- Любовные романы
- Фантастика и фэнтези
- Ненаучная фантастика
- Ироническое фэнтези
- Научная Фантастика
- Фэнтези
- Ужасы и Мистика
- Боевая фантастика
- Альтернативная история
- Космическая фантастика
- Попаданцы
- Юмористическая фантастика
- Героическая фантастика
- Детективная фантастика
- Социально-психологическая
- Боевое фэнтези
- Русское фэнтези
- Киберпанк
- Романтическая фантастика
- Городская фантастика
- Технофэнтези
- Мистика
- Разная фантастика
- Иностранное фэнтези
- Историческое фэнтези
- LitRPG
- Эпическая фантастика
- Зарубежная фантастика
- Городское фентези
- Космоопера
- Разное фэнтези
- Книги магов
- Любовное фэнтези
- Постапокалипсис
- Бизнес
- Историческая фантастика
- Социально-философская фантастика
- Сказочная фантастика
- Стимпанк
- Романтическое фэнтези
- Ироническая фантастика
- Детективы и Триллеры
- Проза
- Юмор
- Феерия
- Новелла
- Русская классическая проза
- Современная проза
- Повести
- Контркультура
- Русская современная проза
- Историческая проза
- Проза
- Классическая проза
- Советская классическая проза
- О войне
- Зарубежная современная проза
- Рассказы
- Зарубежная классика
- Очерки
- Антисоветская литература
- Магический реализм
- Разное
- Сентиментальная проза
- Афоризмы
- Эссе
- Эпистолярная проза
- Семейный роман/Семейная сага
- Поэзия, Драматургия
- Приключения
- Детская литература
- Загадки
- Книга-игра
- Детская проза
- Детские приключения
- Сказка
- Прочая детская литература
- Детская фантастика
- Детские стихи
- Детская образовательная литература
- Детские остросюжетные
- Учебная литература
- Зарубежные детские книги
- Детский фольклор
- Буквари
- Книги для подростков
- Школьные учебники
- Внеклассное чтение
- Книги для дошкольников
- Детская познавательная и развивающая литература
- Детские детективы
- Домоводство, Дом и семья
- Юмор
- Документальные книги
- Бизнес
- Работа с клиентами
- Тайм-менеджмент
- Кадровый менеджмент
- Экономика
- Менеджмент и кадры
- Управление, подбор персонала
- О бизнесе популярно
- Интернет-бизнес
- Личные финансы
- Делопроизводство, офис
- Маркетинг, PR, реклама
- Поиск работы
- Бизнес
- Банковское дело
- Малый бизнес
- Ценные бумаги и инвестиции
- Краткое содержание
- Бухучет и аудит
- Ораторское искусство / риторика
- Корпоративная культура, бизнес
- Финансы
- Государственное и муниципальное управление
- Менеджмент
- Зарубежная деловая литература
- Продажи
- Переговоры
- Личная эффективность
- Торговля
- Научные и научно-популярные книги
- Биофизика
- География
- Экология
- Биохимия
- Рефераты
- Культурология
- Техническая литература
- История
- Психология
- Медицина
- Прочая научная литература
- Юриспруденция
- Биология
- Политика
- Литературоведение
- Религиоведение
- Научпоп
- Психология, личное
- Математика
- Психотерапия
- Социология
- Воспитание детей, педагогика
- Языкознание
- Беременность, ожидание детей
- Транспорт, военная техника
- Детская психология
- Науки: разное
- Педагогика
- Зарубежная психология
- Иностранные языки
- Филология
- Радиотехника
- Деловая литература
- Физика
- Альтернативная медицина
- Химия
- Государство и право
- Обществознание
- Образовательная литература
- Учебники
- Зоология
- Архитектура
- Науки о космосе
- Ботаника
- Астрология
- Ветеринария
- История Европы
- География
- Зарубежная публицистика
- О животных
- Шпаргалки
- Разная литература
- Боевые искусства
- Прочее
- Периодические издания
- Фанфик
- Военное
- Цитаты из афоризмов
- Гиды, путеводители
- Литература 19 века
- Зарубежная образовательная литература
- Военная история
- Кино
- Современная литература
- Военная техника, оружие
- Культура и искусство
- Музыка, музыканты
- Газеты и журналы
- Современная зарубежная литература
- Визуальные искусства
- Отраслевые издания
- Шахматы
- Недвижимость
- Великолепные истории
- Музыка, танцы
- Авто и ПДД
- Изобразительное искусство, фотография
- Истории из жизни
- Готические новеллы
- Начинающие авторы
- Спецслужбы
- Подростковая литература
- Зарубежная прикладная литература
- Религия и духовность
- Старинная литература
- Справочная литература
- Компьютеры и Интернет
- Блог
Бiзун (на белорусском языке) - Бернар Клавель


- Жанр: Проза / Проза
- Название: Бiзун (на белорусском языке)
- Автор: Бернар Клавель
- Возрастные ограничения: (18+) Внимание! Книга может содержать контент только для совершеннолетних. Для несовершеннолетних просмотр данного контента СТРОГО ЗАПРЕЩЕН! Если в книге присутствует наличие пропаганды ЛГБТ и другого, запрещенного контента - просьба написать на почту для удаления материала.
