызыка, але якая высакародная мiсiя! Мае людзi даставяць збожжа з Менска, чаго б нам гэта нi каштавала.
Я ўзяў з сабою маленькi атрад, каб нас было цяжэй выявiць. Уначы мы рушылi на поўдзень, да Менска. Два цi тры разы мы бачылi вялiкiя вогнiшчы, каля якiх грэлiся казакi. Мае людзi рвалiся бiцца з iмi, але ў нас была iншая мэта, мы не маглi рызыкаваць.
Мы ехалi ўсю ноч, пад ранiцу трапiлi ў густы лес. З цяжкасцю прабiлiся праз яго i ўбачылi, што сонца ўжо ўзыходзiла. Я спынiў маiх гусараў пад покрывам лесу i агледзеўся. Побач быў невялiкi хутар. У некалькiх мiлях ад яго - вёска. Яшчэ далей узнiмаўся вялiкi горад, што свяцiўся купаламi храмаў. Гэта быў Менск. Я зразумеў: мы прайшлi ўсе казацкiя заслоны i памiж намi i нашай мэтаю перашкод не заставалася. Мы кiравалiся да вёскi.
Раптам я ўбачыў, як ад хутара нехта паляцеў на канi. Сонечнае святло адбiвалася на ягоных эпалетах, i я зразумеў, што гэта рускi афiцэр. "Ён жа падыме ўсё наваколле", - падумаў я i сцiснуў шпорамi бакi сваёй Фiялцы.
Ён быў адмысловы вершнiк, гэты афiцэр, але ўцячы ад Эцьена Жарара немагчыма. Ён стрэлiў, але прамахнуўся. У наступны момант я скiнуў яго з сядла, саскочыў з Фiялкi i падбег да яго. Ён хутка паклаў нешта ў рот, а я схапiў яго за горла, каб ён не мог гэтага праглынуць. Сяржант Удэн пад'ехаў да нас i адразу зразумеў, што адбылося.
- Трымайце яго, палкоўнiк, а я зраблю астатняе.
Нажом ён расцiснуў афiцэру зубы i выняў з рота вiльготны кавалак паперы. Я адпусцiў рускага.
- А цяпер, - сказаў я, - да справы. Вашае iмя?
- Алексiс Баракаў.
- З якой вы часцi, вашае званне?
- Капiтан гарадзенскiх драгунаў.
- А што гэта за папера?
- Гэта цыдулка да маёй каханай.
- Якую завуць гетман Платаў? Ну, ну, не трэба лгаць. Гэта важны дакумент, якi вы везлi ад аднаго генерала да другога. Што там напiсана?
- Прачытайце самi, - ён цудоўна размаўляў па-французску, як усе адукаваныя рускiя. Але ён ведаў таксама, што нiводзiн французскi афiцэр не ведаў анi слова па-руску.
Цыдулка была вельмi кароткая. Толькi два сказы: "Няхай французы прыйдуць у Менск. Мы гатовыя".
Але тады нi я, нi мае гусары не маглi прачытаць гэтага. Да мяне трапiў вельмi важны дакумент, ад якога магло залежаць жыццё ўсёй армii, я не мог прачытаць яго! Я яшчэ раз папрасiў палоннага перакласцi змест i паабяцаў яму за гэта волю, але ён толькi ўсмiхнуўся ў адказ.
- Скажыце хаця, што гэта за вёска?
- Даброва.
- А далей, калi я не памыляюся, Менск?
- Але.
- Зараз мы паедзем у вёску i знойдзем там чалавека, якi перакладзе для нас гэтыя два сказы.
У вёсцы мы пад'ехалi да вялiкага цаглянага дома. Ён належаў рускаму папу. Гэта быў няветлiвы чалавек. Але ягоная дачка... Прыгожая дзяўчына з чорнымi валасамi i з найцудоўнейшымi цёмнымi вачыма, што калi-небудзь глядзелi на гусараў. Часу для заляцанняў, вядома, не было, але мне неабходны быў пераклад.
Таму пасля сняданку я загаварыў з ёю, i хутка мы сталi сябрамi. Я хацеў падвесялiць яе, таму што бачыў слёзы ў яе вачах.
- Чаму вы сумуеце?
- Таму, што адзiн з маiх суайчыннiкаў у вас у палоне.
- Гэта вайна, мадэмуазель. Сёння ён, заўтра - я.
- Але, масье...
- Эцьен, - падказаў я.
- О, масье...
- Эцьен.
- Добра, Эцьен, - сказала яна i злёгку пачырванела. - Падумайце, гэты малады афiцэр паедзе з вамi ў холад i памрэ.
Я сцепануў плячыма.
- У вас такi добры твар, Эцьен. Вы не можаце аддаць гэтага чалавека на смерць. Адпусцiце яго, малю вас.
Раптам у мяне з'явiлася цудоўная думка. Я адпушчу гэтага рускага, але запатрабую ў маёй Сафi нешта наўзамен. I я загадаў прывесцi да мяне капiтана Баракава. Я ўзяў з яго слова, што ён застанецца ў гэтай вёсцы, пакуль мы не вернемся з Менска.
- Адзiн чалавек з таго цi другога боку, - сказаў я, - не зробiць перамогi ў вялiкай вайне. Вы вольныя, капiтан.
Сафi была шчаслiвая.
Калi ён пайшоў, я выняў з кiшэнi паперку i звярнуўся да Сафi:
- А зараз я хацеў бы, каб вы трошкi павучылi мяне рускай мове.
- З задавальненнем, Эцьен.
- Пачнём з гэтага, - сказаў я i разгарнуў паперу перад ёю. - Што тут напiсана?
Яна здзiўлена паглядзела на паперу.
- Тут напiсана, што калi французы прыйдуць у Менск, то ўсё загiне.
Раптам яна ўскрыкнула:
- Божа, што я нарабiла! Я здрадзiла маёй краiне! О, Эцьен, вы не павiнны былi ведаць, што там напiсана. Навошта вы прымусiлi бедную, неразумную дзяўчыну здрадзiць сваёй краiне?!
Я наколькi мог супакоiў яе, сказаў, што гэта не яе вiна, што яе перахiтрыў такi вопытны салдат, як я. Але часу для гутаркi ўжо не было. Са зместу было ясна, што збожжа ў Менску i войскi яго не ахоўваюць. Я пабег да сваiх гусараў, i праз дзесяць хвiлiн мы ўжо iмчалi да Менска. Мы ўварвалiся на галоўную вулiцу i пад крыкi спалоханых мужыкоў i баб пад'ехалi да ратушы.
Божа! Я нiколi не забудуся на тое, што чакала нас. Проста перад намi ў тры лiнii стаялi рускiя грэнадзёры. Яны паднялi свае мушкеты, i грымнуў пярун. Два мае сяржанты, Удэн i Папiет, упалi, да мяне неслiся грэнадзёры.
- Пастка! - закрычаў я. - Нам здрадзiлi! Усе назад!
(adsbygoogle = window.adsbygoogle || []).push({});