Шрифт:
Интервал:
Закладка:
Клавель Бернар
Бiзун (на белорусском языке)
Бэрнар Клавэль
Бiзун
Пераклад: Л. Казыра
Мiшэлю Борвiчу
Цырк братоў Зэпiно прыехаў на плошчу якраз ранiцай. Поль Нанервiч бачыў, як выплылi фургончыкi на рагу Гран-ру i дарогi на Раан i спынiлiся потым ля тытунёвай крамы. Ён падышоў блiжэй. Была субота, i плошча хутка напаўнялася людзьмi. У натоўпе Поль пазнаў некалькi рабочых з цагельнi. Побач з iм стаяў стары Перэс, якi трымаў у руках гаспадарчую сумку, адкуль вытыркалiся цыбулiны. Стары Перэс працаваў разам з Полем у адным цэху на абпалцы цэглы. Амаль за 30 гадоў працы цела Перэса набыло нейкi шэры, зямлiсты колер. Чалавек высах, i нават на яго вачах ужо не было нiякiх прыкмет вiльгацi, а калi яго павекi варушылiся, то здавалася, што вось-вось пачуеш шоргат пясчынак. Поль нячутна наблiзiўся да Перэса i дакрануўся да яго сумкi. Стары павярнуўся i ўсмiхнуўся.
- Здароў, палячок.
У вуснах Перэса гэтае слова не мела нiчога абразлiвага. Поль ведаў гэта i таксама ўсмiхнуўся.
- Дык што, - працягваў стары, - пойдзеш у цырк вечарам?
Поль пацiснуў плячамi.
- Гэта ж не цырк, а так, вандроўнiкi.
- Ну чаму, проста маленькi, але ўсё ж цырк.
- Ды яно, вiдаць, так.
- Вось да вайны часта прыязджаў цырк. У iх тады былi добрыя нумары. Цяпер, мусiць, iм стала цяжэй. Цяпер - тэлевiзар, кiно, а iм гэта не на руку.
Чацвёра мужчын i дзве жанчыны выйшлi з трох даволi няўклюдных фургончыкаў. Разам з дарослымi было трое цi чацвёра дзяцей, якiя нешта не падзялiлi i сварылiся.
У натоўпе чулiся дасцiпныя рэплiкi наконт паважанага ўзросту фургончыкаў i мажнасцi жанчын.
- Калi яны будуць рабiць трапецыi, то за гэта варта i заплацiць.
- Або хадзiць па канаце...
- Не хацеў бы толькi я быць унiзе ў гэты момант.
Хтосьцi груба засмяяўся.
- Урэшце, - заўважыў стары Перэс, - гэта такiя ж гаротнiкi, як i мы. Iм трэба добра завiхацца, каб зарабiць пару су.
Поль Нанервiч маўчаў. Яго позiрк спынiўся на адным з артыстаў цырка. Той складаў у штабель дошкi, якiя яму падавалi з фургончыка напарнiкi. Чалавек увесь час рухаўся, i цяжка было сачыць за яго тварам. Гэта быў здаровы, дужы, шырокi ў плячах мужчына. Яму было гадоў 45. На iм былi штаны з сiняй тканiны, шатландская кашуля, у якой пераважаў чорны колер, i невялiкая бэжавая кепка, якая адкрывала высокi лоб. З-за грукату дошак i размоў у натоўпе Поль не мог чуць, пра што гаварыў чалавек, але, вiдаць, ён жартаваў са сваiм таварышам, бо абодва часта смяялiся.
- Я ўпэўнены, што ведаю таго чалавека, якi складвае дошкi, - сказаў Поль.
- Можа, дзе бачыў у iншым цырку?
- Наўрад.
- Часам можа здацца...
- Не, я ўпэўнены.
- Ну, тады пагавары з iм.
Паляк вагаўся, паглядзеў на старога гiшпанца, на цыркача i сказаў:
- Не, не варта.
Два жаданнi змагалiся ў душы ў Поля: першае - падысцi, павiтацца з цыркачом; другое - хутчэй пакiнуць гэтае месца, вярнуцца дадому i замкнуцца.
- Пайшлi, - сказаў Перэс, - кульнём па шкляначцы. Што, мы не бачылi, як ставяць лаўкi?
Яны зайшлi ў кафэ на вулiцы Фюмэ. Заказалi бутэльку белага вiна. Стары ўсё расказваў пра даваенны цырк.
- Ты, - казаў ён, - ты не памятаеш таго часу, бо ты быў яшчэ малады. Дый цi быў той цырк у тваёй Польшчы?
Поль нiчога не адказаў, i стары працягваў расказваць з такой жа стараннасцю, як i працаваў каля печы ў цагельнi. Поль слухаў яго не надта ўважлiва. Твар цыркача, яго аблiчча, яго паходка не давалi яму спакою. Чым больш ён думаў пра гэта, тым больш пераконваўся, што ведае гэтага чалавека. Ведае добра i блiзка. Яму здавалася нават, што iх знаёмства адбылося не так ужо даўно.
Ён паспрабаваў сабраць свае ўспамiны пра цырк, але так нiчога i не сказаў. Не хацеў перабiваць старога.
Апоўднi Поль прыйшоў дадому. Прыгатаваў сабе абед. I акурат у гэты час з вулiцы данеслiся гукi бубна i трубы. Ён падышоў да акна. Па вулiцы памалу рухаўся цыркавы фургончык. За рулём сядзела адна з тых мажных жанчын, якiх Поль бачыў на плошчы. Разам з ёю былi два музыканты, хлапчук у паношаным сурдуце i з вялiзным чорным цылiндрам на галаве. Ён вырабляў розныя фокусы. Як толькi музыканты рабiлi паўзу, чацвёрты чалавек паведамляў праз рупар:
- Сёння вечарам, роўна ў 20 гадзiн, на плошчы...
Ён расказваў пра мiжнародны цырк Зэпiно, пра яго звярынец, пра яго каралёў эквiлiбрыстыкi, жанглiравання, пра Заро - караля бiзуна...
Чалавек, якога Поль нiбыта ведаў, бiў у бубен. На iм была тая самая вопратка. Аднак добра разгледзець яго з другога паверха было немагчыма. Чалавек схiлiўся над бубнам i, здавалася, быў цалкам захоплены сваёй справай. У Поля ўзнiкла жаданне хутчэй спусцiцца па лесвiцы, дагнаць фургончык, якi ехаў так марудна... Аднак ён, як прыбiты, застаўся стаяць ля акна. Яго ахапiла тое ж адчуванне, што i ранiцай на плошчы: зноў - унутраная напружанасць, зноў - боль у сэрцы.
Ён вярнуўся да стала i хуценька скончыў свой абед. Прыбраў са стала, навёў парадак на кухнi i пайшоў у кафэ Платан. Кожную суботу ён любiў заходзiць сюды, каб пагуляць з сябрамi ў шарыкi. Наведнiкаў яшчэ не было, i Поль прысеў за неасветлены столiк. Да самага вечара нiяк не выходзiў з галавы барабаншчык. Нiколi так бяздарна не гуляў Поль. Яго партнёры страшэнна раззлавалiся, бо тройчы па яго вiне вымушаны былi плацiць за пачастунак. Пасля ўсяго сапернiкi прапанавалi iм рэванш, але Поль устаў з-за столiка.
- Мне трэба дадому.
У адказ пачуўся смех, колкiя жарты. Поль усмiхнуўся, хацеў штосьцi растлумачыць, але тут жа зразумеў, што ў такiм шуме яго слоў нiхто не пачуе.
Але замест таго каб iсцi дадому, ён накiраваўся да плошчы. Ён яшчэ не ведаў, цi пойдзе ў цырк. Такое пытанне нават i не паўставала перад iм. Аднак нейкая невядомая сiла, супраць якой ён нiчога не мог зрабiць, цягнула яго на плошчу.
Цырк асвятляўся дзесяткам лiхтароў, што гайдалiся на дроце. Зверху нiякага брызенту не было, толькi вакол арэны i лавак для гледачоў была нацягнута тканiна. Людзi заходзiлi ў гэтую iмправiзаваную залу. Хлапчукi спрабавалi як-небудзь пралезцi пад тканiну, але жанчына з цырка сачыла пiльна i адганяла iх ад агароджы. Чалавек з рупарам зноў i зноў паўтараў вартасцi каралёў свайго цырка.
Поль падышоў да ўвахода i паспрабаваў паглядзець, што адбывалася ў зале. Яму ўдалося ўбачыць толькi куток арэны, дзе яго "знаёмы" правяраў, як нацягнуты канаты. Зноў Полю захацелася i зайсцi ў залу, i тут жа, як злодзею, уцячы адсюль. На нейкi момант ён пашкадаваў, што пайшоў з кафэ. Машынальна рука намацала ў кiшэнi некалькi манет. Поль дастаў iх, паглядзеў i... зноў паклаў на месца. Доўга яшчэ ў нерашучасцi мучыўся чалавек, пакуль нарэшце не адрэзаў:
- А, было - не было!
Ён дастаў грошы i наблiзiўся да ўвахода. Сеў у першым радзе i пачаў шукаць барабаншчыка. Але таго нiдзе не было. Прадстаўленне пачалося, а ён так i не з'явiўся. Поль без увагi назiраў за падзеямi на арэне. Ён усё шукаў i шукаў таго чалавека ў шатландскай кашулi. Нарэшце, калi маленькая дзяўчынка пакiдала арэну на веласiпедзе з адным колам, чалавек з рупарам паведамiў:
- А зараз на арэне Заро! Кароль бiзуна, вялiкi маэстра ласо!
Ужо па сiлуэце Поль пазнаў таго, каго шукаў. Цяпер цыркач быў апрануты ва ўсё чорнае. На галаве вялiкi чорны капялюш. Нiжняя частка твару прыкрыта чорным кашнэ. Адны толькi вочы караля бiзуна заставалiся адкрытымi.
Заро сапраўды па-майстэрску валодаў ласо: яно iмклiва кружылася над яго галавой, ляцела ўправа, улева, назад, уперад, узнiмалася, апускалася, каб зноў узляцець...
Калi ў ласо, нiбы ў гняздзе, пачала скакаць дзяўчынка, ён падбег да дзвярэй i ўзяў падрыхтаваны для яго бiзун. Гэта быў вельмi доўгi бiзун, i Заро пачаў спрытна размахваць i страляць iм. У руках Заро бiзун вырабляў такiя складаныя i рэзкiя пiруэты, што ад яго адрывалiся i падалi ўнiз шматкi. Ад гэтых стрэлаў Поль здрыгануўся. Па спiне пабеглi дрыжыкi.
Перад Заро з'явiлася дзяўчына. Яна брала ў рукi газету, якая тут жа разляталася на кавалкi ад трапных удараў Заро. Адным узмахам бiзуна Заро тушыў запаленую свечку, збiваў з галавы дзяўчыны карабок запалак... Калi Заро сваiм бiзуном перабiў папалам цыгарэту ў губах у дзяўчыны, чалавек з рупарам закрычаў:
- Заро, кароль бiзуна, нiколi не дапускае прамашкi! Калi сярод прысутных ёсць смелы чалавек, ён можа выйсцi на арэну i заняць месца дзяўчыны! Нiякай рызыкi не будзе!
Публiка ўсхвалявана загула. Адны смяялiся, другiм здавалася жахлiвай нават думка наблiзiцца да гэтага страшнага бiзуна, якi ўсё страляў i страляў...
Рупар працягваў:
- Чакаем! Чакаем адважнага чалавека! Ён будзе трымаць не цыгарэту, а газету! Гэта далёка ад твару! Маленькi жарт, паверце!
Поль ужо не валодаў сабой. Яго цела падпарадкоўвалася гэтаму невядомаму голасу, што даносiўся з рупара. А можа, позiрку караля бiзуна...
- А вось i смелы чалавек! Давайце павiтаем яго!
Чалавек з рупарам пачаў расхвальваць Поля. А па зале пакацiлася новая хваля ўзрушэння. Полю здалося, што да яго даляцелi словы старога Перэса:
- Брава, палячок!
Але ён ужо нiкога не слухаў. Ён узяў у рукi згорнутую газету, якую перадала яму дзяўчына, i стаў на яе месца. Ён чакаў, трымаючы збоку газету, у поўнай нерухомасцi. Нiбы чорная ноч навалiлася на Поля, калi перад iм спынiўся Заро.